Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Мінску ліквідуюць аб’яднанне беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам»

Мінскі гарадскі суд 19 чэрвеня разглядаў пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць грамадскае аб’яднанне садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам». Вынікі разгляду пазову пакуль невядомыя.

Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыю зарэгістравалі 1 сакавіка 1999 году.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
💌Вы пісалі лісты ў турму або атрымлівалі іх з волі? Запоўніце ананімна нашую апытанку

У беларускіх месцах зняволення існуе праблема блакавання карэспандэнцыі палітвязням. Ім амаль не перадаюць лісты як ад сяброў, так і ад незнаёмцаў. Некаторыя палітычныя працяглы тэрмін не атрымліваюць лісты нават ад сваякоў. На сённяшні дзень вядома як мінімум пра шэсць палітвязняў, якія знаходзяцца ў стане «інкамунікада», то бок, без усялякай сувязі з вонкавым светам.

Мы хочам сабраць поўныя і сістэмныя звесткі аб інфармацыйнай блакадзе ў месцах зняволення – для разумення маштабу праблемы і яе адвакатавання. Калі вы дасылалі лісты палітвязням, або вы былі ў зняволенні па палітычных прычынах і атрымлівалі карэспандэнцыю, запоўніце нашую апытанку.

Мы плануем выкарыстоўваць даныя з апытанак у падрыхтоўцы зваротаў да Спецдакладчыкаў і аналітычных матэрыялаў. Гугл-форма не збірае e-mail адрасоў і цалкам ананімная.

🔸Апытанка для тых, хто піша ці пісаў лісты ў турму
🔹Апытанка для тых,
хто атрымліваў лісты з волі
Праект «moladz.hеlp» і ягоныя сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Гаворка пра сайт, старонку ў Instagram, лагатып, а таксама Telegram-каналы і чаты «moladz.hеlp | центр прав молодёжи», «Распределение 2024 РБ | Обсуждение», «Призыв 2024 РБ | Обсуждение». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 17 чэрвеня.

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

📍Telegram-каналы і чаты «+ Вертикаль», «Еурапейскi Дыялог»;
📍Старонкі ў сацсетках праекту «Orsha.еu»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР»;
📍TikTok-старонкі «Евангелле Св.Лукер’i Рыгораўны», «agulina192», «Простымi Словамi», «novy chas».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
📍Спектакль, квіз, «турэмны эксперымент»: якія мерапрыемствы пройдуць у межах «Тыдня супраць катаванняў» 24-30 чэрвеня

Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяр катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня. «Прававая ініцыятыва» традыцыйна прымяркоўвае да яго «Тыдзень супраць катаванняў», у межах якога праводзіць цыкл адукацыйных мерапрыемстваў, каб прыцягнуць увагу да здзекаў з затрыманых ды зняволеных беларусаў і беларусак, якія працягваюцца. Кампанія пройдзе з 24-га па 30-е чэрвеня ў розных краінах Еўропы.

Расказваем, якія мерапрыемствы плануюцца (праграма абнаўляецца).

Расклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115568
❗️Франаку Вячорку прызначылі 20 гадоў пазбаўлення волі

Завочны суд у дачыненні да галоўнага дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай пачаўся 31 траўня ў Мінгарсудзе. Прысуд вынесла суддзя Валянціна Зянькевіч.

Вячорку прызначана 20 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 1500 базавых велічыняў, што складае 60 тысяч рублёў.

Франаку былі інкрымінаваныя 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Акрамя таго, яму прад'явілі пазоў «у інтарэсах дзяржавы» аб пакрыцці маёмаснай шкоды ў суме больш за 30,9 млн рублёў, «прычыненай супрацьпраўнымі дзеяннямі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115570
❗️Магілёўскую керамістку асудзілі на 1,5 года калоніі за перасланае відэа з выбарчага ўчастка

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 30 траўня асудзілі Алену Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла Алене адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы) закрыўся раней за афіцыйны час.

Па версіі прапагандысткі Крысціны Бармуцкай, дзяўчына адправіла ролік у «экстрэмісцкі канал», аднак насамрэч яна адправіла відэа сяброўцы за мяжу. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115569
Затрымалі жыхарку Бабруйску Алену Багданаву

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што жанчына «сваімі відэаздымкамі дастала ўвесь горад» — яна нібыта «чаплялася і абражала жыхароў Бабруйска», а таксама на сваёй старонцы ў TikTok распаўсюджвала «экстрэмісцкія матэрыялы».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
❗️У Беларусі +17 новых палітвязняў

Гэта Мікалай Распопаў, Віктар Чайка, Арцём Дзягцеў, Дзмітрый Міхальцэвіч, Віталь Наўгародскі, Іван Лапкоўскі, Алег Саргавіцкі, Аляксандр Новік, Валянцін Суцягін, Максім Хмяльніцкі, Максім Паноў, Лізавета Шульская, Павел Красуцкі, Яўген Германовіч, Фёдар Сарокін, Дзяніс Гузаў, Андрэй Цімонін.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115572

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
У Гродне быў затрыманы пеўчы хору Даніэль-Ландсей Кейта

На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў негатыўныя каментары пра міліцыянтаў і прадстаўнікоў улады, а таксама дрэнна ставіўся да расійскіх вайскоўцаў, якія ваююць ва Украіне.

Вядома, што затрыманы — лаўрэат I ступені рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна і лаўрэат III ступені міжнароднага конкурсу юных вакалістаў ім. Шаляпіна.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Мінску асудзілі Алену Церашкову, двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тэквандо, пісьменніцу і хірургіню

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 чэрвеня вынесены прысуд двухразовай чэмпіёнцы Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірургіні Алене Церашковай.

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 КК). Суддзя Юльяна Шчэрба прызначыла Церашковай тры гады «хатняй хіміі».

Вядома, што Алена — маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115547
📍Палітвязню Аляксандру Гашнікаву узмацнілі пакаранне

Аляксандр — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне. 
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года па справе "Рабочага руху". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых.

У Гомельскім абласным судзе 17 лютага 2023 года суддзя Аляксандр Піскуноў прызнаў Аляксандра вінаватым паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім) і прызначыў яму 14 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае свой тэрмін у наваполацкай калоніі № 1. 

У судзе Наваполацка 28 траўня разгледзелі справу аб узмацненні палітвязню рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Віталя Лапко Аляксандра перавялі на турэмны рэжым у Магілёў

💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў
💻Напісаць анлайн
За ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы жыхар Мінска Глеб Нікановіч

Праўладныя тэлеграм-каналы абвінавацілі яго і ў «каардынацыі пратэстаў» — ён пакідаў каментары з месцазнаходжаннем міліцыянтаў у горадзе.

Сілавікі таксама напісалі пра «нетрадыцыйнасць яго палітычнай арыентацыі» — за татуіроўку акцёра Білі Хэрынгтана.
Крымінальныя справы ў парадку «спецвытворчасці» распачаты ў дачыненні да 108 чалавек

Пра гэта журналістам заявіў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.

Паводле яго, «гэтых асоб выяўляюць на сістэмнай аснове і збіраюць доказы іх віны». У тым ліку, выяўляюць іх маёмасць з мэтай далейшай канфіскацыі і звароту ў даход дзяржавы ў якасці кампенсацыі нанесенай шкоды.

Па большасці крымінальных спраў, дадаў Гара, накладаецца арышт на маёмасць асоб, якія прыцягваюцца ў якасці абвінавачаных.

«Гэта і кватэры, і дамы, і ўчасткі, і дарагія аўтамабілі. Шмат маёмасці, якая павінна быць па рашэнні суда звернута ў даход дзяржавы».
⚖️Палітвязня Руслана Волкава будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Руслана затрымалі 4 чэрвеня 2021 года ў Іўеўскім раёне пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўрасаюз. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" (арт. 293 КК) у Брэсце ў жніўні 2020 года.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Руслану прызначылі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбывае ў наваполацкай калоніі № 1.

Стала вядома, што 1 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца над Русланам паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Віталь Лапко.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Руслан Ісаевіч Волкаў
💻Напісаць анлайн
«Хапун» у Фаніпалі — затрымалі адразу шэсць чалавек

Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сярод затрыманых Андрэй і Ірына Шайкоўскія, Вікторыя Янушкевіч, Іван Мельнік.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Палітзняволены Андрэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы

У чацвер, 20 чэрвеня, дэпутаты гарадской рады Варшавы прысвоілі пяці асобам званне ганаровага грамадзяніна польскай сталіцы. Сярод іх, журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень Андрэй Пачобут, піша @byplradio.

«У такой сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні, каб быў розгалас, каб рэжым Лукашэнкі не мог быць спакойным і думаць, што ўсе забыліся пра такія выпадкі. Мы будзем выступаць за Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне», — сказаў польскі палітык Роберт Тышкевіч.

Нагадаем, Андрэй Пачобут быў арыштаваны ў сакавіку 2021 года, а 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.

💌Падтрымайце Андрэя: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻
Напісаць анлайн
Мінінфарм абмежаваў доступ да сайта baranovichi24.bу

Пра гэта «Медыязоне» паведаміла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле яе, прычынай блакіроўкі стаў артыкул выдання «Еўрарадыё», размешчаны на сайце. Нагадаем, у Беларусі «Еўрарадыё» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваннем».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Затрыманні на Лідскім ліцейна-механічным заводзе

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць аб «хапуне» на Лідскім ліцейна-механічным заводзе — паводле іх, некалькі чалавек былі затрыманыя наўпрост на працоўных месцах.

Сцвярджаецца, што затрыманыя распаўсюджвалі «экстрэмісцкія матэрыялы» ў сваіх сацсетках — усіх іх змясцілі ў ІЧУ. Дакладная колькасць затрыманых невядомая.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Андрэй Кандрасюк
🔺
Андрэй Навасельчан
🔺
Ілля Фрэнь
🔺
Віталь Красноў
🔺
Глеб Юр'еў
🔺
Андрэй Пагерыла
🔺
Дзяніс Урад
🔺
Віктар Бедрый
🔺
Леанід Германовіч
🔺
Таццяна Карповіч
🔺
Якімец Аляксандравіч
🔺
Дзяніс Воразаў
🔺
Філіп Канцэвіч
🔺
Вольга Церах
🔺
Андрэй Шулганаў
🔺
Уладзімір Седзянеўскі
🔺
Дзяніс Сырэц
🔺
Вячаслаў Баравік
🔺
Алег Нічыпорка
🔺
Яна Пінчук
🔺
Віталь Скударнаў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы «Скринька Пандори», «Адвокаты прав человека», «Право на защиту»;
📍TikTok-старонка «докторкто».

🔗Хроніка палітычнага пераследу