Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.91K subscribers
21.4K photos
467 videos
76 files
19K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📚Беларускія мерапрыемствы ў асноўнай праграме Варшаўскага кніжнага кірмашу

📌25.05, субота
🕰15.00 - 15.50
Алесь Бяляцкі: Нобелеўскі лаўрэат і палітычны вязень

(Арганізатар мерапрыемства праваабарончы цэнтр «Вясна»; на беларускай мове з польскім перакладам).

📍заля імя Мікалаеўскай, Палац культуры і навукі

📣 Алесь Бяляцкі – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022).

Алесь Бяляцкі — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік, заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязень. Разам з калегамі яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года, а пазней асудзілі да 10 гадоў калоніі. Падчас сваяго знаходжання за кратамі праваабаронца быў абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Падчас сустрэчы пагаворым пра:
· cтудэнцкія гады Алеся Бяляцкага;
· заснаванне цэнтра «Вясна»;
· крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага з боку рэжыму;
· літаратуру ў жыцці Алеся Бяляцкага;
· турэмнае зняволенне Нобелеўскага лаўрэата.


Запрашаем!
У Аляксандра Корнышава зноў правялі ператрус і распытвалі пра «Витебский курьер news»

Рэдактар інтэрнэт-выдання Аляксандр Корнышаў з лістапада 2020 года жыве ў замежжы.

23 траўня сілавікі прыйшлі з ператрусам па месцы яго рэгістрацыі ў Віцебску — у кватэру бацькоў, дзе даўно няма ніякай маёмасці журналіста.

"Сказалі, што будуць шукаць у кватэры «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю», але нічога не знайшлі. Распытвалі, якая ў мяне ёсць маёмасць".

Крыніца: БАЖ
Беларусам за мяжой пішуць у прыват з крымінальнага вышуку

Салігарчанка Карына Пацёмкіна паведаміла ў Фэйсбуку, што ёй напісаў следчы крымінальнага вышуку Салігорскага РАУС. Нібы супраць жанчыны завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Яе просяць даслаць актуальны адрас за мяжой і свой фотаздымак.
Супраць праваабаронцы Алены Маслюковай распачалі спецвытворчасць - яе збіраюцца судзіць завочна

Ёй інкрымінаваныя ч. 1, ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне следчага камітэту па Гомельскай вобласці

"Адразае надоўга магчымасць вярнуцца". Юрыст "Вясны" пракамэнтаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных справаў
Праваабаронца Алена Маслюкова пракаментавала ўзбуджэнне супраць яе завочнага следства:

“Ну як на гэта рэагаваць? Калі ў краіне не да законаў, то можна рабіць усё, што заўгодна, але гэта не азначае, што яны мяне зламаюць, ці прымусяць рабіць не тое, чым я займалася. Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу”.

Маслюкову абвінавачваюць у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса і тым жа дзеянні, здзейсненым паўторна.

Падрабязней 👉https://spring96.org/be/news/115342
‼️За "падрыхтоўку дыверсій" у Гродне да 21 і 23 гадоў асудзілі двух мужчын

У Гродзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за "падрыхтоўку дыверсій" судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расійскай Федэрацыі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі агулам па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць). 11 красавіка Валер Раманоўскі агучыў прысуд. Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калоніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зняволення.

Апошняе слова Кулікоў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў "аб наяўнасці ў яго дзеяннях палітычнай падаплёкі", паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, негледзячы на тое, што суд быў закрыты.

Падрабязнасці👉: https://spring96.org/be/news/115345
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹"Рэжым — гэта не людзі". У Венецыі прайшла канферэнцыя аб стане правоў чалавека

🔹Як захаваць здароўе ў зняволенні? Парады і рэкамендацыі лекараў

🔹Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Дзень палітвязняў

🔹21 траўня — трэцяя гадавіна смерці палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка

🔹Міжнародная супольнасць рэагуе на Дзень салідарнасці з палітвязнямі: "Мы ўспамінаем пра іх кожны дзень" 

🔹Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце

🔹Праваабарончы гайд "Вясны": як абскардзіць пазбаўленне волі ў ААН

🔹Алена Маслюкова: "Я працавала ў праваабароне і буду далей працягваць сваю працу”

🔹Прымусовая праца ў Беларусі, якая навязваецца дзяржавай, у святле глабальных ацэнак

🔹"Вяртайце сябе ў "тут і цяпер": як пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы спраўляюцца з псіхічнымі праблемамі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
"Рэжым — гэта не людзі". У Венецыі прайшла канферэнцыя аб стане правоў чалавека

24 і 25 мая на канферэнцыі "Глабальны стан правоў чалавека" выступіла прадстаўніца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч. Яна распавяла, што праваабаронцы і грамадства павінны рабіць, што могуць рабіць і што ўжо робяць:

"Першае і самае важнае — гэта ўсё ж такі акуратна збіраць і захоўваць інфармацыю пра парушэнні правоў чалавека, дакументаваць выпадкі прымянення катаванняў і забароненага абыходжання.

Другое — гэта дапамагаць людзям-ахвярам парушэння правоў чалавека, падтрымліваць іх і іх сем'і.

І трэцяе — гэта гучна казаць, адвакатаваць і прасоўваць сітуацыю: казаць пра тое, што ваенныя злачынцы і парушальнікі правоў чалавека павінны быць пакараныя, а людзі, чые правы былі парушаны, павінны быць у іх адноўлены, і яны павінны атрымаць справядлівую кампенсацыю".


Падрабязней 👉 https://spring96.org/be/news/115349
Мінчука судзяць за "заклікі да санкцый" — яму пагражае да 12 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 27 траўня распачынаецца суд над палітзняволеным Дзмітрыем Цікуновым. Яго абвінавачваюць у "распальванні іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК) і "закліках да санкцый" (ч. 3 арт. 361 КК). Сутнасць абвінавачвання праваабаронцам невядомая. Мужыне пагражае да 12 гадоў зняволення.

Справу разглядае суддзя Алена Ананіч, на рахунку якой не менш за 17 асуджаных палітзняволеных па крымінальных артыкулах. У Беларусі за "заклікі да санкцый" асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі (у большасці — у сукупнасці з абвінавачваннямі па іншых артыкулах).

Калі вам вядомы падрабязнасці справы, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

💌Падтрымайце вязня: СІЗА-1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Дзмітрый Сяргеевіч Цікуноў
Дачка палітвязняволенай Алены Гнаук выехала з Беларусі праз крымінальны пераслед

23 студзеня 2024 года, падчас рэйда за салідарнасць з палітвязнямі, да Аляксандры Семянюк прыйшлі сілавікі. Праз дапамогу, якую яна атрымлівала ад DissidentBy, затрымалі і пагражалі крымінальнай справай.

"Мяне пасадзілі на трое сутак у ІЧУ, дзе для ўтрымання "палітычных" створаныя ўмовы, каб зламаць і здушыць чалавека. Увесь гэты час я думала пра маму. Апынуўшыся ў адзіночнай камеры, я сказала пра сябе: "Вы мяне не зламаеце". Гэта дало мне сілы вытрымаць усё, што адбываецца", — кажа Аляксандра.

З трыма дзецьмі яна пакінула Беларусь. Цяпер у новай краіне ёй з дзецьмі давядзецца пачынаць жыццё нанова. На падтрымку сям'і абвешчаны адмысловы збор.

💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
Завочны суд па «справе аналітыкаў Ціханоўскай» пачнецца 31 траўня

У Мінскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання Аналітыкі Святланы Ціханоўскай». У спісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Справу будзе разглядаць Уладзімір Арэшка.

Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачваюць у «здзяйсненні злачынстваў экстрэмісцкага характару ў сувязі з кампаніяй па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў постэлектаральны перыяд».

У чым абвінавачваюць адразу 20 чалавек 👉 https://spring96.org/be/news/115102
❗️У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Анастасія Мацяш, Аляксандр Максімовіч, Сяргей Высоцкі, Максім Хвашчынскі, Павел Лукашэвіч, Вадзім Рушкевіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉https://spring96.org/be/news/115352

🔗Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Хроніка рэпрэсій за выходныя 👇

🔹Сілавікі апублікавалі "пакаяльнае відэа" з хірургіняй Аленай Церашковай і сястрой палітвязня Максіма Вінярскага. На ім яна кажа, што затрыманая за ўдзел у пратэснай акцыі ў 2020 годзе. Таксама паказалі разгромленую кватэру беларускі.

🔹Супраць Змітра Дашкевіча завялі новую крымінальную справу — яму ставяць у віну "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" (ч. 1 арт. 411 КК). Летась яму ўжо дадалі па гэтым жа артыкуле год зняволення.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Затрымалі адміністратарку буйнешага чату беларусаў у Турцыі

Тэлеграм-чат "Беларусы ў Турцыі" дыяспары ўваходзіць у сетку чатаў Dzechat. У "пакаяльным відэа" сілавікоў затрыманую прымусілі сказаць, што яна мае чатыры кватэры ў ЖК "Мінск Мір". Таксама дзяўчына кажа, што ў 2020 годзе яна звярталася ў "экстрэмісцкія чат-боты".

Як паведамляў 24 траўня тэлеграм-канал "Мотолько Помоги", "Беларусы ў Турцыі", меракавана, быў захоплены сілавікамі. Адмін чата раптам змяніўся на невядомую асобу, а былым удзельнікам чата пішуць з пагрозамі пераследу крымінальнай справы.

Паводле тг-канала сілавікоў, жанчыну затрымалі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК). Па гэтым артыкуле ёй пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
⚖️Чарговы завочны суд супраць актывістаў распачнецца 31 траўня ў Брэсце

У Брэсцкім абласным судзе 31 траўня пачнецца завочны суд адразу супраць 6 чалавек: Андрэя Павука, Вольгі Павук, Маргарыты Ляўчук, Аляксандра Чахоўскага, Іллі Салянкова, Уладзіслава Наважылава.

У справе фігуруе ажно 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "здзек над дзяржаўнымі сімваламі", "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці". Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме пад старшынствам Святланы Крамянеўскай.

Адзначым, што на 31 траўня ў Беларусі прызначаны адразу тры завочныя суды. Таксама ў гэты дзень у Мінску распачнуцца працэсы па "справе аналітыкаў Ціханоўскай" і Франака Вячоркі.

*На фота: спявачка Маргарыта Ляўчук і блогер Андрэй Павук
У Варшаве на кніжным кірмашы "Вясна" прачытала лекцыю пра Алеся Бяляцкага

У суботу, 25 траўня, у Палацы культуры і навукі ў Варшаве на кніжным кірмашы Праваабарончы цэнтр "Вясна" зладзіў лекцыю пра заснавальніка арганізацыі, палітвязня і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру (2022) Алеся Бяляцкага.

"Алесь заўсёды быў побач з народам, выходзіў на масавыя акцыі пратэсту, каб падтрымаць людзей у барацьбе за дэмакратыю і свабоду. Клапаціўся пра паплечнікаў і сябраў арганізацыі, але сам застаўваўся ў Беларусі нават пад пагрозай крымінальнага пераследу.

Улады спрабавалі спыніць дзейнасць "Вясны" праз вялізарныя тэрміны зняволення кіраўніка арганізацыі і калегаў. Але мы працягваем нашу працу, якую амаль тры дзесяткі гадоў таму распачаў Алесь, і не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя",
— заявіла праваабаронца "Вясны" падчас выступу.

Падрабязней 👉 https://spring96.org/be/news/115357

Больш дазнацца пра Алеся Бяляцкага можна на адмысловым сайце 👉 freeales.org
⚖️Апеляцыйную скаргу Вольгі Маёравай разгледзяць 29 траўня

Нагадаем, Гродзенскі абласны суд 17 кастрычніка 2022 года агучыў прысуд 12 фігурантам "справы Аўтуховіча". Вольгу асудзілі да 20 гадоў калоніі. Яе прызналі вінаватай паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. На судзе яна не прызнала віну. У зняволенні яе неаднаразова змяшчалі ў карцар і выдалялі з судовых пасяджэнняў. У адным з лістоў яна паведаміла, што ў яе падазраюць цукровы дыябет.

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля ў сакавіку над Вольгай адбыўся суд паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу разглядала суддзя Ганна Сакалова, але вынік пакуль невядомы.

У Гомельскім абласным судзе 29 траўня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Вольгі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Анатоля Тозіка.

💌Падтрымайце жанчыну: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Вольга Уладзіміраўна Маёрава
💻Напісаць анлайн
‼️Палітзняволеную Аляксандру Каско зноў будуць судзіць

У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня 2023 года 31-гадовай палітзняволенай прызначылі 10 гадоў калоніі. Яе затрымалі па вяртанні з Польшчы напачатку лютага 2023 года.

Аляксандру асудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Яшчэ да суда КДБ унёс Аляксандру ў "спіс тэрарыстаў". У сакавіку яна пачала адбываць тэрмін у гомельскай калоніі № 4.

Цяпер стала вядома, што 31 траўня ў судзе Ленінскага раёна Гродна разпачнецца ўжо другі суд над палітзняволенай. Яе абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і 391 КК (абраза суддзі). Разглядаць справу будзе суддзя Наталля Горбач.

💌Падтрымайце Аляксандру лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско
💻Напісаць анлайн
😔Паліне Шарэндзе-Панасюк трэці раз выставілі абвінавачванне ў "непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі"

Палітзняволеная мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА. Андрэй Шарэнда распавёў "Свабодзе", што ягоную жонку абвінавачваюць паводле арт. 411 КК:

"Цяпер мне дакладна вядома, што яшчэ 19 траўня, перад тым, як вывезці яе з калоніі, туды паклікалі дзяжурнага адваката і ў ягонай прысутнасці зачыталі новае абвінавачанне. І вось ужо тыдзень яна ў гомельскім СІЗА.

Магу толькі дадаць, што ў Паліны цяпер будзе іншы следчы. І яшчэ крыху пра тое, як Паліну рыхтавалі да выстаўлення новага абвінавачання. Пачалі „навешваць“ нібыта парушэнні яшчэ ў красавіку, але іх не хапала, таму скарысталіся парушэннямі з мінулага году. Цяпер усяго парушэнняў у яе ўжо 8. Відаць, разлічваюць, што потым, падчас следства, замяніць старыя парушэньні на "свежыя“. Ціск на яе ўжо пачаўся".


⁉️Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
Беларуса затрымалі за каментары ў "Чорнай кнізе Беларусі"

У "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што быў падпісаны на "дэструктыўныя каналы", у тым ліку "Чорная кніга Беларусі". А таксама "пісаў паведамленні, якія не адпавядаюць рэчаіснасці" і "звяртаўся ў ЧКБ з радыкальнымі заклікамі".
Як сцвярджаецца ў апісанні пад відэа, супраць яго завялі шэраг крымінальных справаў.

Паводле якіх артыкулаў затрыманы мужчына і яго месцазнаходжанне — пакуль невядомыя.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Вільні прэзентавалі даклад пра рэпрэсіі супраць беларускіх адвакатаў

Human Rights Watch, Беларуская асацыяцыя адвакатаў правоў чалавека і праект "Права на абарону" прэзентавалі даклад "Клянуся шчыра і добрасумленна выконваць абавязкі адваката".

"Рэпрэсіі супраць адвакатаў, якія прадстаўляюць інтарэсы палітычных зняволеных або якія кажуць аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, сталі сістэматычнымі і шырокараспаўсюджанымі. Улады Беларусі ўстанавілі амаль поўны кантроль над юрыдычнай прафесіяй у Беларусі. Органы адвакацкага самакіравання не могуць лічыцца незалежнымі — яны не абараняюць інтарэсы сваіх чальцоў, і, больш за тое, залучаюцца наўпрост у рэпрэсіі супраць адвакатаў ды служаць рупарам дзяржаўнай павесткі", — распавяла прадстаўніца Human Rights Watch Анастасія Круопе.

Падрабязней пра даклад у матэрыяле "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/115361