Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.93K subscribers
21.2K photos
464 videos
74 files
18.8K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны".
Адзін крок да дзіцячага садка: як у Баранавічах «апрацоўваюць» школьнікаў на тэму выбараў

Па ініцыятыве ўпраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама ў школах горада рэалізуецца праект «Парламентарый і дзеці: размова аб галоўным» пад дэвізам «Сёння — школьнік, заўтра — выбаршчык».

Паведамляецца, што ідэалагічная «апрацоўка» вучняў прайшла ўжо ў сярэдніх школах №16 і №20. Асаблівую ўвагу мясцовыя ідэолагі надалі будучаму адзінаму дню галасавання. Усе прысутныя даведаліся пра тое, якім чынам яны могуць унесці свой уклад у развіццё дэмакратычных працэсаў у краіне і важнасці правільнага выбару кандыдатаў.

Толькі вось пра тое, як зараз дзеці будуць уносіць свой уклад у выбарчую кампанію, газета не паведамляе.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114282
📝Выбары*2024. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў

🔹Вылучана 18 999 прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў, што значна менш у параўнанні з мінулай кампаніяй;

🔹Зарэгістравана 265 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пры самым нізкім працэнце адмоваў (8,4%), што паказвае на перадвызначанасць працэсаў вылучэння. Фактычна, прасочваецца логіка: «Як мінімум два чалавекі ў бюлетэні на акругу» для таго каб забяспечыць фармальную канкурэнтнасць;

🔹Аналіз спісаў зарэгістраваных кандыдатаў дазваляе канстатаваць яго цалкам «наменклатурны» характар: большасць кандыдатаў займаюць кіруючыя пасады, амаль адсутнічаюць кандыдаты працоўных прафесіяў. У адрозненне ад мінулых выбарчых цыклаў усіх кандыдатаў можна назваць праўладнымі, палітычная барацьба паміж імі адсутнічае;

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114270

✍️Збор інфармацыі аб парушэннях падчас выбараў* 2024
Толькі шэсць скаргаў паступіла ў суды падчас гэтай выбарчай кампаніі*

Па стане на 7 лютага ў суды паступіла толькі шэсць скаргаў, звязаных з выбарчай кампаніяй. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валер Калінковіч і дадаў, што беларускія суды змянілі графік працы для «аператыўнага разгляду скаргаў падчас выбарчай кампаніі».

Прэс-служба Вярхоўнага суда піша, што яны ацэньваюць сітуацыю, у якой праходзіць электаральная кампанія, як спакойную і кантраляваную.

У гэты ж час «Праваабаронцы за свабодныя выбары» называюць гэта «зачышчаным палітычным кліматам».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114284

📝Выбары*2024. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
За распаўсюд «экстрэмізму» аштрафавалі настаўніцу з Міёраў

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 25 студзеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў «Аднакласніках» пакарала штрафам у памеры 1000 рублёў настаўніцу міёрскай сярэдняй школы №2 Вольгу Нарэйку.

Згодна з пратаколам, Вольга Феафанаўна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла інфармацыйную прадукцыю з суполак «Маланка Медыя» і «STOP LUKA», піша «Віцебская Вясна».
«Крок наперад, два — назад»: як маніпулююць лічбамі на Гродзеншчыне, каб паказаць небывалую актыўнасць кандыдатаў

Першы намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Южык распавёў, наколькі актыўныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Гродзенскай вобласці. Пры гэтым, маніпулюючы лічбамі, ён адзначыў, што Гродзеншчына дасягнула вялікіх поспехаў у актыўнасці кандыдатаў:

«На 13 акругаў у Палату прадстаўнікоў было вылучана 38 кандыдатаў. Такім чынам, на акругу ў сярэднім прыпадае 2,9 кандыдатаў. Гэта крыху вышэй, чым у сярэднім па краіне. Гэта значыць выбары будуць канкурэнтнымі», — сказаў ён.

Пры гэтым чыноўнік замоўчвае той факт, што на папярэдніх парламенцкіх выбарах 2019 года на тых жа 13 акругах вылучалася 66 кандыдатаў. То бок, амаль у два разы знізілася цікавасць вылучэнцаў стаць парламентарыямі.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114286
❗️Як мінімум 224 чалавекі трапілі пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

📍Абсалютная большасць затрыманых — жанчыны.

📍Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных спраў — некаторых асудзілі да штрафаў паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП – «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

📍Некалькі чалавек былі затрыманыя ў межах крымінальных спраў. Папярэдне, людзям інкрымінуюць арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

🔹«Хто дапамагае з перадачамі?» Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы — @viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS
🤡Сілавікі знялі цэлы баявік пра затрыманне пенсіянера за фотаздымак «экстрэмісцкаму фармаванню»

Маладзечанская раёнка апублікавала сюжэт пра затрыманне мужчыны — вялікая колькасць сілавікоў у поўным абмундзіраванні і са зброяй прыйшлі затрымліваць пенсіянера за тое, што ён нібыта даслаў адзін са сваіх фотаздымкаў «экстрэмісцкаму фармаванню» ex-press.livе.

Паведамляецца, што затрыманы — грамадзянін Расіі. Сілавікі пагражаюць яму пазбаўленнем волі ад 2 да 6 гадоў, а таксама дэпартацыяй.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❤️Марына Адамовіч выйшла на волю пасля 15 сутак арышту

Пра гэта ў Facebook напісаў Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча затрымалі 23 студзеня падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 студзеня над ёй адбыўся суд паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15-сутачны арышт.
У «спіс тэрарыстаў» унеслі яшчэ пяць беларусаў

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек.

Сярод іх фігурант «справы ЧКБ» Аляксандр Юшкевіч, 31-гадовы Мікалай Галалюк, 34-гадовы блогер Ілля Салянкоў, 48-гадовы музыка Уладзіслаў Наважылаў, 43-гадовы Уладзімір Марозаў.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1141 чалавек, з іх 412 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1180 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).

⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»
Сілавікі затрымалі адміністратараў Telegram-чата «Общественный транспорт Гомеля» — у ім нібыта праводзілі «дыскрэдытацыю працы грамадскага транспарту»

Паведамляецца, што ў Telegram-чаце публікаваліся «забароненыя экстрэмісцкія матэрыялы і арганізоўвалася накіраванне напісаных пад капірку спам-скаргаў у арганізацыі, якія ажыццяўляюць пасажырскія перавозкі ў Гомелі».

У чаце было крыху больш 100 удзельнікаў і ў апісанні было пазначана, што гэта чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля. Напачатку лютага інфармацыйная прадукцыя чата была прызнаная «экстрэмісцкай».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤯«Заскочыў за сумессю для дзіцяці ў гіпермаркет "Грын", а там на фудкорце прадаюць піва». Як палітычныя «хатнія хімікі» трапляюць на суткі

Распавядае былы палітвязень, якія пасля вызвалення трапіў на «суткі». Там ён сустрэў «хатніх хімікаў», якія былі арыштаваныя за парушэнне рэжыму:

«Вы маладая сям'я, вы працуеце, у вас дзіця грудное, але ў вас абаіх "хатняя хімія". І як людзям схадзіць у краму, з'ездзіць у гандлёвы цэнтр? У іх вельмі надзвычай жорсткія ўмовы абмежавання волі, плюс яшчэ кантроль за ўсімі, вось гэтыя камеры распазнання асоб — і людзі трапляюцца на тым, што ён хутка заскочыў за сумессю для дзіцяці ў гіпермаркет "Грын", а там на фудкорце прадаюць піва. І фармальна гэта ўжо парушэнне. Фармальна па законе ён у неналежны час знаходзіўся ў месцы, дзе разліваюць алкаголь.

І суддзя тут мае ўсе рычагі, каб яго закрыць. Усё — тата едзе на суткі, мама сядзіць адна».

🔹«Зрабілі Акрэсціна паўсюль». Экс-палітвязень распавёў пра «суткі» пасля калоніі
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У «спіс тэрарыстаў» унеслі яшчэ пяць беларусаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ пяці чалавек. Сярод іх фігурант «справы ЧКБ» Аляксандр Юшкевіч, 31-гадовы Мікалай…
Адзначым, што сярод іншых, у «спіс тэрарыстаў» дадалі музыку і блогера, якія жывуць за мяжой

Гаворка пра вакаліста культавага метал-гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава і блогера Іллю Салянкова.

Каля іх прозвішчаў вісіць пазнака «абвінавачваюцца па арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».
🎉Павіншуйце палітвязня Аляксандра Бірэту з Днём народзінаў

У жніўні 2023 года суд Гродзенскага раёну прызначыў жыхару Верцялішак два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязня абвінавацілі паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 188 (паклёп). Акрамя гэтага, Аляксандр мусіць выплаціць тысячу рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Пацярпелая супрацоўніца АМАП Марыя Мазуркевіч хацела ўдвая большую суму.

Сёння, 7 лютага, мужчына адзначае 56-годдзе ў зняволенні.

💌Павіншуйце яго лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Аляксандр Іосіфавіч Бірэта
💻Напісаць анлайн
💔Павіншуйце актывіста Яўгена Афнагеля з 45-годдзем

Палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, асуджанага да сямі гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі амаль 2 гады і 10 месяцаў. Ён адбываў тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, а потым яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў магілёўскую турму № 4.

За час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму цяпер ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе. Вядома, што ў зняволенні на Яўгена аказваецца ціск з боку адміністрацыі папраўчых установаў.

Сёння палітвязень адзначае Дзень народзінаў.

💌Павіншуйце Яўгена: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Яўгену Ігаравічу Афнагелю
💻Напісаць анлайн