Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.81K subscribers
22.5K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
📸Фотафакт: Алесь Бяляцкі ў 1991 годзе напярэдадні Дня Волі вывесіў нацыянальны сцяг на музеі Багдановіча

24 сакавіка 1991 года тады дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Алесь Бяляцкі разам з інжынерам музея Алесем Астраўцовым вывесіў на балконе музея бел-чырвона-белы сцяг.
Жыхара Брэста затрымалі за «счэпку» на пратэстах у 2020 годзе

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Ігар Варановіч.

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа затрымання Варановіча — у кватэру да яго прыйшлі як мінімум пяцёра сілавікоў са зброяй, у бронекамізэльках і шлемах. Мужчыну ў адной бялізне павалілі на падлогу.
🌿Праваабарончы Дзень волі: як у гэтую дату абараняюць правы чалавека

Дзень Волі для праваабаронцаў заўжды быў і застаецца асаблівым днём. Але 25 сакавіка для праваабаронцаў — гэта не толькі гістарычная дата, але і чарговы дзень штодзённай абароны правоў чалавека.

За рэдкім выключэннем, 25 сакавіка заўсёды быў днём затрыманняў, арыштаў, брутальных разгонаў мірных грамадзян. У «Вясну» з розных гарадоў сцякалася інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працуюць юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.

Узгадваем, якія матэрыялы з нагоды абароны іх правоў выходзілі на сайце гэтымі днямі ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114829

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
У Баранавічах па «народным» артыкуле будуць судзіць адразу дзевяць чалавек

У чацвер, 28 сакавіка, у судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы суддзя Іна Паўлоўская будзе разглядаць справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Па справе праходзяць адразу дзевяць фігурантаў: Хута Дзмітрый, Апановіч Эдуард, Арцюх Алег, Лескавец Аляксей, Абрамовіч Дзмітрый, Сяргееў Алег, Тадро Вольга, Шкуцько Вячаслаў, Стахейка Алена.

Напачатку сакавіка ў Баранавічах таксама разглядалі справу паводле арт. 342 КК, дзе было адразу восем абвінавачаных.
📝Журналіст Ігар Карней прызнаны палітычным зняволеным

Ігар Карней — беларускі журналіст, які раней працаваў пазаштатным карэспандэнтам «Радыё Свабода». У лістападзе 2020 года Ігар ужо сутыкаўся з затрыманнем падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў пры асвятленні акцый пратэсту. У апошнія гады Карней працаваў як журналіст-фрылансер.

Яго затрымалі 17 ліпеня 2023 года ў Мінску, пазней супраць яго распачалі крымінальную справу. 22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызначыў прызначыў Ігару 3 гады калоніі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць ягоную справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/114831

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉
prisoners.spring96.org
«Гэта ўсё ёсць у нашай гісторыі»: як палітвязні спрычыняліся да святкавання Дня Волі ў розныя часы

Дзень Волі — не толькі гістарычная дата для беларусаў. Угодкі абвяшчэння незалежнай вольнай Беларускай Народнай Рэспублікі заўсёды былі для ўладаў чарговай нагодай для рэпрэсій.

Шмат хто з цяперашніх палітвязняў так ці інакш спрычыняўся да святкавання 25 сакавіка: у гэты дзень яны сядзелі на «сутках» пасля затрыманняў на мірных сходах, арганізоўвалі святкаванні і чыталі на іх прамовы, назіралі за мірнымі сходамі.

Узгадваем наш архіўны тэкст пра ўдзел палітзняволеных у святкаванні Дня Волі ў розныя часы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111189
⚖️У Горках пачынаюць судзіць палітвязня Дзяніса Дзікуна

Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" са Светлагорску, у тым ліку Дзяніса, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве», рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL.

Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.

Сёння, 25 сакавіка, у Горках яго пачынаюць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Фамічова. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу
💻Напісаць анлайн
Сілавікі адсправаздачыліся аб затрыманні хлопца за фота вайсковай тэхнікі — на «пакаяльным відэа» ў яго падбіта вока

Хлопца прымусілі сказаць, што ён за грошы павінен быў сабраць інфармацыю пра беларускія вайсковыя аб'екты.

UPD. Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Кірыл Гаўрылаў.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
💌Беларусы Санкт-Пецярбургу сабраліся наяпрэдадні Дня Волі і даслалі паштоўкі палітвязням, якія святкуюць Дзень народзінаў у сакавіку

«Пішыце лісты Палітвязням і нічога не бойцеся!», — кажуць яны.

📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
🔴Мінчука арыштавалі за вокліч "Жыве Беларусь" з акна кватэры

У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 лютага адбыўся суд над мужчынам, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаваны пікет). Згодна з пастановай суда, "мінчук 24 лютага выгукнуў з акна правакацыйны лозунг "Жыве Беларусь". Гэта пачулі мінакі, а таксама супрацоўнікі Ленінскага РУУСа.

У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у "пікеце" і прызначыў яму 13-сутачны арышт.
Рада БНР узнагародзіла Алеся Бяляцкага тытулам кавалера Ордэну Пагоні, з наданнем адзнакі Крыжу Ордэну Пагоні

У 106-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла падпісала дэкрэты аб узнагароджаннях за заслугі перад беларускім народам.

Сярод іншага, упершыню з 1950 году здзейснена ўзнагароджанне тытуламі кавалера Ордэну Пагоні, з наданнем адзнакі Крыжу Ордэну Пагоні. Імі адзначаныя палітык Зянон Пазьняк і праваабаронца Алесь Бяляцкі — за выбітныя заслугі маральна-грамадскага лідэрства нацыянальнага маштабу на абароне грамадзянскіх і нацыянальна-культурных правоў і законнасці Беларусі ў варунках асабістае небяспек.

Крыніца: Рада БНР
⁉️Як праходзілі Дні Волі ў Мінску ў мінулыя гады — справаздачы «Вясны»

Праваабаронцы «Вясны» не толькі адзначалі і адзначаюць зараз гэты дзень. За рэдкім выключэннем, штогод 25 сакавіка і напярэдадні гэтай даты ў «Вясну» сцякаецца з розных гарадоў інфармацыя пра парушэнні правоў чалавека, напружана працуюць юрысты, валанцёры, журналісты. Часта сярод затрыманых у гэты дзень былі і вясноўцы, якія займаліся маніторынгам мірных шэсцяў і мітынгаў.

Але нягледзячы на пастаянны ціск, праваабаронцы выпусцілі некалькі справаздачаў па маніторынгу мірных сходаў 25 сакавіка ў розныя часы. З імі можна азнаёміцца па спасылках: 2019 год | 2018 год | 2017 год | 2016 год |2015 год | 2014 год |2012 год
📸Фотафакт: Затрыманне Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча на Дзень Волі

Фотаздымак зроблены напачатку 2000-ых гадоў.
💔«Гэтыя каштоўнасці не прыбраць». Як экс-палітвязні святкавалі Дзень волі ў няволі

У Дзень Волі два экс-палітвязня — Аляксей і Алана Гебрэмарыям — распавялі, як святкавалі яго ў няволі. Прыводзім іх гісторыі ад першай асобы.

«Мы выклалі бчб-сурвэткі — такая ўпакоўка, сурвэткі белыя і пасярэдзіне чырвоная паласа. І мы зрабілі банты, на іх намалявалі кропкі, і вось у такім выглядзе з гэтымі бантамі і сурвэткамі мы сустракалі адміністрацыю на ранішнюю праверку і з імі віталіся, і здавала я рапарт па-беларуску. Канешне, пасля здачы рапарту па-беларуску і агулам пасля ўсёй гэтай канцэпцыі супрацоўнік быў вельмі раззлаваны».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114833
Заўтра разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенага берасцейца Аляксандра Бойкі

У Брэсцкім абласным судзе у студзені да 2,5 гадоў калоніі асудзілі інжынера-энергеціка. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай. Прысуд вынес Дзмітрый Карасінскі.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года.

Вярхоўны суд 26 сакавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Таццяна Васілевіч.

💌Падтрымайце Аляксандра лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка
💻Напісаць анлайн
ГУБАЗіК затрымаў беларуса з-за каментара пра тэракт у Расіі — сілавікі здзекліва напісалі, што ў яго «пачаліся праблемы з вухам»

Таксама хлопца абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

UPD. Затрыманы — Малышчык Павел , папярэдне яму прызначылі 10 сутак арышту.