Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:01 «Інкамунікада — гэта спосаб катавання». Брыфінг Святланы Ціханоўскай у Вільні
6:20 Што такое «вязень сумлення» і як напісаць расейскім палітвязням? Размова з актывісткай з Amnesty International
16:28 «Улада спрабуе мяне прымусіць замаўчаць». Леанід Судаленка — пра новую крымінальную справу па спецвытворчасці, заведзеную супраць яго
25:05 Псіхалагіня Вольга Вялічка — пра сваю кнігу «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме»
🎧Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud

Збор на ўсталяванне надмагільнага помніка Ігару Ледніку, які загінуў за кратамі
У верасні 2022 года Ігара асудзілі да 3 гадоў калоніі. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.
20 лютага палітвязень загінуў за кратамі. Ягоны сын адкрыў збор на ўсталяванне надмагільнага помніка бацьку.
«Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваны на ўсталяванне помніка».
Падтрымаць збор на BYSOL

Супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама затрымалі па справе «кадравага рэзерву новай Беларусі»
На «пакаяльным відэа» мужчыну прымусілі сказаць, што ён з'яўляецца вучнем «кадравага рэзерву новай Беларусі» і супраць яго распачалі крымінальную справу.
Прапагандысты сцвярджаюць, што ў затрыманага «была нармальная праца» ў мясцовым райвыканкаме.

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚡️Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка
Нагадаем, вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Спачатку палітвязняў асудзілі па адміністрацыйных артыкулах, а пазней перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Стала вядома, што ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка адбудзецца суд над музыкамі. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 КК. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жывіца.
💌Падтрымаць музыкаў: СІЗА № 1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ільін Аляксандр Васільевіч, Халяўкін Дзмітрый Алегавіч, Кульша Сяргей Іосіфавіч
💻Напісаць анлайн

📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

📍Кожныя дзве гадзіны дасылаць геалакацыю. У якіх умовах жывуць палітзняволеныя на «хіміі»
Палітвязні на «хіміі» мусяць кожныя дзве гадзіны адпраўляць у Тэлеграме інспектару сваю геалакацыю. А таксама два разы за працоўную змену трэба адзначацца па відэасувязі.
Былы палітвязень кажа, што калі запрацуешся і забудзеш даслаць сваё месцазнаходжанне, інспектар сам пачынае табе пісаць ці тэлефанаваць. Акрамя гэтага ў вязняў з прафулікам ладзяць частыя вобшукі ў пакоях.
«Здараліся выпадкі, калі падчас вобшука правяраючы знаходзіў на батарэі папраныя шкарпэткі. Іх туды вешаць забаронена. За гэта ён пераварочваў увесь пакой».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114720

Forwarded from "Вясна" назірае
⚖️БЧБ-сцяг на акне, вымпел з "Пагоняй", выява з Раманам Бандарэнкам: за што беларусаў судзілі ў лютым
У лютым праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра мінімум 548 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 95 арыштаў, 84 штрафы, а таксама тройчы — грамадскія працы.
Так, напрыклад, у Наваполацку 15 лютага паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) асудзілі Міксіма Вуська. Паводле пратакола, Максім правёў пікетаванне ў сацыяльнай сетцы "Укантакце" выявай Рамана Бандарэнкі з бел-чырвона-белымі стужкамі ў руцэ, а таксама статусам "Не забудзем!". Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Максіма вінаватым і прызначыла яму сем сутак арышту.
🔹"Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх людзей судзілі ў лютым 👉 https://spring96.org/be/news/114729

❗️Шукаем людзей, якія паводле «палітычных» адміністрацыйных справаў былі асуджаныя да «грамадскіх працаў» і ўжо прайшлі адпрацоўку
Калі гэта вы — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo. Ананімнасць гарантуецца.
Беларусам і беларускам прызначаюць такі від спагнання за «несанкцыянаванае пікетаванне» аватаркай у сацсетках ці «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» — перасыл родным навінаў з незалежных СМІ.

📸Фотавыстава «Магшоты палітвязняў» і сустрэча з былымі палітвязнямі
На сустрэчы праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук распавядзе пра праект, а былыя палітзняволеныя — пра фатаграфаванне ў зняволенні, а таксама пра салідарнасць з абодвух бакоў кратаў.
📅 Калі: 14 сакавіка (чацвер) з 18:00 да 19:30
📍Дзе: Варшава, FBC (Mokotowska 24, офис 64)
✨Уваход вольны, рэгістрацыя непатрэбная.
✍️На сустрэчы таксама можна будзе напісаць ліст палітычным зняволеным пры дапамозе «Майстэрні паштовак салідарнасці».
Далучайцеся і будзьце салідарнымі!
📌«Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!» Магшоты палітвязняў

Супраць беларускай палітычнай уцякачкі распачалі спецвытворчасць — яе хочуць судзіць завочна
35-гадовую Ілону Рудэню абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў:
• арт. 188 (паклёп);
• ч. 3 арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных дадзеных);
• ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
• арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў);
• арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Ілону запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Першамайскі РУУС Мінска.

Сілавікі затрымалі жыхара Магілёва
Сцвярджаецца, што ён нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🇺🇳Эксперты ААН выступілі з заявай наконт палітвязняў
Спецыяльныя дакладчыкі ААН выступілі з заявай з нагоды незаконных і несправядлівых прысудаў праваабаронцам «Вясны» Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу і Уладзіміру Лабковічу.
Праз год пасля таго, як іх асудзілі да 10, 9 і 7 гадоў турэмнага зняволення, занепакоенасць з нагоды справядлівасці судовага разбору па-ранейшаму захоўваецца, заявілі эксперты ААН. Эксперты заклікалі беларускія ўлады ўсебакова супрацоўнічаць з праваабарончымі механізмамі ААН у дачыненні да меркаваных парушэнняў правоў чалавека, адмяніць прысуды і правесці новае судовае разбіральніцтва з гарантыямі справядлівага судовага разбору і працэдурнымі гарантыямі.
«Мы па-ранейшаму сур'ёзна занепакоеныя тым, што судовы працэс быў помстай уладаў за іх праваабарончую дзейнасць у Беларусі».
Заява цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/114733

У Баранавічах католікам не дазволілі правядзення гарадскога Крыжовага шляху
Паводле шматгадовай традыцыі ў Пятую нядзелю Вялікага посту каталіцкія вернікі Баранавічаў праводзяць агульнагарадскі Крыжовы шлях. Аднак сёлета мясцовыя ўлады не далі дазвол на правядзенне мерапрыемства, якое планавалася на 17 сакавіка.
Афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма, і прычына адмовы не названая, але гэту тэму абмяркоўваюць у парафіяльных чатах і разважаюць пра тое, ці не звязана такое рашэнне з тым, што на той жа дзень у райцэнтры запланаваны масавыя гулянні з нагоды «Масленіцы», піша katolik.life.
Крыжовы шлях па вуліцах горада стаў своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў. У велічнай працэсіі сотні вернікаў ішлі па цэнтральнай частцы горада, разважаючы над прыпынкамі Крыжовага шляху. Мужчыны неслі на плячах вялікі цяжкі крыж — знак збаўчай мукі і смерці Езуса Хрыста, вернікі маліліся за Касцёл, Бацькаўшчыну, розныя групы людзей.

ГУБАЗіК затрымаў жыхарку Гомеля
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што яна пакідала абразлівыя каментары пра сілавікоў, якія затрымлівалі людзей пасля мірных акцый пратэсту. Жанчыне пагражаюць крымінальнай справай.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што яна пакідала абразлівыя каментары пра сілавікоў, якія затрымлівалі людзей пасля мірных акцый пратэсту. Жанчыне пагражаюць крымінальнай справай.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🔗«Цыганы», «наркаманы», «спартоўцы». Як існуюць няпісаныя правілы камунікацыі ў месцах зняволення
У ПК-15 існуюць пэўныя нефармальныя групоўкі — прыкладам, «цыганы». Іх шмат, яны заўсёды разам, і з імі трэба лічыцца іншым.
Іншая суполка — «наркаманы» (арт. 328, асуджаныя па іншых наркатычных артыкулах), яны таксама часцей групуюцца разам, яны падобныя і паводле ўзросту і адукацыі. Групуюцца і аматары «футболу», і «спартоўцы» — хто ў спорт-гарадку цягае «жалеза», аматары розных настольных гульняў, як нарды ці даміно.
Асобнай супольнасцю ў месцах зняволення сталі палітвязні, хаця камунікацыя паміж імі часта забароненая.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114697

❗️Палітзняволенага Дзяніса Дзікуна будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" са Светлагорску, у тым ліку Дзікуна, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве», рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL.
Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.
Цяпер стала вядома, што 25 сакавіка ў Горках яго будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Фамічова. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.
💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу

🤯18-гадовы стрыечны праўнук Якуба Коласа — беларускі палітвязень
Распавядаем гісторыю Мікіты Бруя ў нашым новым TikTok-відэа.
🌿Падпісвайцеся, калі для вас гэта бяспечна

Маці былога палітвязня Віктара Пархімчыка і адвакатка Галіна Пархімчык пакінула Беларусь
28 лютага Галіну затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 16 ліпеня 2020. Акрамя таго, жанчыну вінавацілі ў аказанні фінансавай дапамогі праз Facebook ахвярам рэпрэсій. Галіну змясцілі ў ІЧУ. Праз тыдзень яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе ў статусе падазраванай.
Галіна Пархімчык з'яўляецца актыўнай удзельніцай партыі БНФ, а таксама шмат разоў абараняла палітычных зняволеных у судовых працэсах, піша @dissidentBY.
Цяпер Галіна знаходзіцца ў бяспецы.

У 5-тысячным гарадскім пасёлку Краснаполле сёння адбываецца «хапун»
Ён звязаны з паслявыбарчымі акцыямі пратэсту.
Колькасць затрыманых і іншыя падрабязнасці высвятляюцца.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Ён звязаны з паслявыбарчымі акцыямі пратэсту.
Колькасць затрыманых і іншыя падрабязнасці высвятляюцца.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🎥«Фіялетавыя слёзы»: фільм «Вясны» пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль
Са жніўня 2020 года палітычны пераслед у Беларусі зазналі больш за 8000 жанчын. Па крымінальных артыкулах было асуджана не меней за 1030 жанчын, з іх мінімум 242 — да калоніі. На дадзены момант у месцах няволі ўтрымліваецца 170 палітзняволеных жанчын.
«Вясна» падрыхтавала да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у акцыях пратэсту чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых жаўнераў і палітычных вязняў часоў Польскай народнай рэспублікі ў Варшаве. Яго ўмовы вельмі падобныя на мінскі СІЗА-1.
На прыкладзе асабістай гісторыі Дар'і вы даведаецеся, у якіх умовах утрымліваюцца палітзняволеныя жанчыны ў Беларусі, што яны перажываюць і з якімі пачуццямі пераносяць гэтае цяжкае выпрабаванне.
https://www.youtube.com/watch?v=AJbO4XjKN7Q

YouTube
Фіялетавыя слёзы
Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў да Міжнароднага дня правоў жанчын фільм пра былую палітзняволеную Дар'ю Кароль, якую ўтрымлівалі на "Валадарцы" за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе чатыры месяцы. Яна распавяла сваю гісторыю ў засценках Музея праклятых…
У Лідзе шматдзетнага бацьку затрымалі за «распаўсюд экстрэмізму»
Затрыманы — 47-гадовы Сяргей Копаць. Мяркуючы па сацсетках, у яго ёсць жонка і не менш за трое дзяцей.
На «пакаяльным відэа» кажа, што «распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы і выяву свастыкі ў сацсетках». Таксама губазікаўцы пішуць, быццам Сяргей удзельнічаў у пратэстах у Лідзе ў 2020-м, але ніякіх пацверджанняў гэтаму не прыводзяць.
Сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну чакае зняволенне, але ідзе гутарка пра адміністратыўную або пра крымінальную справу — невядома, піша «Наша Ніва».