Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.82K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Таксама «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаны тэлеграм-чат «Наш квартал Разам (пр. Машерова, ул. Красная, пр. Независимости, пл. Я. Коласа)»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 26 сакавіка. Паводле ведамства, дачыненне да чату маюць Ілля Ясінскі, Аляксей Матвееў, Аляксандр Луцэвіч, Андрэй Басалыга.

Адзначым, што 27 сакавіка, пасля прызнання інфармацыйнай прадукцыі чата «экстрэмісцкімі матэрыяламі», з яго выдалілі ўсіх удзельнікаў.
Медсястру з Мінску асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы адзінства

У судзе Ленінскага раёна Мінска чацвёртага сакавіка асудзілі Жанну Дудзінскую паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Жанне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Жанчыну апазналі па фотаздымках і відэа іншага ўдзельніка акцыі Ульданава, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна цалкам прызнала сваю віну.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114874
📸Барысаўскіх школьнікаў павезлі на Акрэсціна з экскурсіяй

Паведамляецца, што дзяцей пазнаёмілі з «рэжымам, умовамі знаходжання непаўналетніх у дадзенай установе, правялі экскурсію».
Падтрымайце палітзняволеную Галіну Краснянскую, асуджаную да 5 гадоў калоніі

67-гадовую жанчыну абвінавацілі ў ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі (ч. 2 арт. 361-3 КК).

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

У Мінску 12 студзеня Галіне прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌Падтрымайце жанчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Галіна Андрэеўна Краснянская 
💻Напісаць анлайн
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
💳Дапамога пачаць новае жыццё валантэрцы, якая працавала з сем'ямі палітвязняў

«Мой муж быў арыштаваны за ўдзел у мірных пратэстах 9-10 жніўня 2020 года праз некалькі тыдняў. Яго скаралі на зняволенне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На момант арышту мы яшчэ не былі жанатыя, але такая цяжкая сітуацыя нас вельмі зблізіла, і мы распісаліся ў СІЗА.

Увесь час нашага расстання я мільён разоў уяўляла, як мы сустрэнемся пасля яго вызвалення. Але рэжым разбурыў нашыя планы. Я вымушана была пакінуць Беларусь, баючыся крымінальнага пераследу. Я не паспела дачакацца мужа ўсяго некалькі дзён да яго вызвалення.

А праз некалькі дзён пасля майго ад'езду я даведалася, што да мяне дадому прыйшлі з ператрусам. Папер не падалі. Але намякнулі блізкім, што «я мушу адказаць за свае дзеянні» — мелася на ўвазе мая дапамога сем'ям палітвязняў і шматлікія інтэрв'ю «экстрэмісцкім» медыя».

Падтрымаць валантэрку фінансава на BYSOL
MAYDAY: У шклоўскай калоніі пачаліся паборы

У ПК-17 у сакавіку зноў пачаўся час рамонтаў, з-за чаго асуджаных пераводзяць з атрада ў атрад. Сваякоў адпаведна просяць сустрэцца з юрыстам калоніі «для добраахвотнай перадачы ў дар» будаўнічых інструментаў і матэрыялаў (напрыклад, для пакоя вольнага часу).

Як піша @MAYDAYMog, шчодрасць падарункаў будзе мець прамое значэнне пры разглядзе спраў аб умоўна-датэрміновым вызваленні. Акрамя таго, у некаторых атрадах збіраюць яшчэ грошы і на новыя матрацы.

У ПК-17 свае тэрміны адбывае 101 палітвязень.
🎥«Фіялетавыя слёзы»: фільм «Вясны» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль

Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.

«Вясна» падрыхтавала фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.

На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.

https://www.youtube.com/watch?v=AJbO4XjKN7Q
У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат за падпал чырвона-зялёнага сцяга

Праўладныя крыніцы паведамляюць пра затрыманні 22-гадовай і 23-гадовай дзяўчын. Паведамляецца, што 1 красавіка яны вырашылі падпаліць чырвона-зялёны сцяг.

Дзяўчыны ўзялі швабру, абматалі яе папяровым ручніком, падпалілі яго і такім чынам дацягнуліся да сцяга на адміністрацыйным будынку. Супраць іх распачалі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўных сімвалаў».
❗️Супраць кіраўніка ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука распачалі крымінальную справу — яго затрымалі, калі ён хацеў ушанаваць памяць Навальнага каля расійскай амбасады

Яны інкрымінаваны «народны» артыкул 342 КК, піша @parlamentbel.

«Адпрацаваная схема, — кажа Анатоль Лябедзька, — Кідаюць на Акрэсціна па адміністратыўнай справе і ліхаманкава шукаюць мінімальныя, фармальныя падставы для ўзбуджэння крымінальнай справы. Зміцер нерваваў сілавікоў. Ён не з’ехаў. Ён не зачыніўся ў чулане. Спрабаваў зарэгістравацца пад час кампаніі “БЯЗВЫБАРЫ”, рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў. У яго было адчуванне вінаватасці перад тымі хто за кратамі».
📍Палітзняволеныя Сяргей Салоха, Раман Сідзюк і Кірыл Канапацкі цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю — ім прызначылі ад 3,5 да 4 гадоў калоніі

Пра гэта паведамляе @dissidentBY.

Сяргей і Раман — жыхары Брэста, фігуранты справы аб масавых беспарадках у горадзе 10 жніўня, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. Салохе прызначылі 4 гады пазбаўлення волі, Сідзюку — 3,5 года.

Кірыл — футбольны фанат з Мазыра. Ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). На судзе стала вядома, што таксама яго абвінавачваюць і па арт. 364 КК (Гвалт ці пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі). Яму прызначылі 3,5 года пазбаўлення волі.

Таксама на волю выйшаў жыхар Докшыцаў Аляксандр Сініца — яго асудзілі на паўтара года калоніі за надпіс «3%».
КДБ затрымаў у Драгічынскім раёне 12 чалавек за дапамогу Украіне

Пра затрыманні расказалі ў сюжэце АНТ. Сцвярджаюць, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны — забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі, піша @nashaniva.

Прапагандысты ў сваім сюжэце назвалі імёны некаторых затрыманых: Дзмітрый Капуза, Уладзімір Капуза, Вольга Капуза, Аляксандр Капуза, Яўген Грук, Віктар Яскіч, Лідзія Грук.

На затрыманых завялі справу па артыкуле 289 частцы 3 — акт тэрарызму ў складзе групы.
🌿«Вясна» прэзентуе 5 красавіка даклад «Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў на падставе барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам»

Беларусь працягвае апускацца ў атмасферу татальных рэпрэсій і запалохвання за любую праяву свабоды думкі і слова. Праваабаронцы назіраюць відавочнае нарошчванне рэпрэсіўных практык, аснову якім заклала закандаўства, што паслядоўна рэфармуецца, якое абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам.

Папярэдні даклад па той жа тэме быў прысвечаны аналізу паслядоўнага скарачэння межаў правоў і свабодаў, які актывізаваўся пасля выбараў у 2020 годзе, якія прайшлі з істотнымі парушэннямі і паклалі канец прызнанню рэжыму Лукашэнкі ў якасці легітымнай улады. Цяперашні даклад змяшчае абноўленыя звесткі аб сітуацыі з сакавіка 2023 года па сакавік 2024-га.

Прэзентацыя адбудзецца 5 красавіка (пятніца) а 14:00 у «Беларускім доме» (Vilniaus gatve, 20) у Вільні. Уваход вольны!

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114850
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» TikTok-старонку «Вясны»

Адпаведнае рашэнне было прынятае 29 сакавіка. Таксама ў экстрэмісцкі спіс трапілі @viasna_bot, @ViasnaSOS, @Viasnainfo и @zvarot96.

Акрамя таго Спіс папоўнілі:

📍Telegram-каналы «Березовка», «REICHSARHIVE», «И Грянул Грэм Chat»;
📍Друкаванае выданне «Вызваленне" (газета за свабоду i незалежнасць Беларусi Мiжнародная Лiга Працоўных - Чацвёрты Iнтэрнацыянал)» і сайт «litci.оrg/ru»;
📍YouTube-канал «VideoBGLive»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «Асацыяцыя "Салідарнасць"»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «TG HOUSE»;
📍Youtube-канал «Женщины тяжелого поведения і ягоныя старонкі ў сацсетках.
📍Сайт «deputatov.nеt і чат-бот «Честный выбор»;
📍Відэаролік «Белорусские Врачи против лжи о коронавирусе! Обращение медработников Витебска к властям о COVID-19»;
📍Старонкі ў Х «BYSOL», «Belarusian Canadian Alliance»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Клуб "Пагоня-2016"», «Наша Плошча»;
📍TikTok-старонкі «Вольны беларус», «politvyazynka».
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» чарговую кнігу

Гаворка пра кнігу «Военная символика белорусов. Знамена и мундиры» Віктара Ляхора. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 28 сакавіка.

У 2021-ым годзе Мінкульт загадаў канфіскаваць з бібліятэк гэтую кнігу. Тады ведамства аргументавала гэта тым, што ў ёй «утрымліваецца недакладная інфармацыя, якая змяшчае элементы прапаганды антыдзяржаўнай накіраванасці»
У Расіі актывіста затрымалі за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам

У Сыктыўкары каля свайго пад'езда быў затрыманы сузаснавальнік творчага аб'яднання ÖВВÖ і былы кіраўнік «Гарадскіх праектаў у Комі» Дзмітрый Махаў.

Супраць яго будзе складзены пратакол паводле артыкула 20.3 КаАП РФ (дэманстрацыя экстрэмісцкай сімволікі) за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам ва «Укантакце», піша @sotaproject.
51-гадоваму айцішніку з Мінска Сяргею Забелічу пагражае да васьмі гадоў калоніі за данаты

Судзіць яго пачынаюць у Мінскім абласным судзе. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, здзейсненае паўторна» і «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання». Суддзя — Алена Курганава.

Сяргей родам ён з Мінска, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Мяркуючы па Linkedin, ён не менш за дваццаць гадоў працаваў праграмістам. У верасні 2022-га перайшоў з кампаніі Nikta Technologies у кампанію Intrahealth, рэзідэнта ПВТ, якая працуе на канадскі рынак.

Крыніца: Наша Ніва
Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да двух гарадзенцаў

Завочна збіраюцца судзіць Паўла Міцкевіча і Дзяніса Чашчэвіка. Ім інкрымінуюць арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Як паведамляе @nebovkletku, Міцкевіч — кіраўнік беластоцкага фонду «Okno na Wschód», Чашчэвік — палітычны эмігрант.

Іх запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў гродзенскае ўпраўленне СК.

🔹«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
Жлобінскі прадпрымальнік не выйшаў на волю пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту

19 сакавіка Дзмітрыя Панамарова прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У судзе Жлобінскага раёна суддзя Ерафеяў Яўген прызначыў яму 10 сутак арышту.

Як паведамляе @viasnaHomel, пасля арышту Дзмітрый на волю не выйшаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу