🌿Міжнародны дзень у падтрымку пацярпелых ад катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня
У гэты дзень у 1987 годзе набыла моц Канвенцыя супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання. Ужо амаль 4 гады ў Беларусі масава катуюць беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных матывах.
У Міжнародны дзень супраць катаванняў узгадваем архіўныя матэрыялы «Вясны»:
🔹«На аднаўленне спатрэбяцца гады...», — пратэстовец, якому адарвала частку ступні
🔹«Любому перыяду самавольства надыдзе канец, і адказнасць немінуюча дагоніць вінаватых»
🔹«Білі шокерам пад пазногці, потым аблівалі ногі і зноў білі». Былыя арыштанты распавялі пра катаванні і «суткі» ў 2023 годзе
🔹«Бутэлькай з вадою следчы выбіў мне зубы». Міхаіл Жамчужны пра апошняе затрыманне
🔹«Гэта было свайго роду паказальным прыніжэннем». Як супрацоўнікі парушаюць нормы ў месцах зняволення
🔹Недахоп паветра, перапоўненая камера, ноч са святлом. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе

На Віцебшчыне ліквідаванае РГА «Федэрацыя хакея з мячом»
Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя хакея з мячом».
Як піша «Віцебская вясна», суд адбыўся па ініцыятыве кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі.
РГА «Федэрацыя хакея з мячом» была зарэгістравана ў чэрвені 2002 года ў гарадскім пасёлку Баравуха Віцебскай вобласці. На працягу больш за дваццаць гадоў сябры гэтага некамерцыйнага аб’яднання грамадзян рабілі намаганні па развіццю хакея ў Беларусі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень у падтрымку пацярпелых ад катаванняў. «Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах.
Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» відэа блогера Максіма Каца пра беларускія пратэсты
Гаворка пра відэа «Год назад Беларусь проголосовала против Лукашенко. Что это изменило», апублікаванае ў 2021 годзе. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Ленінскага раёну Магілёва 24 чэрвеня.
Акрамя таго, 25 чэрвеня суд Ленінскага раёну Гродна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 28 старонак у сацыяльных сетках праекту «Мова Нанова».
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-канал «Arischer Weg | Арийский Путь»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Остановите Лукашенко», «Правовая инициатива»;
📍Відэаролік «Белорусские протесты на пальцах»;
📍TikTok-старонка «ne_mauchy».

❗️За ўдзел у акцыях пратэсту і данаты да 5,5 гадоў калоніі асудзілі настаўніцу мінскай гімназіі
У Мінскім гарадскім судзе да пяці з паловай гадоў калоніі асудзілі 24-гадовую настаўніцу гімназіі Дар'ю Хмяльніцкую. Прысуд быў вынесены яшчэ 29 красавіка, але пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.
Палітзняволеную абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне). Справу разглядала суддзя Алена Ананіч.
Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дар'я пайшла працаваць у беларускаймоўную гімназію № 23 у Мінску, дзе сама навучалася. Нядаўна, 16 чэрвеня, яна ў зняволенні адзначыла сваё 24-годдзе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115603
💌Падтрымаць настаўніцу: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Дар'я Андрэеўна Хмяльніцкая
💻Напісаць анлайн

🎥Жахлівыя гісторыі Беларусі: запалохванне растрэлам і бесчалавечнасць рэжыму
У межах Тыдня супраць катаванняў у 2022-м годзе «Маланка Медыя» сумесна з Праваабарончым цэнтрам «Вясна» расказвала гісторыі тых, хто пацярпеў ад рэпрэсіяў рэжыму, сутыкнуўся са зверствамі і здзекамі сілавікоў, выпрабаваў на сабе невыносныя ўмовы для палітычных вязняў у беларускіх турмах.
🔹«Табе крыж не спатрэбіцца. Ты ў храме, а мы самі нясем святло». Гісторыя катаванняў у ГУБАЗіКу
🔹 «Урублеўскі вывеў на калідор і ўдарыў галавой аб сцяну». Гісторыя затрыманай пасля антываеннай акцыі
🔹 «Яны вырашылі, што мы можам і не дыхаць». Аповед былой арыштанткі пра галадоўку на Акрэсціна
🔹 «Ды дастань ствол і страляй мне ў галаву!» Гісторыя катаванняў палітвязня Дзяніса Лазоўскага
🔹 «Сказалі, што паедуць закопваць мяне». Гісторыя катаванняў палітвязня Ягора Дуднікава

73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Пра гэта паведамляе @nashaniva.
Яго прызналі вінаватым у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», а таксама «незаконным зборы і распаўсюду звестак пра асабістае жыццё». Суддзя Аляксандр Піскуноў асудзіў яго да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справу разглядалі ў закрытым рэжыме.
«Я на свае вочы ўбачыў злачынны свет і тое, як ставяцца да асуджаных. А сярод іх нямала невінаватых. Па маіх ацэнках (у мяне багатая статыстыка) такіх каля 10%. А сярод так званых бэчэшнікаў — да 90%», — напісаў Новікаў у сваім фэйсбуку пасля вызвалення.

За негатыўны каментар пра Лукашэнку жыхарку Магілёва асудзілі да 1,5 гадоў калоніі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва да аднаго года і шасці месяцаў калоніі за негатыўны каментар пад фатаграфіяй Лукашэнкі ў чаце асудзілі Алену Дуброўскую. Суддзя Алена Літвіна 17 красавіка прызнала яе вінаватай паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Паводле версіі абвінавачвання, Алена пад постам з фатаграфіяй Лукашэнкі, апублікаванай у чаце, уключаным у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размясціла каментар з негатыўнай ацэнкай асобы Лукашэнкі, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115606

🎧Універсальная юрысдыкцыя: як прыцягнуць сілавікоў да адказнасці і чым блізкія беларусы і сірыйцы?
У Міжнародны дзень у падтрымку пацярпелых ад катаванняў, які адзначаецца сёння, узгадваем 29-й выпуск падкаста «Вясна прыйдзе».
• Як прыцягнуць да адказнасці тых, хто вінаваты ў катаваннях беларусаў, з дампамогай універсальнай юрысдыкцыі?
• Як працуе гэты механізм і якія ў яго ёсць недахопы?
• Як атрымалася асудзіць сірыйскіх сілавікоў, якія маюць дачыненне да катаванняў пратэстоўцаў — і чаму беларусам варта звярнуць увагу на гэты кейс?
💎Кароткая тэкставая версія | SoundCloud | Youtube | Anchor

YouTube
Универсальная юрисдикция: как привлечь силовиков к ответственности и чем близки белорусы и сирийцы?
Белорусских силовиков, виновных в совершении пыток, можно привлечь к ответственности в рамках универсальной юрисдикции. Как работает этот международный механизм? И как по очень похожему делу (пытки в отношении протестующих) благодаря универсальной юрисдикции…
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Паліне Шарэндзе-Панасюк прызначылі чарговую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу
Пра гэта "Берасцейская Вясна" даведалася ад мужа Паліны. Прытым што тры папярэднія экспертызы паказалі, што псіхічнае здароўе жанчыны ў норме.
Два разы жанчыну адпраўлялі на экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася наўпрост у следчым ізалятары. Цяпер актывістку вырашылі ў чацвёрты раз адправіць на экспертызу.
Нагадаем, палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА у межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
💌Падтрымайце Паліну: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.
📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Орша — @Orsha2020; Светлагорск — @svietlahorskspring
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?

🕊Ужо больш за 1000 чалавек далучыліся да «Вясны» ў TikTok
На нашай старонцы былая палітзняволеная Дар'я Кароль распавядае пра апошнія навіны палітычнага пераследу ў Беларусі, прапануе карысныя лайфхакі па падтрымцы палітвязняў, а таксама дзеліцца парадамі па бяспецы і інфармацыяй, куды звяртацца ў крытычнай сітуацыі.
Далучайцеся, калі для вас гэта бяспечна — tiktok.com/@viasna96
🌿Беражыце сябе і будзьце салідарнымі!

«Хапун» у Глыбокім — затрымалі як мінімум траіх мясцовых жыхароў
На «пакаяльным відэа» ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» суполкі ў сацсетках і рабілі адтуль рэпосты.
UPD. Сярод затрыманых — Руслан Рагоўскі.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» ўсе яны кажуць, што былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» суполкі ў сацсетках і рабілі адтуль рэпосты.
UPD. Сярод затрыманых — Руслан Рагоўскі.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Журналіста Ігара Карнея этапавалі ў шклоўскую калонію
Нагадаем, 56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Мінскі гарадскі суд з 19 сакавіка разлядаў справу журналіста. Працэс вёў суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў.
Па інфармацыі @bajmedia, палітвязень пачаў адбываць тэрмін у шклоўскай калоніі № 17.
💌Падтрымайце Ігара: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Ігару Пятровічу Карнею

⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»
Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.
❓Навошта гэта патрэбна?
- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.
📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

Пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы затрымалі беларуса
Правактар падчас размовы прадставіўся ўкраінцам і сказаў «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь», на што мужчына адказаў «Героям Слава» і «Жыве Вечна». Таксама, мяркуючы па кантэксце, беларус сказаў, што лепш адрэжа сабе руку, чым пойдзе ваяваць супраць украінцаў.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што гэтымі дзеяннямі беларус «распальваў нянавісць» і «прапагандаваў экстрэмізм».
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Раман Ліхадзіеўскі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Правактар падчас размовы прадставіўся ўкраінцам і сказаў «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь», на што мужчына адказаў «Героям Слава» і «Жыве Вечна». Таксама, мяркуючы па кантэксце, беларус сказаў, што лепш адрэжа сабе руку, чым пойдзе ваяваць супраць украінцаў.
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што гэтымі дзеяннямі беларус «распальваў нянавісць» і «прапагандаваў экстрэмізм».
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — Раман Ліхадзіеўскі.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Рэчыцы арыштавалі супрацоўніка метызнага завода
Мясцовы праўладны канал паведаміў пра тое, што быў затрыманы супрацоўнік мясцовага метызнага завода Аляксандр Руднікаў. Як вынікае з паведамлення, мужчыну пакаралі адміністрацыйным арыштам.
У віну Руднікаву паставілі падпіскі на «экстрэмісцкія» СМІ, піша «Палеская Вясна».

🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах
Беларускі рэжым па палітычных матывах пераследуе не толькі грамадзян сваёй краіны, пад рэпрэсійны каток трапляюць грамадзяне і грамадзянкі іншых краін. Напэўна, адна з самых вядомых палітычных справаў супраць замежных грамадзян — кейс Наталлі Хершэ, якую вызвалілі з калоніі пры садзейнічанні Швейцарыі.
Каля 30 грамадзян замежных дзяржаў утрымліваецца цяпер у месцах пазбаўлення волі Беларусі па палітычных матывах. У беларускіх месцах няволі застаюцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы, Латвіі, Германіі Казахстана і Узбекістана. Іх пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўзмацніўся ціск і пераслед украінцаў у Беларусі.
«Вясна» распавядае, каго з замежных грамадзян пераследуюць у Беларусі па палітычных матывах і па якіх справах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114902

Жыхара Маладзечна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі
У судзе Ленінскага раёна Магілёва 17 чэрвеня вынесены прысуд жыхару Маладзечна Антону Пугачу. Мужчыну абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.
Суд прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115612