Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💔«Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш», — палітзняволеныя пра медыцынскую дапамогу ў калоніі

У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі «Вясна» ў TikTok падрыхтавала шэраг відэа пра ўзровень меддапамогі за кратамі.

🔹«Я пачаў губляць прытомнасць», — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры

🔹«Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане». Вольга Лойка распавяла пра медычную дапамогу ў СІЗА

🔹«У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля». Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна

🔹«Хварэць у турме — раўназначна смерці». Вольга Рытус пра меддапамогу ў зняволенні

🔹«Ён бы мяне залячыў да смерці», — Леў Антанюк пра медыцынскую дапамогу ў калоніі

🔹«Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш», — Марыя Бабовіч пра меддапамогу ў жодзінскай турме

🔹Музыка Пятро Марчанка: «Медыцына ў зняволенні — гэта справа заусёды безнадзейная»

🔹«Антыбіётыкаў няма, супрацьвірусных няма — трымай нейкую жоўтую таблетку». Дар'я Афанасьева пра меддапамогу ў жаночай калоніі
Святар Павел Лемех не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Учора адбыўся другі суд, аднак ягоны вынік пакуль невядомы, піша katolik.life.

Нагадаем, айца Паўла затрымалі разам з іншым святаром — айцом Анджэем Юхневічам, які таксама служыць у Шуміліне. Айцу Анджэю прысудзілі 15 сутак арышту — гэты тэрмін сканчваецца 23 траўня. Акрамя таго, судзілі адну з парафіянак — за падпіску ў сацсетцы на «экстрэмісцкую» старонку, яе пакаралі штрафам.
Затрыманы адміністратар тэлеграм-канала «Propovednik»

Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што мужчына «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісць, заклікаў да гвалту, выступаў за радыкалізацыю і тэрарызм».

Паведамляецца, што распачаты шэраг крымінальных спраў — затрыманаму пагражаюць 10 гадамі зняволення.

У тэлеграм-канале «Propovednik» усяго 117 падпісантаў, а яго мэтамі названыя «сыход ад уплыву фашысцкай Расіі і вызваленне Беларусі ад дыктатуры, у тым ліку і Ціханоўскай дыктатуры».
🇵🇱У цэнтры Уроцлава адбылася акцыя салідарнасці ў падтрымку палітзняволеных Беларусі

Удзельнікі далучыліся да акцыі, каб выказаць сваю салідарнасць з тымі, хто знаходзіцца за кратамі за свае погляды і барацьбу за волю і незалежнасць Беларусі.

🌿Сёння — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце
Усім — калонія. У Брэсце за ўдзел у начной акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі 8 чалавек

Суд Маскоўскага раёна Брэста 20 траўня вынес прысуд васьмі мясцовым жыхарам за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Мікіта Вайцюк
, Васіль Аляксеюк, Глеб Клімовіч, Віталь Варфаламееў, Аляксандр Тысевіч, Юлія Шаронава, Мікалай Нікіцюк, Максім Собалеў былі асуджаныя да пазбаўлення волі. Такое рашэнне вынес Яўген Брэган.

Паведамляецца, што Юлія Шаранава ўдзельнічала ў акцыях пратэсту 16-гадовай, а Мікіту Вайцюку і Мікалаю Нікіцюку было па 17 гадоў. Таксама вядома, што Максім Собалеў, Глеб Клімовіч, Юлія Шаранава асуджаныя ў тым ліку паводле «наркатычных» артыкулаў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115302
Па матэрыялах КДК у мінулым годзе распачалі 80 спраў аб «фінансаванні экстрэмізму і тэрарызму»

Для параўнання, у 2022 годзе па матэрыялах КДК было распачата 11 крымінальных спраў, звязаных «з фінансаваннем экстрэмісцкіх фармаванняў і тэрарыстычных арганізацый, а таксама ўдзелам грамадзян Беларусі ва ўзброеным канфлікце на баку Узброеных сіл Украіны».
❗️Драконаўскі прысуд пенсіянеру з Ляхавіч: 7 гадоў і 3 месяцы калоніі і штраф у суме 12 000 рублёў

Брэсцкі абласны суд пасля доўгага перапынку вынес прысуд па крымінальнай справе 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, які раней быў асуджаны за абразу суддзі паводле арт. 391 КК. 20 студзеня 2023 года суд Ляхавіцкага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

На гэты раз палітвязню прад’явілі больш сур’ёзныя абвінавачанні па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса — яго судзілі за каментары ў Telegram. Справу разглядала суддзя Вера Філонік.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115305

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Барыс Міхайлавіч Вітко
💻
Напісаць анлайн
📚Беларускія мерапрыемствы ў асноўнай праграме Варшаўскага кніжнага кірмашу

📌25.05, субота
🕰15.00 - 15.50
Алесь Бяляцкі: Нобелеўскі лаўрэат і палітычны вязень

(Арганізатар мерапрыемства праваабарончы цэнтр «Вясна»; на беларускай мове з польскім перакладам).

📍заля імя Мікалаеўскай, Палац культуры і навукі

📣 Алесь Бяляцкі – лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022).

Алесь Бяляцкі — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік, заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязень. Разам з калегамі яго затрымалі 14 ліпеня 2021 года, а пазней асудзілі да 10 гадоў калоніі. Падчас сваяго знаходжання за кратамі праваабаронца быў абвешчаны лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Падчас сустрэчы пагаворым пра:
· cтудэнцкія гады Алеся Бяляцкага;
· заснаванне цэнтра «Вясна»;
· крымінальны пераслед Алеся Бяляцкага з боку рэжыму;
· літаратуру ў жыцці Алеся Бяляцкага;
· турэмнае зняволенне Нобелеўскага лаўрэата.


Запрашаем!
За ўдзел у акцыях пратэсту затрыманы намеснік дырэктара ТАА «НТЦ ЭТ»

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што акрамя «народнага» арт. 342 КК затрыманаму будзе інкрымінаваны арт. 361-1 КК («удзел у экстрэмісцкім фармаванні»), бо раніцай ён нібыта атрымаў паведамленне ад чат-бота плана «Перамога» аб удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду.

UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Станіслаў Пуцяцін.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
На беларуска-літоўскай мяжы затрымалі дваіх мужчын

Сцвярджаецца, што адзін з іх меў намер незаконна трапіць у Літву з мэтай ухілення ад крымінальнай адказнасці, а іншы выконваў ролю кіроўцы.

Прапагандысты пішуць, што першы мужчына пакідаў каментары па «справе Зельцэра» пра забітага кдбіста Федасюка, а другі ў 2020-ым годзе прыцягваўся да адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
⁉️Як захаваць здароўе ў зняволенні? Парады і рэкамендацыі лекараў наконт харчавання

Як кажуць экс-палітвязні, у месцах пазбаўлення волі харчаванне вельмі дрэннай якасці. Так, некаторыя былыя вязні раяць ужываць у зняволенні косткі рыб і тлачоную шкарлупу ад яек у якасці дадатковай крыніцы кальцыю.

Есці косткі рыб не рэкамендуецца (акрамя рыбных кансерваў, косткі ў якіх мяккія і бяспечныя). Яны могуць пашкодзіць сценкі страўнікава-кішачнага тракту, а таксама і несці ў сабе хваробы і інфекцыі.

У яечным шкарлупінні ёсць кальцый, але ён не будзе засвойвацца сам па сабе. Звычайныя мел ці якія-небудзь пакрыцці на сценах таксама могуц быць небяспечнымі, бо туды дадаюць хімікаты.

Лекары могуць параіць: арэхі і сухафрукты (мак, кунжут, насенне сланечніка, міндаль, інжыр); рыбныя кансервы (у касцях рыб вялікае ўтрыманне кальцыя і ў кансервах, якія мяккія і ядомыя); халва; сухое малако; жэлацін.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115271