Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
За данаты затрымалі мужчыну

На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што зрабіў данат праекту «Краіна для жыцця», а таксама пісаў каментары пра міліцыянтаў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Справа «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай» накіраваная ў Вярхоўны суд

Генпракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармавання Аналітыкі Святланы Ціханоўскай». У спісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

У дачыненні да ўсіх абвінавачаных праводзіцца спецыяльная вытворчасць.

Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачваюць у «здзяйсненні злачынстваў экстрэмісцкага характару ў сувязі з кампаніяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў постэлектаральны перыяд».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115102
Затрымалі семярых маладзёнаў. Некаторых з іх абвінавачваюць у «акце тэрарызме» і «здрадзе дзяржаве»

На дзяржаўным тэлеканале АНТ 29 красавіка выйшаў прапагандысцкі фільм «Дети на прицеле. Завербованные врагом», дзе паведамілі аб затрыманні сямі падлеткаў за «супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі». Некаторых з іх абвінавачваюць у «акце тэрарызму» і «здрадзе дзяржаве».

У фільме распавялі, што шэсць падлеткаў нібыта аб'ядналіся ў «анархісцкую ячэйку "Чорныя салаўі"», якую «пад кіраўніцтвам Нацыянальнай вызваленчай арміі Украіны» стварыла 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк.

Сярод затрыманых — навучэнцы каледжаў у Баранавічах, Нясвіжы, Міры, Мінску і Лунінцы.

Распавядаем, што стала вядома з фільма 👉 https://spring96.org/be/news/115104
Палітзняволенаму Віталю Чопіку збіраюцца дадаць яшчэ адзін артыкул

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Паводле іх, Віталь ўдзельнічаў у «масавых беспарадках у Брэсце ў 2020 годзе». Раней палітвязню быў інкрымінаваны толькі арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Віталь — жыхар Брэста, які хадзіў на палітычна матываваныя суды. Паводле прапагандыстаў, мужчына «разам з саўдзельнікамі сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці. Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў».

Берасцейца затрымалі напачатку сакавіка. Паводле звестак @viasna_brest, пасля затрымання мужчыну дастаўлялі ў шпіталь на хуткай са слядамі моцнага збіцця, а колер твару Чопіка быў жоўтым (што можа казаць аб пашкоджанні печані праз збіццё).

💌Падтрымайце Віталя грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Віктаравіч Чопік
💻Напісаць анлайн
У Азербайджане затрымалі мясцовага праваабаронцу. Яго, як і беларускіх калегаў, абвінавачваюць у «кантрабандзе»

У Азербайджане 29 красавіка затрымалі кіраўніка Цэнтра маніторынгу выбараў і вывучэння дэмакратыі (EMDS) і сябру Human Rights House Анара Мамедлі. Паведамляецца, што ў Баку яго гвалтоўна заштурхалі ў аўтамабіль, затрымалі і цяпер абвінавачваюць у «кантрабандзе групай асоб». Нагадаем, што менавіта паводле такога ж абвінавачвання асудзілі чатырох праваабаронцаў «Вясны» Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва.

Паведамляецца, што затрыманне Анара рушыла ўслед за мэтанакіраванай паклёпніцкай кампаніяй супраць яго з боку дзяржаўных СМІ і з'яўляецца адплатай за яго незалежную і жыццёва важную дзейнасць па назіранні за выбарамі.

2 сакавіка 2023 года Мамедлі запісаў зварот напярэдадні вынясення прысуду па справе «Вясны» — ён заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў, у тым ліку праваабаронцаў «Вясны».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115109
💔На волю выйшаў палітвязень Артур Смалякоў

Артура затрымалі ў ліпені 2022 года. Спачатку яму прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым перазатрымалі ў межах крымінальнай часткі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд сябрам АГП: Артуру і Дзіяне Чарнушынай — па 2 гады калоніі, Андрусю Асмалоўскаму 3 гады калоніі. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года.

20 студзеня Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Тэрмін Артур адбываў у віцебскай ПК-3.

Крыніца: Анатоль Лябедзька
Адміністрацыя бабруйскай калоніі ініцыявала новую крымінальную справу супраць Эдуарда Бабарыкі

З крыніцаў @belsat стала вядома, што адміністрацыя папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйску ініцыявала супраць палітвязня Эдуарда Бабарыкі новую крымінальную справу. Гэтым разам яго абвінавацілі ў парушэнні арт. 411 Крымінальнага кодэксу — у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Адзначым, што ў раскладзе судоў справы палітвязня пакуль няма.

Згодна з Крымінальным кодэксам да адказнасці па артыкуле 411 КК прыцягваюцца тыя вязні, якім цягам года за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання прызначалі дысцыплінарнае спагнанне ў выглядзе перавода ў ПКТ, адзіночную камеру або ў «крытую» турму. Па гэтым артыкуле зняволеных могуць асудзіць да пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго года, а за асабліва небяспечны рэцыдыў — да 2 гадоў.

⁉️Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы

З кожным годам падтрымліваць палітычных вязняў становіцца ўсё складаней. Улады намагаюцца любым спосабам знішчыць салідарнасць беларусаў і блакуюць магчымасці па падтрымцы тых, каго ўтрымліваюць за кратамі. Але, спіс тых, каму трэба нагадаць, што яны не пакінутыя сам-насам з рэпрэсіўнай сістэмай, папаўняецца штотыднёва.

Цяпер, калі тысячы беларусаў раскіданы па ўсім свеце, "Вясна" сабрала магчымыя спосабы, як падтрымаць і парадаваць палітзняволеных з-за мяжы.

Чытаць матэрыял па спасылцы.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Сілавікі затрымалі мінскага тату-майстра

Сцвярджаецца, што хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама, што ён мае шэраг «пратэсных татуіровак».

Паводле інфармацыі @mediazona_by, тату-майстар у сацсетках падпісаны як Андрэй Лысы.

Па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎧Падкаст-серыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жодзінская, магілёўская і гродзенскія турмы

«Свабода» запускае пяты эпізод падкаст-серыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сістэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка прыьвечаная тром турмам Беларусі — у Гродне, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зняволеных.

У сямі частках візуалізаванага падкаста «Свабода» расказвае пра ўсе кругі пекла карнай сістэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманне, «суткі», следства, хатнія арышты, «хімію», этапы, калоніі, турмы і жыццё пад наглядам па вызваленні. У гэтым дапамогуць былыя палітзняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

https://youtu.be/-9GgUAQSZWI
Пераслед рэлігійных лідараў і вернікаў у красавіку

Паводле інфармацыі «Хрысціянскай Візіі», як мінімум чацвёра вернікаў трапілі пад пераслед у гэтым месяцы.

📍1 красавіка хрысціянскага прапаведніка і шматдзетнага бацьку Сергія Мельянца арыштавалі на 12 сутак. Яго затрымалі 19 сакавіка ў Мінгарсудзе, куды ён прыйшоў каб падтрымаць палітзняволенага журналіста-каталіка Ігара Карнея. Сергій агулам прабыў на Акрэсціна 25 сутак, пасля чаго з'ехаў з Беларусі і распавёў праваабаронцам падрабязнасці свайго пераследу;

📍8 красавіка на 1200 рублёў аштрафавалі каталіцкага святара і пробашча Паўла Гедройця. Яго абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў»;

📍10 красавіка каталік і былы палітвязень Сяргей Васільеў быў арыштаваны на 15 сутак за «несанкцыянавае пікетаванне»;

📍26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска адбыўся разгляд справы ў дачыненні да палітзняволенай каталіцкай актывісткі Аксаны Ючкавіч. Яна была асуджаная да трох гадоў «хатняй хіміі» паводле «народнага» арт. 342 КК.
❗️Інжынера «Мінскэнерга» асудзілі да 9 гадоў калоніі за сліў звестак пра чыноўнікаў

У Мінскім гарадскім судзе 12 красавіка агучылі прысуд 44-гадоваму палітзняволенаму інжынеру «Мінскэнерга» Артуру Пядзько — дзевяць гадоў калоніі, піша @dissidentby. Суддзя Сяргей Хрыпач прызнаў яго вінаватым паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК (дапамога ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, здзейсненай групай асоб).

На рахунку Хрыпача мінімум 43 палітычныя прысуды пасля падзей 2020 года. Так, менавіта гэты суддзя прызначыў тры гады зняволення за данаты палітвязня Вадзіма Храсько, які памёр 9 студзеня 2024 у калоніі.

Артура Пядзько абвінавацілі ў перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115115
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна». Падзеі мінулага тыдня

1:39 З якімі думкамі ПЦ «Вясна» адзначыў сваё 28-годдзе

6:57 Што такое «Вясна»? Адказваюць праваабаронцы з розных арганізацый

13:05 Як у Вільні прайшла прэзентацыя «Турэмнага зборніка»

21:22 Акцыя падтрымкі Андрэя Пачобута прайшла ў Беластоку, а пра Дзень народзінаў палітвязня ўзгадалі ў Варшаве

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Гродна

Падчас размовы ў чат-рулетцы правакатар спытаў у беларуса, як ён ставіцца да Палка Каліноўскага — гарадзенец адказаў, што падтрымлівае беларускіх ваяроў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📝Нагадваем пра кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны» ў Telegram

• Бабруйск: @babrujskspring
• Барысаў: @Spring_help_r
• Брэст: @Nadbuzanski, @BrestSOS
• Гомель: @homelspring
• Магілёў: @maydayhelp, @mspring_help
• Маладэчна @Maladecza_help
• Наваполацк: @impaynes
• Орша: @Orsha2020
• Светлагорск: @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
⚖️Вядомага глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць

Аляксандра затрымалі 13 сакавіка 2023 года. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калоніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.

Цяпер стала вядома, што палітвязня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў.
На ўборку камянёў у Лідскім раёне вывелі адміністрацыйна асуджаных

Як заявілі на «Ліда ТБ», утрыманне аднаго арыштаванага ў ІЧУ абыходзіцца ў 20 рублёў, таму іх прыцягваюць да «грамадска карысных працаў», каб яны маглі пакрыць гэтую суму.

Па словах намесніка старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандра Часнойця, арыштаваныя працуюць з 8 раніцы да 5 вечара. За працу кожнаму чалавеку плацяць каля 20 рублёў. «Працу выконваюць якасна, акуратна, заўваг няма. Такую ж працу будзем практыкаваць у далейшым», — сказаў чыноўнік.

Крыніца: Reform
У Беларусі юбілейнае двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне» — гэта праект «Мы не Холопы»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 2 траўня.
💔3 гады і 7 месяцаў за кратамі знаходзіцца палітзняволены валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк

У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).

Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻
Напісаць анлайн