🗣Павел Сапелка: Для ўладаў Расіі і Беларусі чалавечае жыццё не ўяўляе каштоўнасці
Юрыст «Вясны» Павел Сапелка ў размове з «Белсатам» пракаментаваў смерць у калоніі расейскай апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Паводле яго, гэта смерць нагадвае пра тое становішча, у якім знаходзяцца беларускія палітвязні.
«І гэта нагадвае нам пра тое, што ў любы дзень мы можам пачуць у тым жа кантэксце імя любога з паўтары тысячы палітвязняў. Мы ведаем, што ў нас у калоніях многія людзі па сваім стане здароўя, па ўзросце значна менш здольныя пераносіць гэтыя цяжкія, часам невыносныя ўмовы, чым нават той жа загінулы ў расейскай калоніі Навальны.
Нашы калоніі не знаходзяцца за палярным кругам, але адміністрацыі калоніяў, падобна, пра гэта глыбока шкадуюць і ствараюць у нашых беларускіх калоніях умовы, якія можна назваць катавальнымі і якія дакладна з’яўляюцца забароненымі з пункту гледжання міжнародных абавязкаў з Беларусі ў галіне правоў чалавека».

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітвязня Алега Гаўрылава з Днём народзінаў
Алег — трэнер з Салігорску, затрыманы за распаўсюд пратэсных газет. Яго абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У снежні 2022 года суддзя Алена Міснік прызнала Алега вінаватым і прызначыла яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Цяпер палітвязень адбывае тэрмін у ПК-11 у Ваўкавыску.
Сёння Алегу споўнілася 43 гады.
💌 Павіншуйце яго лістамі і паштоўкамі: ПК № 11. 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Алег Ігаравіч Гаўрылаў
💻Напісаць анлайн

💔«Я вельмі хачу, каб людзі не баяліся гаварыць». Інтэрв'ю з экс-палітвязняволенай Вольгай Такарчук
Блогерка і экс-палітзняволеная Вольга Такарчук была асуджаная на паўтара года калоніі. Пасля 23 студзеня 2024 года яна пакінула Беларусь дзякуючы BySOL, а яе маці цяпер прызнаная палітзняволенай.
У інтэрв'ю «Вясне» Вольга распавяла пра тое, як гэта — быць палітзняволенай, пра падтрымку сімвалічных «хросных», пра суд і калоніі, пра сваіх дзяцей, і пра тое, чаму важна — не маўчаць.
«Усё рана ці позна сканчаецца, усё цыклічнае, трэба проста не апускаць рукі, верыць і нешта рабіць. Проста заўсёды нешта рабіць. Любое маленькае дзеянне... Калі шмат маленькіх дзеянняў, ужо атрымліваецца вялікае добрае маленькае дзеянне, і так, як пазлік, складваецца цэлая карціна».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114421

❗️У Мінску затрыманы кіраўнік ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук
Як паведамляе @euroradio, ён збіраўся ўскласці кветкі каля расійскай амбасады ў Мінску — ушанаваць памяць расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.
Мужчына паспеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП.
Вядома, што пасля затрымання яго адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🗣«Здагадкі і падробкі». Праваабаронца пракаментаваў прапагандысцкае «расследаванне» пра назіральнікаў за выбарамі
Увечары ў чацвер, 15 лютага, на дзяржаўным тэлеканале «АТН» выйшла чарговае «расследаванне» прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай з гучнай назвай «Как экстремисты хотели использовать белорусов на выборах? Это другое». Яно прысвечана «Вясне», місіі маніторынгу «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і назіральнікам на выбарах.
З праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам разбіраемся, што не так з гэтым «расследаваннем». Спойлер — усё.
«Прапаганда і спецслужбы спехам зляпілі чарговую пародыю на расследаванне. І як заўсёды, у аснове "расследавання" – здагадкі і падробкі. У гэтай улады напярэдадні галасавання стабільнае толькі адно: выдзіманыя лічбы ў афіцыйнай статыстыцы па выніках выбараў і пацукі ў водаправодзе (вагнераўцы ў лясах, дыверсанты на балотах)».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114422

💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
Для людзей з пэўных уразлівых групаў зняволенне апынаецца яшчэ большым выпрабаваннем, чым для астатніх.
Нагадваем наш архіўны тэкст пра людзей з уразлівых групаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі.
«Для тых з іх, хто з прычыны стану здароўя і наяўнасці цяжкіх захворванняў адчувае асаблівыя пакуты, чыё жыццё ў сувязі з гэтым пастаўленае ў небяспеку, вызваленне не можа быць прадметам уладных маніпуляцый, палітычных дыскусій і інсінуацый.
Яно павінна адбыцца неадкладна, у якасці першага кроку да сапраўднага нацыянальнага прымірэння, каб не абцяжарваць немінучую адказнасць вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці», — кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366
🗣Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo

🎥Мінімум 55 беларусаў. Распавядаем, каго і як у Беларусі пераследуюць за «здраду дзяржаве»
Незалежныя журналісты, фігуранты справы «Рабочага руху», святар, музыка, медыяменеджар, бізнесмен, айцішнік, культурніцкі менеджар, былыя сілавікі і вайскоўцы — гэта невялікі пералік, каго ў Беларусі пераследуюць за «здраду дзяржаве".
Распавядаем падрабязней у нашым новым TikTok-відэа

❗️Следчы камітэт сцвярджае, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ «данацілі экстрэмістам»
Пра гэта стала вядома з дакладной запіскі «аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў», якую ведамства даслала ў некаторыя навучальныя ўстановы.
Сцвярджаецца, што ў дачыненні да гэтых людзей «праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні».
У сваёй дакладной запісцы Следчы камітэт пагражае тым, хто данаціў, арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), 361-3 КК (фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах) і 290-1 КК (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці).
💵 60 чалавек асудзілі за данаты. Як у Беларусі пераследуюць за салідарнасць, і як не патрапіць за гэта пад рэпрэсіі

У Вілейцы знік былы палітвязень Андрэй Кудзік
Ён не выходзіць на сувязь з 15 лютага.
Актывіста з Вілейкі неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 года: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі. У лютым 2022-га году Андрэю прысудзілі 2 гады калоніі паводле «народнага» арт. 342 КК. На судзе актывіст не прызнаў віну і адмовіўся ад дачы паказанняў. 18 ліпеня 2023 году палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
У мінулым кастрычніку яму прызначылі 15 сутак арышту за віншаванне Украіны з Днём Незалежнасці ў TikTok.

Лукашэнка прызначыў суддзёй Вярхоўнага суда Дзіну Кучук
У чацвер менавіта яна агучыла прысуд па «справе BYPOL».
Дзіна Кучук ўзначальвала судовыя працэсы па справах шмат якіх палітвязняў — яна прызначыла тэрміны фігурантцы «справы ЧКБ» Святлане Бычкоўскай, навукоўцу Юрыю Адамаву, паліталагіням Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай, вынесла завочны прысуд па справе нападу на амбасаду Беларусі ў Лондане.

💔3 гады і 5 месяцаў Марфа Рабкова знаходзіцца ў зняволенні. Падтрымайце яе!
Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.
💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

«Навошта вы яго трымаеце ў турме?». Былы палітвязень пра псіхічна хворых людзей, якіх сядзелі разам з ім
Маналог былога палітвязня, затрыманага па рэзананснай «справе Зельцэра» восенню 2021 года.
«У іх ёсць дыягназы, якія стаяць у "Навінках" альбо нейкіх іншых псіхіятрычных клініках на ўліку, і атрымлівалася так, што ён стаіць на ўліку, а яго ўсё адно змяшчаюць у турму, потым вязуць з турмы з Жодзіна на "Валадарку", а адтуль ён едзе ў нашу псіхіятрычную лякарню, адтуль яго прывозяць назад, потым ён сядзіць далей, суд ідзе без яго, потым яго назад вязуць на "Валадарку", а адтуль ён ужо потым едзе ў клініку лячыцца.
То бок, калі вы падымаеце дакументы і бачыце, што чалавек псіхічна не здаровы, навошта вы яго трымаеце ў турме? Вы яго адразу вязіце ў клініку лекаваць! А ў яго там пакуль пройдзе гэты суд без яго, па коле, следства, ён мінімум паўгода сядзіць у турме».
🔹«Шмат хто быў гатовы ахвяраваць сабой». Экс-палітвязень распавёў пра затрыманне па «справе Зельцэра»

Палітзняволены Рыгор Кастусёў скрадзіцца на здароўе
Пра гэта ў Facebook напісаў зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.
«Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Па апошняй інфармацыі ў камеры адзін. Скардзіцца на здароўе. Кажа, што апошнія два месяцы ў "Воўчых норах" былі вельмі цяжкімі. Доўгі этап у Гародню таксама падкасіў здароўе...»
Нагадаем, Кастусёва асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў Рыгора абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.
💌Падтрымайце палітвязня: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Рыгор Андрэевіч Кастусёў

🗣Запрашаем на канферэнцыю! Штрафны ізалятар, карцар, ПКТ: інструмент выпраўлення ці знявагі?
«Лекары за праўду і справядлівасць» арганізавалі экспертнае даследаванне праблемы захавання правоў зняволеных пры змяшчэнні іх у штрафныя ізалятары (карцэры, ПКТ).
Акрамя прэзентацый вядомых экспертаў, падчас канферэнцыі прадугледжваецца калектыўнае абмеркаванне праблемы, магчымасці і спосабы яе вырашэння на сучасным этапе.
📍Уваход вольны, аднак для стварэння спрыяльных умоў для ўдзельнікаў варта папярэдне зарэгістравацца.
🔹Дзе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Вільня, Vilniaus g. 20
⏰Час: 20 лютага (аўторак) ў 10.00.
⁉️Падрабязнасці па спасылцы

🎥Каго яны баяцца? Закрытыя камісіі Шрэдынгера рэпеціруюць 2025 год
У гэтым відэа «Справа выбару» спытала ў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» як фармуюцца камісіі, хто ў іх уваходзіць і чаму за гэтым трэба назіраць.
• Каго хвалююць выбары* у Беларусі?
• Што змянілася з 2020 года?
• Камісіі цалкам закрыліся. Навошта?
• Да чаго рыхтуюцца камісіі Шрэдынгера?
• Як даведацца хто ўкідвае бюлетэні?
Глядзець на YouTube 👉 https://www.youtube.com/watch?v=AOYYE0AE2XM

YouTube
Кого они боятся? Закрытые комиссии Шрёдингера репетируют 2025 год / Справа выбару
В этом видео "Справа выбару" спросила у кампании "Правозащитники за свободные выборы" как формируются комиссии, кто в них входит и почему за этим нужно наблюдать.
В гостях у "Справы выбару" побывала Светлана Головнёва — экспертка правозащитного центра "Вясна".…

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔Былая палітзняволеная блогерка Вольга Такарчук некаторы час сядзела ў адной камеры ў СІЗА-1 з праваабаронцай «Вясны» Марфай Рабковай
У інтэрв'ю «Жыццю-Маліне» яна распавяла пра ўжо легендарны торт Марфы, які тая прыгатавала на свой дзень народзінаў за кратамі.
💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн
🔹«Я вельмі хачу, каб людзі не баяліся гаварыць». Інтэрв'ю з экс-палітвязняволенай Вольгай Такарчук

Качанава заявіла, што ў Беларусі могуць увесці электроннае галасаванне
«Я лічу, што ўвядзенне электроннага галасавання магчымае ў нашай краіне. Таму што для людзей гэта зручна. Але трэба зрабіць правільна і сумленна, каб гэта не ўшчаміла нічые магчымасці пры галасаванні і каб не дапусціць фальсіфікацыяў.
Над гэтым пытаннем сёння працуе ЦВК. Яны абагульняюць досвед іншых краін, аналізуюць», — адзначыла старшыня Савету Рэспублікі на сустрэчы са студэнтамі БДУ.

💌Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням
Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць Кульша Вікторыя, Кароль Святлана, Папковіч Алесь, Карэцкі Андрэй, Таратыпаў Зміцер, Храловіч Аляксей, Сашуноў Анатоль, Шлюхціц Ціхан, Парфёнаў Руслан.
📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст
💻Напісаць анлайн
⁉️Як яшчэ падтрымаць палітзняволеных?
✍️Паўтара года кожны тыдзень. Як беларусы Масквы пішуць паштоўкі палітвязням