Сілавікі затрымалі жанчыну за «заклікі да забастовак і санкцый»
Сцвярджаецца, што яна пакінула больш за 2300 каментароў, у якіх абражала ўладу, Расію, а таксама заклікала да санкцый і забастовак.
UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманая — Лілія Яцэвіч.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🎞У Вільні пройдзе адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.
З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 21 траўня ў віленскай творчай прасторы і краме KROPKA пройдзе адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль. Мерапрыемства арганізуе былы палітвязень Зміцер Фурманаў са сваёй жонкай Вольгай.
⏱21 траўня, 20:30
📍Творчая прастора і крама KROPKA, Savičiaus g. 6
🎫Уваход вольны!
Таксама заўтра ў KROPKA будзе дзейнічаць акцыя: 10% ад продажу вырабаў майстроў пойдуць на падтрымку Праваабарончага цэнтру «Вясна».
🔹Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы з нагоды Дня палітвязняў можна паглядзець на prisonersday.info

❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў
Гэта Мікіта Вайцюк, Галіна Лагацкая, Валерый Саковіч, Кацярына Мадзянкова, Ягор Зенчанка, Мікіта Яхімовіч, Наталля Салук, Дзмітрый Лапец, Аляксей Зачапіла, Сяргей Кулеша.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115268
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

❗️У Брэсце да шасці гадоў калоніі асудзілі грамадзяніна Украіны нібыта за «агентурную дзейнасць»
Брэсцкі абласны суд 15 траўня разгледзеў крымінальную справу супраць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея. 25-гадовага дыджэя абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. У чым сутнасць абвінавачання — невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Хутчэй за ўсё Арцёма Макавея затрымалі 27 студзеня 2023 года ў яго дома ў Кобрыне.
Па дадзеных @viasna_brest, у Арцёма ўкраінскае грамадзянства, але ў Беларусі ён жыў з 2009 года. Апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне, Мінску.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115269

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» тэлеграм-чат, у якім адзін удзельнік
Адпаведнае рашэнне ў дачыненні да чату «Бобр 97%» 20 траўня было прынятае МУС. Ведамства таксама адзначыла чалавека, які нібыта мае дачыненне да гэтага праекту — гэта Максім Хвашчынскі.
Адзначым, што на дадзены момант у чаце «Бобр 97%» ўсяго 1 удзельнік.

🌿Падборка тэкстаў “Вясны” да Дня палітвязняў
Сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні.
🔹«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў
🔹«Я пачаў губляць прытомнасць», — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры
🔹«Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры». Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў
🔹«У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля». Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна
🔹«Ім было забаронена пісаць і казаць пра грып». Як родным даведвацца пра стан здароўя палітвязня
🔹«Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане». Вольга Лойка распавяла пра медычную дапамогу ў СІЗА
🔹«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы з нагоды Дня палітвязняў можна паглядзець на prisonersday.info

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску затрымана Алёна Церашкова — сківіцава-тваравая хірургіня, пісьменніца, перакладчыца, двухразовая чэмпіёнка Беларусі па тэквандо
Алёна — сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Папярэдне, жанчыну вінавацяць паводле народнага артыкула 342 КК. Алёну дома чакаюць чацвера дзяцей, піша @dissidentBY.

У мінскі паб на дыджэй-сэт расійскага коміка уварваліся сілавікі
Гэта адбылося ў суботу, 18 траўня, падчас сэта расійскага коміка і дыджэя Руслана Reptiloid у мінскім пабе «Бруге», піша @zerkalo_io.
«Былі касманаўты. Агляд тэлефонаў, рукі ўгору, ляжанне на падлозе — усё гэта было. Выварочвалі кішэні, здымалі боты і шкарпэткі», — расказаў адзін з суразмоўцаў.
Што менавіта стала прычынай візіту сілавікоў, невядома. Верагодна, што ў наведнікаў сэта маглі шукаць наркотыкі і «экстрэмізм».

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла з калоніі пасля сканчэння адбыцця тэрміну
Пра гэта паведамляе яе муж.
19 траўня Паліна была этапаваная з калоніі, але куды і на якіх падставах інфармацыі няма.
Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення.
У сакавіку, калі прапагандысты знялі сюжэт пра палітзняволеную, у кадр трапіла жоўтая бірка Паліны — на ёй пазначана, што тэрмін Шарэнда-Панасюк павінен скончыцца 21 траўня.

🟨21 траўня — Дзень палітвязняў
Сёлета — трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.
Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі.
На знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі ў Дзень палітвязняў мы змянілі аватарку на жоўты колер, каб зрабіць іх больш бачнымі ў інфапрасторы.
Свабоду палітвязням!

🌿Сёння – Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце
У трэцюю гадавіну з дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка беларусы ўсяго свету праводзяць 21 траўня Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.
У гэтым годзе запланавана болей за 35 розных мерапрыемстваў і акцый у розных краінах свету. Яны пачаліся 19 траўня і будуць праходзіць некалькі дзён. Распавядаем, як беларусы выказваюць салідарнасць з тымі, хто зараз за кратамі і з тымі, хто адтуль болей не вернецца.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115275

🌿Сёння пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня палітвязняў
Яны адбудуцца ў Польшчы, Італіі, Літве, Швейцарыі, Швецыі, Украіне ды Грузіі.
🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню». Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці
🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 17:00 - 20:00. «Марафон лістоў», Беларускі Моладзевы Хаб. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1
🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 18:00. Рынак ля фантану. Падрабязнасці
🇺🇦Кіеў, 18:00 - 20:00. Напісанне лістоў палітвязням, Аромакава на Майдане Незалежнасці. Падрабязнасці
🇵🇱Быдгашч, 18:00. Напісанне лістоў палітвязням, ul.Warmińskiego 22. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a
🇨🇭Цюрых, 18:30 - 19:30, Züghusplatz. Падрабязнасці
🇸🇪Стакгольм 18:30. Sergels torg.
🇵🇱Познань, 19:00. Pakoj 202, F.Nowowiejskiego 46 (трэці паверх). Падрабязнасці
🇵🇱Познань, 19:00, Плац Адама Міцкевіча. Падрабязнасці
🇵🇱Торунь, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Rynek Staromiejski 29 (кафэ Kuranty, ніжні паверх). Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча
🇬🇪Тбілісі, 19:00. Лісты палітвязням, 100 метраў ад ст.м. «Тэхнічны ўніверсітэт». Падрабязнасці і рэгістрацыя
🇬🇪Батумі, 19:00. Плошча Еўропы
🇱🇻Рыга, 19:00. Помнік Свабоды, Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere
🇱🇹Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Рэгістрацыя
🇱🇹Вільня, 20:30. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы», KROPKA, Savičiaus g. 6. Падрабязнасці
🇸🇪Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмсілаў Беларусі.
❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас
🔷Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на https://prisonersday.info

🇧🇪У цэнтры Брусэля прайшла акцыя з нагоды Дня Палітвязняў у Беларусі
Пасля мерапрыемства ўдзельнікі напісалі лісты палітзняволеным.
Да акцыі далучыліся прадстаўнікі польскай, расійскай, чачэнскай і бельгійскай супольнасцей.
🌿Сёння — Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце