Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🎧Падкаст пра падкаст. Як стваралася «Вясна прыйдзе»

Падкаст «Вясна прыйдзе» бярэ адлік ад пачатку 2020 года і мае ўжо 45 выпускаў. Ён запісываўся ў самых розных ўмовах: на судзе, на вуліцы, пад сценамі СІЗА, на акцыях, але ніколі — у студыі. Гэтым падкаст набліжае нас да рэальных умоў, а таксама галасоў беларусаў ды беларусак, якія сутыкнуліся з цяжкім досведам.

У новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» пагаворым пра яго стварэнне.

• Якім быў самы цяжкі момант?
• Хто — стваральніца падкаста і які ў яе быў шлях да праваабароны?
• І якую ролю адыграў будучы на той момант Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі?


А таксама ў межах падкаста паразмаўляем пра новы спецсезон, прысвечаны праваабаронцам і ўразлівым групам.

Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі

✍️Калі вы хочаце распавесці сваю гісторыю пра тое, як вы сутыкнуліся з парушэннем сваіх правоў, то напішыце нам пра гэта: на пошту viasnapryjdzie96@gmail.com ці запоўніце нашу анкету.
Вынесены чарговы прысуд за Маршы 2020 года

Стала вядома, што 11 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Мінска Андрэя і Наталлю Герасіменкаў асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») кожнага.

Іх прызналі вінаватымі паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Прысуд агучыла Вераніка Абзалімава. Да прысуду мужчына і жанчына знаходзіліся на волі пад закладам у 200 базавых велічынь кожны. У першым выпадку гэта склала 8000 рублёў, у другім — 7400 рублёў, што сведчыць аб тым, што ім прызначалі меру стрымання ў розны час.

Герасіменкаў абвінавацілі ва ўдзеле з адным з мірных сходаў у Мінску ў 2020 годзе. Яны прызналі віну і адзначылі, што ўзялі ўдзел у мерапрыемстве праз цікаўнасць, распавялі, што фатаграфаваліся з бела-чырвона-белымі сцягамі, якія бралі ў незнаёмых людзей у натоўпе.

Таксама суддзя пастанавіла вызваліць з-пад арышту тэхніку, папярэдне знішчыўшы з яе «інфармацыю, якая адносіцца да пратэснай дзейнасці».
Следчы камітэт скончыў расследаванне справы ў дачыненні да 20 «аналітыкаў Ціханоўскай»

У спісе Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Аляксандр Дабравольскі, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Паведамляецца, што «названыя асобы прымалі актыўны ўдзел у выпрацоўцы і рэалізацыі канцэпцыі дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама садзейнічалі ўзбуджэнню сацыяльнай варожасці і варажнечы ў грамадстве».

Крымінальная справа перададзена ў суд, фігурантам інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу.
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 12 па 27 сакавіка

Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 19 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 17 палітвязняў.

🔹Шэсць чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Актывіста Андрэя Кудзіка затрымалі па новай крымінальнай справе.

🔹Палітвязня Анатоля Латушку могуць перавесці на турэмны рэжым.

🔹Палітвязня Эдуарда Бабарыку змясцілі ў ПКТ.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
За каментар пра тэракт у Расіі сілавікі затрымалі гродзенскага прадпрымальніка

Мужчына пад навіной пра тэракт напісаў «все чаще в РФ прилетает ответка» — сілавікі палічылі гэта «здзекам над ахвярамі тэракту». Таксама затрыманага абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, сілавікоў і заклікаў да украінцаў бамбіць рускія гарады ў адказ.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Гомельскай вобласці затрымалі чатырох чалавек за «цынічныя каментары» пра тэракт у Расіі

Такімі каментарамі беларускія сілавікі палічылі меркаванні:

• «Ва Украіне кожны дзень кучы нявінных мірных жыхароў гінуць ад абстрэлаў расейцамі гарадоў. Дзе жалобы? Ці ўсе настолькі крывадушнікі?»;

• «Чаму нічога не адмяняюць [мерапрыемствы], калі ва Украіне страляюць па жылых дамах і гінуць дарослыя і дзеці? Гэта, напэўна, іншае»;

• «Як яны змаглі тэлепартавацца ў ПЯТНІЦУ, калі пробкі з Масквы кіламетровыя на выезд у Бранскую вобл за 5 гадзін?!
Ліха па вушах ездзяць, ды не стыковак шмат у людзей па гэтым сцэнары!».


Адзначым, што як мінімум першыя два каментары набралі дзясяткі «падабаек» ад іншых людзей у сацсетках.

🎥Як беларусаў затрымліваюць за каментары пра тэракт у Расіі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Беларуска спытала ў каментарах, чаму пасля тэракту пад Масквой у Беларусі адмянілі мерапрыемствы, а калі Расія бамбіць украінцаў — не

Яе каментар набраў пад сотню адзнак «падабаецца» і да яе прыйшлі сілавікі.

Яны паспрабавалі запісаць з ей «пакаяльнае відэа», але дзяўчына паўтарыла сваю пазіцыю і на гэтым відэа.

🤯Як беларусаў затрымліваюць за каментары пра тэракт у Расіі

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Мінску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы гісторык царквы Ілля Вішнеўскі

Вішнеўскі — выпускнік магістратуры Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла і аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Цягам больш за 10 гадоў працуе ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца вядомым у Беларусі даследчыкам гісторыі канфесійных устаноў, аўтар шматлікіх публікацый аб дзейнасці абнаўленчай царквы ў БССР.

Апошнім часам быў адным з арганізатараў (разам з Мінскай духоўнай акадэміяй і інш.) і мадэратарам працы круглых сталоў па гісторыі рэлігійных супольнасцяў БССР у 1920—1930-я гг. (у т.л. па праблемах узаемадносін праваслаўнай царквы з савецкай дзяржавай і рэпрэсій сярод духавенства) на базе архіўных, адукацыйных і царкоўных устаноў.

На дадзены момант ён знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Прычыны затрымання і прад'яўленыя абвінавачванні невядомыя, піша @christianvision.
❗️Патрабуем рэабілітацыі асуджаных удзельнікаў мірных сходаў — праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 46 беларусам

Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла вялікую заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю адразу 46 чалавек, асуджаных за удзел у мірных сходах.

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114853

🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў»

⁉️Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы і беларускі Беластока працягваюць віншаваць палітвязняў з Днём народзінаў

«Дарагія нашы вязні, у вас рэжым забраў свабоду, голас, але не ў стане забраць годнасць і сумленне. Няхай наша падтрымка дае вам сілы і жаданне жыць», — кажуць яны.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
ГУБАЗіК сцвярджае, што затрымаў мужчыну, які наведваў суды і нібыта перадаваў інфармацыю праваабаронцам

Паводле сілавікоў, 40-гадовы жыхар Брэста «сістэматычна наведваў суды па крымінальных справах экстрэмісцкай накіраванасці. Ён фіксаваў ход і вынікі пасяджэнняў, інфармацыю аб сведках і прадстаўніках праваахоўных органаў. Далей гэтыя звесткі перадаваліся замежным куратарам для публікацыі на дэструктыўных інтэрнет-рэсурсах».

Следчымі распачата крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Мужчына змешчаны ў следчы ізалятар
📝Выбары*2024. Выніковая аналітычная справаздача па выніках назірання за выбарамі дэпутатаў у адзіны дзень галасавання 25 лютага 2024 года

Праведзены кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары» маніторынг усіх этапаў выбарчай кампаніі дазваляе зрабіць выснову, што выбары* не адпавядалі міжнародным стандартам правядзення дэмакратычных і свабодных выбараў, а таксама суправаджаліся шматлікімі парушэннямі Выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Усе этапы выбарчага працэсу не проста кантраляваліся ўладамі адміністрацыйна, а былі імі арганізаваны для ўтрымання ўлады, імітацыі народнай падтрымкі і згоды ў грамадстве.

Вынікі выбараў
*2024 не адлюстроўваюць рэальнае волевыяўленне грамадзян Беларусі.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114854
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў

Гэта Алег Дзегцярэнка, Аляксандр Марчанка, Наталля Гаўрон, Алена Тоцкая, Алёна Дземянчук, Алеся Сяргеенка, Юлія Краўцова.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114855

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
Сілавікі затрымалі жыхара Мінскай вобласці

Сцвярджаецца, што мужчына хацеў далучыцца да ўкраінскай арміі і спрабаваў нелегальна перайсці мяжу. Пасля няўдалай спробы ён нібыта напісаў начальніку Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірылу Буданаву з просьбай дапамагчы трапіць ва Украіну, аднак той прапанаваў падарваць адміністрацыйны будынак ці чыгунку ў Беларусі.

Пасля гэтага беларус «патэлефанаваў у польскую амбасаду і сказаў, што гатовы служыць ва ўкраінскім войску» — на наступны дзень яго затрымалі.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤯МУС забараняе беларускія дыяспары — «Асацыяцыя беларусаў у Амэрыцы» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Рашэнне аб прызнанні «ABA Together (Association of Belarusians in America)» «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынятае МУС 28 сакавіка.

Як паведамляецца ў сацсетках ініцыятывы, «агульнанацыянальная арганізацыя ABA аб’ядноўвае беларусаў ЗША. Мы — беларусы-амерыканцы рознага ўзросту, заняткаў і адукацыі, якія жывуць у розных штатах, але звязаны праз сваю беларускую спадчыну, і імкнуцца дапамагаць роднай краіне».
🌿«Вясна» прэзентуе 5 красавіка даклад «Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў на падставе барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам»

Беларусь працягвае апускацца ў атмасферу татальных рэпрэсій і запалохвання за любую праяву свабоды думкі і слова. Праваабаронцы назіраюць відавочнае нарошчванне рэпрэсіўных практык, аснову якім заклала закандаўства, што паслядоўна рэфармуецца, якое абмяжоўвае грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам.

Папярэдні даклад па той жа тэме быў прысвечаны аналізу паслядоўнага скарачэння межаў правоў і свабодаў, які актывізаваўся пасля выбараў у 2020 годзе, якія прайшлі з істотнымі парушэннямі і паклалі канец прызнанню рэжыму Лукашэнкі ў якасці легітымнай улады. Цяперашні даклад змяшчае абноўленыя звесткі аб сітуацыі з сакавіка 2023 года па сакавік 2024-га.

Прэзентацыя адбудзецца 5 красавіка (пятніца) а 14:00 у «Беларускім доме» (Vilniaus gatve, 20) у Вільні. Уваход вольны!

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114850
У Дзень Волі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Ніны Багінскай — яе будуць судзіць за нацыянальны сцяг

Як паведамляюць крыніцы @belsat, яе адвезлі ў пастарунак і трымалі там да вечара.

Вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская мусіць з’явіцца ў суд Першамайскага раёну Мінску для разгляду адміністрацыйнага пратаколу за тое, што ў яе кватэры сілавікі знайшлі нацыянальны сцяг Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг быў на тумбачцы ў пакоі, дзе жыве Багінская.
💳Фінансавая дапамога былому палітвязню на ўладкаванне жыцця ў Польшчы

Былы палітвязень з Баранавічаў Ігар Фёдараў у 2020 годзе ладзіў пратэсныя акцыі на прадпрыемстве, за што быў звольнены з авіярэмонтнага заводу. Пасля ператрусу і пагрозы затрымання з’ехаў з Беларусі ў Польшчу.

А з пачаткам поўнамаштабнай вайны напісаў каментарый у сацсетках пад прамовай Лукашэнкі і вярнуўся ў краіну, каб удзельнічаць у антываенных акцыях. Мужчыну асудзілі за «абразу Лукашэнкі» на 2 гады калоніі. Ён цалкам адбыў тэрмін і зноў з’ехаў у Польшчу.

«Мне дапамога патрэбна толькі на першы час — на арэнду пакоя, куплю прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці, аплату праязных дакументаў. А далей я сам. Апраўдваю сабе гэтую просьбу тым, што ў далейшым, калі ўстану на ногі, гэтак жа буду дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе!».

💵Падтрымаць Ігара фінансава на BYSOL

🔹«Вярнуўся ў Беларусь, каб выступіць супраць вайны і атрымаў 2 гады калоніі». Гісторыя баранавіцкага інжынера
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

🌿Таксама, калі вы ў бяспецы, то сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» @Viasnainfo
Падтрымайце былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву

Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў судзіць палітзняволеную 11 сакавіка. Актывістку абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу вядзе суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар. 

💌Падтрымайце Вольгу грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава
💻Напісаць анлайн
У Рагачоўскім раёне быў затрыманы Іван Скуратовіч

Вядома, што затрыманне мужчыны адбылося ўчора раніцай. Прычына пераследу Івана і яго далейшы лёс высвятляюцца.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»