Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.9K subscribers
21.7K photos
469 videos
79 files
19.3K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎞Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы «Вясны» зладзяць адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.

Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма з яго стваральні_цамі. З праваабаронцамі і былымі палітзняволенымі мы таксама паразмаўляем пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, а таксама праблемы са здароўем, з якімі сёння яны сутыкаюцца, і магчымыя спосабы дапамогі ім.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115206

Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў «Прасторы» (Hoża 41) 20-га траўня (панядзелак) у 19:00. Як знайсці прастору
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🌿Сёння пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня палітвязняў

Яны адбудуцца ў Бельгіі, Італіі, Польшчы ды Чарнагорыі.

🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці
🇲🇪Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub. Падрабязнасці

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo

🔷Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на https://prisonersday.info
😔Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў

Калацкую затрымалі напачатку траўня, а дома ў яе прайшоў ператрус. Да суда яна знаходзілася на волі. 17 траўня яе асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд прызначыў ёй 20 базавых велічыняў (800 рублёў), піша @radiosvaboda.

У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка.

Вольга пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
Сілавікі затрымалі 3D-візуалізатара

Сцвярджаецца, што ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, абражаў у каментарах прапагандыста Азаронка, дасылаў інфармацыю ў «Чорную кнігу Беларусі» і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

У якасці доказаў «пратэснай дзейнасці» затрыманага сілавікі паказалі кадры з кнігай «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча, якую знайшлі ў беларуса.

UPD. Затрыманы — Вайцяховіч Антон.
У Лондане і Рыме прайшлі акцыі салідарнасці, прымеркаваныя да Дня палітвязняў

Фота з іх публікуе nadzeya.co.uk і talaka_in_italia.

👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на https://prisonersday.info
Мінскага правізара асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 траўня вынесены прысуд Раману Круковічу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава, якая прызначыла Круковічу 2,5 года «хатняй хіміі».

Па матэрыялах абвінавачання, Раман «рухаўся разам з сябрамі і знаёмымі па праезнай частцы праспекта Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. Гэтыя дзеянні прычынілі прадпрыемству “Мінсктранс” матэрыяльную шкоду на суму 7 580 рублёў 22 капейкі».

У тэлефоне абвінавачанага падчас следства выяўлены фотавыявы, на якіх бачна, што ён знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115263
🌿Далучайцеся да адкрытага запісу падкасту «Вясна прыйдзе»!

У межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы «Вясны» ладзяць адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе». Мы хочам дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанні:

• Як сабе дапамагчы, калі за кратамі баліць зуб, жывот, бок, галава ці сэрца?
• Якія народныя сродкі выкарыстоўваюць палітзняволеныя?
• Што кажа беларускае заканадаўства пра медыцынскую дапамогу за кратамі?
• Як дапамагчы палітзняволеным сваякам, калі ў іх абвастрыліся псіхічныя праблемы і псіхалагічныя разлады ў зняволенні?

Мадэратарка сустрэчы — Кацярына Пытлева. Прыходзьце на адкрыты запіс падкасту!

📍Калі: 21 траўня, пачатак у 17:00
🔸Дзе: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 20
⁉️Падрабязнасці
📸Учора ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці, прымеркаваная да Дня палітвязня

На пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», прысвечанай беларускім палітвязням.

Фота: @byplradio, @nashaja_hvala.

🔹Інфармацыя пра ўсе мерапрыемствы і Дзень палітвязняў —https://prisonersday.info
Аператара АНТ судзяць за «распальванне варожасці» і «заклікі да санкцый»

Арыштаванага клічуць Антон Казельскі. Мяркуючы па сацсетках, мужчыне 38 гадоў. Вядома, што нейкі час ён жыў у Расіі, але апошнім часам — у Мінску. У мужчыны ёсць жонка і дзіця, піша @nashaniva.

Суд над Антонам пачаўся сёння, 20 мая. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — «заклікі да санкцыяў і іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы» (ч. 3 арт. 361 КК) і «распальванне варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Яму пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі.
Сілавікі затрымалі жанчыну за «заклікі да забастовак і санкцый»

Сцвярджаецца, што яна пакінула больш за 2300 каментароў, у якіх абражала ўладу, Расію, а таксама заклікала да санкцый і забастовак.

UPD. Паводле інфармацыі
@nashaniva, затрыманая — Лілія Яцэвіч.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🎞У Вільні пройдзе адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 21 траўня ў віленскай творчай прасторы і краме KROPKA пройдзе адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль. Мерапрыемства арганізуе былы палітвязень Зміцер Фурманаў са сваёй жонкай Вольгай.

21 траўня, 20:30
📍Творчая прастора і крама KROPKA, Savičiaus g. 6
🎫Уваход вольны!

Таксама заўтра ў KROPKA будзе дзейнічаць акцыя: 10% ад продажу вырабаў майстроў пойдуць на падтрымку Праваабарончага цэнтру «Вясна».

🔹Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы з нагоды Дня палітвязняў можна паглядзець на prisonersday.info
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў

Гэта Мікіта Вайцюк, Галіна Лагацкая, Валерый Саковіч, Кацярына Мадзянкова, Ягор Зенчанка, Мікіта Яхімовіч, Наталля Салук, Дзмітрый Лапец, Аляксей Зачапіла, Сяргей Кулеша.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/115268

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
❗️У Брэсце да шасці гадоў калоніі асудзілі грамадзяніна Украіны нібыта за «агентурную дзейнасць»

Брэсцкі абласны суд 15 траўня разгледзеў крымінальную справу супраць грамадзяніна Украіны Арцёма Макавея. 25-гадовага дыджэя абвінавацілі ў «агентурнай дзейнасці» паводле арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько. У чым сутнасць абвінавачання — невядома, паколькі суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Хутчэй за ўсё Арцёма Макавея затрымалі 27 студзеня 2023 года ў яго дома ў Кобрыне.

Па дадзеных @viasna_brest, у Арцёма ўкраінскае грамадзянства, але ў Беларусі ён жыў з 2009 года. Апошнія гады працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне, Мінску.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115269