Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.94K subscribers
20.7K photos
457 videos
71 files
18.4K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌏Дайджэст міжнародных навінаў пра абаронцаў правоў чалавека

«Вясна» падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэнняў правоў чалавека.

• Суд у Баку пакінуў пад вартай вядомага праваабаронцу Анара Мамедлі — яго абвінавачваюць у «кантрабандзе групай асоб»;

• Amnesty International асуджае жорсткія напады невядомых асоб на крытыкаў ўрада ў Грузіі: «Бандыты ў цывільным жорстка нападаюць на пратэстоўцаў да і пасля мітынгаў, нават нападаюць на пратэстоўцаў каля іх дамоў»;

• Праваабаронцу «Мемарыяла» Алега Арлова этапавалі ў СІЗА Сызрані — ён даслаў ліст, у якім распавядае пра вялікую колькасць арыштантаў у маскоўскіх турмах і пра тое, як цяжкія для зняволеных этапы ў суды і назад;

• Больш за 400 тысяч подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем зняць абвінавачванні з кыргызстанскай праваабаронцы Рыты Карасартавай — ёй выстаўленыя надуманыя абвінавачванні ў спробе «гвалтоўнага звяржэння ўлады».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115188
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» чатыры кааліцыі, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду

Гэта «Воля / Рух Воля / Блок Воля», «Закон и правопорядок», «Еўрапейскі выбар» і «Моладзевы наступ».

Усе яны былі прызнаныя КДБ «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 6 траўня. Адзначым, што ў дакуменце таксама пералічана больш за 80 чалавек, якія маюць дачыненне да вышэй згаданых кааліцый.

🔗Хроніка палітычнана пераследу
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎥Узровень рэпрэсій у дачыненні да палітычных праціўнікаў рэжыму і іншадумцаў застаецца на крытычна высокім узроўні

Былая палітзняволеная Дар'я Кароль у нашым новым TikTok відэа распавядае пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку.
💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Бурло Яўген, Махалюк Алена, Забіран Аляксей, Залатароў Мікіта, Зянько Іван, Колас Таццяна, Кунусаў Дзмітрый, Мацкевіч Уладзімір, Асавула Андрэй, Мазоль Сяргей, Стэфановіч Расціслаў.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️2,5 года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням
На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы адбыўся ўжо пяты рэйд сілавікоў за апошнія 9 месяцаў

@Grodno_grab паведамляе, што затрымалі некалькі чалавек.

У жніўні на шклозаводзе затрымалі не меней за 9 чалавек, у лістападзе — каля 10 чалавек, у снежні — 8, у гэтым студзені — 5.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💔Чаму менавіта 21 траўня стаў Днём палітвязняў Беларусі?

Праваабаронцы абралі дату Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі невыпадкова. Менавіта 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі № 17 памёр актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак: палітвязень быў асуджаны ў закрытым рэжыме да пяці гадоў зняволення. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся.

На відэа з калоніі, якое СК апублікаваў пасля смерці палітвязня, ён выглядаў знясіленым і ледзь трымаўся на нагах. Калі родным паказалі цела Вітольда, то галава была практычна цалкам забінтаваная. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не завёў справу.

🌿«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў
⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?
✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
Каталіцкіх святароў з Шуміліна судзілі дыстанцыйна

Вынік суда вернікам і духавенству не паведамілі, аднак вядома, што святары застаюцца ў зняволенні — гэта значыць, ім быў прысуджаны адміністрацыйны арышт.

Нагадаем, айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех з ордэну Місіянераў аблатаў Беззаганнай Марыі, якія служаць у дыяцэзіянальным санктуарыі ў Шуміліне, былі затрыманыя ў Шуміліне 8 траўня.

Акрамя таго, Katolik.life распавялі пра яшчэ адно затрыманне ў Шуміліне. У той жа дзень, калі сілавікі прыехалі да святароў, толькі на некалькі гадзін раней, па месцы працы затрымалі свецкую верніцу, парафіянку касцёла ў Шуміліне. Гэта маладая жанчына, педагагіня, удзельніца душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі, раней была вакалісткай музычнага гурта.

Яна таксама знаходзілася ў зняволенні ў Віцебску, але 11 траўня высветлілася, што яе адпусцілі.
Перакладчыца Вольга Калацкая на волі

Некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя, што яна была затрыманая, а дома ў яе прайшоў ператрус. Як стала вядома @nashaniva, перакладчыца знаходзіцца на волі.

Калацкая ўжо была палітзняволенай — у пачатку 2021 годзе яе змясцілі ў СІЗА на два месяцы за тое, што яна нібыта дала поўху супрацоўніку СТБ Рыгору Азаронку.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, серыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнесі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Гладыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.
Падтрымайце палітзняволеную велаактывістку Святлану Кароль

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, былая старшыня абласнога грамадскага аб'яднання «ВелаГомель». У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Яе абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК). Напрыканцы сакавіка Гомельскі абласны суд прызначыў ёй паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн
🌿Падпішыце петыцыю за вызваленне Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights і «Вясна» заклікаюць падпісаць петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных Беларусі. Мэта — сабраць 100 000 подпісаў і перадаць іх у амбасаду Беларусі.

Ад моманту стварэння петыцыі больш за 82 000 чалавек з усяго свету выказалі сваю падтрымку беларускаму праваабаронцу і выступілі за неадкладнае вызваленне палітвязняў.

Падпісаць петыцыю можна па спасылцы
❗️У красавіку па крымінальных палітычных справах асудзілі не менш за 161 чалавека

Праваабаронцы «Вясны» ў красавіку фіксавалі працяг тэндэнцыі інтэнсіўнага правядзення судовых працэсаў па палітычна матываваных крымінальных справах.

Паводле папярэдніх звестак, колькасць асуджаных за месяц склала мінімум 161 чалавек, з якіх 50 складаюць жанчыны, 111 – мужчыны. У дачыненні да аднаго абвінавачанага — Аляксандра Кулініча — судовы працэс не адбыўся ў сувязі з яго смерцю ў брэсцкім СІЗА за тыдзень да пачатку пасяджэння.

Распавядаем пра асаблівасці крымінальнага пераследу па палітычных матывах у красавіку.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115196

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Орша — @Orsha2020; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?