Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.6K photos
476 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Сілавікі затрымалі гарадзенца за распаўсюд "экстрэмізму" і ўдзел у пратэстах

Сілавікі затрымалі жыхара Гродна Сяргея Ганчарука, "пакаяльнае" відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

Мужчына нібы распаўсюджваў "экстрэмісцкія" матэрыялы ў Тэлеграме і тры разы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, піша "Медыязона".
💔"Збівалі да фіялетавых ног, пасадзіўшы мяне каля дзвярэй, каб я чула". Спявачка Мэрыем Герасіменка распавяла пра збіццё свайго хлопца

Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка рэпрэсаваная за выкананне каля бара "Банки-бутылки" на Зыбіцкай песні з рэпертуару ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы". У студзені 2023 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) да трох гадоў "хатняй хіміі". Пазней яна пакінула Беларусь. Мэрыем распавяла ў інстаграме гісторыю свайго пераследу, катаванні супраць яе хлопца Антона і спробу фальсіфікаваць справу супраць яе за "фінансаванне УСУ". Перадрукоўваем ейны аповед.

"Збівалі Антона чатыры прадстаўнікі ГУБАЗіК, закрыўшы ў кабінеце, да фіялетавых ног, пасадзіўшы мяне каля дзвярэй, каб я чула, як здзекуюцца над чалавекам толькі за тое, што ён, адмаўляецца казаць ілжывы данос на мяне і тое, што ён мой малады чалавек!"

Чытаць цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/114612
У Гомелі асудзілі галоўнага інжынера «Мілкавіты», нібыта ён фінансаваў «экстрэмісцкую» дзейнасць

Два тыдні ў Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні «экстрэмісцкай» дзейнасці паводле арт. 361-2 КК. Справу з 25 студзеня разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Стругальскі «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму», а таксама дасылаў грошы ў фонд BYSOL. Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя.

У выніку Стругальскага пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114614
Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Нагадаем, актывіст з Вілейкі перастаў выходзіць на сувязь 15 лютага. Пазней стала вядома, што Кудзік знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, дзе адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Днямі ён павінен быў выйсці на волю.

Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.
Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова стала лаўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу, якую ўручае Дзярждэп ЗША

Амерыканскае знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што Гарбунова — беларуская праваабаронца, якая «прысвяціла сваё жыццё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+ і іншых маргіналізаваных груп у Беларусі».

«Пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года ў Беларусі спадарыня Гарбунова была заключаная ў турму рэжымам Лукашэнкі пасля арганізацыі жаночых маршаў і, знаходзячыся ў турме, падверглася псіхалагічным катаванням з боку ўладаў і пагрозам смерці за дапамогу жанчынам, якія падвергліся гвалту, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля вызвалення спадарыня Гарбунова ўцякла з Беларусі, баючыся працягу рэпрэсій, і ў выгнанні ў Літве далучылася да кабінета Святланы Ціханоўскай, лідаркі беларускага дэмакратычнага руху».

За амаль 20-гадовую гісторыю прэміі да ўзнагароды было прадстаўлена больш як 190 жанчын з 90 краін.

Крыніца: Позірк
🎉Павіншуйце палітзняволеную Валерыю Глінскую з Днём народзінаў

У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку — Іне і Валерыі Глінскім — 7 і 6,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.

Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).

Вярхоўны суд пакінуў ім прысуд без зменаў, а апеляцыйныя скаргі без задавальнення. Цяпер яны адбываюць тэрміны ў гомельскай калоніі.

3 сакавіка Валерыя адзначыць 29-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце яе: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Валерыя Андрэеўна Глінская
💻Напісаць анлайн
💔3 гады і 5 месяцаў за кратамі знаходзіцца палітзняволены валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк

У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).

Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.

💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк
💻
Напісаць анлайн
📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты

Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.

Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons

«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595

🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
Падтрымайце палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук

63-гадовую Ірыну 23 студзеня 2024 году, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

"Мама заўсёды рабіла так, каб я не знікала з парадку дня і была на слыху ў людзей [падчас майго зняволення], і мне вельмі важна, каб людзі ведалі і пра яе. Яна — наш герой! Чалавек, які ўсё жыццё жыў і паступаў па сумленні! Мы ёй вельмі ганарымся і бясконца яе любім!", — сказала Вольга падчас інтэрв'ю.

Цяпер Ірына знаходзіцца ў жодзінскай турме.

💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук 
💻 Напісаць анлайн
❗️Мужчыну, якога затрымалі па вяртанні з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

У Мінгарсудзе 21 сакавіка пачнецца разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя. Справу будзе разглядаць Алены Шылько.

Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.

Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі.

📌Распавядаем, каго і як у Беларусі пераследуюць за «здраду дзяржаве»
❗️Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»

56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.

Стала вядома, што Мінскі гарадскі суд 19 сакавіка пачне разляд справы журналіста. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

💌Падтрымайце Ігара грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ігару Пятровічу Карнею
💻Напісаць анлайн
💔Роўна год таму быў вынесены прысуд праваабаронцам «Вясны»

3 сакавіка 2023 году суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

Пазней Алеся этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя — у папраўчую калонію №17 у Шклове.

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
ГУБАЗіК і САХР затрымалі 54-гадовага мінчука Андрэя Савіцкага, які нібыта «адмаўляў генацыд беларускага народу»

Паводле МУС, мужчына ў 2020 годзе стварыў і адміністраваў групу ў сацыяльнай сетцы, дзе размяшчаў матэрыялы «пратэснай тэматыкі».

«Разам з гэтым у сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народа з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі», — сцвярджае МУС.

Следчымі распачатыя крымінальныя справы за адмаўленне генацыду беларускага народа, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, абразу Лукашэнкі, рэабілітацыю нацызму.
🌿«Каб вясна прыйшла незваротна»: пра гадавіну расправы над калегамі-праваабаронцамі распавядаюць вясноўцы

3 сакавіка 2023 года ў судзе Ленінскага раёну Мінску быў абвешчаны несправядлівы прысуд Алесю Бяляцкаму, Валянціну Стэфановічу, Уладзіміру Лабковічу і Дзмітрыю Салаўёву.

Таікм чынам улада хацела паставіць тлустую кропку на дзейнасці Праваабарончага цэнтра «Вясна». Але не выйшла. Арганізацыя існуе, дзейнічае і гэта прызнаюць нават улады: іх публічныя каментары, прызнанне цэнтра «экстрэмісцкім фармаваннем», несупынны пераслед аж да гэтага часу актывістаў арганізацыі — сведчаць пра адно: «Вясну» знішчыць не ўдалося.

У гадавіну прысуду нашых кіраўнікоў, калегі і сябры распавядаюць пра тое, як не хапае ім зняволеных Алеся, Уладзя і Валянціна, чаму і як выстаяла арганізацыя, дзе яны бяруць сілы для далейшай правабарончай дзейнасці, пра што мараць.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114619