Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌿Сёння пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня палітвязняў

Яны адбудуцца ў Вялікабрытаніі, ЗША, Польшчы ды Італіі.

🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square
. Падрабязнасці
🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці
🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13
🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку
🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino.
Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo

🔷Інфармацыя пра ўсе мерапрыемствы і Дзень палітвязняў —https://prisonersday.info/
💌Беларусы Масквы далучаюцца да Дня палітвязняў

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Дудараў Уладзімір, Чапюк Андрэй, Акостка Руслан, Богуш Дзмітрый, Комбуль Яўген, Лосік Ігар, Жлоба Наталля, Патрусаева Вольга, Арцюхоў Мікалай, Спірын Павел.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️2,5 года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
👦Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Арганізатары збору хочуць падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.

💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!

🔹У красавіку па крымінальных палітычных справах асудзілі не менш за 161 чалавека

🔹«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя

🔹«Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры». Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў

🔹Усебеларускі народны сход – форма (не)рэалізацыі права браць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў

🔹«Мы ёсць». 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі

🔹«Ім было забаронена пісаць і казаць пра грып». Як родным даведвацца пра стан здароўя палітвязня

🔹«ПТСР – гэта сур’ёзна и надоўга»: як пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы спраўляюцца з псіхічнымі траўмамі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🎞Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы «Вясны» зладзяць адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.

Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма з яго стваральні_цамі. З праваабаронцамі і былымі палітзняволенымі мы таксама паразмаўляем пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, а таксама праблемы са здароўем, з якімі сёння яны сутыкаюцца, і магчымыя спосабы дапамогі ім.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115206

Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў «Прасторы» (Hoża 41) 20-га траўня (панядзелак) у 19:00. Як знайсці прастору
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🌿Сёння пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня палітвязняў

Яны адбудуцца ў Бельгіі, Італіі, Польшчы ды Чарнагорыі.

🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці
🇲🇪Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub. Падрабязнасці

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo

🔷Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на https://prisonersday.info
😔Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў

Калацкую затрымалі напачатку траўня, а дома ў яе прайшоў ператрус. Да суда яна знаходзілася на волі. 17 траўня яе асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд прызначыў ёй 20 базавых велічыняў (800 рублёў), піша @radiosvaboda.

У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка.

Вольга пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
Сілавікі затрымалі 3D-візуалізатара

Сцвярджаецца, што ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, абражаў у каментарах прапагандыста Азаронка, дасылаў інфармацыю ў «Чорную кнігу Беларусі» і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».

У якасці доказаў «пратэснай дзейнасці» затрыманага сілавікі паказалі кадры з кнігай «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча, якую знайшлі ў беларуса.

UPD. Затрыманы — Вайцяховіч Антон.
У Лондане і Рыме прайшлі акцыі салідарнасці, прымеркаваныя да Дня палітвязняў

Фота з іх публікуе nadzeya.co.uk і talaka_in_italia.

👀Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на https://prisonersday.info
Мінскага правізара асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 траўня вынесены прысуд Раману Круковічу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Вераніка Абзалімава, якая прызначыла Круковічу 2,5 года «хатняй хіміі».

Па матэрыялах абвінавачання, Раман «рухаўся разам з сябрамі і знаёмымі па праезнай частцы праспекта Пераможцаў, блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту. Гэтыя дзеянні прычынілі прадпрыемству “Мінсктранс” матэрыяльную шкоду на суму 7 580 рублёў 22 капейкі».

У тэлефоне абвінавачанага падчас следства выяўлены фотавыявы, на якіх бачна, што ён знаходзіўся на праезнай частцы дарогі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115263
🌿Далучайцеся да адкрытага запісу падкасту «Вясна прыйдзе»!

У межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы «Вясны» ладзяць адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе». Мы хочам дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанні:

• Як сабе дапамагчы, калі за кратамі баліць зуб, жывот, бок, галава ці сэрца?
• Якія народныя сродкі выкарыстоўваюць палітзняволеныя?
• Што кажа беларускае заканадаўства пра медыцынскую дапамогу за кратамі?
• Як дапамагчы палітзняволеным сваякам, калі ў іх абвастрыліся псіхічныя праблемы і псіхалагічныя разлады ў зняволенні?

Мадэратарка сустрэчы — Кацярына Пытлева. Прыходзьце на адкрыты запіс падкасту!

📍Калі: 21 траўня, пачатак у 17:00
🔸Дзе: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 20
⁉️Падрабязнасці
📸Учора ў Варшаве адбылася акцыя салідарнасці, прымеркаваная да Дня палітвязня

На пляцы каля помніка Каперніку ў Варшаве адбылося адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», прысвечанай беларускім палітвязням.

Фота: @byplradio, @nashaja_hvala.

🔹Інфармацыя пра ўсе мерапрыемствы і Дзень палітвязняў —https://prisonersday.info