Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
87 files
19.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Мінску праходзіць ператрус у кватэры ў кіраўніка Malanka Media і платформы ZUBR Паўла Марыніча.

«Ператрус праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, дзе пражывае родны брат з сям'ёй. Пакуль інфармацыі няма, чакаю копію пратакола ператрусу. У Мінску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі ўвесь гэты час не быў. Пакуль я не ведаю, што яны там шукаюць, проста ствараюць "конскі тупат", а можа чарговую крымінальную справу ўжо сфальсіфікавалі», — сказаў @malanka Павал.

Днямі Паўлу прызначылі 4 гады калоніі завочна па справе за зрыў рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе.
📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа»

У ведамстве заявілі, што прадстаўнікі гэтых ініцыятыў «спрабавалі прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі».

«У цяперашні час Следчы камітэт мае поўную інфармацыю больш чым пра 100 прадстаўнікоў радыкальных дыяспар. Ужо ўстаноўлена больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, якія належаць фігурантам, на тэрыторыі нашай краіны», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Крымінальная справа распачата па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Напачатку сакавіка ініцыятывы «Народные посольства» («Беларусы зарубежья»/«Беларусы замежжа») былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
⁉️Ператрус: што важна ведаць

Нагадваем, што трэба ведаць пра ператрус.

• Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?
• Што, калі нікога няма дома?
• Якія дакументы павінны прад'явіць да пачатку ператрусу?
• Як павінен праходзіць ператрус?
• Якія дакументы вы павінны мець пасля ператрусу?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113640

📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org
У Беларусі праходзяць ператрусы па справе супраць дыяспаральных актывістаў

Пра гэта паведамляе @stryzhak і нагадвае пра службу эвакуацыі фонда BYSOL.

Нагадаем, сёння стала вядома пра тое, што Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да прадстаўнікоў «Народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа». Крымінальная справа распачата па арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Піскуноў, Яраслаў Вердыш, Аляксандр Яўціхаў, Дзмітрый Гут, Яўген Тоўсцік, Аляксандр Паліўка, Павел Кунцэвіч, Іван Асіповіч.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114801

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org
У карыстальнікаў у Расіі перастаў адкрывацца сайт міжнароднага праваабарончага цэнтра «Мемарыял»

У рэестры забароненых сайтаў, які вядзе «Роскомсвобода», з'явіўся запіс аб блакаванні memorialcenter.оrg. Якое менавіта ведамства запатрабавала заблакаваць сайт — невядома.

З-за мяжы сайт адкрываецца без абмежаванняў, паведамляе @polniypc
«Экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаная інтэрнет-крама адзення і сувеніраў

У Беларусі з'явіліся новыя «экстрэмісцкія фармаванні» — гэта ініцыятыва «Голас», эстонскі фонд «Fund of Belarus friends» і інтэрнет-крама з нацыянальнай сімволікай «Адметнасць».

Па версіі КДБ, да ініцыятывы «Голас» мае дачыненне Павел Лібер, а да крамы «Адметнасць» — Вольга і Сяргей Верамеенкі.
🔎Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку

Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.

Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.
❗️Палітвязня Анатоля Латушку могуць перавесці на турэмны рэжым

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прысудзілі 6 гадоў калоніі, Ліліі Ананян — 5 гадоў "хатняй хіміі", Алене Маліноўскай — 4 гады калоніі. Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба "Пагоня" і змясцілі пад варту.

Пасля затрымання Латушкі было вядома, што яго збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУС. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі".

Стала вядома, што 22 сакавіка ў Шклове адбудзецца суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Анатоль Віктаравіч Латушка
💻Напісаць анлайн
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎥Сілавікі апублікавалі відэа таго, як выломвалі дзверы ў кватэру баранавіцкага праваабаронцы Аляксандра Вайцешыка

Затрыманне Аляксандра адбылося на мінулым тыдні.
🇵🇱Сенат Польшчы аднагалосна прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем да беларускіх уладаў вызваліць палітвязня Андрэя Пачобута

У рэзалюцыі Сенат асуджае «ганебны акт парушэння правоў чалавека і асноўных правоў нацыянальных меншасцяў», якім стала асуджэнне і зняволенне Пачобута і патрабуе ад беларускіх уладаў яго неадкладнага вызвалення.

Сенатары таксама выказалі «самую высокую ацэнку непахіснай барацьбе Пачобута за права на польскасць і свабоду ў Беларусі», а таксама салідарнасць з яго сям'ёй і ўсімі, хто змагаецца за яго вызваленне.

Сенатары таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць узмацнення жорсткасці санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, піша @byplradio.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут
💻
Напісаць анлайн
У Віцебску ліквідавалі Беларускае грамадскае аб'яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі

Пасяджэнне па ліквідацыі прайшло 19 сакавіка ў Віцебскім абласным судзе пад кіраўніцтвам Наталлі Лях. Ініцыятарам выступіла Міністэрства юстыцыі РБ.

Грамадскае аб'яднанне па артэрыяльнай гіпертаніі мае агульнарэспубліканскі статус, але было зарэгістравана ў 2000 годзе на базе Віцебскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта. З тае пары яно арганізавала больш за 10 міжнародных навукова-практычных канферэнцый, прычым яны праводзіліся пад эгідай беларускага Міністэрства аховы здароўя. Падчас гэтых форумаў прадстаўнікі розных краін дзяліліся ўласным досведам лячэння пацыентаў з падвышаным ціскам.

Старшынём праўлення грамадскай структуры з'яўляецца вядомы кардыёлаг, заслужаны дзеяч навук Беларусі, доктар медычных навук, прафесар Уладзіслаў Падпалаў. Ен аўтар больш як 350-ці навуковых і навукова-метадычных прац і 7-мі вынаходніцтваў, з якіх 6 маюць аўтарскія патэнты.

Крыніца: «Віцебская Вясна»
Затрыманы хрысціянскі прапаведнік Сергій Мельянец

Стала вядома пра затрыманне вядомага ў Мінску хрысціянскага прапаведніка, паэта і выканаўцы аўтарскай песні, бацькі семярых дзяцей Сергія Мельянца. Яго судзяць па адміністрацыйным артыкуле.

Прычыны і падстава да пераследу, а таксама мера спагнання, якой падвергнуўся Мельянец, на гэты момант невядомыя, піша @christianvision.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Сілавікі затрымалі жыхара Брэста — ён «пісаў экстрэмістам»

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што мужчына пісаў «дэструктыўныя ідэі» у тэлеграм-каналы і чат-боты некаторых праектаў і ініцыятыў. Таксама затрыманы нібыта абражаў Лукашэнку.

Вядома, што ў мужчыны ёсць непаўнагадовае дзіця.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка асудзілі за “непадпарадкаванне міліцыянту”

Згодна з раскладам судоў на сайце Вярхоўнага суда, 13 сакавіка ў Баранавічах Аляксандра асудзілі паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі). Справу разглядала суддзя Вікторыя Пакунова. Верагодна, суд прызначыў Вайцешыку адміністрацыйны арышт.

Нагадаем, Аляксандра затрымалі дома на мінулым тыдні. Сёння сілавікі апублікавалі відэа таго, як выломвалі дзверы ў кватэру праваабаронцы.