Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Адміністрацыя бабруйскай калоніі ініцыявала новую крымінальную справу супраць Эдуарда Бабарыкі

З крыніцаў @belsat стала вядома, што адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйску ініцыявала супраць палітвязня Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу. Гэтым разам яго абвінавацілі ў парушэнні арт. 411 Крымінальнага кодэксу — у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Адзначым, што ў раскладзе судоў справы палітвязня пакуль няма.

Згодна з Крымінальным кодэксам да адказнасці па артыкуле 411 КК прыцягваюцца тыя вязні, якім цягам года за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання прызначалі дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе перавода ў ПКТ, адзіночную камеру або ў «крытую» турму. Па гэтым артыкуле зняволеных могуць асудзіць да пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго года, а за асабліва небяспечны рэцыдыў — да 2 гадоў.

⁉️Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Сілавікі затрымалі мінскага тату-майстра

Сцвярджаецца, што хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама, што ён мае шэраг «пратэсных татуіровак».

Паводле інфармацыі @mediazona_by, тату-майстар у сацсетках падпісаны як Андрэй Лысы.

Па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎧Падкаст-серыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жодзінская, магілёўская і гродзенскія турмы

«Свабода» запускае пяты эпізод падкаст-серыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сістэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прыьвечаная тром турмам Беларусі — у Гродне, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зняволеных.

У сямі частках візуалізаванага падкаста «Свабода» расказвае пра ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманне, «суткі», следства, хатнія арышты, «хімію», этапы, калоніі, турмы і жыццё пад наглядам па вызваленні. У гэтым дапамогуць былыя палітзняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

https://youtu.be/-9GgUAQSZWI
Пераслед рэлігійных лідараў і вернікаў у красавіку

Паводле інфармацыі «Хрысціянскай Візіі», як мінімум чацвёра вернікаў трапілі пад пераслед у гэтым месяцы.

📍1 красавіка хрысціянскага прапаведніка і шматдзетнага бацьку Сергія Мельянца арыштавалі на 12 сутак. Яго затрымалі 19 сакавіка ў Мінгарсудзе, куды ён прыйшоў каб падтрымаць палітзняволенага журналіста-каталіка Ігара Карнея. Сергій агулам прабыў на Акрэсціна 25 сутак, пасля чаго з'ехаў з Беларусі і распавёў праваабаронцам падрабязнасці свайго пераследу;

📍8 красавіка на 1200 рублёў аштрафавалі каталіцкага святара і пробашча Паўла Гедройця. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў»;

📍10 красавіка каталік і былы палітвязень Сяргей Васільеў быў арыштаваны на 15 сутак за «несанкцыянавае пікетаванне»;

📍26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў «хатняй хіміі» паводле «народнага» арт. 342 КК.
❗️Інжынера «Мінскэнерга» асудзілі да 9 гадоў калоніі за сліў звестак пра чыноўнікаў

У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка агучылі прысуд 44-гадоваму палітзняволенаму інжынеру «Мінскэнерга» Артуру Пядзько — дзевяць гадоў калоніі, піша @dissidentby. Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненай групай асоб).

На рахунку Хрыпача мінімум 43 палітычныя прысуды пасля падзей 2020 года. Так, менавіта гэты суддзя прызначыў тры гады зняволення за данаты палітвязня Вадзіма Храсько, які памёр 9 студзеня 2024 у калоніі.

Артура Пядзько абвінавацілі ў перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115115
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна». Падзеі мінулага тыдня

1:39 З якімі думкамі ПЦ «Вясна» адзначыў сваё 28-годдзе

6:57 Што такое «Вясна»? Адказваюць праваабаронцы з розных арганізацый

13:05 Як у Вільні прайшла прэзентацыя «Турэмнага зборніка»

21:22 Акцыя падтрымкі Андрэя Пачобута прайшла ў Беластоку, а пра Дзень народзінаў палітвязня ўзгадалі ў Варшаве

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Гродна

Падчас размовы ў чат-рулетцы правакатар спытаў у беларуса, як ён ставіцца да Палка Каліноўскага — гарадзенец адказаў, што падтрымлівае беларускіх ваяроў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📝Нагадваем пра кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны» ў Telegram

• Бабруйск: @babrujskspring
• Барысаў: @Spring_help_r
• Брэст: @Nadbuzanski, @BrestSOS
• Гомель: @homelspring
• Магілёў: @maydayhelp, @mspring_help
• Маладэчна @Maladecza_help
• Наваполацк: @impaynes
• Орша: @Orsha2020
• Светлагорск: @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⚖️Вядомага глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць

Аляксандра затрымалі 13 сакавіка 2023 года. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.

Цяпер стала вядома, што палітвязня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.
На ўборку камянёў у Лідскім раёне вывелі адміністрацыйна асуджаных

Як заявілі на «Ліда ТБ», утрыманне аднаго арыштаванага ў ІЧУ абыходзіцца ў 20 рублёў, таму іх прыцягваюць да «грамадска карысных працаў», каб яны маглі пакрыць гэтую суму.

Па словах намесніка старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Часнойця, арыштаваныя працуюць з 8 раніцы да 5 вечара. За працу кожнаму чалавеку плацяць каля 20 рублёў. «Працу выконваюць якасна, акуратна, заўваг няма. Такую ж працу будзем практыкаваць у далейшым», — сказаў чыноўнік.

Крыніца: Reform
У Беларусі юбілейнае двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне» — гэта праект «Мы не Холопы»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 траўня.
💔3 гады і 7 месяцаў за кратамі знаходзіцца палітзняволены валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк

У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).

Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻
Напісаць анлайн
У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу восем чалавек

7 траўня ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы суддзя Вікторыя Пакунова будзе разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Па справе праходзяць адразу восем фігурантаў: Каляга Канстанцін, Каласоўскі Эрык, Пацко Іван, Лаўрушчык Аляксандр, Дрык Іван, Сергіеня Павел, Філіповіч Дзмітры, Лапіч Арцём.

Нагадаем, напачатку вясны ў Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзілі адразу 17 чалавек.
❗️Неўролага Руслана Бадамшына будуць судзіць па крымінальным артыкуле

Нагадаем, лекара-неўролага затрымалі раніцай 28 лютага. Вядома, што Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі.

Цяпер стала вядома, што 7 траўня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска адбудзецца разгляд справы Руслана. Працэс будзе весці суддзя Юлія Крэпская.

Лекара абвінавачваюць ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).
❗️Мастака Івана Вярбіцкага зноў будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"

Іван — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня прызналі вінаватым адразу па некалькіх крымінальных артыкулах і асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі.

Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ. У верасні 2021 палітвязню ўзмацнілі пакаранне і этапавалі ў магілёўскую турму №4. У 2022 годзе яго асудзілі па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк. Вынік суда пакуль невядомы.

8 траўня ў Барысаве Івана зноў будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Людміла Зінкевіч. Івану могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падрымаць Івана: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, Вярбіцкаму Івану Францавічу
💻Напісаць анлайн
Больш за 180 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» накіравана ў суды Мінска за 2023 год і чатыры месяцы бягучага года

Пракуратура Мінска паведамляе, што падставамі для прыняцця такіх мер рэагавання стала размяшчэнне ў сетцы інтэрнэт, у тым ліку сацыяльных сетках, альбо ў кніжных выданнях звестак, якія «прапагандавалі экстрэмісцкую дзейнасць, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і кіравання, распальвалі сацыяльную, міжнацыянальную альбо палітычную варожасць».

За гэты час судамі сталічных раёнаў разгледжана і задаволена больш за 160 падобных пракурорскіх заяў.
Падтрымайце палітзняволеную Вольгу Патрусаеву, асуджаную за пратэсты да калоніі

25-гадовую Вольгу затрымалі 15 лістапада 2023 года. 1 лютага суддзя Таццяна Мотыль прызнала дзяўчыну вінаватай ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе (арт. 342 КК) і прызначыла 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма. 

2 красавіка 2024 года ў Вольгі адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі — суддзя Вера Галаўкова. Вынік апеляцыі невядомы.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Патрусаева Вольга Аляксандраўна
💻Напісаць анлайн
У Мінску пачалі судзіць бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў «закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны» (ч. 3 арт. 361 КК).

Справу разглядае суддзя Вера Галаўкова.

Дата затрымання бізнесоўца невядомая, але ёсць інфармацыя аб тым, што ў канцы студзеня Балабановіча ўключылі ў склад «экстрэмісцкага фармавання» «Трыэліт» (гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Мінску). На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115122