📸Фотафакт: у Парламенце Італіі адбылося адкрыццё выставы Ксішы Ангелавай
На адкрыцці выставы, прысвечанай беларускім палітвязням, выступілі літоўскія і польскія амбасадары, а таксама італьянскія палітыкі.
Крыніца: @belarusinitalia

За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы мужчына
Сцвярджаецца, што ён нібыта перакрываў рух транспарту, распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама пісаў абразлівыя каментары пра супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў улады.
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Алег Аўгустус.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы
Вядома, што затрыманаму 35 гадоў, ён жыхар Мінскага раёну.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі за «здзек» з дзяржаўнага сцяга
19 траўня ў Гродне вынеслі прысуд дзвюм дзяўчатам, якіх прызналі вінаватымі паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў). Суд Ленінскага раёна прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысуд агучыла суддзя Алена Пятрова.
Суд прайшоў у выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115557

❗️У Беларусі +15 новых палітвязняў
Гэта Аляксей Навагродскі, Яўген Гурыновіч, Яўген Блахінскі, Андрэй Кобель, Томаш Бяроза, Дзяніс Жалязко, Алена Раманаўскене, Анатоль Кірэйчык, Артур Радзівановіч, Андрэй Шулганаў, Эдуард Кашацян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ягор Ібрагімаў, Дзмітрый Кушалевіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115559
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💔У гомельскай калоніі № 4 вакол Марыі Калеснікавай ствараюць інфармацыйны вакуум
Былая палітзняволеная распавяла "Вясне", што адміністрацыя калоніі забараняе жанчынам камунікаваць з Марыяй. З ёй заўсёды ходзяць ахоўніцы, нават у прыбіральню. Сочаць за ёй і іншыя зняволеныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй.
"Аднойчы на Марыю напісалі рапарт, бо была апранутая не па форме. Распавядалі, што ёй у кубак падкінулі таблетку. І Марыя гучна спрытала: "Хто мне паклаў таблетку?". Зразумела, што так проста — без дазволу аператыўнікаў — такое не адбываецца.
Мы некаторы час працавалі разам на фабрыцы, але размаўляць не маглі, толькі падмігвалі адна адной. Перад змяшчэннем у ПКТ у сакавіку 2023 года Марыя трошкі паправілася, выглядала лепей, пасміхалася, але ўсё адно была схуднелая".
Жанчына ўзгадвае, што адна зняволеная аднойчы папрасіла ў Марыі аўтограф на памяць, а тая сказала: "Што вы? Які аўтограф? Мне ні з кім размаўляць нельга, і калі цяпер хтосьці нас убачыць, то будуць праблемы".

Музыканта і стартапера з Добруша будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмізму»
Глебу Дудко 35 гадоў, ён родам з Добруша, горада ў Гомельскай вобласці. Бацька Глеба Алег Дудко — вядомы ў Гомелі оперны спявак і колішні саліст філармоніі.
У 2018-м Глеб разам з праграмістам Максімам Грыневічам запусціў праект ConcertMaster. Ідэя праекта ў тым, каб стварыць праграму, якая б магла аўтаматычна акампаніраваць вакалістам, піша @nashaniva.
Глеба затрымалі ў сакавіку ў Добрушы і прысудзілі яму арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля гэтага мужчыну, імаверна, перавялі ў СІЗА.
Суд над Глебам пачнецца 26 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе. Яму інкрымінавана ч. 1 арт. 361-4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Судзіць Дудко будзе суддзя Мікалай Доля.

🌿20 чэрвеня — Сусветны дзень бежанцаў
У 2000 годзе Генеральная Асамблея ААН пастанавіла, што, пачынаючы з 2001 года, 20 чэрвеня будзе адзначацца як Сусветны дзень бежанцаў. Падставай для гэтага паслужыла 50-я гадавіна Канвенцыі пра статус бежанцаў 1951 года.
У мінулым верасні, у сваім каментары з нагоды забароны на выдачу беларускіх пашпартоў за мяжой, ААН паведаміла, што паводле некаторых ацэнак, ад 200 000 да 1 мільёна беларусаў жывуць у выгнанні пасля таго, як былі вымушаныя бегчы ад рэпрэсій, пагрозаў і запалохвання. Лічбу ў больш за 200 000 з'ехаўшых называлі і беларускія ўлады.
А ў сваім дакладзе пра беларусаў у выгнанні спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн падкрэслівала, што міграцыя людзей «наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню».
🔹«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні

1 ліпеня завочна пачнуць судзіць былую кіраўніцу гарадзенскага дзіцячага хоспіса
Гродзенскі абласны суд напачатку ліпеня пачне разгляд завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Вольгі Вялічка. Яе прызначаны весці суддзя Дзмітрый Бубенчык. Вользе інкрымінаваныя:
• ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці);
• арт. 193-1 КК (незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці);
• ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);
• ч. 3 арт. 210 КК (намер на завалоданне маёмасцю ў буйным памеры службовай асобай);
• ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак);
• ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку).
Раней на Вольгу завялі крымінальныя справы за «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учынены ў буйным памеры» і за ўдзел у акцыі пратэсту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115600

Затрыманы выкладчык мінскага ўніверсітэта
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчыну затрымалі ў ягоны дзень народзінаў — 20 чэрвеня яму споўнілася 32 гады.
У «пакаяльным відэа» выкладчыка прымусілі сказаць, што ён нібыта адправіў у «Чорную кнігу Беларусі» інфармацыю пра супрацоўніка АМАПа і аднаго з выкладчыкаў.

Ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю Віцебска
Суддзя Віцебскага абласнога суда Вольга Іллюшонак 19 чэрвеня пастанавіла пачаць ліквідацыю Беларускага грамадскага аб'яднання жанчын «Ульяна».
Ініцыятарам закрыцця ГА стала кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі краіны, піша «Віцебская вясна».
БГА «Ульяна» больш за 26 гадоў аб'ядноўвала актыўных жанчын для таго, каб іх энергію накіраваць на рэалізацыю грамадска значных праектаў па аказанні дапамогі жанчынам, дзецям і сем'ям, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Практычна ўсе праекты былі рэалізаваны сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.

У Мінску ліквідуюць аб’яднанне беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам»
Мінскі гарадскі суд 19 чэрвеня разглядаў пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць грамадскае аб’яднанне садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам». Вынікі разгляду пазову пакуль невядомыя.
Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыю зарэгістравалі 1 сакавіка 1999 году.

💌Вы пісалі лісты ў турму або атрымлівалі іх з волі? Запоўніце ананімна нашую апытанку
У беларускіх месцах зняволення існуе праблема блакавання карэспандэнцыі палітвязням. Ім амаль не перадаюць лісты як ад сяброў, так і ад незнаёмцаў. Некаторыя палітычныя працяглы тэрмін не атрымліваюць лісты нават ад сваякоў. На сённяшні дзень вядома як мінімум пра шэсць палітвязняў, якія знаходзяцца ў стане «інкамунікада», то бок, без усялякай сувязі з вонкавым светам.
Мы хочам сабраць поўныя і сістэмныя звесткі аб інфармацыйнай блакадзе ў месцах зняволення – для разумення маштабу праблемы і яе адвакатавання. Калі вы дасылалі лісты палітвязням, або вы былі ў зняволенні па палітычных прычынах і атрымлівалі карэспандэнцыю, запоўніце нашую апытанку.
Мы плануем выкарыстоўваць даныя з апытанак у падрыхтоўцы зваротаў да Спецдакладчыкаў і аналітычных матэрыялаў. Гугл-форма не збірае e-mail адрасоў і цалкам ананімная.
🔸Апытанка для тых, хто піша ці пісаў лісты ў турму
🔹Апытанка для тых, хто атрымліваў лісты з волі

Праект «moladz.hеlp» і ягоныя сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Гаворка пра сайт, старонку ў Instagram, лагатып, а таксама Telegram-каналы і чаты «moladz.hеlp | центр прав молодёжи», «Распределение 2024 РБ | Обсуждение», «Призыв 2024 РБ | Обсуждение». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 17 чэрвеня.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «+ Вертикаль», «Еурапейскi Дыялог»;
📍Старонкі ў сацсетках праекту «Orsha.еu»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «НАРОДНЫЙ РЕПОРТЕР»;
📍TikTok-старонкі «Евангелле Св.Лукер’i Рыгораўны», «agulina192», «Простымi Словамi», «novy chas».

📍Спектакль, квіз, «турэмны эксперымент»: якія мерапрыемствы пройдуць у межах «Тыдня супраць катаванняў» 24-30 чэрвеня
Міжнародны дзень ААН у падтрымку ахвяр катаванняў адзначаецца 26 чэрвеня. «Прававая ініцыятыва» традыцыйна прымяркоўвае да яго «Тыдзень супраць катаванняў», у межах якога праводзіць цыкл адукацыйных мерапрыемстваў, каб прыцягнуць увагу да здзекаў з затрыманых ды зняволеных беларусаў і беларусак, якія працягваюцца. Кампанія пройдзе з 24-га па 30-е чэрвеня ў розных краінах Еўропы.
Расказваем, якія мерапрыемствы плануюцца (праграма абнаўляецца).
Расклад па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115568