Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌿У нямецкім Бундэстагу пачала працу выстава «Я не баюся. Няхай яны баяцца!», прысвечаная Алесю Бяляцкаму

Выстава будзе дэманстравацца па 5 ліпеня ў Halle des Paul-Löbe-Hauses (Konrad-Adenauer-Str. 1, 10557 Berlin). Яе можна наведаць з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 17:00.

Для наведвання выставы патрэбна загадзя зарэгістравацца па спасылцы.

Кожны чацвер і пятніцу а 12-й гадзіне на выставе будуць працаваць гіды, якія распавядаюць пра лёс выбітнага беларускага праваабаронцы.

Нагадаем, 2 ліпеня ў Парыжы адбудзецца адкрыццё выставы «Я не баюся. Няхай яны баяцца!» — яна будзе прысвечаная праваабаронцам Алесю Бяляцкаму і Алегу Арлову.

FreeAles.org
Гродзенскі святар наведаў дзяцей у СІЗА

Протаіерэй прынёс ім прысмакі. Яго візіт быў прымеркаваны да Дня аховы дзяцей, піша @mediazona_by.

На фота можна паглядзець умовы, у якіх знаходзяцца непаўнагадовыя за кратамі.
На Віцебшчыне затрымалі мужчыну — яго прывезлі ў пастарунак у адным халаце

Сілавікі сцвярджаюць, што ён удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пісаў каментары, у тым ліку, у падтрымку Украіны.

UPD. Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Павел Іваноў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Мінімум 145 чалавек судзілі па крымінальных палітычных справах у траўні

На працягу траўня праваабаронцы «Вясны» адзначалі працяг масавых палітычных рэпрэсій па крымінальных справах

Паводле звестак «Вясны» у траўні былі асуджаныя не менш за 145 чалавек, з якіх 31 — жанчыны, 114 — мужчыны. Акрамя гэтага, за мінулы месяц асудзілі не менш за 6 сем'яў. На момант публікацыі матэрыялу праваабаронцам вядомыя падрабязнасці 39 крымінальных спраў.

Распавядаем пра асаблівасці крымінальнага пераследу па палітычных матывах у мінулым месяцы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115509

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Беларуса адправілі на «суткі» за «Пагоню» на вокладцы пашпарту

Згодна з пастановай суда Ленінскага раёна Мінска ад 17 траўня, бацьку непаўнагадовага дзіця асудзілі за пікетаванне вокладкай пашпарту з Пагоняй, якую заўважылі супрацоўнікі суда Мінскага раёну.

Паводле словаў мінчука, калі 16 траўня а 9 раніцы ён праходзіў праз турнікет у будынку суда, супрацоўнікі заўважылі ў яго руках пашпарт з Пагоняй. Мужчына на судзе віну не прызнаў. За гэта «правапарушэнне» мінчука арыштавалі на 13 сутак.

⚖️БЧБ-фіранкі, «Пагоня» на пашпарце, татуіроўка: за што беларусаў судзілі ў траўні
Магілёўца асудзілі на 6 месяцаў калоніі за сарваны дзяржаўны сцяг. Апеляцыйную скаргу не задаволілі

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 28 сакавіка асудзілі Дзмітрыя Пузікава паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Вольга Зарычнюк прызначыла Дзмітрыю шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Апеляцыйную скаргу Дзмітрыя не задаволілі, прысуд пакінулі без зменаў.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 21 студзеня ў стане алкагольнага ап’янення сарваў чырвона-зялёны сцяг з будынку крамы і зламаў дрэўка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115511
Сайт, сацсеткі і лагатып праекту «povestka.оrg» прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 11 чэрвеня.

На сайце «povestka.оrg» пазначана, што гэта «сэрвіс легальных рашэнняў для прызыўнікоў і іх бацькоў» і што «тысячы кліентаў сэрвісу атрымалі вызваленне ад войска па стане здароўя, не парушаючы закон».

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Андрiй Бiлецький», «Билини IV Імперії+», «Український Наступ | # УкрТг», ukrain1an ꑭ news», «÷ tирания ценностей тоталитарного нигилизма ÷», «i didn't ask for this»;
📍YouTube-канал «ХАДАНОВИЧ | CHADANOVIC»;
📍Facebook-старонка «Help for BELARUS»;
📍TikTok-старонкі «блёк Воля», «Symon», «BelarusianMapper⬜️🟥⬜️», «Belarus», «Арцём 🤍❤️🤍».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
💔2 гады і 11 месяцаў у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Падтрымайце іх!

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У мінулым сакавіку суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
За ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску судзяць палітзняволеную Галіну Лагацкую

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 чэрвеня пачынаецца суд над палітзняволенай пенсіянеркай Галінай Лагацкай. Яе вінавацяць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядае суддзя Вольга Лаўрыновіч.

Галіна — вядомая раней актывістка, была затрыманая 9 красавіка, калі яна пайшла у Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі два гады таму і не аддавалі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115513
Мужчыну затрымалі за каментары ў Telegram

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманы «пісаў пагрозы забойствам беларусам і прадстаўнікам улады», а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📊БХК прадставіў Нацыянальны індэкс правоў чалавека за 5 гадоў: 2019 — 2023

Індэкс паказвае змену сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі не на ўзроўні «дрэнна/добра», а ў канкрэтных лічбах. Масіў дадзеных уключае каля 60 кампанентаў правоў і 290+ індыкатараў стану правоў чалавека.

Масіў дадзеных, сабраных за 5 гадоў, уключае 1850 адзнак.

Калі глядзець на катэгорыі, то найбольш упалі грамадзянскія і палітычныя правы, а таксама агульныя меры ў галіне правоў чалавека.

Падрабязнасці па спасылцы
spis ekstremistau.pdf
14.2 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 чалавек — цяпер у ім 4154 прозвішчы

14 чэрвеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі палітычнага актывіста і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» Івана Краўцова, а таксама асуджанага за данаты Аляксандра Верасовіча.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Таццяна Ліннік, Сяргей Бельскі, Дзмітрый Давыдаў, Фёдар Маторын, Васіль Кавалёў, Дзмітрый Данільчык, Сяргей Гняўко, Уладзімір Кароткі, Андрэй Бурдзеня, Мікалай Хіла.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115519

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org