Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.1K photos
464 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы мужчына

На «пакаяльным відэа» яго таксама прымусілі сказаць, што ён напісаў каментар, у якім заклікаў заблакаваць чыгунку ў маскоўскім накірунку.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Супрацоўніцу санаторыя «Беларусь» асудзілі да 6 гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць»

У Мінскім гарадскім судзе 11 чэрвеня грамадзянку Літвы і супрацоўніцу санаторыя «Беларусь» у Друскінінкаі Аленай Романаўскіене асудзілі да шасці гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле арт. 358-1 КК («агентурная дзейнасць»).

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але, як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, яе абвінавацілі ў тым, што жанчына «неаднаразова падавалі звесткі пра пастаяльцаў, якія прыбывалі на адпачынак, у тым ліку і пра высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў». Яе нібыта завербавалі літоўскія спецслужбы больш за 10 гадоў таму.

Як раней паведамляла літоўскае выданне 15min, затрымаць Раманаўскене маглі летась, калі яна вярталася ў Літву з Беларусі, дзе наведвала родных.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115479
👷‍♀️Вынікі першага дзесяцігоддзя новага этапу сусветнай барацьбы з прымусовай працай. Досвед Беларусі і яе бліжэйшых суседзяў

Дзесяць гадоў таму на 103-яй сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы у Жэневе былі прыняты дакументы фундаментальнага значэння для ліквідацыі прымусовай працы ў свеце: Пратакол 2014 года да Канвенцыі аб прымусовай працы 1930 года і Рэкамендацыі 2014 года аб прымусовай працы (дадатковыя захады) (№203).

Прыняцце гэтых дакументаў паклала пачатак новаму этапу ў памкненні міжнароднай супольнасці пакласці канец прымусовай працы і тым інстытутам, якія ёй спадарожнічаюць – даўгавой кабалой, рабствам, падобным да рабства практыкамі, гандлем людзьмі, прымусовым шлюбам.

З праваабаронцам «Вясны» Алегам Мацкевічам распавядаем пра міжнародную і беларускую практыку ў ліквідацыі прымусовай працы праз ратыфікацыю гэтых важных міжнародных дакументаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115482
❗️Дзянісу Дзікуну дадалі 2 калоніі па новай крымінальнай справе. Ён падаў апеляцыйную скаргу

У судзе Горацкага раёна 25 сакавіка вынеслі прысуд палітзняволенаму Дзянісу Дзікуну. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Наталля Фамічова прызначыла яму яшчэ два гады зняволення ў дадатак да 23 гадоў пазбаўлення волі. Палітвязень абскардзіў рашэнне суда.

У Магілёўскім абласным судзе 18 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзяніса. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115484

💌Падтрымайце Дзяніса: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзяніс Сяргеевіч Дзікун
💻Напісаць анлайн
У Брэсце за ўдзел у акцыі пратэсту затрыманы мясцовы жыхар — яго назвалі «радыкалам, які быў узброены палкай ад лаўкі»

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманы 10 жніўня 2020-га году ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, дзе «ламаў лаўкі, разбіваў брук і кідаў іх у супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣
Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Праваабаронцу Леаніда Судаленку завочна судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У Гомельскім абласным судзе 12 чэрвеня пачынаецца завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Новая крымінальная справа ў фармаце спецвытворчасці была ўзбуджаная ў лістападзе 2023 года. Леаніда абвінавачваюць па частках 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Справу прызначаны разглядаць суддзя Анатоль Сотнікаў.

Леанід Судаленка — вядомы праваабаронца і юрыст, з’яўляўся кіраўніком Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна». Пакінуўшы Беларусь ён адразу заявіў, што скіруе сваю дзейнасць на хутчэйшае вызваленне беларускіх палітвязняў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115489
🧹Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку

Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.

Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.
Былога БРСМаўца, які ў 2020-ым годзе дапамагаў сілавікам патруляваць вуліцы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

21 чэрвеня ў Мінгарсудзе пачнуць разглядаць справу ў дачыненні да Уладзіміра Цюхая. Былому функцыянеру БРСМ і Кампартыі інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 356 КК («Здрада дзяржаве») і ч. 2 арт. 288 КК («Прымус асобы да ўдзелу ў злачыннай дзейнасці з прымяненнем гвалту або знішчэння маёмасці»). Працэс прызначана весці суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Як пісала «Наша Ніва», першую вядомасць Цюхай атрымаў у 2008-м. Тады ён быў сакратаром мінскай кампартыі і супрацоўнікам БРСМ. Дзеля таго, каб сваякі і паплечнікі палітвязня Аляксандра Баразенкі не маглі прайсці на суд, ён цалкам забіў залу студэнтамі мінскіх ВНУ. У адказ на абурэнне маці палітвязня ён штурхнуў яе.

Падзеі 19 снежня 2010 ён назваў «правакацыяй п'яных малойчыкаў, якіх вялі палітычныя банкруты». Разгон Плошчы і рэпрэсіі, якія адбыліся пасля, Цюхай горача падтрымаў. У 2020-м мужчына дапамагаў міліцыі патруляваць вуліцы, каб лавіць пратэстоўцаў.
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрыманы жыхар Салігорска

Сілавікі таксама сцвярджаюць, што затрыманы быў адміністратарам «экстрэмісцкага чату» — на «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што раней яму перадалі права адміністратара ў салігорскім чаце.

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што салігорац «затрыманы па крымінальнай справе і яму пагражае 5 гадоў пазбаўлення волі».

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Верагодна, двух топ-чыноўнікаў з Мінфіна і Мінтранса судзяць за хабар і «здраду дзяржаве»

Суд над Андрэем Івановым і Аляксандрам Карзюком у закрытым рэжыме пачаўся 27 траўня ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Сяргей Кацэр. Чарговае пасяджэнне па справе адбываецца сёння.

Акрамя «атрымання хабару ў буйным і асабліва буйным памерах» (ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК) абодвух мужчын судзяць па ч. 2 арт. 356 КК («здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча»). Сутнасць абвінавачання невядомая.

Як пісала «Наша Ніва», іх ініцыялы цалкам супадаюць з імёнамі колішніх беларускіх топ-чыноўнікаў. Іваноў да 2020-га займаў пасаду намесніка міністра транспарту і камунікацый, а Карзюк да нядаўняга часу ўзначальваў упраўленне фінансаў ЖКГ, транспарту і сувязі Міністэрства фінансаў.
🎨Дасылайце творы палітзняволеных у віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў

У мінулым траўні, напярэдадні Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі, Праваабарончы цэнтр «Вясна» запусціў сайт, на якім сабраныя малюнкі палітзняволеных, што былі створаныя у СІЗА, калоніях, турмах ды на «хіміі».

Творчасць за кратамі дапамагае людзям пераключыцца з турэмнага быту і перажываць нялёгкі вопыт зняволення, дакранацца да родных і блізкіх праз выявы, нават падбадзёрваць тых, хто на волі. Захаваць малюнкі палітвязняў важна і таму, што яны ёсць частка гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Мы пастараліся сабраць максімальную колькасць выяваў, але калі ў вас ёсць творы палітзняволеных, не прадстаўленыя на сайце — дасылайце іх на viasna@spring96.org
За каментары ў падтрымку Украіны і пра расійскіх вайскоўцаў жорстка затрыманы жыхар Магілёва

Відэа з затрыманнем мужчыны апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

UPD. Затрыманы — Андрэй Сініцын.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📍БЧБ-фіранкі, "Пагоня" на пашпарце, татуіроўка: за што беларусаў судзілі ў траўні

Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У траўні праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 361 факт адміністрацыйнага пераследу па палітычных матывах. Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 45 штрафаў. "Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.  

Так, у Мінску 17 траўня асудзілі бацьку непаўнагадовага дзіця за пікетаванне вокладкай пашпарту з Пагоняй, якую заўважылі супрацоўнікі суда Мінскага раёна. Паводле мінчука, калі 16 траўня а 9 раніцы ён праходзіў праз турнікет у будынку суда, супрацоўнікі заўважылі ў яго руках пашпарт з Пагоняй. Мужчына на судзе віну не прызнаў. За гэта "правапарушэнне" яго арыштавалі на 13 сутак.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115494
Палітзняволены Аляксандр Ярашук абраны ў Адміністрацыйную раду МАП

112-я Міжнародная канферэнцыя працы, якая праходзіць у Жэневе, абрала палітвязня і лідара Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука ў склад Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).

Дэлегаты Канферэнцыі прагаласавалі за кандыдатуру Ярашука на пасаду намесніка члена Адміністрацыйнай рады МАП ад работнікаў. Ім вядома, што Ярашук адбывае чатырохгадовы тэрмін у Магілёўскай турме, паводле надуманых абвінавачанняў.

На пасяджэнні Камітэта па стандартах і нормах МАП прозвішча Ярашука, як і імёны іншых прафсаюзных лідараў, неаднаразова гучала пры разглядзе беларускага пытання. Удзельнікі канферэнцыі падтрымалі Ярашука, апрануўшы майкі з яго выявай і слоганам «Вызваліць прафсаюзных актывістаў».

Нагадаем, адным з патрабаванняў Рэзалюцыі па Беларусі, прынятай у мінулым годзе, з'яўляецца вызваленне прафсаюзных лідараў, у тым ліку старшыні БКДП.

Крыніца: @salidarnast
У Жлобіне за тыдзень — тры суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Жлобінскага раёна 13 чэрвеня судзяць былога рабочага БМЗ Яўгена Сізова, якога абвінавачваюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Судзіць жлабінчаніна прызначаная суддзя Наталля Качалова, вядомая палітычна матываванымі прысудамі супраць ўдзельнікаў акцый пратэстаў у 2020 годзе. Вядома, што Яўгена затрымалі сілавікі з прымяненнем сілы ў красавіку гэтага года.

Судовыя працэсы за ўдзел у акцыях пратэсту ў Жлобіне ў 2020 годзе працягваюцца і дагэтуль. Літаральна два дні таму па «народным» артыкуле тут судзілі Іллю Грышкова, а 6 чэрвеня адбыўся суд над Іллёй Патырыным. Вынікі судоў пакуль невядомыя.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115498