Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва за каментары ў інтэрнэце

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманы напісаў «больш за 7000 негатыўных каментароў з пагрозамі фізічнай расправы ў адрас прадстаўнікоў улады».

Падчас затрымання адзін міліцыянтаў кажа мужчыну, што ён затрыманы паводле артыкулу аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўніўся тэлеграм-каналам «Андрэй Бука. Думкі ўслых»

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Кастрычніцкага раёну Мінска 15 траўня. «Экстрэмісцкім» таксама прызнаны тэлеграм-бот гэтага канала.

Адзначым, што ў вышэй згаданым тэлеграм-канале 3 падпісанты, а апошні пост там быў апублікаваны больш за год таму.
🌿Далучайцеся да адкрытага запісу падкасту «Вясна прыйдзе»!

У межах сёлетняга Дня палітвязняў праваабаронцы «Вясны» ладзяць адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе». Мы хочам дапамагчы палітвязням захаваць сваё здароўе і разам з прафесійнымі медыкамі і юрыстамі, а таксама з людзьмі, якія прайшлі праз беларускія турмы, знайсці адказы на пытанні:

• Як сабе дапамагчы, калі за кратамі баліць зуб, жывот, бок, галава ці сэрца?
• Якія народныя сродкі выкарыстоўваюць палітзняволеныя?
• Што кажа беларускае заканадаўства пра медыцынскую дапамогу за кратамі?
• Як дапамагчы палітзняволеным сваякам, калі ў іх абвастрыліся псіхічныя праблемы і псіхалагічныя разлады ў зняволенні?

Мадэратарка сустрэчы — Кацярына Пытлева. Прыходзьце на адкрыты запіс падкасту!

📍Калі: 21 траўня, пачатак у 17:00
🔸Дзе: Беларускі дом у Вільні, Vilniaus g. 20
⁉️Падрабязнасці
Чарговая крымінальная справа за абразу пракурорскага работніка

Мінская абласная пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу на аўтара абразлівых каментороў на адрас пракурора Мінскага раёна, якія былі пакінутыя Telegram-канале «Дзікае Паляванне Chat» у траўні 2024 года.

Паведамляецца, што справу ўзбудзілі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады»).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🇺🇦Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай грамадзянкі Украіны, асуджанай за "шпіянаж"

У Гомелі амаль месяц у закрытым пасяджэнні праходзіў суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавацілі ў "шпіянажы на карысць Украіны" паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Суддзя Анатоль Сотнікаў прызначыў Наталлі 9 гадоў зняволення.

Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля была валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.

Вярхоўны суд 24 траўня разгледзіць апеляцыйную скаргу Наталлі. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Паўла Каршуновіча.

💌Падтрымаць Наталлю грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Наталля Мікалаеўна Захаранка
💻Напісаць анлайн
За ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту затрымалі жанчыну

На «пакаяльным відэа» затрыманую прымусілі сказаць, што яна таксама распаўсюджвала «экстрэмісцкія матэрыялы», пакідала абразлівыя каментары і пісала ў чат-бот «Чорнай кнігі Беларусі».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🌿Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!

🔹18 траўня
🇬🇧Эдынбург, 13:00
Holyrood park car park.

🔹19 траўня
🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square. Падрабязнасці
🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці
🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13
🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку
🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino.
Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

🔹20 траўня
🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці
🇲🇪Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub. Падрабязнасці

🔹21 траўня
🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці
🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 17:00 - 20:00. «Марафон лістоў», Беларускі Моладзевы Хаб. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі.
Skwer Wolnej Białorusi, 1
🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 18:00. Рынак ля фантану. Падрабязнасці
🇺🇦Кіеў, 18:00 - 20:00. Напісанне лістоў палітвязням, Аромакава на Майдане Незалежнасці. Падрабязнасці
🇵🇱Быдгашч, 18:00. Напісанне лістоў палітвязням, ul.Warmińskiego 22. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a
🇨🇭Цюрых, 18:30 - 19:30, Züghusplatz.
Падрабязнасці
🇸🇪Стакгольм 18:30.
Sergels torg.
🇵🇱Познань, 19:00. Pakoj 202, F.Nowowiejskiego 46 (трэці паверх). Падрабязнасці
🇵🇱Познань, 19:00, Плац Адама Міцкевіча. Падрабязнасці
🇵🇱Торунь, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Rynek Staromiejski 29 (кафэ Kuranty, ніжні паверх). Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча
🇬🇪Тбілісі, 19:00. Лісты палітвязням, 100 метраў ад ст.м. «Тэхнічны ўніверсітэт».
Падрабязнасці і рэгістрацыя
🇬🇪Батумі, 19:00
. Плошча Еўропы
🇱🇻Рыга, 19:00. Помнік Свабоды, Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere
🇱🇹Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя».
Рэгістрацыя
🇱🇹Вільня, 20:30. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы», KROPKA, Savičiaus g. 6. Падрабязнасці

🇸🇪Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмсілаў Беларусі

🔹23 траўня

🇪🇪Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя
🇲🇪Будва, 19:00. Паказ фільма «Беларусь 23.34», Reforum Space. Падрабязнасці

🔹23-25 траўня
🇨🇿Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

🔹26 траўня
🇳🇱Гаага, 12:00 - 17:00. Напісанне лістоў палітвязням, кавярня СМАК, Spui 300.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі

🔹Анлайн
🌐Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115244

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Медыязоне» стала вядома пра ператрусы ў кватэрах беларускіх эмігрантаў у Мінску, Магілёве і Гродне

Яны прайшлі 16-17 траўня, піша выданне.

Вядома, што родным аднаго з эмігрантаў следчы казаў, што «мае спіс з 200 чалавек», да каго яны пойдуць яшчэ.

Нагадаем, СК распачаў крымінальную справу супраць 104 беларусаў, што выйшлі на акцыі да Дня Волі па ўсім свеце. Паведамлялася, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы.

❗️Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы. Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай.

@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
⚖️Пенсіянера Васіля Дземідовіча 20 траўня ў Крупках будуць судзіць у 8 раз

Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 391 КК (абраза суддзі). Справу будзе разглядаць суддзя Алег Лагачоў.

Гэта ўжо восьмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх трох судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць амаль два гады.

У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Адзначым, што за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

(Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў
🌿Сёння пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня палітвязняў

Яны адбудуцца ў Вялікабрытаніі, ЗША, Польшчы ды Італіі.

🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square
. Падрабязнасці
🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці
🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13
🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку
🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino.
Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo

🔷Інфармацыя пра ўсе мерапрыемствы і Дзень палітвязняў —https://prisonersday.info/
💌Беларусы Масквы далучаюцца да Дня палітвязняў

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Дудараў Уладзімір, Чапюк Андрэй, Акостка Руслан, Богуш Дзмітрый, Комбуль Яўген, Лосік Ігар, Жлоба Наталля, Патрусаева Вольга, Арцюхоў Мікалай, Спірын Павел.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️2,5 года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
👦Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Арганізатары збору хочуць падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.

💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL
📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:

🔹Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!

🔹У красавіку па крымінальных палітычных справах асудзілі не менш за 161 чалавека

🔹«Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства». Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя

🔹«Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры». Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў

🔹Усебеларускі народны сход – форма (не)рэалізацыі права браць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў

🔹«Мы ёсць». 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі

🔹«Ім было забаронена пісаць і казаць пра грып». Як родным даведвацца пра стан здароўя палітвязня

🔹«ПТСР – гэта сур’ёзна и надоўга»: як пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы спраўляюцца з псіхічнымі траўмамі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🎞Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы «Вясны» зладзяць адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.

Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма з яго стваральні_цамі. З праваабаронцамі і былымі палітзняволенымі мы таксама паразмаўляем пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, а таксама праблемы са здароўем, з якімі сёння яны сутыкаюцца, і магчымыя спосабы дапамогі ім.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115206

Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў «Прасторы» (Hoża 41) 20-га траўня (панядзелак) у 19:00. Як знайсці прастору
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
🌿Сёння пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня палітвязняў

Яны адбудуцца ў Бельгіі, Італіі, Польшчы ды Чарнагорыі.

🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці
🇲🇪Падгорыца, 19:00. Напісанне лістоў палітвязням, Bogart Craft Beer and Coffee Pub. Падрабязнасці

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo

🔷Падрабязную інфармацыю пра ўсе мерапрыемствы можна паглядзець на https://prisonersday.info
😔Перакладчыцу Вольгу Калацкую аштрафавалі на 800 рублёў

Калацкую затрымалі напачатку траўня, а дома ў яе прайшоў ператрус. Да суда яна знаходзілася на волі. 17 траўня яе асудзілі паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд прызначыў ёй 20 базавых велічыняў (800 рублёў), піша @radiosvaboda.

У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна нібыта ўдарыла прапагандыста Азаронка.

Вольга пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.