Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.83K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💡Праваабарончы гайд «Вясны»: як абскардзіць пазбаўленне волі ў ААН

На гэты момант у беларусаў і беларусак засталося няшмат інструментаў абароны сваіх грамадзянска-палітычных правоў на міжнародным узроўні. Увосень 2022 года Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, чым пазбавіла сваіх грамадзян магчымасці падаваць скаргі ў ААН.

Аднак у беларусаў усё яшчэ ёсць магчымасці звяртацца ў міжнародныя органы і атрымліваць экспертныя рашэнні аб парушэнні правоў чалавека. Так, любы незаконна затрыманы чалавек ці яго прадстаўнік могуць падаць скаргу ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН.

Разам з юрысткай Праваабарончага цэнтру «Вясна» Святланай Галаўнёвай расказваем, як гэта зрабіць.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115317

🔹Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да юрыдычнай службы «Вясны»: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Instagram старонкі «alehkulesha», «olgagrin22», «decoder_org», «volha_volhas», «belarusinlt», «juls_frog»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Вектор Нашего Города», «Яфит»;
📍Старонкі ў сацсетках праектаў, ініцыятыў і партый «Bella Fox», «Tribunal.infо | Беларускi Народны Трыбунал», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)»;
📍Facebook-старонкі «Медиа-Полесье», «Dapamoga»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «ЗА БАТЬКУ», «александр комленок»;
📍TikTok-старонкі «Tim Suladze», «каталiк з Беларусi», «Беларускi Народны Фронт», «BeLaRuS», «bnr100by», «Саша, что ты несешь?», «lukafakeit».
За шпіянаж арыштавалі грамадзянку Літвы Алену Романаўскіене

Судовы працэс над Аленай у закрытым рэжыме пачнецца 3 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе. Жанчыну абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасці» (арт. 358-1 КК РБ). Ёй пагражае ад трох да сямі гадоў калоніі, піша @nashaniva.

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Алену — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo

🌍Украінцы, палякі, расейцы: каго з замежных грамадзян утрымліваюць па палітычных справах у беларускіх турмах
Святар Павел Лемех выйшаў на волю

Пра гэта паведамляе @katolik_life.

Нагадаем, айца Паўла затрымалі разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту — гэты тэрмін сканчваецца 23 траўня. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на «экстрэмісцкую» старонку, яе пакаралі штрафам.
🎥Затрымалі на працоўным месцы: што вядома пра палітзняволенага аператара АНТ Антона Казельскага

У Мінскім гарадскім судзе 20 траўня распачаўся суд над 38-гадовым аператарам АНТ. Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы), а таксама ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы).

Былы сукамернік палітвязня, з якім яны разам адбывалі адміністрацыйны арышт на Акрэсціна, распавёў "Вясне" падрабязнасці затрымання Антона:

"З таго, што Антон распавядаў: яго ўзялі за каментары з заклікамі выходзіць на вуліцу. Хоць сам ён нікуды не хадзіў, за што з яго асобна смяяліся сілавікі, маўляў, "канапавы герой".

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115319

💌Падтрымайце Антона грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць
💻Напісаць анлайн
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі #WithoutJustCause пачаў сваю працу ў Празе

#WithoutJustCause — гэта першае пасля падзей 2020 года буйное экспертна-палітычнае мерапрыемства, прысвечанае крызісу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамозе тым, хто прайшоў праз рэпрэсіі.

У мерапрыемстве бяруць удзел больш за 70 прадстаўнікоў беларускіх правабарончых арганізацый і ініцыятыў гуманітарнай дапамогі, а таксама палітычныя прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычнай Беларусі.

У першай працоўнай панэлі па тэме «Трэнды рэпрэсій у Беларусі і новыя выклікі» бяруць удзел Кацярына Дзяйкала (БХК), Марыя Колесава-Гудзіліна (Беларуская Асацыяцыі адвактаў правоў чалавека), Леанід Судаленка (ПЦ «Вясна») і Вячаслаў Касінераў («Dissident BY»).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115324
У Гомелі знік палітвязень, унесены ў «спіс тэрарыстаў»

Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран» паведаміў аб пошуку зніклага без вестак 23-гадовага гамяльчаніна Аляксандра Вітухноўскага. Яго дадзеныя цалкам супадаюць з інцыяламі і ўзростам палітвязня Аляксандра Вітухноўскага, піша @flagshtok.

Аляксандр быў асуджаны мінулай восенню ў Гомельскім абласным судзе паводле трох артыкулаў: арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы). Які тэрмін прысудзілі Вітухноўскаму — невядома.

✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай гісторыі ці інфармацыя пра Аляксандра — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Доступ да сайта povestka.оrg абмежаваны па пастанове пракурора Брэсцкай вобласці

Пракуратура піша, што сайт нібыта парушыў Закон аб СМІ, а менавіта «на партале публікавалася інфармацыя, якая прапагандуе спосабы ўхілення ад выканання воінскага абавязку».

На самім жа сайце сказана, што яны прапануюць пошук менавіта законных падставаў па вызваленні ад службы ў войску, піша @viasna_brest.
❗️У Беларусі +11 новых палітвязняў

Гэта Юрый Ваўчкевіч, Дзяніc Нікіта, Сяргей Шэх, Сяргей Мельнікаў, Юрый Томашаў, Павел Макаранка, Канстанцін Біч, Сяргей Кунашэнка, Дзмітрый Першын, Лілія Касценіч, Аляксандр Камлёнак.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115325

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Мужчыну асудзілі да 3,5 гадоў калоніі і 16000 рублёў штрафа

21 траўня ў Віцебскім абласным судзе вынеслі прысуд Сяргею Высоцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Прысуд вынес суддзя Аляксандр Абашын.

Яго прызналі вінаватым у «прыгатаўленні ва ўваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці». Астатнія падрабязнасці невядомыя: суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115327
За «экстрэмізм» затрыманы Язэп Дулеба, колішні партыец Беларускага Народнага Фронту

У 1990-я ён кіраваў віцебскай гарадской партыйнай структурай, аднак у пачатку 2000-х адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. Падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі падтрымліваў Віктара Бабарыку, быў затрыманы падчас пратэстаў у 2020 годзе.

3-га траўня ягонае імя з'явілася ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» — ён нібыта мае дачыненне да праекту «FreeInfoBel». Як піша @vicspring, 7-га траўня ён быў затрыманы ў Віцебску. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА.
Мінчанку асудзілі на 3,5 гады «хатняй хіміі» за 21 каментар пра Лукашэнку і сілавікоў

У судзе Ленінскага раёну Мінска 9 красавіка асудзілі Дзіяну Арлову паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Марына Клімчук прызначыла Дзіяне тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна ў некалькіх тэлеграм-чатах і каналах «абразіла» Аляксандра Лукашэнку, былога начальніка ГУБАЗіК Мікалая Карпянкова, начальніка ІЧУ на Акрэсціна Ігара Кенюха, старшыню Бараўлянскага сельскага выканкама, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, былога міністра МЗС Уладзіміра Макея, старшыню КДБ Івана Церцеля і іншых прадстаўнікоў улады.

Асобы, у бок якіх былі пакінутыя каментары заявілі грамадзянскія пазовы памерам па 2000 рублёў, якія ўсе Арлова прызнала ў поўным аб’ёме.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115332
Сілавікі затрымалі мужа і жонку з Брэста

Як высветліла @mediazona_by, затрыманыя — Аляксандр і Кацярына Сергіевіч. У іх ёсць васьмігадовая дачка.

Маму Кацярыны асудзілі за «абразу Лукашэнкі». Пасля яе затрымання жанчына звярнулася па кансультацыю да праваабаронцаў — за гэта ёй ставяць у віну «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Да Аляксандра прыйшлі з-за ўдзелу ў пратэстах.
У бацькоў атлеткі Крысціны Ціманоўскай дома праходзіць ператрус

Пра гэта піша @bypolofficial.

«У мяне забралі дом, а цяпер дабраліся да маёй сям'і, звычайнай правінцыйнай сям'і, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарнікам, а маці супрацоўнікам банка», — піша Ціманоўская.

«Калі ў следчага камітэта ёсць пытанні да мяне, то я запрашаю іх у свой новы дом на ператрусы і размовы», — дадае яна.
Кіраўнік вытворчасці Conte затрыманы за «нацысцкую агітацыю» — ён павесіў на працоўным месцы «Нет войне» і «Слава производству! Героям слава!»

«Пакаяльнае відэа» з затрыманым апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Сяргей Кусонскі.
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да заснавальніка клінікі «Новы Зрок» Алега Каўрыгіна — яго збіраюцца судзіць завочна

55-гадоваму Алегу інкрымінаваныя 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Яго заклікаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Мінску.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
Падтрымайце палітзняволеную актывістку Галіну Лагацкую

Галіну затрымалі 9 красавіка, калі яна пайшла ў Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі 2 гады таму пры затрыманні і не аддавалі. Лагацкая пісала скаргі на незаконныя дзеянні міліцыянтаў. Яна абвінавачвала іх у парушэнні заканадаўства і прысабечванні ейнай маёмасці.

Нарэшце міліцыянты пагадзіліся вярнуць тэлефон. Галіна напісала даверанасць на свайго знаёмага, каб ён забраў смартфон з міліцыі. Пасля таго, як тэлефон ужо быў у знаёмага, Галіна дамовілася з ім сустрэцца ў горадзе. На сустрэчу прыехалі і працаўнікі міліцыі. У выніку былі затрыманая і Лагацкая, і ейны знаёмы, які хацеў дапамагчы жанчыне.

Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК.

💌Падтрымайце Галіну грашовымі пераводамі і пасылкамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Галіна Іванаўна Лагацкая
💻Напісаць анлайн