Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.4K photos
475 videos
87 files
19.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📍Сёння пачынаецца чарговы суд над палітвязнем Дзмітрыем Рэзановічам

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Сёння, 26 сакавіка, у Івацэвічах над палітвязнем распачынаецца суд. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Кухацкавалец.

Нагадаем, летась палітвязня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.

Дзмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі вядомую блогерку Жанну Волкаву Днямі ў сацсетках Волкава апублікавала відэа з рэцэптам сасісак у цесце, дзе сказала «крыху падгарэлі, пару штук. Мусіць, гэта прыляцеў бумеранг, таму што шкада і ўкраінскіх дзяцей, праўда?». Прапагандысты…
Блогерка Жанна Лаўрова — на волі

Падрабязнасці ўчорашняга дня яна не распавядала, піша @nashaniva. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і збягаць не збіраецца. «Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала».

У адным з апошніх стрымаў Лаўрова сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы. У якім статусе знаходзіцца жанчына, невядома.
🎶Падтрымка музыкаў Антона і Вольгі Шніп пасля пераезду ў Польшчу

Антон Шніп — былы палітвязень. Ён быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта «Irdorath» Надзеі Калач і асуджаны на паўтара года калоніі. Цалкам адбыў тэрмін. Пасля гэтага ён разам са сваёй жонкай Вольгай вымушана з'ехаў з Беларусі.

Цяпер пара знаходзіцца ў Польшчы. Яны сутыкнуліся са складанасцямі эміграцыі і матэрыяльнымі праблемамі.

Гэты збор дапаможа ім лепш уладкавацца ў новай краіне, знайсці сабе жытло, набыць кампутар і клавішы, каб далей працаваць і прафесійна займацца музыкай.

Падтрымаць музыкаў фінансава на BYSOL
У Гомелі затрымалі дырэктара тэлерадыёкампаніі «ФілТВ»

Віталія Філінскага, вядомага гомельскага бізнэсоўцу, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Яго справу 22 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля разглядала суддзя Восіпава Алеся. Што прызначыў суд — невядома.

Віталь Філінскі ў 1996 годзе стварыў телерадыёкампанію «ФілТВ», асноўным напрамкам дзейнасці якой з'яўляецца рэклама на тэлебачанні. Ён таксама з'яўляецца сябрам грамадскага аб'яднання «Адзінства», якое садзейнічае развіццю прыватнага прадпрымальніцтва.

Крыніца: «Гомельская Вясна»
📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
📸У Брэмене прайшло ўрачыстае мерапрыемства ў гонар 106-годдзя БНР

У гонар гэтага свята ў Доме прафсаюзаў Брэмена адкрылася выстава, прысвечаная выдатнаму беларускаму праваабаронцу, пісьменніку, лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Сяргей Драздоўскі, дырэктар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю», адкрывая выставу, распавёў гасцям пра жыццё і барацьбу за правы беларусаў Алеся Бяляцкага, які зараз знаходзіцца ў турме і адбывае 10-гадовы тэрмін зняволення.

Выстава, прысвечаная нобелеўскаму лаўрэату, будзе адкрыта ў Доме прафсаюзаў на працягу двух тыдняў, і ўсе ахвочыя змогуць наведаць яе. Экспазіцыя прадстаўлена на англійскай мове.

Крыніца: Salidarnast
Сілавікі затрымалі жыхара Шчучына, які «здзекаваўся над трагедыяй, якая адбылася ў Расіі»

На «пакаяльным відэа» затрыманы хлопец кажа, што пісаў каментары пра тэракт з-за таго, што не падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Падтрымайце палітвязня Аляксандра Паліўку, асуджанага да 7 гадоў

Брэсцкі абласны суд 4 сакавіка асудзіў 36-гадовага жыхара Лунінца да 7 гадоў калоніі. Аляксандра абвінавацілі па пяці крымінальных артыкулах: заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК). Справу разглядала Суддзя Святлана Крамянеўская.

Палітвязня затрымалі ў чэрвені 2023 года

💌Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Паліўка
💻Напісаць анлайн
📝Нагадваем пра кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны» ў Telegram

• Барысаў: @Spring_help_r
• Брэст: @Nadbuzanski, @BrestSOS
• Гомель: @homelspring
• Магілёў: @maydayhelp, @mspring_help
• Маладэчна @Maladecza_help
• Наваполацк: @impaynes
• Орша: @Orsha2020
• Светлагорск: @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org
❗️«Упадзеш — адпіз*зім». Гісторыя беларуса, якога жорстка катавалі за сігнал у падтрымку пратэстоўцаў

Мінчука Дзмітрыя Хадаровіча жорстка збілі пасля затрымання на пратэстах у жніўні 2020 года. За хлопцам была сапраўдная пагоня, затрыманне са зброяй і жахлівыя катаванні на Акрэсціна. Некалькі месяцаў ён правёў у шпіталі і рэабілітацыйным цэнтры

Супраць яго завялі дзве крымінальныя справы і пагражалі пасадізць у турму на 10 гадоў. Але хлопцу ўдалося з’ехаць з Беларусі. За мяжой яму зрабілі аперацыю на калене, а ён да гэтага часу працягвае аднаўляць здароўе пасля збіцця беларускімі сілавікамі.

Дзмітрый распавёў «Вясне» пра тое, як хамутамі яму зламалі кісць рукі, брэкетамі прабілі вусны і ўдарам разарвалі звязкі на калене, а таксама пра тое, як яму ўдалося застацца на волі з дзвюма крымінальнымі справамі.

«Калі я ад’язджаў, то амапавец праз лабавое шкло стрэліў мне ў плячо. Добра, што куля не захрасла ўнутры».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114838

💵Падтрымаць Дзмітрыя фінансава на BYSOL
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Сяргей Канавалаў
🔺Вячаслаў Маляйчук
🔺Андрэй Сцяпурка
🔺Юрый Юрэня
🔺Андрэй Папоў
🔺Ганна Скрыган
🔺Уладзімір Тычынскі
🔺Дзмітрый Мядзвецкі
🔺Віктар Барушка
🔺Дэвід Масціцкі
🔺Павел Чыхінскі 
🔺Уладзімір Бялоў
🔺Дзмітрый Ляўчук
🔺Аляксандр Пугач
🔺Міхаіл Чумакоў
🔺Мікалай Давыдаў
🔺Мікалай Кароль
🔺Сяргей Карпеня
🔺Міхаіл Карпешка
🔺Алена Маліноўская
🔺Ганна Пышнік
🔺Аляксей Глотаў
🔺Сяргей Старавойтаў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-канал «Березовый сок»;
📍Instagram старонкі «Свободная Новая Боровая», «aleba_belarus», «galtsevasa», «berasteec_rb»;
📍YouTube-канал «МАРА»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «Фонд медицинской солидарности Беларуси»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «Клуб Литвины»;
📍Старонкі Кацярыны Пытлевай у сацсетках;
📍Блог Яраслава Бандарэнкі «bondarenko.livе»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Новая Беларусь»;
📍TikTok-старонкі «Михаил», «Экстрым_Бел_TV», «Andrei Rusojob», «Шановна», «Дзе навiны?», «KARTOGRAFF», «Пра Вiцебск\Про Витебск», «andstryzhak», «Медиазона Беларусь», «Кристина Дунцова», «Balaganoff», «vusatakurva».
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»

1:42 Як Дзень волі адзначаўся ў няволі? Распавядае экс-палітзняволеная Алана Гебрэмарыям

19:47 Выстава «Кабыляцкая гара. Месца памяці і смутку» адкрылася ў Вільні. Прысвечана яна аднаму з месцаў масавых расстрэлаў у часы сталінскіх рэпрэсій на Аршаншчыне

37:52 У Жэневе ў межах 55-й сесіі Савета па правах чалавека адбыўся сайд-івэнт, які быў прысвечаны пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў у Беларусі

🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud
💳Дапамога пачаць новае жыццё валантэрцы, якая працавала з сем'ямі палітвязняў

«Мой муж быў арыштаваны за ўдзел у мірных пратэстах 9-10 жніўня 2020 года праз некалькі тыдняў. Яго скаралі на зняволенне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На момант арышту мы яшчэ не былі жанатыя, але такая цяжкая сітуацыя нас вельмі зблізіла, і мы распісаліся ў СІЗА.

Увесь час нашага расстання я мільён разоў уяўляла, як мы сустрэнемся пасля яго вызвалення. Але рэжым разбурыў нашыя планы. Я вымушана была пакінуць Беларусь, баючыся крымінальнага пераследу. Я не паспела дачакацца мужа ўсяго некалькі дзён да яго вызвалення.

А праз некалькі дзён пасля майго ад'езду я даведалася, што да мяне дадому прыйшлі з ператрусам. Папер не падалі. Але намякнулі блізкім, што «я мушу адказаць за свае дзеянні» — мелася на ўвазе мая дапамога сем'ям палітвязняў і шматлікія інтэрв'ю «экстрэмісцкім» медыя».

Падтрымаць валантэрку фінансава на BYSOL
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо амаль чатары гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека https://spring96.org/be/news/105475

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны” —
https://spring96.org/be/news/104835
Беларуса затрымалі за «негатыўны каментар» пра тэракт у Расіі — ён напісаў «Рязанский сахар»

Таксама яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта дасылаў інфармацыю праекту Nexta.

UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Раман Якімянок.