Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Праваабаронца Леанід Судаленка заклікаў прэзідэнта Францыі да дыялогу з беларускім рэжымам у пытанні вызвалення Алеся Бяляцкага

У сваім звароце праваабаронца «Вясны» нагадаў пра лёс Бяляцкага, якога трымаюць у вязніцы з 2021 году, а таксама пра яшчэ амаль 1500 беларусаў, з якімі рэжым Лукашэнкі паквітаўся за іх палітычную пазіцыю. Судаленка параўнаў іх лёсы з лёсамі пяці ўкраінцаў, якіх у мінулым месяцы ўдалося вызваліць з беларускіх турмаў. Былы беларускі палітзняволены мяркуе, што гэта было зроблена дзякуючы перамовам прэзідэнта Украіны і заклікае прэзідэнта Францыі ўзяць прыклад з яго.

«Заклікаю Вас выкарыстаць свой палітычны аўтарытэт на міжнароднай арэне, уступіўшы ў дыялог з недэмакратычным урадам Беларусі ў пытанні вызвалення з турмы праваабаронцы і Нобэлеўскага лаўрэата прэміі міра Алеся Бяляцкага», — напісаў ён у звароце да Эманюэля Макрона.

На думку праваабаронцы, вызваленне Бяляцкага можа пакласці пачатак вызваленню ўсіх палітвязняў у Беларусі, піша @radiosvaboda.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⁉️Хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Па даных на пачатак траўня, праваабаронцам вядома не менш чым пра 254 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

• 91 чалавек ў цяжкім стане здароўя;
• 65 сталых чалавек, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
• 40 шматдзетных маці і бацькоў;
• 23 маладзёна, якія былі затрыманыя непаўнагадовымі;
• 16 чалавек з інваліднасцю;
• 10 чалавек з ментальнымі разладамі;
• Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
🎥Зараз праходзіць Інтэрактыўны дыялог па Беларусі на 56 сесіі Савета па правах чалавека

На ім Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прадстаўляе новы даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне.

Анлайн з пасяджэння па спасылцы (ENG/RU)
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра чацвярых палітзняволеных, якія сёння выйшлі на волю па амністыі

Сярод іх — дзве жанчыны і два мужчыны. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы гэтых людзей.

Інфармацыя пра іншых вызваленых правяраецца.

Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі сёння па амністыі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo
⚡️Палітзняволены Рыгор Кастусёў выйшаў на волю

Гэту інфармацыю праваабаронцам пацвердзілі сваякі палітвязня.

67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымлівалі за кратамі больш за тры гады. У верасні 2022 года Рыгора прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і асудзілі да 10 гадоў калоніі.

У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анказахворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру.

🔹Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ілля Гумбар.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115669

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вынесены прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах «абразіў» Лукашэнку

У судзе Барысаўскага раёна вынесены прысуд 70-гадоваму Уладзіміру Толкачу, абвінавачанаму ў «абразе Лукашэнкі» паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Вясной, падчас ператрусу ў пенсіянера быў канфіскаваны кампутар, дзе знайшлі вершы Уладзіміра. Эксперты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць утрымліваць абразу Лукашэнкі. Падчас судовага пасяджэння Толкачу стала дрэнна, выклікалі «хуткую», якая адвезла яго ў шпіталь. Але праз некалькі гадзін суд аднавіўся.

Cуддзя Таццяна Шыман прызнала Толкача вінаватым і прызначыла 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115673
Праўладныя СМІ каментуюць суд над былой дырэктаркай дзіцячага хоспіса Вольгай Вялічка

Адыёзная праўладная газета «Гродненская праўда» паведаміла пра акалічнасці крымінальнага пераследу эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі. Завочны суд над ёй пачаўся 1 ліпеня ў Гродненскім абласным судзе.

Вольга, на думку абвінавачвання, удзельнічала ў пратэстах восенню 2020 года, выходзіла на праезную частку, блакуючы рух, стаяла «ў счэпцы» і непадпарадкоўвалася патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Таксама ў 2018 годзе жанчына нібыта выкрала 6000 рублёў ад спонсараў, пералічаныя для куплі апарата ШВЛ хвораму дзіцяці. Таксама ў віну ставіцца, што Вольга нібыта дзейнічала ад імя ліквідаванай арганізацыі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115667
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю па амністыі

Сярод іх — дзве жанчыны і пяць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў.

Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

✍️Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі ўчора на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🔹Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
Ажно 13 міліцыянтаў прывезлі, каб затрымаць аднаго мужчыну за словы «Слава Украіне» ў чат-рулетцы

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Барысава пасля размовы ў чат-рулетцы. Там ён сказаў правакатару, які прадставіўся ўкраінцам, «Слава Украіне», а таксама, што нібыта сам хацеў паехаць ваяваць супраць расіян і пісаў ва ўкраінскую амбасаду.

Прыехалі затрымліваць мужчыну як мінімум 13 сілавікоў.
Супраць палітзняволенага Анджэя Юхневіча распачалі крымінальную справу — яго пераводзяць у СІЗА

Анджэй — каталіцкі святар, які правёў за кратамі ўжо 57 дзён. Ён быў чатыры разы падвергнуты адміністрацыйнаму арышту, у тым ліку паводле артыкула 24.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за правядзенне «несанкцыянаванага пікету» — размяшчэнне ўкраінскага сцяга ў акаўнце сацыяльнай сеткі.

Як стала вядома @christianvision, Анджэя пераводзяць з ІЧУ ў СІЗА — гэта значыць, што супраць святара распачаты крымінальны пераслед. Да гэтага часу застаецца невядомым, што менавіта яму інкрымінуецца.
⚖️Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу пакінулі прысуд без зменаў

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ 9 месяцаў зняволення.

Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.

У Брэсцкім абласным судзе 28 чэрвеня разгледзелі апеляцыйную скаргу Дзмітрыя. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Мікалая Сянько пакінула яму прысуд без зменаў, а скаргу — без задавальнення, піша @a_partisans.

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
❗️Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю

Сярод іх — тры жанчыны і шэсць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Асобна адзначым, што па інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

✍️Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі ўчора на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🔹Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў
Па пастанове пракурора Магілёўскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Беларускі народны трыбунал»

Як паведамляе Генпракуратура, падставай для прыняцця рашэння сталі парушэнні гэтым рэсурсам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

У прыватнасці, на партале «размяшчаліся матэрыялы, якія змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, якія накіраваны на распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы, дыскрэдытацыю Лукашэнкі, органаў улады і праваахоўнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, а таксама заклікі да арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ўдзелу ў іх».
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Орша — @Orsha2020; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Затрыманы IT-спецыяліст Дзмітрый Марчук

На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і за гэта ўжо адбываў адміністратыўны арышт. Таксама ён «прызнаецца» ў тым, што пісаў ініцыятыве «Чорнай Кніга Беларусі» і пакідаў абразлівыя каментары ў Telegram-каналах.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Экстрэмісцкім» прызналі фільм пра Лукашэнку, які мае больш за 2,2 мільёна праглядаў

Гаворка пра відэа расійкага незалежнага СМІ «Рэдакцыя» пад назвай «Как властитель Беларуси остается непотопляемым 30 лет». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 1 ліпеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Старонка ў Facebook «Беларуская Дыяспара Беластока»;
📍Відэаролікі «У беларусаў забіраюць маёмасьць», «40 тысяч зваротаў у КДБ», «Як рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў в..не - расьсьледаваньне BelPol»;
📍TikTok-старонкі «Lolik», «traianus_n1», «Вера Лiцвiн», «Пара/Para!».

🔗Хроніка палітычнага пераследу