📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

📝Спецдакладчыца па Беларусі прадставіла новы даклад па сітуацыі з правамі чалавека
На сайце ААН апублікаваны чарговы даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. У ім яна падала агляд асноўных праблем у галіне правоў чалавека ў Беларусі ў перыяд з 1 красавіка 2023 года па 31 сакавіка 2024 года.
Адзначаецца, што сітуацыя ў краіне працягвае пагаршацца на фоне таго, як Беларусь увайшла ў новы выбарчы цыкл. У дакладзе разглядаецца, як супраць беларусаў і беларусак ужываюцца рэпрэсіі як унутры краіны, так і за яе межамі. Асаблівую ўвагу Спецдакладчыца надае праву на свабоду асацыяцый і паказвае на мэтанакіраванае выкараненне ўсіх незалежных асацыяцый у Беларусі з 2021 года, што закранае арганізацыі ды ініцыятывы грамадзянскай супольнасці, палітычныя партыі, прафсаюзы, калегіі адвакатаў ды рэлігійныя арганізацыі.
«Вясна» прыводзіць некаторыя вытрымкі з дакладу Анаіс Марэн.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115441

За каментары ў тэлеграме затрымалі мужчыну
На «пакаяльным відэа» ён кажа, што нібыта ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, абражаў міліцыянтаў і пісаў пра іх месцазнаходжанне, а таксама абмяркоўваў выраб і выкарыстанне «кактэйляў Молатава».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚖️Прызначана дата апеляцыі па справе журналіста Ігара Карнея
Нагадаем, 56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Мінскі гарадскі суд з 19 сакавіка разлядаў справу журналіста. Працэс вёў суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яго асудзілі да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 20 тысяч рублёў.
Вярхоўны суд 7 чэрвеня разгледзіць апеляцыйную скаргу Ігара. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Саўчука.
💌Падтрымайце Ігара: Турма № 4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Ігару Пятровічу Карнею
💻Напісаць анлайн

«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнанае YouTube-шоу «Женщины тяжелого поведения»
Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 5 чэрвеня.
Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Анастасія Карасёва, Марына Ментусава і Кацярына Раецкая.
Як пазначана ў апісанні праекту, гэта шоу «створанае беларускамі для беларусак» і ў ім «разам з калегамі, жанчынамі медыя, палітыкі, навукі і культуры мы абмяркоўваем што можна зрабіць, каб жыццё дзяўчынак, дзяўчат і жанчын стала лепшым».

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-канал «Беларусь 2.0 Робім разам»;
📍Instagram старонка «politzonabelarus»;
📍Інтэрнет-старонка «defendersbelarus.оrg»;
📍Facebook-старонка «Беларуская Нацыянальная Памяць»;
📍TikTok-старонкі «sens.livе», «Пра Кастусь», «Black Swan», «Вектар на Беларусь. Навiны».

Аршанца паўторна асудзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі
У судзе Аршанскага раёна і Оршы 4 чэрвеня разгледжаная крымінальная справа палітзняволенага Сяргея Гняўко. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК), прычым паўторна. Справу разглядала суддзя Юля Вяршыніна.
Першы раз Сяргея асудзілі па гэтым жа артыкуле ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска 5 траўня. Прысуд невядомы, аднак у большасці выпадкаў за абразу Лукашэнкі людзей пазбаўляюць волі.
Па сукупнасці прысудаў да прызначанага пакарання суд часткова далучыў неадбытае пакаранне па папярэднім прысудзе і канчаткова прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115442

Пенсіянерку асудзілі за абразу Лукашэнкі, а «здаў» яе сужыцель
У судзе Лідскага раёна вынесены прысуд жыхарцы пасёлка Бердаўка пенсіянерцы Таццяне Чэкель, якую абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Мішуроў.
Па матэрыялах следства, Таццяна «наўмысна і публічна выказала фразу, якая ўтрымлівае негатыўную ацэнку Аляксандра Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай абразлівай форме».
Гэтую фразу пачуў сужыцель жанчыны і здаў яе «органам». У прысутнасці міліцэйскага патруля жанчына, якая была нападпітку, нібыта працягвала абражаць Лукашэнку.
Суд прызнаў пенсіянерку вінаватай і прызначыў ёй два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115443

У Мінску мужчыну судзяць за данаты — яму пагражае да 12 гадоў калоніі
У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня распачынаецца чарговы суд за данаты над Анатолем Валадзько. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Мужчыне пагражае да 12 гадоў зняволення. Справу будзе разглядаць Алена Ананіч.
UPD. Як піша @nashaniva, Анатолю 56 гадоў і ён айцішнік.
🔹Калі вам вядомы падрабязнасці справы, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
🔗Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі

❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў
Гэта Віктар Новікаў, Канстанцін Каляга, Эрык Каласоўскі, Іван Пацко, Аляксандр Лаўрушчык, Іван Дрык, Павел Сергіеня, Дзмітрый Філіповіч, Арцём Лапіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115446
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Удзельнічаў у Маршы свабоды, заклікаў да ўдзелу ў акцыях: мінчука асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Васіля Лася асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк.
Паводле матэрыялаў справы мужчына прыняў удзел у Маршы свабоды, «парушаў грамадскі парадак, замінаў працы гарадскога транспарту, не рэагаваў на заклікі спыніць супрацьпраўныя дзеянні».
Таксама пры «аглядзе ягонага Telegram-канала» былі выяўленыя заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115447

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску мужчыну судзяць за данаты — яму пагражае да 12 гадоў калоніі У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня распачынаецца чарговы суд за данаты над Анатолем Валадзько. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 290-1 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) і арт.…
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Андрэя Прылуцкага, экстрадыцыі якога з Расіі дамагалася беларуская пракуратура
41-гадоваму Андрэю інкрымінаваны арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Яго заклікаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Мінскай вобласці.
Андрэй Прылуцкі працаваў на «Беларуськаліі» і далучыўся да страйку з патрабаваннем адстаўкі Лукашэнкі ды новых выбараў. Пад пагрозай арышту ён уцёк у Расію, адкуль збіраўся ляцець ва Украіну, але быў затрыманы ў Санкт-Пецярбурскім аэрапорце. Мужчына амаль 6 месяцаў правёў у СІЗА, адкуль пазней выйшаў на волю.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў