Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
⚡️Палітзняволены Рыгор Кастусёў выйшаў на волю

Гэту інфармацыю праваабаронцам пацвердзілі сваякі палітвязня.

67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымлівалі за кратамі больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і асудзілі да 10 гадоў калоніі.

У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анказахворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру.

🔹Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ілля Гумбар.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115669

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вынесены прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах «абразіў» Лукашэнку

У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў «абразе Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Вясной, падчас ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць утрымліваць абразу Лукашэнкі. Падчас судовага пасяджэння Толкачу стала дрэнна, выклікалі «хуткую», якая адвезла яго ў шпіталь. Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.

Cуддзя Таццяна Шыман прызнала Толкача вінаватым і прызначыла 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115673
Праўладныя СМІ каментуюць суд над былой дырэктаркай дзіцячага хоспіса Вольгай Вялічка

Адыёзная праўладная газета «Гродненская праўда» паведаміла пра акалічнасці крымінальнага пераследу эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі. Завочны суд над ёй пачаўся 1 ліпеня ў Гродненскім абласным судзе.

Вольга, на думку абвінавачвання, удзельнічала ў пратэстах восенню 2020 года, выходзіла на праезную частку, блакуючы рух, стаяла «ў счэпцы» і непадпарадкоўвалася патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама ў 2018 годзе жанчына нібыта выкрала 6000 рублёў ад спонсараў, пералічаныя для куплі апарата ШВЛ хвораму дзіцяці. Таксама ў віну ставіцца, што Вольга нібыта дзейнічала ад імя ліквідаванай арганізацыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115667
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю па амністыі

Сярод іх — дзве жанчыны і пяць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

✍️Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі ўчора на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🔹Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
Ажно 13 міліцыянтаў прывезлі, каб затрымаць аднаго мужчыну за словы «Слава Украіне» ў чат-рулетцы

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Барысава пасля размовы ў чат-рулетцы. Там ён сказаў правакатару, які прадставіўся ўкраінцам, «Слава Украіне», а таксама, што нібыта сам хацеў паехаць ваяваць супраць расіян і пісаў ва ўкраінскую амбасаду.

Прыехалі затрымліваць мужчыну як мінімум 13 сілавікоў.
Супраць палітзняволенага Анджэя Юхневіча распачалі крымінальную справу — яго пераводзяць у СІЗА

Анджэй — каталіцкі святар, які правёў за кратамі ўжо 57 дзён. Ён быў чатыры разы падвергнуты адміністрацыйнаму арышту, у тым ліку паводле артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за правядзенне «несанкцыянаванага пікету» — размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі.

Як стала вядома @christianvision, Анджэя пераводзяць з ІЧУ ў СІЗА — гэта значыць, што супраць святара распачаты крымінальны пераслед. Да гэтага часу застаецца невядомым, што менавіта яму інкрымінуецца.
⚖️Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу пакінулі прысуд без зменаў

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення.

Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.

У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Мікалая Сянько пакінула яму прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення, піша @a_partisans.

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю

Сярод іх — тры жанчыны і шэсць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Асобна адзначым, што па інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

✍️Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі ўчора на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🔹Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
Па пастанове пракурора Магілёўскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі народны трыбунал»

Як паведамляе Генпракуратура, падставай для прыняцця рашэння сталі парушэнні гэтым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

У прыватнасці, на партале «размяшчаліся матэрыялы, якія змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, якія накіраваны на распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы, дыскрэдытацыю Лукашэнкі, органаў улады і праваахоўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, а таксама заклікі да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ўдзелу ў іх».
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Орша — @Orsha2020; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Затрыманы IT-спецыяліст Дзмітрый Марчук

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і за гэта ўжо адбываў адміністратыўны арышт. Таксама ён «прызнаецца» ў тым, што пісаў ініцыятыве «Чорнай Кніга Беларусі» і пакідаў абразлівыя каментары ў Telegram-каналах.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Экстрэмісцкім» прызналі фільм пра Лукашэнку, які мае больш за 2,2 мільёна праглядаў

Гаворка пра відэа расійкага незалежнага СМІ «Рэдакцыя» пад назвай «Как властитель Беларуси остается непотопляемым 30 лет». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 1 ліпеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Старонка ў Facebook «Беларуская Дыяспара Беластока»;
📍Відэаролікі «У беларусаў забіраюць маёмасьць», «40 тысяч зваротаў у КДБ», «Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў в..не - расьсьледаваньне BelPol»;
📍TikTok-старонкі «Lolik», «traianus_n1», «Вера Лiцвiн», «Пара/Para!».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎪Прапагандысты паказваюць ролік пра былую палітзняволеную, якая збегла з «хіміі» — у ім выкарыстаны фотаздымак «Вясны»

На брэсцкім дзяржтэлеканале перыядычна паказваюць ролік пра былую палітзняволеную Вікторыю Лысковіч, якая адбывала тэрмін на «хіміі» па «карагоднай справы». Пасля рэйду сілавікоў па ПУАТ з'явілася перспектыва яшчэ адной крымінальнай справы, таму ў пачатку 2022 года дзяўчына збегла ў Літву.

І вось праз 2 гады, у красавіку гэтага года, брэсцкае дзяржТВ у перадачы «Дзяжурная частка» паказала «магшот» Вікторыі — паведамлялася, што яе шукае ПУАТ, бо Вікторыя «ў міждзяржаўным вышуку» за «самавольнае пакіданне папраўчай установы».

А на днях з'явіўся другі ролік — там выкарыстоўваліся іншыя фатаграфіі, тым ліку фота з інтэрв'ю Вікторыі для «Вясны» з Літвы (вадзяны знак «Вясны» на фота абрэзалі). Гледачоў папрасілі патэлефанаваць у міліцыю і паведаміць месцазнаходжанне жанчыны, піша @viasna_brest.

🔹«Хімія» — Літва: экс-палітзняволеная фігурантка «справы карагодаў» распавядае сваю гісторыю
Жыхара Гродна жорстка затрымалі за татуіроўку — пры затрыманні на яго наставілі пісталет

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што 18 гадоў быў футбольным фанатам і зрабіў татуіроўку «АСАВ» на шыі.

На кадрах пасля затрымання на твары мужчыны бачныя гематомы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 16 палітзняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня

Сярод іх — 3 жанчыны і 13 мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Асобна адзначым, што па інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

✍️Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі 3 ліпеня на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🔹Па амністыі вызвалілі больш за 10 палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
❗️У Беларусі +17 новых палітвязняў

Гэта Дзмітрый Пузікаў, Дзяніс Семяніхін, Дар’я Заяц, Валерыя Драгун, Алена Карпенка, Андрэй Каралёў, Антон Пугач, Алена Дуброўская, Іван Дзярновіч, Аляксандр Захарчык, Юрый Юрчук, Таццяна Макеева, Руслан Зголіч, Дзмітрый Сіўко, Аляксандр Цюпа, Іван Мікша, Аляксандр Сырыца.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115686

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org