Затрыманні ў Шчучыне
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць аб затрыманнях на прыватным прадпрыемстве «РынаПластык» у Шчучыне. Папярэдне, яны звязаныя з «распаўсюдам экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Колькасць затрыманых і іншыя падрабязнасці высвятляюцца.
«РынаПластык» працуе на рынку шлангаў і садовага інвентара з 2004 года.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Вынесены прысуд пенсіянерцы з Мазыра, якая нібыта абразіла Лукашэнку
Суд Мазырскага раёна вынес прысуд Ірыне Сапрыгінай, якую абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядаў суддзя Анатоль Стрэльчанка.
Вядома, што Сапрыгіна ў апошні год знаходзілася дома, бо даглядала за сваёй 83-гадовай маці — ліквідатаркай ЧАЭС, што мае інваліднасць другой групы. Маці Ірыны не можа заставацца адна праз стан здароўя (яна невідушчая), а іншых сваякоў у яе няма. Тым не менш жанчыне не змянілі меру стрымання са змяшчэння пад варту на паручальніцтва. Вядома таксама, што да маці Сапрыгінай прыходзіў міліцыянт і пытаўся пра яе стаўленне да Украіны і Ізраіля.
Ірыне прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі» і штраф у памеры 100 базавых велічынь.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114755

Сілавікі затрымалі жыхара Мінска — ён пакідаў каментары ў падтрымку Украіны
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў каментары ў падтрымку Украіны і пра прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта далучыўся да плана «Перамога» і ініцыятывы «Супраціў».
Мяркуючы па відэа сілавікоў, верагодна, пасля затрымання мужчына быў збіты.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, пакідаў каментары ў падтрымку Украіны і пра прадстаўнікоў улады, а таксама нібыта далучыўся да плана «Перамога» і ініцыятывы «Супраціў».
Мяркуючы па відэа сілавікоў, верагодна, пасля затрымання мужчына быў збіты.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Жанчыну асудзілі да «хатняй хіміі» і штрафу ў 4000 рублёў за допіс на Facebook
13 сакавіка ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прайшоў суд над Таццянай Макаравай. Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Таксама ёй прызначылі штраф у памеры 100 базавых велічыняў.
Прыкметна, што пасяджэнне адбывалася не ў будынку суда, а ў Баранавіцкім машынабудаўнічым коледжы. Справу разглядзела суддзя Сафія Хвалько.
Адметна, што нядаўна ў Мінску разглядалі справу паводле гэтага ж артыкула Крымінальнага кодэксу: тады мужчына не набыў квіток у грамадскі транспарт, а калі кантралёры прыйшлі з праверкай, то назваў ім чужое імя. За гэта яго пакаралі грамадскімі працамі на тэрмін 250 гадзін.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114757

🗣«Адразае надоўга магчымасць вярнуцца». Юрыст «Вясны» пракаментаваў масавае завочнае ўзбуджэнне крымінальных спраў
З верасня 2022 года крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці былі распачатыя ў дачыненні да 75 беларусаў і беларусак, якія пакінулі краіну. З іх восем — за апошнія два тыдні.
Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў новую тэндэнцыю канвеера завочных судоў у дачыненні да беларусаў і беларусак, якія ў 2020 годзе бралі ўдзел у акцыях пратэсту і выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі.
«Гэта добра, што не даводзіцца называць гэта расследаваннем: пародыя на юрыдычныя фармальнасці, якія дазволяць прызначыць адвольныя тэрміны пазбаўлення волі ў прысудах. Нічога агульнага з сапраўдным расследаваннем злачынстваў не мае, гэта палітычны вышук, які парушае базавыя прынцыпы нацыянальнага і міжнароднага права».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114758

💳66 чалавек асудзілі за данаты. Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі
Як паведаміла МУС, толькі з пачатку 2024 года 260 чалавек зрабілі «дабраахвотных ахвяраванняў» на суму больш за 356 тысяч даляраў. Некаторых данаціўшых адразу затрымліваюць у межах крымінальнай справы за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».
На сённяшні дзень у Беларусі 64 чалавекі асуджаныя па гэтым артыкуле (або ў сукупнасці з іншымі) на тэрміны ад 1,5 да 19 гадоў калоніі. Таксама ў Беларусі пачасціліся выпадкі пераследу паводле арт. 290-1 КК «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» — за данаты ў розныя ініцыятывы, напрыклад, у BYPOL і «Кіберпартызанам». Па ім асудзілі як мінімум 3 чалавек агулам на 26,5 гадоў калоніі.
Расказваем, як у Беларусі пераследуюць за данаты і праяву салідарнасці. А таксама нагадваем парады юрыстак «Вясны», што рабіць, калі выклікаюць на размову за данаты.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113961

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах для «хатніх хімікаў» былі ўведзеныя жорсткія абмежаванні
Пра гэта распавяла былая палітзняволеная Кацярына Еўдакімава. Узмацненне кантролю над «хімікамі» вясной 2023 года яна звязвае з дыверсіяй у Мачулішчах, калі расейскі самалёт далёкай выведкі ДРЛА А-50 пашкодзілі ў двух месцах.
«Тады абмежавалі выхад з дому да адной гадзіны на дзень. А мая вёска знаходзіцца ад Смалявіч за 12 кіламетраў. Да крамы мне ехаць паўгадзіны, а ўсяго часу даюць толькі адну гадзіну».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114753

Грамадзянку Украіны абвінавацілі ў шпіянажы і асудзілі на 9 гадоў калоніі
Гомельскі абласны суд, меркавана, 5 сакавіка ў закрытым рэжыме вынес прысуд грамадзянцы Украіны, палітзняволенай Наталлі Захаранцы і яе знаёмай Ларысе Крупа. Пра прысуд @radiosvaboda даведалася са сваіх крыніц. Захаранку абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ напачатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава Наталля Захаранка знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.
Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля з'яўлялася валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114764

😴Што нам сніцца? У Сусветны дзень сну ўзгадваем выпуск «Вясна прыйдзе» пра тое, што сніцца вязням
15 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень сну, які быў заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй медыцыны ў 2008 годзе. Тэмай гэтага дня ў 2024 годзе з'яўляецца «Справядлівасць сну для глабальнага аховы здароўя». Сон мае важнае значэнне для здароўя, але вымяральныя адрозненні ў стане сну захоўваюцца сярод насельніцтва ва ўсім свеце, што стварае дадатковы цяжар і ўзмацняе няроўнасць у стане здароўя.
А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед?
Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца побыт? Сны, якія паўтараюцца? Як адрозніць нездаровыя прыклады сноў ад сноў тэрапеўтычных?
Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі

YouTube
Што нам сніцца? Былыя вязні — пра свае сны. Новы выпуск падкаста «Вясна прыйдзе»
Шмат хто з нас бачаць сны. А што ў сваіх снах бачаць тыя беларусы і беларускі, што зазналі палітычна-матываваны пераслед?
Прапануем вам пачуць дзесяць сюжэтаў сноў, якія снілі беларусы і беларускі. А таксама — каментар псіхалагіні. Што азначае, калі сніцца…

«Муж убачыў, як праходзіць "хімія", і сказаў, што ў калоніі было прасцей». У якіх умовах адбываюць свае тэрміны «хатнія хімікі»
Кацярыну Еўдакімаву разам з мужам Антонам Маслыкам асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе: Антону прызначылі паўтара года калоніі, а Кацярыне — тры гады «хатняй хіміі», хоць пракурорка запрасіла для яе пазбаўленне волі.
У кастрычніку 2023 года Антон выйшаў на волю з калоніі. Інспектарка казала Кацярыне, што з выхадам мужа ёй стане лягчэй. Але, па словах жанчыны, усё стала значна горш і ціск на яе ўзмацніўся.
«Яны пачалі часцей прыязджаць, чапляцца да ўсяго. У мяне муж убачыў, як праходзіць "хімія", і сказаў, што ў калоніі было прасцей. Таму што там ты сядзіш і табе ўсё ясна. А тут ты ўвесь час у напрузе: яны прыходзяць ноччу, потым пачалі прыходзіць незразумелыя людзі з крымінальнага вышуку. І ты не разумееш, што ты можаш рабіць, а што — не».

🗣«Можна адхапіць за слова “прадольны”, бо гэта ўспрымаецца як сінонім сэкс-працаўніцы». Мова месцаў зняволення
Паводле сведчанняў былых палітвязняў, на Валадарцы і ў ПК-15 у Вейна супрацоўнікі фармальна змагаюцца са «злодзеяўскімі традыцыямі». Напрыклад, прадугледжанае пакаранне за слэнг: за словы «кешар» (торба), «кліф» (куртка) і гэтак далей могуць пакараць, даўшы нават ШІЗА.
Фармальна могуць скласці пратакол і пакараць таксама за лаянку і гэта выкарыстоўваецца адміністрацыяй. Варта адзначыць, што неабавязкова, што зняволены сапраўды гэтак сказаў: дастаткова сігналу «стукача», і ў пратакол запішуць, што такое было ды пакараюць. Гэтак часта выкарыстоўваюць у дачыненні да палітычных.
Змагаюцца і з пэўнымі традыцыямі: напрыклад, як піць «чыфір» (крута завараны чай), зладжваць провады і ўводзіны ў атрад. У СІЗА на Валадарцы можна адхапіць за слова «прадольны», бо гэта ўспрымаецца як сінонім сэкс-працаўніцы.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114697

🤯Шматдзетную маці, якая адбывала тэрмін на «хатняй хіміі» арыштавалі за тое, што павезла дзіця з моцным болем да стаматолога
У аднаго з дзяцей Кацярыны Еўдакімавай пачаліся праблемы з зубамі. Раніцай у яго з'явіўся моцны боль і ён пачаў крычаць ад болю.
«Раніцай мы з дзіцем едзем у паліклініку, я бяру даведку, што ў яго такая праблема. Прайшла гадзіна, я ўжо еду дадому, мне тэлефануе інспектарка і кажа: "Каця, мне патэлефанавалі і сказалі, што ты трапіла на нейкую камеру на праспекце Незалежнасці". Я пачала тлумачыць, што адбылося, а яна сказала, каб я тады прыехала і проста напісала тлумачальную».
Кацярына з мужам завезлі дзяцей да бабулі і паехалі да інспектаркі. Адтуль яна ўжо не выйшла — за парушэнне адбыцця пакарання яе арыштавалі на 15 сутак і адправілі ў ІЧУ.
«Я пайшла да начальніка, кажу, чаму вы даяце мне самае строгае пакаранне? Хутка Новы год, мяне дзеці чакаюць. Ён мне так і сказаў: "Твой муж выйшаў — значыць ты будзеш сядзець"».

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце Кацярыну Новікаву, якую судзяць паводле двух крымінальных артыкулаў
Кацярыну затрымалі напачатку лета ў адной начнушцы, у якой яна знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных. Дома яе чакаюць каты і маці. Кацярына любіць кветкі, зефір і зялёную гарбату.
Палітзняволеную абвінавачваюць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) і ч. 3 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці). У Мінскім гарадскім судзе 11 студзеня пачаўся разгляд справы Кацярыны. Працэс вядзе суддзя Алена Шылько.
💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Кацярына Мікалаеўна Новікава
💻Напісаць анлайн

🎥«Фіялетавыя слёзы»: фільм «Вясны» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль
Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.
«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.
На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.
https://www.youtube.com/watch?v=AJbO4XjKN7Q

Фіялетавыя слёзы
Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на "Валадарцы" за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых…
«Яны крычалі, што я вораг народа». У якіх умовах жанчына адбывала арышт у ІЧУ ў Смалявічах
Пра гэта распавяла былая палітзняволеная Кацярына Еўдакімава.
«Яны крычалі, што я вораг народа, што я не выправілася. Ім не спадабалася мая вопратка: я была ў шэрых штанах і аранжавай кофце. Казалі, што я прыехала ў бел-чырвона-белай вопратцы. І ў мяне была рознакаляровая куртка, як ЛГБТ-сцяг. Пыталіся: "Ты што, забылася ў якой краіне жывеш?" Я спытала, хіба гэта забаронена, бо няма пакуль такіх забаронаў.
Даходзіла да такога, што адзін з дзяжурных прасіў паставых, каб яны вынеслі з камеры яму маю куртку. Таму што ён спачатку па камерах яе ўбачыў, а потым можа пераканацца хацеў».
Акрамя гэтага, 4 студзеня праходзіла пахаванне бацькі Кацярыны. Але яе не адпусцілі з ізалятара.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114753
Пра гэта распавяла былая палітзняволеная Кацярына Еўдакімава.
«Яны крычалі, што я вораг народа, што я не выправілася. Ім не спадабалася мая вопратка: я была ў шэрых штанах і аранжавай кофце. Казалі, што я прыехала ў бел-чырвона-белай вопратцы. І ў мяне была рознакаляровая куртка, як ЛГБТ-сцяг. Пыталіся: "Ты што, забылася ў якой краіне жывеш?" Я спытала, хіба гэта забаронена, бо няма пакуль такіх забаронаў.
Даходзіла да такога, што адзін з дзяжурных прасіў паставых, каб яны вынеслі з камеры яму маю куртку. Таму што ён спачатку па камерах яе ўбачыў, а потым можа пераканацца хацеў».
Акрамя гэтага, 4 студзеня праходзіла пахаванне бацькі Кацярыны. Але яе не адпусцілі з ізалятара.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114753
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🇺🇦Падтрымайце палітзняволеную грамадзянку Украіны, асуджаную за шпіянаж
У Гомелі амаль месяц у закрытым пасяджэнні праходзіў суд над грамадзянкай Украіны Наталляй Захаранка і Ларысай Крупа. Захаранку абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Украіны паводле арт. 358 КК, а яе знаёмую ў неданясенні аб злачынстве (ч. 2 арт. 406 КК). Суддзя — Анатоль Сотнікаў. Наталлі прызначылі 9 гадоў зняволення.
Як паведамлялі ўкраінскія медыі, Наталля была валанцёркай, пасля пачатку вайны перавозіла ў ЕС і Беларусь украінскіх уцекачоў, перадавала дакументы і лекі.
Гэтая гісторыя атрымала агалоску яшчэ начатку ліпеня мінулага года, калі жыхарка Чарнігава знікла па дарозе ў беларускі Мазыр, дзе жыве яе сястра. Да пачатку расійскай агрэсіі прадпрымальніца Наталля часта ездзіла ў Гомель гандляваць на мясцовым рынку.
💌Падтрымаць Наталлю грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Наталля Мікалаеўна Захаранка

ГУБАЗіК пахваліўся тым, як разграміў кватэру анархіста Рамана Халілава
Маці Рамана — палітзняволеную Гаянэ Ахціян — у 2022-ім годзе асудзілі да 3 гадоў «хіміі».

💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Рызапур Цімур, Богдан Валерый, Ермакоў Васіль, Лябіхаў Алег, Лянкевіч Ягор, Ліцкевіч Аляксандр, Чарніга Людміла, Шарэнда-Панасюк Паліна, Ганчарык Павел, Кулікоў Аляксандр.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням