Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
22K photos
471 videos
83 files
19.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку

📍У брэсцкім СІЗА 9 красавіка памёр Аляксандр Кулініч — мужчыну абвінавачвалі ў «абразе Лукашэнкі»;
📍За месяц палітвязнямі былі прызнаныя 65 чалавек;
📍Вядома пра не менш як 541 выпадак рэпрэсій (судоў і затрыманняў), звязаных з крымінальным і адміністрацыйным пераследам, і прынамсі пра 531 выпадак палітычна матываванага адміністрацыйнага разгляду ў судзе;
📍Іншадумцаў працягваюць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за абразу прадстаўнікоў улады і Лукашэнкі, паклёп на яго, пашкоджанне дзяржаўнага сцяга;
📍Практыка публікацыі «пакаяльных відэа» паступова распаўсюджваецца не толькі на палітычна матываваныя затрыманні, але і на затрыманні за выказванне іншадумства ў шырокім разуменні.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/115154

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
ГУБАЗіК пахваліўся тым, што за перапост з «экстрэмісцкага» рэсурсу нібыта завялі крымінальную справу

У адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася паведамленне пра тое, што крымінальную справу па арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) завялі за перасылку ў нейкі чат навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем».

Як паведамляе @nashaniva, гаворка ідзе пра гродзенца Дзяніса Чашчэвіка, які знаходзіцца за мяжой і супраць якога яшчэ 2 красавіка была заведзеная «спецыяльная вытворчасць» — 38-гадовага мужчыну збіраюцца судзіць завочна.
Трэці масавы суд за пратэсты ў Баранавічах

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 7 траўня распачаўся чарговы суд за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) судзяць адразу восемь чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіені, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча. Справу разглядае Вікторыя Пакунова.

Вядома, што некаторых затрымалі пачдас «хапуноў». Так, напрыканцы снежня 2023 года быў затрыманы Іван Дрык, якому на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў.

Нагадаем, на Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя затрыманні і суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Так, напрыклад, за апошні месяц вынеслі прысуды па «народным» артыкуле ўжо 17 жыхарам Баранавічаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Мінску судзяць жанчыну, якая адмовілася адказваць на пытанні прапагандыста Азаронка

Справу 39-гадовай Наталлі Крук разглядае суддзя Жанна Брысіна ў Мінгарсудзе. Жанчыне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Пра Наталлю вядома, што ў пачатку жніўня 2023 года яна вярнулася ў Беларусь з Польшчы, дзе спрабавала займацца бізнесам. Тады сілавікі апублікавалі відэа, на якім яна адмаўляецца адказваць на пытанні прапагандыста Азаронка, калі той размаўляе з жанчынай у кабінеце будынку ГУБАЗіКа.

У «пакаяльным» відэа таксама былі паказаныя каментары, якія, як мяркуецца, пакідала жанчына.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115156

💌Падтрымайце Наталлю: СІЗА №1, Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, 223016, Наталля Ігараўна Крук
💻Напісаць анлайн
🌿«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў

Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. З таго часу ў месцах няволі памерлі яшчэ пяць палітвязняў: Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Вадзім Храсько, Ігар Леднік і Аляксандр Кулініч.

Іх усіх аб’ядноўваў не толькі палітычны пераслед у адносінах да сябе, але і тое, што ім несвоечасова ці няякасна была аказана медыцынская дапамога ў зняволенні, а таксама праблемы са здароўем, нягледзячы на якія іх усё роўна ўзялі пад варту ці адправілі ў калоніі.

Таму сёлета тэма Дня палітвязняў Беларусі — права на здароўе і медыцынскую дапамогу ў зняволенні. «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблемаў неаказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115157
У Заслаўі сілавікі затрымалі асістэнтку стаматолага

На «пакаяльным відэа» жанчыну прымусілі расказаць, што яна публікавала «абразы супрацоўнікаў міліцыі» і чыноўнікаў, рабіла рэпосты, а таксама пакідала негатыўныя каментары.

Таксама прапагандысты сцвярджаюць, што жанчына распаўсюджвала фота з нацысцкай сімволікай.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🥀Год таму ў калоніі памёр палітзняволены Мікалай Клімовіч

7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Яго асудзілі да года калоніі за рэакцыю ў «Аднакласніках» на карыкатуру на Лукашэнку. Справу палітвязня разглядаў суддзя Андрэй Бычыла, дзяржабвінавачванне падтрымліваў Ілля Гузарэвіч.

Мужчына меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Негледзячы на гэта, пінскі суда прызначыў яму зняволенне. Перад прысудам блогер выказаўся, што можа памерці за кратамі, бо яму трэба прымаць вялікую колькасць моцных лекаў.

У зняволенні Мікалай Клімовіч вытрымаў крыху больш за два месяцы.

🔹Як беларусы паміраюць праз палітычны пераслед
📚У Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023»

У кнігу ўвайшлі вершы, казкі, успаміны, апавяданні і публіцыстычныя тэксты на беларускай і рускай мовах 52 зняволеных па палітычна матываваных крымінальных справах, напісаныя ў 2020-2023 гадах.

Прадмову да выдання напісала пісьменніца Ева Вежнавец: «Творчасць беларускіх палітвязняў — гісторыя асвойвання траўматычнага досведу, неаднакроць блізкага да смяротнага, і гісторыя пераўтварэння гэтага досведу ў высокае, простае і светлае, што асабліва добра відно з цёмнага лёху».

На вокладцы змешчаны турэмны малюнак Алеся Пушкіна. Падчас прэзентацыі асобнік кнігі можна будзе атрымаць бясплатна.

📆 Сёння, 7 траўня, 18:30
18-30
📍Беларускі Хаб «Новая Зямля» (ul. Wyszyńskiego 6A)
❤️На волю выйшаў палітвязень Валянцін Музыкін

54-гадовага Валянціна абвінавацілі па ч. 1 арт. 130 КК "распальванне іншай сацыяльнай варожасці", а таксама па арт. 369 КК "абраза прадстаўніка ўлады". Суд праходзіў у закрытым рэжыме. У жніўні 2022 года суддзя Гомельскага абласнога суда Іван Котаў прызначыў палітвязню 2 гады пазбаўлення волі. Тэрмін Валянцін адбываў у бабруйскай калоніі № 2.

Па інфармацыі "Гомельскай Вясны", 1 траўня Валянцін выйшаў на волю.
Сілавікі затрымалі дальнабойніка з Мінска, які напісаў «каля 1 200 каментароў»

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што працуе кіроўцам па Еўропе, з 2020 года быў падпісаны на шэраг «дэструктыўных» каналаў і пакінуў «каля 1 200 каментароў» з абразамі ў дачыненні да сілавікоў і Лукашэнкі, піша @mediazona_by.

Па якім артыкуле затрыманы мінчук і дзе зараз знаходзіцца, невядома.

UPD. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманы — Дзмітрый Сончык.
⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня?

1) Арганізаваць у сваім горадзе акцыю ці іншае мерапрыемства ў падтрымку беларускіх палітвязняў і на знак памяці загінулых палітвязняў.
2) Дадаць 21 траўня да свайго адзення сімвал Дня — жоўтую бірку ці чырвонае сэрца, сфатаграфавацца і выкласці ў сацсеткі з хэштэгам #дзеньпалітвязняў.
3) Змяніць на адзін дзень у сацсетках аватарку на жоўты колер біркі палітвязня, каб зрабіць тэму палітвязняў больш бачнай.
4) Падтрымаць адрасна палітвязняў такімі спосабамі, як напрыклад, пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай, падтрымкай сям'і.
5) Прыдумаць і рэалізаваць іншае дзеянне на знак салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі.

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

🔹«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў
🗣Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў Беларусі — дасылайце іх у тэлеграме: @Viasnainfo
Інжынера з Гродна асудзілі да двух гадоў «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку

18 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд Андрэю Томчыку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп у адрас Лукашэнкі). Прысуд агучыла суддзя Наталля Козел.

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў на Facebook допіс, якая нібыта зневажала гонар і годнасць Лукашэнкі. Судовая экспертыза засведчыла, што публікацыя ўтрымлівала «лексемы, якія ўтрымлівалі мянушкавыя намінацыі» Лукашэнкі.

Да суда на маёмасць Томчыка быў накладзены арышт — у тым ліку, на тэлевізар, «разумныя» калонкі, пыласмок, пральную машыну і мульціварку. Суддзя пастанавіла зняць з яе арышт.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115166
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⚖️Адмова праехаць у РУУС, падпіска на "Медыязону", БЧБ-значок: за што беларусаў судзілі ў красавіку

У мінулым месяцы "Вясне" стала вядома пра мінімум 530 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 31 арышт, 45 штрафаў, а ў адным выпадку — грамадскія працы.

Так, у Гродне 25 красавіка на 10 сутак арыштавалі Ягора Глытава паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паводле пастановы суда, Ягора затрымалі раніцай 25 красавіка за падпіску ў Іnstagram на старонку mediazona.bу. Падпіску супрацоўнікі міліцыі знайшлі ўвечары напярэдадні затрымання. Акрамя гэтага, у матэрыялах справы пазначана, што 24 красавіка мужчыну ўжо аштрафавалі паводле арт. 19.11 КаАП.

Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115168
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:31 3 траўня адзначаўся Сусветны дзень свабоды друку

6:18 У Азербайджане затрымалі праваабаронцу і былога палітвязня Анара Мамедлі. Паслухайце інтэрв'ю з ім, якое ён паспеў даць да затрымання: «У Беларусі ёсць такія рэчы, якія ў Азербайджане складана назіраць»

22:16 У Варшаве адбылася сустрэча з супрацоўніцай Катынскага музею ў Варшаве, беларускай пісьменніцай Святланай Курс

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
🎧Падкаст-серыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Як даводзяць да смерці палітвязняў

«Свабода» запускае шосты эпізод падкаст-серыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сістэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды свядома кідаюць палітвязняў: ШІЗА, перавод у памяшканне камернага тыпу, катаванні за кратамі, свядомае неаказанне медычнай дапамогі, смерці палітвязьняў.

У сямі частках візуалізаванага падкаста «Свабода» расказвае пра ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманне, «суткі», следства, хатнія арышты, «хімію», этапы, калоніі, турмы і жыццё пад наглядам па вызваленні. У гэтым дапамогуць былыя палітзняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=1nvChuM1bKo
📝Нагадваем пра кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны» ў Telegram

• Бабруйск: @babrujskspring
• Барысаў: @Spring_help_r
• Брэст: @Nadbuzanski, @BrestSOS
• Гомель: @homelspring
• Магілёў: @maydayhelp, @mspring_help
• Маладэчна @Maladecza_help
• Наваполацк: @impaynes
• Орша: @Orsha2020
• Светлагорск: @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны праект «Народный Репортёр»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Сцвярджаецца, што гэты праект займаўся «арганізацыяй дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб».
Кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 3 траўня.

Таксама ў спісе КДБ 45 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да кааліцыі.
Таксама «экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя праекты «Врачи за правду и справедливость» і «FreeInfoBel»

Абодва адпаведных рашэння былі прынятыя КДБ 3 траўня.

Да першай ініцыятывы, паводле ведамства, дачыненне маюць Завадскі Васіль, Дарашкевіч Алег і Вялічка (Гуштын) Вольга. Да другой — Пашкевіч Вольга і Дулеба Іосіф.
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы жыхар Брэста

На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі, перакрываў дарогу транспарту і знаходзіўся там у той момант, калі людзі кідалі камяні і будавалі барыкады.