Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🇧🇪У цэнтры Брусэля прайшла акцыя з нагоды Дня Палітвязняў у Беларусі

Пасля мерапрыемства ўдзельнікі напісалі лісты палітзняволеным.

Да акцыі далучыліся прадстаўнікі польскай, расійскай, чачэнскай і бельгійскай супольнасцей.

🌿Сёння — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Па АНТ паказалі сюжэт, як у беларускіх актывістаў замежжа забіраюць нерухомасць

Сярод іншага, прапагандысты паведамілі пра арышт кватэры Яны Латушкі, Аляксандра Шышко, Алы Пухавай, Андрэя Тупоўскага, Ганны Федаронак, Віктара Якубава, Дзмітрыя Бандарэнкі, Змітра Казакевіча. Усе кватэры апячатаныя, як адзначалася, у межах крымінальных спраў, піша @nashaniva.

Таксама ў сюжэце паказалі, як сілавікі арыштоўваюць і заварваюць уваходныя дзверы ў кватэры актывістак Караліны Цярэнцьевай і Таццяны Баранавай.

Нагадаем, СК распачаў крымінальную справу супраць 104 беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце. Паведамлялася, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.
❗️Паліна Шарэнда-Панасюк знайшлася ў Гомельскім СІЗА

Паводле інфармацыі ад яе мужа, яна была затрыманая 19 траўня па патрабаванні Рэчыцкага аддзялення СК на трое сутак.

Сёння ёй павінны прад'явіць новае абвінавачванне — ягоная сутнасць пакуль невядомая.
🗣«Мы — голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай да Дня палітвязняў

«Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» — яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш паўтары тысячы. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу — і ўжо вярнуліся на волю. Але з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Злосць жа перапаўняе мяне ад таго, што рэпрэсіі працягваюцца — і людзей бяруць у закладнікі.

Мы абавязаныя штодзень шукаць магчымасці, каб вызваліць нашых родных і сяброў з турмаў. А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы — голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня.

Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі — іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў».
🌿У Дзень палітвязняў узгадваем і праваабаронцаў «Вясны», якія знаходзяцца за кратамі

На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — гэта старшыня ПЦ Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк.

Іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🕯Каля беларускай амбасады ў Маскве з'явіліся фотаздымкі загінулых палітвязняў

Партрэты Вітольда Ашурка, Мікалая Клімовіча і Алеся Пушкіна з'явіліся ўчора ўвечары каля будынка амбасады.

Паведамляецца, што ўшанаваць памяць загінулых беларускіх палітвязняў сваёй прамовай хацела расіянка — яна на беларускай мове планавала заклікаць да расследавання прычын смерці беларускіх палітвязняў, пакарання вінаватых, а таксама неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных. Аднак ёй не дазволіла гэта зрабіць паліцыя.

🌿Сёння — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць 257 чалавек, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Ім інкрымінаваныя:

• арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады);
• арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару);
• арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
• арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Ведамства паведамляе, што атрымана інфармацыя аб аб'ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Беларусі, якая належыць гэтым людзям. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📸Дыпламаты Канады, Эстоніі, Літвы, Польшчы і Швецыі падтрымалі беларускіх палітвязняў

Яны зрабілі агульны фотаздымак з сімвалам Дня палітвязняў гэтага году — чырвоным сэрцам.

Крыніца: CatherineGodin
На 35-гадовага жыхара Брэста распачалі крымінальную справу з-за «паклёпу» на Лукашэнку ў яго інстаграме

Мужчыну затрымалі і змясцілі пад варту, справу расследуе Брэсцкі міжраённы аддзел СК.

Як паведамляе пракуратура, сёлета мужчыну ўжо некалькі разоў судзілі па артыкуле аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🌿103 гады таму нарадзіўся вядомы праваабаронца Андрэй Сахараў

З канца 1960-х ён выступаў за забарону выпрабаванняў ядзернай зброі, як праваабаронца. У 1970 стаў адным з заснавальнікаў маскоўскага «Камітэта правоў чалавека ў СССР». Быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру ў 1975 (яго не выпусцілі з СССР на атрыманне прэміі). У сваёй Нобелеўскай лекцыі Сахараў занёс СССР (разам з КНР) у катэгорыю таталітарных імперый, пералічыў вядомых яму савецкіх палітзняволеных.

У студзені 1980, пасля пратэстаў супраць уводу савецкіх войскаў у Афганістан, Сахараў быў сасланы ў горад Горкі. Яго пазбавілі ганаровых званняў і прэмій.

З 1988-га году Еўрапарламент штогод вызначае лаўрэатаў Сахараўскай прэміі «За свабоду думкі». У 2004 годзе прэмію атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў, у 2006-ым — Аляксандр Мілінкевіч, а ў 2020-ым — Дэмакратычная апазіцыя Беларусі.

У 2020-ым годзе Дэмакратычная апазіцыя Беларусі на Прэміі была прадстаўленая Каардынацыйным Саветам, у склад якога ўваходзіў і старшыня «Вясна» Алесь Бяляцкі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿Беларусы Шатландыі ўсталявалі імправізаваныя сцяжкі з імёнамі усіх беларускіх палітвязняў

Гэта было зроблена з нагоды Дня палітвязняў.

Крыніца: ВelarusInUK

🌿Сёння — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце
🌍Міжнародная супольнасць рэагуе на Дзень салідарнасці з палітвязнямі: «Мы ўспамінаем пра іх кожны дзень»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка.

У гэты дзень збіраем рэакцыі міжнароднай супольнасці на гэтую дату.

🇱🇻МЗC Латвіі: «Мы заклікаем да хутчэйшага аказання медыцынскай дапамогі палітвязням, якія жывуць у нястачы, і патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў!»;

🇵🇱МЗС Польшчы: «Сёння, у дзень палітычных зняволеных, мы заклікаем яшчэ раз вызваліць зняволеных, зняць з іх абвінавачванні і спыніць далейшыя рэпрэсіі»;

🇪🇺Еўрапейская служба знешніх сувязяў: «Усе палітычныя зняволеныя павінны быць безумоўна вызваленыя і рэабілітаваныя. Усе вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці. Мы салідарныя з народам Беларусі».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115291
Падтрымайце «Вясну» на Patreon альбо аднаразовым данатам

На сёння за кратамі знаходзіцца пяцёра праваабаронцаў «Вясны» — іх асудзілі да пазбаўлення волі толькі за тое, што яны абаранялі правы беларусаў. Нягледзячы на гэта, дзясяткі праваабаронцаў і сотні валанцёраў «Вясны» працягваюць сваю працу па абароне і фіксацыі парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

Акрамя магчымасці падтрымаць «Вясну» падпіскай на Patreon, з'явілася магчымасць зрабіць аднаразовы данат праваабаронцам.

Усе сабраныя ахвяраванні будуць накіраваныя на падтрымку дзейнасці арганізацыі, а таксама палітзняволеных вясноўцаў.

❗️Калі ласка, рабіце пераводы толькі, калі для вас гэта бяспечна. Мы настойліва просім не рабіць пераводаў з картак беларускіх ці расійскіх банкаў

💵Падтрымаць «Вясну» аданаразовым данатам
💶Падтрымаць Вясну на Patreon
⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
🟨У клетцы і з жоўтымі біркамі. У Фларэнцыі каля форуму Мандэлы адбыўся перформанс з удзелам былых палітвязняў Беларусі

У Фларэнцыі адбыўся перформанс з удзелам былых палітзняволеных Анастасіі Булыбенкі і Віталя Жука. Акцыя адбылася ля сцен форуму Нэльсана Мандэлы, каля клеткі, у якой вядомы грамадскі дзеяч правёў 18 гадоў.

Падчас перформансу з двух бакоў клеткі стаялі па два крэсла, на кожным з якіх сядзелі Ася і Віталь. На фоне гучалі лісты палітвязняў Віктара Бабарыкі, Паліны Шарэнды-Панасюк, Марфы Рабковай і іншых на італьянскай мове. Пасля заканчэння перформансу палітвязні былі заключаны ў кайданкі і прайшлі ўнутр клеткі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115292