Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Мінчанку затрымалі за ўдзел у пратэстах і рэгістрацыю ў плане «Перамога»

@mediazona_by знайшла старонку мінчанкі ў сацсетках, там яна падпісана як Карына Раманоўская.

Па якім артыкуле затрымана жанчына і дзе зараз знаходзіцца — невядома.
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺
Уладзімір Дудараў
🔺
Яўген Мерунко
🔺
Аляксандр Паліўка
🔺
Руслан Акостка
🔺
Іван Супрунчык
🔺
Андрэй Чапюк 
🔺
Дзмітрый Багачэнка
🔺
Дзмітрый Палякоў
🔺
Яўген Комбуль
🔺
Арсеній Майсейчык
🔺
Юрый Сельвіч
🔺
Ігар Лосік
🔺
Аляксей Мельнікаў
🔺
Яўген Пекач
🔺
Павел Спірын
🔺
Уладзімір Астапчык
🔺
Наталля Жлоба
🔺
Станіслаў Несцярук
🔺
Вольга Патрусаева
🔺
Аксана Ляўшова
🔺
Міхаіл Нямцоў
🔺
Сяргей Мацюхевіч
🔺
Аляксандр Цярэшка
🔺
Міхаіл Юдзін
🔺
Сяргей Леанюк
🔺
Павел Мажэйка
🔺
Дар'я Мандзік
🔺
Сяргей Мардзіловіч

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Палітычнаму актывісту Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Мінскі гарадскі суд 16 траўня ў фармаце спецыяльнай вытворчасці (завочна) вынес прысуд крымінальнай справы выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады, сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» Івана Краўцова. Справу разглядала суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да палітычнага актывіста Следчы камітэт распачаў 23 студзеня 2024 года. Івана Краўцова абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

• ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім»);
• ч. 1 арт. 357 КК («Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»);
• ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»).

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115216
🌿Расклад мерапрыемстваў да Дня палітвязняў Беларусі. Дасылайце анонсы акцый са сваіх гарадоў!

🔹19 траўня
🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square. Падрабязнасці
🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13
🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку
🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino.
Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

🔹20 траўня
🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці

🔹21 траўня
🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці
🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі.
Skwer Wolnej Białorusi, 1
🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a
🇸🇪Стакгольм 18:30.
Sergels torg.
🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча
🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere

🔹23 траўня

🇪🇪Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя.

🔹23-25 траўня
🇨🇿 Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?
✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
🎉З Днём народзінаў, Андрэй Чапюк!

Сёння валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк адзначае сваё 28-годдзе. Гэта ўжо чацвёрты Дзень Народзінаў, які хлопец сустракае за кратамі.

У 2022-ім годзе верасні Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻
Напісаць анлайн
🔗Шукаем людзей, якія за апошнія паўгода адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання

Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.

Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo
Сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку з Брэста за ўдзел у пратэстах

@mediazona_by знайшла старонку затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Юры Бутурлакін.

На відэа мужчыну затрымліваюць як мінімум сямёра сілавікоў — некаторыя з іх у абмундзіраванні, некаторыя ў цывільным і з камерамі.

Па якіх менавіта артыкулах затрыманы жыхар Брэста і што з ім зараз — невядома.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🌌«Коцік-касманаўт, што ўцякае ад міліцэйскага дручка». БХК прадставіў вынік аналітыкі за першы трыместр 2024 года

Метадалогія аналітыкі такая: эксперты БХК адсочваюць і дэталёва вывучаюць аналітыку, якая тычыцца якасных зменаў у розных сферах: яны не канцэнтруюцца на рэпрэсіях у вузкім сэнсе, як на прамым пераследзе.

Праца вялася па двух напрамках: агульныя захады (заканадаўства, захады на ўзроўні палітыкі) і правапрымяняльная практыка.

Сярод трэндаў у агульных захадах эксперты вылучылі наступныя: легалізацыя рэпрэсій, узмацненне сілавога блока як частка інстытуалізацыі рэпрэсій, мілітарызацыя, «творчы» і ўдарны падыход да рэпрэсій, узмацненне ціску на сваякоў палітвязняў і тых, хто з'ехаў, развязанне пытанняў недахопу людзей і грошай праз парушэнне сацыяльна-эканамічных правоў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115236
Сілавікі затрымалі сямейную пару за ўдзел у пратэстах

На «пакаяльным відэа» затрыманы мужчына кажа, што працаваў інжынерам і «па родзе дзейнасці валодаў інфармацыяй аб месцы пражывання вышэйшых службовых асоб, у тым ліку кіраўніка дзяржавы». Гэтую інфармацыю ён нібыта пакідаў у чаце «Краіны для жыцця».

Таксама мужчына кажа, што быў адміністратарам дваровага чата і арганізоўваў мерапрыемствы, а таксама выходзіў разам з жонкай на пратэсты. З-за гэтага яго звольнілі і ён быў вымушаны звярнуцца ў ініцыятыву ByHelp па дапамогу.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2,5 гады «хатняй хіміі». Яе апазналі па фота ў Instagram

У судзе Савецкага раёна Мінска 24 красавіка асудзілі Вольгу Нікіфараву паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) . Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Нікіфаравай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. У якасці сведкі на судовым пасяджэнні выступаў муж Вольгі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115240
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎞Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне

З нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі 20 траўня праваабаронцы «Вясны» зладзяць адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль.

Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма з яго стваральні_цамі. З праваабаронцамі і былымі палітзняволенымі мы таксама паразмаўляем пра ўмовы ўтрымання палітвязняў, а таксама праблемы са здароўем, з якімі сёння яны сутыкаюцца, і магчымыя спосабы дапамогі ім.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115206

Імпрэза адбудзецца ў Варшаве ў «Прасторы» (Hoża 41) 20-га траўня (панядзелак) у 19:00. Як знайсці прастору
🌿Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!

🔹18 траўня
🇬🇧Эдынбург, 13:00
Holyrood park car park.

🔹19 траўня
🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square. Падрабязнасці
🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці
🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13
🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку
🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino.
Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

🔹20 траўня
🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці

🔹21 траўня
🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці
🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 17:00 - 20:00. «Марафон лістоў», Беларускі Моладзевы Хаб. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі.
Skwer Wolnej Białorusi, 1
🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 18:00. Рынак ля фантану. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a
🇨🇭Цюрых, 18:30 - 19:30, Züghusplatz.
Падрабязнасці
🇸🇪Стакгольм 18:30.
Sergels torg.
🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча
🇬🇪Тбілісі, 19:00. Лісты палітвязням, 100 метраў ад ст.м. «Тэхнічны ўніверсітэт».
Падрабязнасці і рэгістрацыя
🇬🇪Батумі, 19:00
. Плошча Еўропы
🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere
🇱🇹Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя».
Рэгістрацыя

🇸🇪Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмсілаў Беларусі

🔹23 траўня

🇪🇪Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя
🇲🇪Будва, 19:00. Паказ фільма «Беларусь 23.34», Reforum Space. Падрабязнасці

🔹23-25 траўня
🇨🇿Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

🔹26 траўня
🇵🇱Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі

🔹Анлайн
🌐Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115244

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM