Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
23.7K photos
486 videos
100 files
20.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
У Мінску пачынаюць судзіць студэнта нібыта за адміністраванне «нацыяналістычнага чату беларусаў і ўкраінцаў»

У Мінскім гарадскім судзе распачынаецца судовы працэс над 18-гадовым студэнтам першага курса БДПУ Германам Лебедзевым. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алена Шылько.

ГУБАЗіК затрымаў Германа ў верасні 2023 года — праз месяц пасля таго, як ям споўнілася 18 гадоў. На «пакаяльным відэа» затрыманы казаў, што нібыта «адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і ўкраінцаў», дзе публікавалася жорсткасць у дачыненні да расійскіх вайскоўцаў. Таксама хлопец «прызнаваўся» ў распаўсюдзе «нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115362

💌Падтрымаць вязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Герман Алегавіч Лебедзеў
💻Напісаць анлайн
У Гомелі паводле палітычнага артыкулу затрымалі экс-міліцыянта

Як стала вядома «Свабодзе», прычына затрымання гамельчука Вілена Тургунава — каментары ў інтэрнэце, у тым ліку негатыўныя ў бок міліцыі. Затрыманы актыўна вёў старонкі ў розных сацыяльных сетках, дзе выказваўся пра палітычныя і сацыяльныя падзеі.

Цяпер таксама адбывае тэрмін сваяк Вілена, Ігар Казубаў. Як і Тургунаў, Казубаў служыў у гомельскай міліцыі, але ў 90-х. Пасля працаваў кухарам. У сацыяльных сетках актыўна выказваўся пра беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў. Яго судзілі ў закрытым рэжыме паводле артыкулаў аб «распальванні варожасці», «абразе Лукашэнкі», «паклёпе на Лукашэнку». Яму прысудзілі пазбаўленне волі, але дакладны тэрмін невядомы.
❗️Прадпрымальніка, якога затрымалі па вяртанні з-за мяжы, асудзілі да 9 гадоў калоніі за данаты

У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня агучылі прысуд 39-гадоваму прадпрымальніку Артуру Ролічу — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні розным беларускім ініцыятывам.

Прысуд вынес Сяргей Кацэр.

У 2013-м мужчына адкрыў уласны бізнэс — краму Grandbazaare, у якой прадаваў брэндавае адзенне і абутак. А з 2023-га Роліч перавёў старонкі свайго бізнэсу на беларускую мову.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115364

💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Артур Аляксандравіч Роліч
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі адміністратара чата «Беларусы на Шры-Ланцы»

Як высветліла @mediazona_by, затрыманы — Віктар Чайка. Ён аўтар невялікага ютуб-канала «Дыялогі аб Міры».

Па якім артыкуле затрыманы мужчына і дзе зараз знаходзіцца — невядома.
29 траўня пачнуць судзіць керамістку Алену Карпенку

Нагадаем, дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы) закрыўся раней за афіцыйны час. Па версіі прапагандысткі Крысціны Бармуцкай, дзяўчына адправіла ролік у «экстрэмісцкі канал», аднак насамрэч яна адправіла відэа сяброўцы за мяжу. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт.

Нейкі час дзяўчына працавала архітэктарам, а пасля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.

29 траўня ў судзе Ленінскага раёну горада Магілёва Алену будуць судзіць па ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), піша @dissidentBY.
​​🎥«Як захаваць сябе ў зняволенні?» Адкрыты запіс падкаста «Вясна прыйдзе»

У межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы «Вясны» зладзілі адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе». Яго гасцямі сталі былая палітзняволеная па «справе студэнтаў» Марыя Каленік, былы палітвязень і праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка, юрыст «Вясны» Павел Сапелка і псіхіятрка Ганна Савіцкая.

Падчас размовы ўдзельнікі падкасту паспрабавалі знайсці адказы на пытанні:

• Як сабе дапамагчы, калі за кратамі баліць зуб, жывот, бок, галава ці сэрца?
• Якія народныя сродкі выкарыстоўваюць палітзняволеныя?
• Што кажа беларускае заканадаўства пра медыцынскую дапамогу за кратамі?
• Як дапамагчы палітзняволеным сваякам, калі ў іх абвастрыліся псіхічныя праблемы і псіхалагічныя разлады ў зняволенні?

https://www.youtube.com/watch?v=22lpd5an2uw
Па пастанове пракурора Мінскай вобласці абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу «Студэнцкая думка»

Паведамляецца, што падставай для прыняцця гэтага рашэння сталі парушэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі».

У прыватнасці, як лічыць пракуратура, на партале «публікаваліся звесткі, якія прапагандуюць спосабы ўхілення ад выканання вайсковага абавязку, а таксама інфармацыя экстрэмісцкага характару, якая падахвочвае грамадзян да процідзеяння дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да гаспадыні крамы «Адметнасць» і жонкі палітвязня Паўла Мажэйкі — іх збіраюцца судзіць завочна

51-гадовай Вользе Верамеенка і 46-гадовай Ірыне Чарняўка інкрымінаваны арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)

Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
Палітвязня з Ліды асудзілі за «абразы» чыноўнікаў і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

У Гродзенскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Ліды Паўла Лукашэвіча. Яго абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абразе суддзі альбо народнага заседацеля» (арт. 391 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч.

Павел працаваў у філіяле кампаніі «Белтэкс оптык». Яго затрымалі 22 верасня 2023 года і першапачаткова пакаралі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115375

💌Падтрымайце Паўла: Турма-1, Гродна, Кірава 1, 230023, Павел Юр’евіч Лукашэвіч
💻Напісаць анлайн
Падтрымайце палітзняволеную Людмілу Ліхачэўскую

Мінчанку затрымалі 29 сакавіка ў межах крымінальнай справы.

Цяпер Людмілу абвінавачваюць паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы) Крымінальнага кодэксу.

Да суда палітзняволеную ўтрымліваюць у жодзінскай турме.

💌Падтрымайце Людмілу грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Людміла Аляксандраўна Ліхачэўская
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі беларускамоўнага вядучага Андрэя Паплаўскага

На «пакаяльным відэа» яго прымусілі сказаць, што ён прытрымліваўся «мяккіх апазіцыйных поглядаў», быў падпісаны на «Nexta» і перасылаў пасты з гэтага каналу.

Як распавядаў сам мужчына ў нядаўнім інтэрв'ю, ён «дзесяць гадоў вядзе вяселлі і карпаратывы на беларускай мове і прыводзіць гасцей у атмасферу шляхецкай карчмы».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
⁉️Лінгвістычная экспертыза: што гэта такое і як яна адбываецца?

Амаль у кожнай палітычна матываванай дыфамацыйнай справе адзін з доказаў віны чалавека — лінгвістычная экспертыза. Праваабарончая супольнасць Беларусі ўжо даўно выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных артыкулаў, аднак дзяржава па-ранейшаму крымінальна пераследуе людзей за словы.

Разам з юрыстам @viasna_brest разбіраемся, якім чынам гэта адбываецца.

• Як адбываецца лінгвістычная экспертыза?
• Хто і як доўга праводзіць экспертызу?
• Што адбываецца далей?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115377
Да 1,5 года калоніі. Яшчэ пяць чалавек асудзілі за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 у Брэсце

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 24 траўня адразу пяць чалавек абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Мясцовых жыхароў — Маргарыту Ацемасаву, Ганну Васільеву, Арцёма Ботава, Андрэя Салапуру, Аляксандра Якубука — асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Суддзя Марына Скалковіч прызначыла ім ад двух з паловай гады «хатняй хіміі» да паўтара года калоніі.

Такім чынам, па падліках @viasna_brest, ужо вядома пра 25 асуджаных паводле арт. 342 КК за пратэсты ў Брэсце 10 жніўня 2020 года. Праваабаронцы нагадваюць, што за тую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе і ўсім прызначалі калонію паводле арт. 293 КК.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115379
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Пазняк, Віталь Варфаламеяў, Аляксандр Тысевіч, Васіль Аляксеюк, Мікалай Нікіцюк, Андрэй Салапур, Арцём Ботаў, Аляксандр Якубук, Глеб Клімовіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115381

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Сілавікі затрымалі жыхара Бабруйска

Сцвярджаецца, што мужчына нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
👦Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Арганізатары збору хочуць падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.

💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна». Падзеі мінулага тыдня:

1:31 Праваабаронца Алена Маслюкова — пра сваю спецвытворчасць і кангрэс палітзняволеных Беларусі ў Празе

7:52 Прэзентаваны даклад «Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката», што дакументуе сістэматычныя рэпрэсіі супраць адвакатаў

13:33 Беларуская служба «Радыё Свабода» адзначыла 70-годдзе

24:53 Жывая бібліятэка прайшла ў Вільні

33:21 А ў Варшаве ўшанавалі Вітольда Ашурка

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
Сілавікі затрымалі акцёра аднаго з мінскіх тэатраў

Сцвярджаецца, што ён быў падпісаны на «экстрэмісцкія рэсурсы» і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

UPD. Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Аляксандр Гладкі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Чатыры гады са дня масавых затрыманняў на пікеце ў Гродне: распавядаем пра лёс фігурантаў «справы Ціханоўскага»

Чатыры гады таму, 29 траўня 2020 года, падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Гродне затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера папулярнага YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргея Ціханоўскага і яшчэ прынамсі 15 грамадзян, якія бралі ўдзел у тым пікеце. Усё адбывалася ў жывым эфіры — сведкамі правакацыі і затрыманняў сталі тысячы гледачоў стрымаў і дзясяткі ўдзельнікаў выбарчага пікету.

Частку затрыманых пазней вызвалілі, а некаторых затрымалі па крымінальнай справе. Фактычна тыя падзеі на плошчы ў Гродне 29 траўня 2020 года сталі пачаткам масавых рэпрэсій у Беларусі, якія цягнуцца па гэты час.

Распавядаем, што цяпер з затрыманымі ў Гродне фігурантамі «справы Ціханоўскага».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115383
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Орша — @Orsha2020; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?