📝Заява аб прызнанні Васіля Палякова палітычным зняволеным
Васіль адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў лістападзе 2023 года і зноў быў затрыманы.
З 23 студзеня 2024 года ён быў тройчы асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту запар па частцы 1 артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і знаходзіцца ў зняволенні.
Практыка асуджэння адразу на некалькі адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску.
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць ягоную справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/114603
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Метамарфозы суда: дальнабойшчыка абвінавачвалі ў падрыве петарды каля ваеннай тэхнікі, а асудзілі за «экстрэмісцкае фармаванне»
Мінгарсуд завяршыў разгляд крымінальнай справы 50-гадовага кіроўцы-дальнабойшчыка Андрэя Бурака. Мужчыну першапачаткова абвінавачвалі ў хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання, альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК). Справу разглядаў суддзя Яўген Хаткевіч.
Паводле следства, увечары 11 траўня 2023 года «кіроўца аўтамабіля DAF, які праязджаў міма спыненай ваеннай транспартнай калоны, зрабіў падрыў неўстаноўленай прылады, самастойна вырабленай з піратэхнічных вырабаў, кінуўшы яго ў бок вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі».
Папярэдне мужчыну абвінавачвалі толькі ў хуліганстве, артыкул аб удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні з'явіўся падчас следства, а на судзе ўсё вывернулася наадварот: засталося толькі «экстрэмісцкае фармаванне».
Суддзя Яўген Хаткевіч прызначыў Бураку 5 гадоў пазбаўлення волі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114604

Мінімум 12 затрыманых: што вядома пра рэйд КДБ на адвакатаў
У Мінску 28 лютага супрацоўнікі КДБ зладзілі рэйд на адвакатаў. Па інфармацыі праваабаронцаў, было затрымана сама меней 12 адвакатаў. Большая частка з іх выйшлі на волю, а некаторыя застаюцца ў няволі.
За апошнія тры з паловай гады сотні адвакатаў зазналі рэпрэсіі па палітычных матывах: некаторыя сталі фігурантамі крымінальных і адміністрацыйных справаў, а кагосьці пазбавілі ліцэнзій. Цяпер у зняволенні знаходзяцца шэсць палітзняволеных адвакатаў.
«Вясна» распавядае, што вядома празатрыманні, а прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна каментуе пераслед адвакатаў.
«Калі кваліфікаваная юрыдычная дапамога спатрэбіцца прадстаўнікам рэжыму, ім таксама спатрэбяцца незалежныя і свабодныя адвакаты».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114605

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚖️Справу палітзняволенай Святланы Кароль пачнуць разглядаць у сакавіку
Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.
Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Святлану абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК).
Суд над ёй распачнецца 11 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Вадзім Бобыраў.
💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль
💻Напісаць анлайн

🤡Пракуратура змусіла інтэрнэт-краму зняць з продажу раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Еўропы"
Пракуратура Гомельскага раёна падчас маніторынгу інтэрнэт-сайтаў выявіла ў анлайн-краме прапанову аб набыцці кнігі "Сабакі Еўропы", якая раней была прызнаная "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
У выніку пракурор Гомельскага раёна вынес на адрас ПГУП "Кнігаград" прадпісанне, у якім запатрабаваў выключыць з каталога дадзеную кнігу.

📸"Разгубленасць і бездапаможнасць". Што распавядаюць былыя палітвязні пра фатаграфаванне ў калоніях
З 2020 года праз фотасесію ў месцах няволі прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах. Былыя палітзняволеныя распавялі ў праекце "Магшоты палітвязняў", як гэта адбывалася ў гомельскай жаночай, віцебскай, шклоўскай і магілёўскай калоніях. Прыводзім некалькі такіх аповедаў.
"Ты толькі што перажыла этап — больш за восем гадзін транспарціроўкі ў аўтазаках, цягніку, кайданках. Не лепшы перажыты час. І вось ты нарэшце дабралася да калоніі, дзе ў цябе толькі што забралі ўсе твае рэчы, ты пакуль наогул не разумееш, што адбываецца... І вось даюць ружовую сукенку і кажуць: "Станавіся да сцяны — мы цябе сфатаграфуем!" Там нельга зрабіць некалькі дубляў. Адзін дубль — на ўвесь твой тэрмін".
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114608
📍Больш сведчанняў пра фатаграфаванне ў месцах няволі 👉 mugshots.spring96.org

spis_ekstremistau.pdf
4.2 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 26 чалавек — цяпер у ім 3845 прозвішчаў
1 сакавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі мастачку Ганну Крук, брэсцкага айцішніка, якога асудзілі за данаты каліноўцам Аляксандра Сысоева, былога ваеннага Дзмітрыя Гуліна,
Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

"Бутэлькай з вадою следчы выбіў мне зубы". Былы палітвязень Міхаіл Жамчужны пра апошняе затрыманне
Міхаіла затрымалі падчас масавага рэйду сілавікоў 23-24 студзеня па падазрэнні ў супрацы з ініцыятывай па дапамозе палітзняволеным "Dissidentby". Ён сапраўды падтрымліваў двух палітвязняў. Мужчына з'ехаў з краіны і распавёў "Вясне", як яго затрымлівалі за праяву салідарнасці, як падчас допыту ў КДБ яму выбілі зубы, а пасля ягонай заявы аднаго з супрацоўнікаў пазбавілі прэміі. Міхаіл таксама падзяліўся парадамі, як не патрапіць пад паўторнае затрыманне.
"Падчас допыту я стаяў тварам да сцяны. Зайшоў следчы з суседняга кабінета. Ён пагаварыў са мною, спытаў, чаму я не размаўляю "на роднай мове". А затым моцна ўдарыў мяне па ніжняй сківіцы бутэлькай і выбіў керамічны мост".
Фота: Naviny.by
Чытаць цалкам 👉https://spring96.org/be/news/114611

Сілавікі затрымалі гарадзенца за распаўсюд "экстрэмізму" і ўдзел у пратэстах
Сілавікі затрымалі жыхара Гродна Сяргея Ганчарука, "пакаяльнае" відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.
Мужчына нібы распаўсюджваў "экстрэмісцкія" матэрыялы ў Тэлеграме і тры разы ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, піша "Медыязона".

💔"Збівалі да фіялетавых ног, пасадзіўшы мяне каля дзвярэй, каб я чула". Спявачка Мэрыем Герасіменка распавяла пра збіццё свайго хлопца
Былая палітзняволеная спявачка Мэрыем Герасіменка рэпрэсаваная за выкананне каля бара "Банки-бутылки" на Зыбіцкай песні з рэпертуару ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы". У студзені 2023 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) да трох гадоў "хатняй хіміі". Пазней яна пакінула Беларусь. Мэрыем распавяла ў інстаграме гісторыю свайго пераследу, катаванні супраць яе хлопца Антона і спробу фальсіфікаваць справу супраць яе за "фінансаванне УСУ". Перадрукоўваем ейны аповед.
"Збівалі Антона чатыры прадстаўнікі ГУБАЗіК, закрыўшы ў кабінеце, да фіялетавых ног, пасадзіўшы мяне каля дзвярэй, каб я чула, як здзекуюцца над чалавекам толькі за тое, што ён, адмаўляецца казаць ілжывы данос на мяне і тое, што ён мой малады чалавек!"
Чытаць цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/114612

У Гомелі асудзілі галоўнага інжынера «Мілкавіты», нібыта ён фінансаваў «экстрэмісцкую» дзейнасць
Два тыдні ў Гомельскі абласным судзе разглядалася крымінальная справа былога галоўнага інжынера гомельскага прадпрыемства «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага. 47-гадовага жыхара Гомеля абвінавацілі ў фінансаванні «экстрэмісцкай» дзейнасці паводле арт. 361-2 КК. Справу з 25 студзеня разглядаў суддзя Сяргей Багінскі.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Стругальскі «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму», а таксама дасылаў грошы ў фонд BYSOL. Іншыя акалічнасці справы пакуль невядомыя.
У выніку Стругальскага пакаралі абмежаваннем волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114614

Былы палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
Нагадаем, актывіст з Вілейкі перастаў выходзіць на сувязь 15 лютага. Пазней стала вядома, што Кудзік знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, дзе адбывае 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Днямі ён павінен быў выйсці на волю.
Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.

Былая палітзняволеная Вольга Гарбунова стала лаўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу, якую ўручае Дзярждэп ЗША
Амерыканскае знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што Гарбунова — беларуская праваабаронца, якая «прысвяціла сваё жыццё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+ і іншых маргіналізаваных груп у Беларусі».
«Пасля фальсіфікацыі выбараў 2020 года ў Беларусі спадарыня Гарбунова была заключаная ў турму рэжымам Лукашэнкі пасля арганізацыі жаночых маршаў і, знаходзячыся ў турме, падверглася псіхалагічным катаванням з боку ўладаў і пагрозам смерці за дапамогу жанчынам, якія падвергліся гвалту, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля вызвалення спадарыня Гарбунова ўцякла з Беларусі, баючыся працягу рэпрэсій, і ў выгнанні ў Літве далучылася да кабінета Святланы Ціханоўскай, лідаркі беларускага дэмакратычнага руху».
За амаль 20-гадовую гісторыю прэміі да ўзнагароды было прадстаўлена больш як 190 жанчын з 90 краін.
Крыніца: Позірк

🎉Павіншуйце палітзняволеную Валерыю Глінскую з Днём народзінаў
У Мінскім гарадскім судзе 20 студзеня агучылі прысуд палітзняволеным супрацоўніцам МТБанку — Іне і Валерыі Глінскім — 7 і 6,5 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна.
Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» па трох артыкулах: ч. 3 арт 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).
Вярхоўны суд пакінуў ім прысуд без зменаў, а апеляцыйныя скаргі без задавальнення. Цяпер яны адбываюць тэрміны ў гомельскай калоніі.
3 сакавіка Валерыя адзначыць 29-годдзе ў зняволенні.
💌Павіншуйце яе: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Валерыя Андрэеўна Глінская

💔3 гады і 5 месяцаў за кратамі знаходзіцца палітзняволены валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк
У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).
Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.
💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк

📸«Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — mug shot ці магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала 30 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

✊Падтрымайце палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук
63-гадовую Ірыну 23 студзеня 2024 году, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
"Мама заўсёды рабіла так, каб я не знікала з парадку дня і была на слыху ў людзей [падчас майго зняволення], і мне вельмі важна, каб людзі ведалі і пра яе. Яна — наш герой! Чалавек, які ўсё жыццё жыў і паступаў па сумленні! Мы ёй вельмі ганарымся і бясконца яе любім!", — сказала Вольга падчас інтэрв'ю.
Цяпер Ірына знаходзіцца ў жодзінскай турме.
💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук
💻 Напісаць анлайн

❗️Мужчыну, якога затрымалі па вяртанні з Польшчы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
У Мінгарсудзе 21 сакавіка пачнецца разгляд справы супраць 29-гадовага ўраджэнца Жабінкі Рамана Галузы. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Падрабязнасці справы невядомыя. Справу будзе разглядаць Алены Шылько.
Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» абвясціў яго пошукі. Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.
Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі.
📌Распавядаем, каго і як у Беларусі пераследуюць за «здраду дзяржаве»

❗️Журналіста Ігара Карнея будуць судзіць за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні»
56-гадовага Ігара затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку яму прызначылі адміністрацыйны арышт, але на волю ён не выйшаў — з Акрэсціна Ігара перавялі ў СІЗА ў межах крымінальнай справы.
Стала вядома, што Мінскі гарадскі суд 19 сакавіка пачне разляд справы журналіста. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацар. Ігара абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
💌Падтрымайце Ігара грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Ігару Пятровічу Карнею

💔Роўна год таму быў вынесены прысуд праваабаронцам «Вясны»
3 сакавіка 2023 году суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Пазней Алеся этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя — у папраўчую калонію №17 у Шклове.
💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам