💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з праваслаўным Вялікаднем, а таксама надыходзячымі Днямі Народзінаў, павінны атрымаць Яфрэменка Алег, Трапачоў Юрый, Мацяюк Аляксандр, Бруй Мікіта, Русецкі Аляксей, Таран Наталля, Субцэльны Аляксей, Уласенка Віктар, Сафонаў Аляксандр, Самсонаў Юрый, Францкевіч Аляксандр.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️2,5 года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹Дайджэст вызваленых: мінімум 47 палітвязняў у красавіку выйшлі на волю па заканчэнні тэрміну
🔹У Азербайджане затрымалі мясцовага праваабаронцу. Яго, як і беларускіх калегаў, абвінавачваюць у «кантрабандзе»
🔹Цяпер афіцыйна: 29 красавіка СІЗА-1 пераехаў на новы адрас
🔹«Намаганні па абароне правоў чалавека натхняюць». Партнёры распавядаюць пра «Вясну»
🔹«Побыт наладжаны так, што "правапарушэнне" можа напаткаць у любы момант». Чаму палітвязні не маюць магчымасці датэрмінова вызваліцца
🔹Затрымалі семярых маладзёнаў. Некаторых з іх абвінавачваюць у «акце тэрарызма» і «здрадзе дзяржаве»
🔹«Трымаемся праўды, трымаемся разам!»: акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі журналістамі адбылася ў Вільні
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Амністыя ці «мог бы з'ехаць дадому, але з'яўляўся парушальнікам»
За чатыры гады масавых рэпрэсій у Беларусі па амністыі былі вызвалены толькі чатыры палітвязні, асуджаныя да «хіміі». Гэта адбылося ў 2023 годзе. Сярод іх — былы ўладальнік і галоўны рэдактар «Новай газеты Смаргоні» Рамуальд Улан. Трэба заўважыць, што так атрымалася толькі таму што арт. 188 КК (паклёп), па якім быў асуджаны палітзняволены не быў уключаны ў пералік тых, якія перашкаджаюць амністыі.
На палітзняволеных у калоніях праз тое, што абсалютнай большасці з іх нададзены статус «злосных парушальнікаў рэжыму», амністыя не можа быць прымененая. У кожным законе аб прымяненні амністыі адзначаецца, што яна не распаўсюджваецца на «парушальнікаў рэжыму адбыцця пакарання».
«У снежні 2022 года якраз абвясцілі амністыю, і я мог бы з'ехаць адразу дадому, але з'яўляўся "парушальнікам"», — узгадвае Леанід Судаленка.
🔹«Побыт наладжаны так, што "правапарушэнне" можа напаткаць у любы момант"» Чаму палітвязні не маюць магчымасці датэрмінова вызваліцца

🧹Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку
Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.
Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.

spis ekstremistau.pdf
12.9 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 23 чалавек — цяпер у ім 4034 прозвішчы
3 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі фатографа Аляксандра Зянкова, Галіну Краснянскую, якая вярнулася са Швецыі і атрымала 5 гадоў калоніі, а таксама Валерыя Самсоненку, які вывесіў украінскі сцяг замест афіцыйнага.
Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Палітвязню Дзмітрыю Рэзановічу дадалі яшчэ 9 месяцаў калоніі
Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя Рэзановіча ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Справу палітвязня пачалі разглядаць яшчэ 26 сакавіка у судзе Івацэвіцкага раёна. 26 красавіка суддзя Сяргей Кухацкавалец прызнаў яго вінаватым і прызначыў у дадатак да 19 гадоў калой яшчэ дзевяць месяцаў зняволення.
Актывіста анархічнага руху затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці, і асудзілі ад 18 да 20 гадоў зняволення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115142
💌Падтрымаць палітвязня: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258В, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч

Жыхара Рэчыцы за каментары пра Лукашэнку суд накіраваў на прымусовае лячэнне
У судзе Рэчыцкага раёна восьмага красавіка было выненесенае вызначэнне ў дачыненні да мясцовага жыхара Дзмітрыя Першына, абвінавачанага ў «паклёпе на Аляксандра Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК) і ягонай «абразе» (ч.1 арт. 368 КК).
Справу разглядаў суддзя Станіслаў Іванюценка.
Суд пастанавіў, што ў адносінах да Дзмітрыя трэба ўжыць прымусовыя меры бяспекі і лекаванне ў псіхіатрычным стацыянары.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115145

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
💜Берасцейцы Данііл Хабавец і Марк Антонаў — на волі
Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). 8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста Даніілу прызначылі 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Марку — 4 гады.
Паводле @viasna_brest, палітвязні выйшлі на волю 2 траўня.

У Гродзенскім абласным судзе сёння пачалі разглядаць крымінальную справу Паўла Лукашэвіча
Мужчыну абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо удзеле ў ім» (арт. 361-1 КК), «абразе прадстаўніка улады» (арт. 369 КК) і «абразе суддзі» (арт. 391 КК). Справу разглядае суддзя Юрый Казакевіч.
Пра затрыманне Паўла стала вядома 22 верасня з «пакаяльнага відэа». На ім ён кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram, якія абражаюць Лукашэнку, міліцыянтаў і суддзяў, а таксама пра тое, што нібыта далучыўся да чат-бота плана «Перамога».

Сілавікі затрымалі хлопца за каментар аб тэракце ў Маскве
На «пакаяльным відэа» ён кажа, што напісаў «можаце мне не дзякаваць».
Гэта як мінімум 15 беларус, якога затрымалі за «няправільныя» каментары пра тэракт у Расіі. Сярод іншага, затрымалі нават дзяўчыну, якая спытала ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — не.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Андрэя Зуева — яго збіраюцца судзіць завочна
45-гадоваму Андрэю інкрымінаваныя ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне варожасці), ч. 2 арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі), арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Мужчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Полацкі міжраённы аддзел СК.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

Яшчэ шасцярых беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах
Анатоля Астроўскага, Віктара Пузана, Аляксандра Цярлюка, Ірыну Сталоку, Генадзя Гутара прызналі вінаватымі паводле арт. 342 КК і асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Віталя Пахомчыка асудзілі паводле арт. 342 КК і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і акром 2 гадоў пазбаўлення волі, прызначылі яму штраф у памеры 300 базавых велічынь (12 тысяч рублёў).
Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч.
Іх прызналі вінаватымі ў тым, што разам яны ўдзельнічалі ў адным з мірных сходаў у Мінску: былі на вуліцах з нацыянальным сцягам, выходзілі на праезную частку. Пахомчык, акром гэтага, пакінуў тры публікацыі ў адным з чатаў, у якім нібыта публічна зняважыў прадстаўнікоў улады. Паколькі ўсе абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой, іх абвесцілі ў вышук.
Вядома, што іх удзел у мірным сходзе даказалі з дапамогай фотаздымку, які знайшлі ў інстаграме Астроўскага.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115148

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» «Выбраныя творы» Вацлава Ластоўскага
Па заяве пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя друкаваных выданняў «Выбраныя творы» Вацлаў Ластоўскі (1997 год) і «Выбраныя творы» Алесь Петрашкевіч (2017 год), выдадзеныя ў рамках праекта «Беларускі кнігазбор», прызнаныя судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Аліны Галінскай — яе збіраюцца судзіць завочна
24-гадовай дзяўчыне інкрымінаваная ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Жлобінскі раённы аддзел СК.
Аліну Галінскую затрымлівалі ў красавіку 2023-га году падчас масавага «хапуну» на Гомельшчыне. На «пакаяльным відэа» яна казала, што некалі была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
24-гадовай дзяўчыне інкрымінаваная ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Жлобінскі раённы аддзел СК.
Аліну Галінскую затрымлівалі ў красавіку 2023-га году падчас масавага «хапуну» на Гомельшчыне. На «пакаяльным відэа» яна казала, што некалі была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
За ўдзел у акцыі пратэсту ў Гомелі асудзілі вядомага шоўмена і прадпрымальніка
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 30 красавіка вынес прысуд вядомаму ў горадзе шоўмену і вядучаму фестываляў Ягору Зенчанку, абвінаваціўшы яго ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).
Справу разглядала суддзя Аксана Шэвякова, якая прызначыла Ягору 2 гады пазбаўлення волі.
Зенчанка арганізоўваў і праводзіў у Гомелі масавыя мерапрыемствы. Сярод іх — «Лепшы выпускны», закрыццё мотасезона на Палессі, канцэрты Ваенгі, Лешчанкі, дні горада Гомеля.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115152

Супраць гродзенскай актывісткі Кацярыны Туманавай распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна
41-гадовай жанчыне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
41-гадовай жанчыне інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх) і арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
Чарговы прысуд за ўдзел у Маршы ў жніўні 2020
11 красавіка ў судзе Савецкага раёна Мінску вынеслі прысуд Аляксею Савіцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі».
Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ў жніўні 2020 году ён выходзіў на праезную частку, блакаваў дарогу транспарту, чым нанёс шкоду «Мінсктрансу» ў памеры 5980 рублёў і 11 капеек.
Савіцкі прызнаў віну, распавёў, што ўзяў удзел у мірным сходзе. Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам у памеры 12 тысяч рублёў — грошы яму вярнулі.
Прысуд вынес суддзя Аляксандр Якунчыхін. Ён вынес ужо як мінімум 21 прысуд паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Часцей за ўсё, ён прысуджае «хімію» ці «хатнюю хімію». Але, напрыклад, менавіта ён асудзіў музыкаў Надзею і Уладзіміра Калачаў да двух гадоў калоніі.

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» Telegram-канал праекту InformNapalm
Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 29 красавіка. InformNapalm — шматмоўны некамерцыйны праект аб расійскім вайсковым уварванні ва Украіну. Пераклад беларускамоўнай версіі сайта да затрымання ажыццяўляў Дзяніс Івашын.
Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Roman Popkov», «Зона власти Беларусь», «PLUSHEV/ПЛЮЩЕВ», «Наш Дом-Шуфлядка», «НеКедми», «White Powder»;
📍Youtube-каналы «Николай Масловский», «Святлана Ціханоўская», «NEXTA Plus»;
📍Facebook-старонкі «Беларусь ЗА перемены», «Беларусы ў Летуве / Baltarusiai Lietuvoje / Belarusians in Lithuania», «Беларусы в Германии 97%», «Тыдзень Белсат»;
📍Старонка ў «Х» «Светлана Тихановская»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Protest», «Ольга Карач», «Все нормально, это Гомель»;
📍TikTok-старонкі «rocket_brutto_», «reformby», «belveterans», «Belarus.socdems», «_..nazgul.._», «Andrei_Smalianko», «ў1808053».

📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў красавіку
📍У брэсцкім СІЗА 9 красавіка памёр Аляксандр Кулініч — мужчыну абвінавачвалі ў «абразе Лукашэнкі»;
📍За месяц палітвязнямі былі прызнаныя 65 чалавек;
📍Вядома пра не менш як 541 выпадак рэпрэсій (судоў і затрыманняў), звязаных з крымінальным і адміністрацыйным пераследам, і прынамсі пра 531 выпадак палітычна матываванага адміністрацыйнага разгляду ў судзе;
📍Іншадумцаў працягваюць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за абразу прадстаўнікоў улады і Лукашэнкі, паклёп на яго, пашкоджанне дзяржаўнага сцяга;
📍Практыка публікацыі «пакаяльных відэа» паступова распаўсюджваецца не толькі на палітычна матываваныя затрыманні, але і на затрыманні за выказванне іншадумства ў шырокім разуменні.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/115154

ГУБАЗіК пахваліўся тым, што за перапост з «экстрэмісцкага» рэсурсу нібыта завялі крымінальную справу
У адным з праўладных тэлеграм-каналаў з'явілася паведамленне пра тое, што крымінальную справу па арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) завялі за перасылку ў нейкі чат навіны, апублікаванай неназваным «экстрэмісцкім фармаваннем».
Як паведамляе @nashaniva, гаворка ідзе пра гродзенца Дзяніса Чашчэвіка, які знаходзіцца за мяжой і супраць якога яшчэ 2 красавіка была заведзеная «спецыяльная вытворчасць» — 38-гадовага мужчыну збіраюцца судзіць завочна.