Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце палітзняволеную Вольгу Патрусаеву, асуджаную за пратэсты да калоніі
25-гадовую Вольгу затрымалі 15 лістапада 2023 года. 1 лютага суддзя Таццяна Мотыль прызнала дзяўчыну вінаватай ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК) і прызначыла 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
2 красавіка 2024 года ў Вольгі адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі — суддзя Вера Галаўкова. Вынік апеляцыі невядомы.
💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Патрусаева Вольга Аляксандраўна
💻Напісаць анлайн

У Мінску пачалі судзіць бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча
У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў «закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны» (ч. 3 арт. 361 КК).
Справу разглядае суддзя Вера Галаўкова.
Дата затрымання бізнесоўца невядомая, але ёсць інфармацыя аб тым, што ў канцы студзеня Балабановіча ўключылі ў склад «экстрэмісцкага фармавання» «Трыэліт» (гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Мінску). На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115122

Сілавікі затрымалі жыхара Мінска
Сцвярджаецца, што мужчына нібыта пісаў «негатыўныя каментары» пра ўладу і міліцыянтаў, прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога», хадзіў на паслявыбарчыя акцыі пратэсту, а таксама даведваўся пра тое, як можна паехаць ваяваць ва Украіну.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Жыхара Пружанаў судзяць за некалькі жорсткіх тэлеграм-каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў
У закрытым судовым пасяджэнні Брэсцкі абласны разглядае крымінальную справу палітзняволенага Яўгена Пеляхатага, якога абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Справу прызначаная разглядаць суддзя Кацярына Груда.
У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, гэта значыць у стане непрытомнасці, або асобай, якае пакутуе на псіхічнае засмучэнне.
Яўгена затрымалі яшчэ 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць яго былі ўжыты «спецыяльныя сродкі і фізічная сіла», а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115124

У Бабруйску сілавікі затрымалі футбольнага заўзятара
Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Алега Кірава.
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ў мінулым быў удзельнікам каляфутбольнага руху бабруйскай «Белшыны», а ў 2020-ым годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте плана «Перамога».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка пра Алега Кірава.
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ў мінулым быў удзельнікам каляфутбольнага руху бабруйскай «Белшыны», а ў 2020-ым годзе ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля прайшоў рэгістрацыю ў чат-боте плана «Перамога».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Працягваюцца допыты і затрыманні на мяжы Беларусі з краінамі ЕС
Праваабаронцам вядома пра некалькі такіх выпадкаў, якія адбыліся напрыканцы красавіка. Людзей затрымлівалі на беларуска-польскай мяжы, змяшчалі ў ІЧУ, а потым судзілі.
Таксама вядома, што працягваюцца і дбайныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць беларускую мяжу. Відавочцы распавядаюць, што яны могуць займаць больш за шэсць гадзін у выпадку, калі грамадзян Украіны ў аўтобусе некалькі. Некаторых, якія кажуць, што едуць у Расію, наўпрост на мяжы прымушаюць набыць квіток на самалёт з Мінску.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда

❗️Палітзняволеная Ксенія Луцкіна ў калоніі зноў перахварэла на пнеўманію
Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала былая палітзняволеная. Паводле яе, нядаўна ў Ксеніі, якая хварэе на астму, пачалася моцная алергія на піжаму сукамерніцы з моцным пахам парфумы. Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі сутак. Паведамляецца, што палітзняволеная захварэла на пнеўманію і яе на некаторы час змяшчалі ў санчастку.
Нагадаем, былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі асудзілі да 8 гадоў калоніі. У зняволенні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расце пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Дома журналістку чакае непаўнагадовы сын.
💌Падтрымайце Ксенію лістамі і паштоўкамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ксенія Алегаўна Луцкіна

👦Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!
Арганізатары збору хочуць падарыць дзецям палітзняволеных, якія і так перажываюць вялізны стрэс ад расстання з бацькамі, моманты радасці.
Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей палітвязняў і людзей, якія вызваліліся з турмы. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.
💳Падтрымаць збор на старонцы BYSOL

🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 12 красавіка па 2 траўня
Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 36 чалавек.
🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 47 палітвязняў.
🔹Тры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА.
🔹Актывістку руху "Маці-328" Марыну Кісялевіч перавялі з "хіміі" ў калонію.
🔹Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродна.
🔹Палітзняволеныя Вячаслаў Лазараў і Ксенія Луцкіна ў калоніі перахварэлі на пнеўманію.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.

У Брэсце распачаўся чарговы масавы суд за акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года
У судзе Ленінскага раёна Брэста 3 траўня пачалі судзіць адразу чатырох чалавек паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Гэта Уладзіслаў Вашчынчук, Вадзім Анціпаў, Станіслаў Дубоўскі, Мікалай Воран.
Вядома, што Станіслава затрымалі напрыканцы снежня 2023 года, калі ён вырашыў вярнуцца на святы ў Беларусь з Польшчы, дзе жыў больш за год. Яго затрымалі дома сілавікі ў поўнай экіпіроўцы, а потым запісалі «пакаяльнае відэа».
Справу разглядае Аляксандр Семянчук, на рахунку якога мінімум 34 палітычных прысуды.
Нагадаем, на Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя суды за ўдзел у акцыях пратэсту. Так, напрыклад, за апошні месяц вынеслі прысуды ўжо 17 жыхарам Баранавічаў, а на 7 траўня ў Баранавіцкім судзе запланаваны суд над 8 чалавекамі.

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да актывіста Ежы Грыгенчы — яго збіраюцца судзіць завочна
53-гадоваму Ежы інкрымінаваныя ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).
Мужчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне СК па Гродзенскай вобласці.
🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў

Палітвязня Андрэя Лапаціна асудзілі да 4 гадоў калоніі за данаты
У Мінскім гарадскім судзе 22 красавіка агучылі прысуд палітзняволенаму Андрэю Лапаціну — чатыры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала яго вінаватым у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.
Андрэя затрымалі напачатку траўня 2023 году, калі ён прыехаў зрабіць перадачу свайму брату Максіму Лапаціну, затрыманаму па справе Мачулішчаў. Да гэтага мужчына жыў у Літве.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115128
💌Падтрымайце Андрэя грашовымі пераводамі, лістамі і пасылкамі: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць, Андрэю Анатольевічу Лапаціну

Тэрмін палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк павінен скончыцца 21 траўня
Учора стала вядома, што ў судзе Рэчыцкага раёна для жанчыны ўстанавілі прэвентыўны нагляд. У сакавіку, калі прапагандысты знялі сюжэт пра палітзняволеную, у кадр трапіла жоўтая бірка Паліны — на ёй пазначана, што тэрмін Шарэнда-Панасюк павінен скончыцца 21 траўня.
Нагадаем, Паліна — грамадская актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Жанчыну спачатку асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Пазней яе двойчы асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі» яшчэ агулам да 2 гадоў зняволення.

✊«Трымаемся праўды, трымаемся разам!»: акцыя салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі журналістамі адбылася ў Вільні
У Сусветны дзень свабоды прэсы трэцяга траўня беларускія журналісты разам з калегамі з Літвы правялі ў у Вільні акцыю салідарнасці, каб нагадаць пра зняволеных калег у Беларусі і распавесці аб праблемах журналістаў ва ўсім свеце.
Акцыя «Трымаемся праўды, трымаемся разам!» праходзіць у Літве не першы год, а праблемы са свабодай слова ў Беларусі застаюцца пакуль яшчэ вялікімі. На гэты раз журналісты сабраліся ва ўнутраным двары былой царскай турмы «Лукішкі».
Беларусь, па-ранейшаму, застаецца самай небяспечнай краінай для журналістаў у Еўропе. Рэжым Лукашэнкі трымае ў турмах 35 прадстаўнікоў медыя. І гэта лічба толькі тых журналістаў, пра якіх сёння вядома публічна.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115130

Супраць сузаснавальніц мінскага стартап-хаба «Імагуру» распачалі спецвытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна
Таццяне Марыніч і Анастасіі Хамянковай інкрымінаваныя па 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ва Упраўленне Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінску.

⁉️«Побыт наладжаны так, што "правапарушэнне" можа напаткаць у любы момант». Чаму палітвязні не маюць магчымасці датэрмінова вызваліцца
Крымінальны кодэкс Беларусі дае асуджаным шырокія магчымасці вызваліцца раней за тэрмін. Гэта і замена неадбытай часткі пакарання больш мяккім, і ўмоўна-датэрміновае вызваленне (УДВ), і амністыя, і нават памілаванне. Але фактычна гэтага ўсяго пазбаўлены палітзняволеныя.
Адміністрацыі папраўчых установаў імкнуцца зрабіць «злоснымі парушальнікамі рэжыму» амаль усіх палітвязняў, каб у тым ліку пазбавіць іх магчымасці на датэрміновае вызваленне. А прашэнне аб памілаванне ў месцах няволі даўно стала элементам ціску на асуджаных па палітычных матывах.
Разбіраемся з былымі палітвязнямі і праваабаронцамі, чаму для палітвязняў ніводная з опцый вызваліцца раней за тэрмін не працуе і як наладжана гэтая рэпрэсіўная схема ў пенітэнцыярнай сістэме.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115131

Сілавікі затрымалі жыхара Мінска за ўдзел у пратэстах
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ў жніўні 2020-га года некалькі разоў удзельнічаў у мітынгах у раёне стэлы і парка Перамогі.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што ў жніўні 2020-га года некалькі разоў удзельнічаў у мітынгах у раёне стэлы і парка Перамогі.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⁉️Як падтрымаць палітвязняў у Беларусі?
На 3 траўня ў Беларусі налічваецца 1385 палітвязняў. Але рэальная лічба людзей, якіх пераследуюць па палітычных крымінальных справах, дакладна невядомая.
Аднак, кожны і кожная можа дапамагчы тым, хто несправядліва апынуўся за кратамі — «Вясна» распавядае, як гэта зрабіць.
✊Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org
🔹Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?
🔹Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад «Вясны»
🔹«Наша сіла — у салідарнасці!» Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
✍️Напісаць палітвязням анлайн