У Гарадку Віцебскай вобласці увечары 10 сакавіка 39-гадовы мужчына сарваў дзяржаўны сцяг
Па дадзеных следства, па дарозе ў краму, разам з кампаніяй, мужчына сарваў сцяг і кінуў яго на зямлю.
Мужчыну аператыўна затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Учынак мясцовага жыхара трапіў на запісы камер відэаназірання. Следчыя сцвярджаюць, што мужчына быў нецвярозы.
Распачатая крымінальная справа па арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнай сімволікі).

🤬48😢9👍3👎2❤1
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Івана Зянько збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.
Іван знаходзіцца ў зняволенні ўжо 3,5 гады. За гэты час яго ўжо чатыры разы асудзілі па шэрагу артыкулаў, адзін з якіх — арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Агулам яму прызначылі 9 гадоў зняволення.
Вядома, што яго часта змяшчалі ў ШІЗА і пераводзілі ў ПКТ. Прыкладна тры месяцы таму яго накіравалі адбываць у аршанскую калонію № 8. Цяпер стала вядома, што ў Оршы 12 сакавіка адбудзецца суд па замене Івану рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суддзі Дзмітрыя Разумовіча палітвязня могуць перавесці ў турму.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А, Іван Аляксандравіч Зянько
💻Напісаць анлайн

🤬64😢6👍1
У Гродзенскім абласным судзе пачалі судзіць 44-гадовага жыхара Мастоў Івана Падліпенцава
Яго абвінавачваюць па некалькіх пратэсных артыкулах: «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (ч. 3 арт. 361-1 КК), «распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядае суддзя Віктар Сянько.
Івана затрымалі ў чэрвені 2023 года. Тады губазікаўцы натоўпам наваліліся на яго на падворку, адвезлі ў пастарунак у адных майтках і запісалі з ім «пакаяльнае відэа.
Там Іван кажа, што быў затрыманы за «недабразычлівыя» каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў міліцыі ў Youtube і Telegram. Паводле версіі сілавікоў, ён таксама прайшоў рэгістрацыю ў плане «Перамога".

🤬59👍3😡3👎2😱1😢1🙏1
Старонка з інфармацыяй пра брэсцкага міліцыянта, датычнага да рэпрэсій, прызнаная «экстрэмісцкай»
Суд Ленінскага раёну Брэста прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонку «Хвесюк Андрей Витальевич» у адным з тэлеграм-каналаў. У ёй распавядаецца, што міліцыянт мае дачыненне да рэпрэсій і што ён асабіста збіваў людзей 9-11 жніўня 2020-га году.
Адзначым, што за «абразу» Хвесюка раней ужо асудзілі берасцейца Аляксандра Кашпанава.
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Солигорская игра», «Дело труба», «Саламандры», «ReichsPhotos»;
📍Відэа «Белорусские Врачи против насилия и обмана! Видеообращение медработников Беларуси»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «александр батюк», «Христианское видение».

🤡32👎7🤬6😡2❤1👍1
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Мікіта Ганчароў
🔺Генадзь Драздоў
🔺Аляксандр Жмуро
🔺Андрэй Кунцэвіч
🔺Дзмітрый Бондараў
🔺Аляксей Гамеза
🔺Мікіта Кунтыш
🔺Барыс Кучынскі
🔺Ганна Стражэвіч
🔺Вячаслаў Трафімук
🔺Уладзіслав Бохан
🔺Канстанцін Паляк
🔺Валерый Богдан
🔺Васіль Ермакоў
🔺Уладзіслаў Плюшчаў
🔺Цімур Рызапур
🔺Юрый Бялько
🔺Алена Гнаук
🔺Аляксандр Кулікоў
🔺Ягор Лянкевіч
🔺Аляксандр Ліцкевіч
🔺Аляксандр Яшкін
🔺Алег Лябіхаў
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

❤38👍3🎉1🙏1💋1
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍На волю выйшлі 3 фігуранты справы аб "масавых беспарадках" у Брэсце
Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", днямі на волю выйшлі Віктар Панцялееў, Максім Зяневіч і Аляксандр Цімафееў.
Віктара і Максіма асудзілі да 4 гадоў калоніі, а Аляксандра — да 3,5 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года.
📸На фота: Аляксандр і Віктар

❤79👍2😢1
Збор на ўсталяванне надмагільнага помніка Ігару Ледніку, які загінуў за кратамі
У верасні 2022 года Ігара асудзілі да 3 гадоў калоніі. Ветэрана партыйнага руху абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку (ч.2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.
20 лютага палітвязень загінуў за кратамі. Ягоны сын адкрыў збор на ўсталяванне надмагільнага помніка бацьку.
«Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваны на ўсталяванне помніка».
Падтрымаць збор на BYSOL

💔56❤18👍7
У Мінску пачынаецца завочны суд за «зрыў рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе»
У судзе Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка у працэсе спецыяльнай вытворчасці (завочна) пачынаецца разгляд урвмінальнай справы ў дачыненні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Паўла Лібера, Паўла Марыніча і Аляксандра Дабравольскага, якія, паводле абвінавачвання, «распрацавалі план па зрыву рэспубліканскага рэферэндуму ў 2022 годзе».
Усіх чатырох абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 191 КК («перашкода працы Цэнтральнай выбарчай камісіі, а таксама камісій па рэферэндуме, здзейсненым з ужываннем пагрозы і іншым спосабам, групай асоб па папярэдняй змове»).
Справу будзе разглядаць суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114703

🤡54🤬24😢4👍1👎1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» газету «Автодайджест»?
Суд Партызанскага раёну Мінска 7 сакавіка прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» «друкаванае выданне сродка масавай інфармацыі "Автодайджест"».
У Беларусі ёсць газета «Автодайджест» — гэта рэспубліканскі штотыднёвы аўтамабільны агляд. Яна вольна прадаецца ў «Белсаюздруку».

🤡71🤯11🤬5
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Звычайная Рапушыная Лiтва # Якельт», «Šaúroú LIVE», «Беларусы Варшавы. Палiтыка», «Саламандры», «сПокойный Островец»;
📍TikTok-старонкі «Anna Birilo», «Weekly Top Fake», «Вектор новости», «Змагарка Алеся», «Radistka Kat», «Martin.kram», «Маргарита Левчук», «Andrei Rusojob», «BY.ЕвроБелорус».

🤡45🖕6🤬3👎2🥰2👍1
Сілавікі затрымалі адміністратара кампаніі па продажы адзення
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што пісаў абразлівыя каментары на адрас сілавікоў і Лукашэнкі, перапісваўся з блогеркай Таццянай Мартынавай, зняў перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі і адправіў відэа ў чат-бот канала Nexta.

🤬81😡7👎2
📝Заява праваабаронцаў у сувязі з рэйдам на адвакатаў
28 лютага ў Беларусі прайшлі масавыя затрыманні адвакатаў. Дакладная колькасць затрыманых і нагода застаюцца невядомымі, аднак праваабаронцы называюць лічбу ў 12 адвакатаў. Большасць з тых, каго затрымалі, былі неўзабаве адпушчаныя на волю. Лёс тых, каго не адпусцілі, нам невядомы.
Да гэтага масавыя, адначасовыя затрыманні адбыліся 20 сакавіка 2023 года, калі было затрымана шэсць адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў. Агулам жа за перыяд з 2020 года да 28 лютага 2024 года зафіксавана не менш за 23 выпадкі затрымання адвакатаў, якія абаранялі палітвязняў, за нібыта здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў.
«Пераслед адвакатаў, якія паміж іншага з'яўляюцца ўдзельнікамі выканання правасуддзя, сур'ёзна падрывае рэалізацыю прынцыпу вяршэнства права і здольнасць прадстаўнікоў адвакацкай прафесіі абараняць сваіх кліентаў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114708

👍46🤔4👎2🔥1
🇪🇺Дэпутаты Еўрапарламента запускаюць другую акцыю ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU
Падчас пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента ў Страсбургу еўрадэпутаты выкажуць салідарнасць і падтрымку беларускім палітычным зняволеным і іх сем'ям.
Ініцыятыўная група з васьмі дэпутатаў Еўрапарламента, якія прадстаўляюць усе асноўныя палітычныя групы, заклікае ўсіх дэпутатаў Еўрапарламента напісаць і накіраваць словы павагі і падтрымкі 1500 палітычным зняволеным у Беларусі. Гэтую ініцыятыву падтрымала прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Роберта Метсола ў дзень салідарнасці з Беларуссю.
«Народ Беларусі павінен мець магчымасць быць свабодным. Свабодным ад аўтакратыі. Свабодным ад прыгнёту. Гэта тое, чаго яны хочуць. Што яны выбралі. Гэта тое, чаго яны заслугоўваюць».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114705

👍39🔥9🥱1
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 20 лютага па 12 сакавіка
Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.
🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 33 чалавекі.
🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 43 палітвязні.
🔹Палітзняволеную Вольгу Маёраву асудзілі за "непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі"
🔹Палітвязня Івана Зянько збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.
🔹Палітвязня Вадзіма Гулевіча 2,5 месяцы ўтрымлівалі ў ШІЗА.
🔹Палітвязня Аляксандра Зіязэтдзінава другі раз судзяць за данаты.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.

🤬42😢9
❗️У Беларусі +10 новых палітвязняў
Гэта Дзяніс Красько, Кацярына Новікава, Дзмітрый Шчарбін, Яўген Кіслоў, Антон Чарамных, Раман Галуза, Андрэй Шмай, Іван Сухамераў, Наталля Захаранка, Аляксей Кулікоў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/114714
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

🤬45💔7😢3❤2👎1😁1
💔«Больш за ўсё сумуеш у зняволенні па сваёй руціне», — былая палітзняволеная
У фільме «Вясны» «Фіялетавыя слёзы» былая палітзняволеная Дар'я Кароль, якую ў 19 год чатыры месяцы ўтрымлівалі на «Валадарцы» за ўдзел у паслявыбарчых Маршах, распавяла, чаго ёй і іншым жанчынам не хапала ў зняволенні.
«Вельмі хацелася паесці з нармальнага посуду сваю хатнюю, зразумелую, смачную ежу, якая будзе гарачая, ты яе прыгатуеш. Вельмі хацелася кавы. Вось кавы вельмі хацелася з малаком, капучына хацелася выпіць, проста літрамі хацелася гэтую каву. І хацелася кудысьці прайсціся, ты ўзгадваеш нейкія месцы.
Калі я ў першы раз прыйшла дадому, я не зразумела, чаму так шмат месца, і дзесьці, напэўна, дні чатыры я яшчэ прызвычайвалася да таго, што вельмі шмат прасторы вакол. То бок, я прызвычаілася, мой мозг прыняў той факт, што я жыву ў васьмі метрах квадрат».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114715
🎥Глядзець фільм цалкам на YouTube

❤43💔14👍4
✊Падтрымка сем'яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту
Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», больш за 15 чалавек са спартовай сферы сёння знаходзяцца ў турме. Гэта спартоўцы, трэнеры, а таксама спартовыя журналісты і блогеры, якія рызыкнулі ўласнай свабодай, кар'ерай і здароўем.
Таму сёння як ніколі важна, каб спартовая супольнасць усяго свету аб’ядналася і падтрымала іх сем'і, бо менавіта на іх зараз ляжыць цяжар забяспячэння ўсім неабходным родных за кратамі.
Гэты дабрачынны збор ладзіцца намаганнямі трох арганізацый — Беларускім фондам спартовай салідарнасці, Фондам BYSOL і Праваабарончым цэнтрам «Вясна», якія займаюцца рознабаковай дапамогай ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі і за яе межамі.
💵Падтрымаць сем'і палітзняволеных беларускіх спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту

❤39👍3😁2
Жыхара Гомеля асудзілі за «ўдзел ў экстрэмісцкім фармаванні» і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці»
Гомельскі абласны суд 7 сакавіка завяршыў разгляд крымінальнай справы Сяргея Дзегцярэнкі, якога абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні» (ч. 3 арт.361-1 КК) і «фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці» (ч. 2 арт. 290-1 КК). Справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Алег Харошка.
Сутнасць абвінавачання праваабаронцам пакуль невядомая.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, са штрафам у памеры 100 базавых велічынь.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114719

🤬57👍2👎2🙏1
❗️«Гэта мусіла быць абмежаваннем волі, а не пазбаўленнем». Як палітвязні жывуць на «хіміі»
На сённяшні дзень у Беларусі як мінімум 655 чалавек асуджаныя па палітычных крымінальных справах да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, так званай «хіміі». Адбыванне тэрміну там уключае ў сябе абавязковую працу на дзяржпрадпрыемстве або ў іншай установе і пражыванне ў цесным пакоі інтэрната. А ў вольны час — яшчэ і прагляд прапагандысцкіх фільмаў і навінаў.
Былы палітвязень Генадзь (імя зменена ў мэтах бяспекі), які цалкам адбыў тэрмін у адной з беларускіх «хімій» і нядаўна з’ехаў з краіны, расказаў «Вясне», як палітвязняў не адпускаюць дамоў на выходных і забараняюць выходзіць у вольны час у горад, пра няроўныя заробкі палітычных і звычайных рабочых.
Таксама ён распавёў, ці прымушаюць вязняў выконваць дадатковую працу, як завадчане ставяцца да палітычных і колькі разоў на дзень трэба дасылаць інспектару сваю геалакацыю.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114720

🤬45😡7👍5💔1