Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
22K photos
471 videos
82 files
19.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
😔Палітвязень Сцяпан Латыпаў у турме захварэў на цынгу

Пра гэта стала вядома @pozirkonline.

Цынга – захворванне, звязанае з нястачай вітаміну С. Пры адсутнасці вітаміну яна можа развіцца за чатыры тыдні, пры недахопе – за чатыры месяцы. На фоне зьніжэння імунітэту характарызуецца ломкасцю сасудаў, кроватачывасцю дзясен, выпадзеньнем зубоў, болем у канцавінах.

Нагадаем, у 2021 годзе Латыпава асудзілі да 8,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў. Пазней яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

💌 Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Сцяпан Сяргеевіч Латыпаў
💻Напісаць анлайн
«За мір, парадак, стабільнасць і камфортнае даўгалецце»: перадвыбарныя абяцанні мазырскіх кандыдатаў

Пры аналізе перадвыбарных абацанняў кандыдатаў у дэпутаты ў Мазырскі гарадскі і раённы саветы ўвагу звяртае іх агульны і прапагандысцкі характар: за рэдкім выключэннем перадвыбарныя праграмы кандыдатаў уяўляюць сабой набор дэкларатыўных ідэалагічных штампаў без аніякай канкрэтыкі задач, якія народныя абранцы ставяць перад сабой.

Складваецца ўражанне, што на Мазыршчыне адсутнічаюць сацыяльна-эканамічныя праблемы і выбарцам, акрамя «міру, парадку і стабільнасці» больш абяцаць няма чаго.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114387
⚖️Каб абскардзіць адміністрацыйны прысуд, запрасіце ў суда матывіровачную частку, і звяртайцеся па дапамогу да юрыстаў «Вясны»

Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Навошта гэта патрэбна?

- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу.

📍Калі ласка, запрашвайце матывіровачную частку сваёй пастановы ў судзе — гэта вельмі важна!

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
❗️У Лельчыцкім раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Што канкрэтна здарылася, не паведамляецца.

Адзначаецца, што ён уведзены упраўленнем КДБ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Жыхароў раёна просяць захоўваць спакой і выконваць патрабаванні сілавікоў.

UPD. Журналістам @euroradio ў Лельчыцкім райвыканкаме сказалі, што гэта вучэнні.
На Віцебшчыне няма дэпутацкіх праграм, напісаных на беларускай мове

На 60 дэпутацкіх месцаў Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў балатуецца 115 кандыдатаў: каэфіцыент канкурэнтнасці — 1,9 чалавека на мандат. Неабходна адзначыць, што ў 10 акругах балатуецца толькі адзін кандыдат, у 45 — па два і ў пяці — па тры кандыдаты.

Усе зарэгістраваныя прэтэндэнты на сайце Вітаблвыканкаму апублікавалі свае перадвыбарчыя праграмы. Усе праграмы напісаны на рускай мове.

Практычна ўсе яны носяць агульны характар. У многіх праграмах заўважны большы масштаб праблемаў, якія закранаюць будучыя дэпутаты, маючы «абласны» мандат.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114394
❗️Супрацоўніка віцебскага аблвыканкаму судзяць за «агентурную дзейнасць» на карысць Украіны

У Віцебскім абласным судзе распачаўся суд над 37-гадовым грамадзянінам Украіны Андрэем Шмаем. Яго абвінавачваюць па двух цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 358 (шпіянаж) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасць), па якіх украінцу пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае Яўген Бурунаў. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Мужчына нарадзіўся ў Чарнігаве і мае ўкраінскае грамадзянства. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы. Сям'я ўжо 10 гадоў жыла ў Віцебску. Працаваў Андрэй рабочым па абслугоўванні будынкаў Віцебскага аблвыканкаму.

У фільме АНТ пра тэракт у Мачулішчах гаворыцца, нібыта Андрэй рэгулярна адпраўляў інфармацыю пра сітуацыю ў аблвыканкаме праз мэсэнджар Signal ва Украіну свайму малодшаму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні «Поўнач» і з'яўляецца намеснікам камандзіра ў аператыўных справах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114395
Начальніка змены вафельнага цэху ААТ «Спартак» судзілі за «экстрэмізм»

Стала вядома пра затрыманне Віталія Слукі, начальніка змены вафельнага цэху СП ААТ «Спартак», піша «Гомельская Вясна».

13 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля на Віталя было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмістскіх матэрыялаў). Пастанову выносіла суддзя Таццяна Волкава. Вынік пасяджэння высвятляецца.
Сілавікі затрымалі гродзенскага таксіста

Сцвярджаецца, што ён нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «плана Перамога», удзельнічаў у пратэстах і пакідаў абразлівыя каментары. Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што затрыманы — былы футбольны фанат.

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, затрыманы — Аляксандр Буцько.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную кансультацыю праваабаронцаў
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Узброеныя сілавікі ўварваліся ў кватэру да беларускі, якая вярнулася на радзіму з Літвы

У «пакаяльным відэа» жанчыну прымусілі расказаць, што яна ў адным з паблікаў ва «УКантакце» пакінула каментар з абразай «прадстаўнікоў улады».

Прапагандысты ўдакладнілі, што затрыманая працяглы час жыла ў Літве. Распачата крымінальная справа.

Як адзначае @zerkalo_io, пост пра затрыманне жанчыны пазней быў выдалены.

Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманая — Таццяна Арахоўская.
Напярэдадні адзінага дня галасавання смаргонская пракуратура выносіць папярэджанні «неблаганадзейным» асобам

Папярэджанні аб адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах масава выносяцца пракурорам у Смаргонскім РАУС. Грамадзяне, якіх выклікалі ў міліцыю на 14 лютага, звязваюць гэта з адзіным днём галасавання, які пройдзе ў Беларусі 25 лютага.

Прычым, у адрозненні ад ранейшых прафілактычных захадаў улады, не засталіся ў баку і асобы, якія стаяць на ўліку, як схільныя да ўжывання алкаголю. Папярэджанні ад пракурора атрымалі таксама жыхары Смаргоні, якія адбывалі пакаранне па «народным» і «экстрэмісцкіх» артыкулах.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114398
74-гадоваму мікашэвіцкаму пенсіянеру прызначылі 15 сутак арышту за «класы» ў «Аднакласніках»

Анатоля Прышчыка затрымалі надвячоркам 12 лютага. Як паведамлялі сваякі, затрыманне было жорсткім: «з чорнага бусу выпрыгнулі 15 амбалаў са зброяй, кінулі 74-х гадовага дзядульку тварам аб зямлю».

Па інфармацыі @viasna_brest, сёння лунінецкая суддзя Вікторыя Жук прызначыла 15 сутак арышту Анатолю. Падставай сталі колішнія лайкі ў «Аднакласніках» пад інфармацыяй пра Святлану Ціханоўскую.

Сам Прышчык на суддзе казаў, што не помніў пра тыя лайкі. І звяртаў увагу на свой стан здароўя (у 2022 годзе яму аперавалі рак лёгкага, мае праблемы з сэрцам). Тым не менш, яго пакаралі па ч.2 арт.19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Анатоль Прышчык быў сябрам партыі БСДП (Грамада), неаднаразова з'яўляўся назіральнікам на выбарах.
Вынесены завочны прысуд па «справе BYPOL»

Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350 000 еўра.

Аляксандру Азараву прызначылі 25 гадоў, Мацвею Купрэйчыку, Уладзіміру Жыхару і Ігару Лобану, Алегу Талерчыку — 12 гадоў, Андрэю Астаповічу — 11 гадоў.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114400
🇺🇳Камітэт ААН па правах чалавека запатрабаваў «тэрміновых мер абароны» Сяргея Ціханоўскага, Максіма Знака і Віктара Бабарыкі

«Утрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам, якое стварае рызыку іх гвалтоўнага знікнення, сведчыць аб стратэгіі пакарання палітычных апанентаў і ўтойвання доказаў жорсткага абыходжання і катаванняў, якім яны падвяргаліся з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і турэмнай адміністрацыі», — гаворыцца ў заяве экспертаў, піша «Люстэрка».
У Віцебску па «экстрэмісцкім» артыкуле сёння судзяць прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву

На сёння было прызначана пасяджэнне ў дачыненні да вядомай віцебскай прарасійскай актывісткі па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, піша @vitebsk_info.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Вынесены завочны прысуд па «справе BYPOL» Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам справы паводле 13 крымінальных артыкулаў ад 11 да 25 гадоў зняволення і штраф на агульную суму больш чым 350 000 еўра. Аляксандру Азараву прызначылі 25 гадоў, Мацвею Купрэйчыку…
Суддзя Дзіна Кучук прызначыла фігурантам «справы BYPOL» штрафаў больш чым на 350 000 еўра

Так, Аляксандр Азараў павінен выплаціць 400 000 рублёў, Матвей Купрэйчык — 220 000 рублёў, Уладзімір Жыгар, Ігар Лобан, Андрэй Астаповіч — па 200 000 рублёў, Алег Талерчык — 40 000 рублёў. Агулам 1 260 000 беларускіх рублёў.

🔹Вынеслі прысуд па «справе BYPOL»: ад 11 да 25 гадоў калоніі
«Вы перавярнуліся, мне і легчы ўжо няма куды». У якіх умовах трымалі затрыманых па «справе Зельцэра»

Маналог былога палітвязня, затрыманага па рэзананснай «справе Зельцэра» восенню 2021 года.

«Нас усіх у камеры засунулі па адной справе — "справе Зельцэра" — і ў нас было асобна такіх камер пяць-шэсць.

Потым у камеры нас было ад 28-мі да 32-х чалавек. Мы спалі, хто як, на нары па два чалавекі. У залежнасці ад камеры даўжыня стала адрознівалася: калі доўгі стол, то спалі па два чалавекі на стале і два на лаўцы, хтосьці пад стол, хтосьці пад лаўку, астатнія на падлозе.

Каб вы разумелі ўмяшчальнасць камеры: я неяк раніцай прачынаюся, а чалавек у нас такі быў паўнаваты, стаіць каля сценкі, я кажу: "А чаго ты не спіш?", ён адказвае: "Ды я падняўся ў прыбіральню схадзіць, вы перавярнуліся, мне і легчы ўжо няма куды". І ўсё, да раніцы стаяў, да пад'ёму».


🔹«Шмат хто быў гатовы ахвяраваць сабой». Экс-палітвязень распавёў пра затрыманне па «справе Зельцэра»
✍️Паведамляйце пра парушэнні падчас выбараў* праваабаронцам

Ваша інфармацыя будзе выкарыстоўвацца экспертамі для ацэнкі выбарчай кампаніі на адпаведнасць міжнародным стандартам у сферы свабодных і дэмакратычных выбараў.

Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў зборы інфармацыі.

🔹Паведаміць пра парушэнні падчас выбараў*@ViasnaSOS
🔹Абскардзіць парушэнні —
@zvarot96
🔹Паведаміць пра парушэнні праз
Google-форму
У Слоніме праведзены ператрус у кватэры грамадскага актывіста Алеся Масюка

Канфіскаваны паперы, мужчына затрыманы.
Вялікае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Propovednyk чат», «СТОЛИН ПЕРЕМЕН-ЧАТ», «Tradycyja», «Харитонов 🇺🇦», «Радикальная теория и практика»;
📍Instagram старонкі «europeanbelarus», «julia_tarasevich», «9_avgusta», «hajtaktv»;
📍Кнігі «Застольные разговоры Гитлера», «Россия, которой не было. Загадки, версии, гипотезы»;
📍Facebook старонкі «Partyzan», «Новы Час/ Novy Čas», «Парламенцкая Рэспублiка БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСI !!!», «Настоящая Беларусь», «МАЯ КРАІНА - ВОЛЬНАЯ I ВЯЛIКАЯ ЕУРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ !!!»;
📍YouTube-канал «Першы Пiнскi»;
📍Сацсеткі і лагатып праекту «Voice_of_Belarus»;
📍Відэаролік на YouTube «ГУпоЗ»;
📍Старонка ў «Х» «BG.Media»;
📍Старонкі ў «Аднакласніках» «Микашевичи – мой город», «ПЕРШЫ РЕГIЁН-1REG.ВY (Брэсцкая вобласць)»;
📍TikTok-старонкі «Жыве Беларусь♥️♥️♥️», «Žyvie Bielaruś», «BY. ЕвроБелорус», «budsoboj», «Кацярына», «Dapamoga», «aliakseikuzmitskу».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Сацсеткі «Купалаўцаў», кліп пра Лукашэнку і сайт Саюзу палякаў на Беларусі — папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Belpol», «Думаць Беларусь»;
📍Instagram старонкі «Трушный Борисов», «ПОБАЧ🕊 Информационный чат о гуманитарной помощи беженцам», «Акцыi беларусаў Варшавы», «ОАО "Нафтан" неравнодушных людей», «Гомельский вестник – Распространение», «HEVALE», «БАЖ Беларуская асацыяцыя журналiстаў»;
📍Facebook-старонкі «Координационный совет», «Будзьма беларусКамі!», «97%»;
📍Сацсеткі мастачкі Вольгі Якубоўскай;
📍Сайт «stolin.bу»;
📍Сацсеткі праекту «Propovednik»;
📍Сайт, сацсеткі, лагатып і email праекту «Купалаўцы»;
📍Сайт «glosznadniemna.рl»;
📍Кліп «Лукашенко – МАЛЬЧИК НА ИСТРЕБИТЕЛЕ (feat. Ryanair) [Пиратская версия песни «Мальчик на девятке»]»;
📍Старонкі ва «Укантакце» «Brestnewspaper», «BG_LIVE», «Только ШОС!», «Александр Игнатюк»;
📍TikTok-старонкі «Андрей Кудик», «User387», «Belarus iz Mogileva», «Bel_Tok», «bajki atamana».

🔗Хроніка палітычнага пераследу