Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце палітзняволенага Дзмітрыя Свічкарова, асуджанага да 5 гадоў калоніі
Мінскі гарадскі суд у снежні 2023 года асудзіў Дзмітрыя Свічкарова да 5 гадоў зняволення. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК), фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361-2 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала суддзя Святлана Макарэвіч.
Палітзняволены быў затрыманы 2 жніўня. Вядома, што ў яго ёсць маленькае дзіця.
У Вярхоўным судзе заўтра, 6 лютага, адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Дзмітрыя. Старшыня судовай калегіі — судзя Руслан Царук.
💌Падтрымайце палітвязня: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзмітрый Ігаравіч Свічкароў
💻Напісаць анлайн

📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»
🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org
❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.

🎪«Створана вялікая колькасць магчымасцяў для палітычнай барацьбы». Як Tik-tok-блогера знялі з выбараў
«И у нас, на самом деле, создано огромное количество возможностей для ведения политической борьбы самыми разными способами, в самом разном объеме, но в рамках закона. И вы, дорогие беглые, могли бы тоже пользоваться этим законом…», — казаў адзін з нефарматных вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Арцём Дубінін падчас папярэдніх этапаў выбарчай кампаніі.
Але 30 студзеня стала вядома, што яго не зарэгістравалі ў якасці кандыдата.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114246
🔹«Трэба моцна падумаць, чым адзін вылучэнец адрозніваецца ад іншага». Хто ідзе ў дэпутаты па Міншчыне

У дзень галасавання пракурорскія работнікі Гомельшчыны будуць дзяжурыць у ізалятарах і СІЗА
Сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандр Ткачоў вучыў 5 лютага пракурорскіх работнікаў Гомельшчыны асаблівасцям выбарчай кампаніі 2024 года. Сустрэча пракурорскіх работнікаў адбылася па ініцыятыве пракурора Гомельскай вобласці Віктара Марозава.
Ткачоў распавядаў пра трансфармацыю выбарчай сістэмы пасля рэферэндуму 2022 года, зрабіўшы акцэнт на падрыхтоўцы і правядзенні Адзінага дня для галасавання. Сябра ЦВК таксама агучыў патрабаванні, якія прад'яўляюцца да назіральнікаў падчас электаральнай кампаніі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114247

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі трансгендэрную дзяўчыну за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» На «пакаяльным відэа» затрыманая расказала, што ў чэрвені 2023 года яе збіў украінец за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+ на заплечніку і пашкодзіў палец. Затрымалі дзяўчыну…
Трансгендэрную дзяўчыну арыштавалі на 13 сутак
Інфармацыю аб гэтым tghouse паведаміў яе знаёмы. Па словах хлопца, затрымалі яе ўвечары 31 студзеня. Калі адбылося пасяджэнне, і па якім артыкуле яе судзілі — невядома.
Нагадаем, пра затрыманне трансгендэрнай дзяўчыны стала вядома 3 лютага. На «пакаяльным відэа» затрыманая расказала, што ў чэрвені 2023 года яе збіў украінец за сцяжок Украіны побач са сцяжком ЛГБТ+ на заплечніку і пашкодзіў палец. Затрымалі дзяўчыну за перасланае паведамленне з «экстрэмісцкага рэсурсу».

«С уважением, ваш депутат!»: на Гродзеншчыне публікуюцца аднатыпныя праграмы кандыдатаў
Гэта ў абсалютнай большасці выпадкаў адна старонка машынапісанага тэксту, палова якой займае біяграфія кандыдата. Астатняе — папулісцкія логунгі, якія ўключаюць у сябе абяцанні, напрыклад:
• падтрымліваць грамадскую стабільнасць, міжнацыянальны і міжканфесійны мір, уключаць грамадзян у працэс прыняцця рашэнняў па пытаннях жыцця і развіцця рэгіёна;
• накіраваць свае вопыт, веды і магчымасці на абарону правоў і інтарэсаў выбаршчыкаў;
• у рамках рашэння агульнадзяржаўных задач улічваць інтарэсы жыхароў нашага рэгіёна;
• рэалізоўваць новыя праекты па развіцці нацыянальнай культуры і самабытнасці, патрыятычным выхаванні моладзі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114250

Жыхар Ліды патэлефанаваў у міліцыю — яго асудзілі за абразу Лукашэнкі
Стала вядома, што 27 снежня 2023 года ў Лідзе агучылі прысуд 63-гадоваму Генадзю Жукелю. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Наталля Лобан.
Мужчына патэлефанаваў у раённую міліцыю і выказаўся ў бок Лукашэнкі, калі размаўляў з дзяжурным.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114251

На Віцебшчыне 31 чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты
Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома. Паводле яго, 1 лютага правам абскарджання рашэнняў акруговай і гарадской выбарчых камісій скарысталіся два грамадзяніны.
«Абласная камісія пакінула іх звароты без задавальнення. У іх застаецца права абскардзіць рашэнне абласной камісіі ў Віцебскім абласным судзе», — удакладніў Хома. З іх аднаму — у абласны Савет, 22 — у раённыя Саветы, 7 — у гарадскія гарадах раённага падпарадкавання і 1 — у сельскія Саветы. 11 чалавек самі знялі свае кандыдатуры.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114254

🗣У Варшаве адбудзецца вялікая прэс-канферэнцыя па тэме палітвязняў і дапамогі іх сем'ям
Цягам апошняга тыдня студзеня ў Беларусі адбываліся затрыманні людзей, якія падазраюцца ў атрыманні дапамогі ад гуманітарнага праекта INeedHelpBy, рэпрэсіі закранулі больш за дзвесце чалавек.
У пятніцу, 9 лютага, у 14.00 на прэс-канферэнцыі прававую ацэнку сітуацыі дадуць эксперты ПЦ «Вясна», фондаў BYSOL і BYHELP, фонду «Краіна для Жыцця», ініцыятывы Dissidentby і грамадскай арганізацыі «Хрысціянская Візія».
Эксперты падзеляцца сваім бачаннем, агучаць карысныя рэкамендацыі для ўсіх, хто ўключаны ў працэс падтрымкі і дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій.
📍Беларускі Моладзевы Хаб (Варшава, вуліца Doźynkowa, 6a).
🔹Рэгістрацыя не патрэбная, уваход вольны

Forwarded from "Вясна" назірае
📊Мінімум 310 затрыманых: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў студзені
Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У студзені праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 560 фактаў рэпрэсій, з якіх мінімум 310 — затрыманні. Гэта прыкладна па 10 затрыманых у дзень.
Таксама ў мінулым месяцы было разгледжана мінімум 349 адміністрацыйных справаў. Суды прызначылі не менш за 46 адміністрацыйных арыштаў і 77 штрафаў.
📍"Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў студзені 👉 https://spring96.org/be/news/114257

Чарговы «хапун» на Гомельшчыне — затрымана як мінімум 7 чалавек
Усіх іх вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

На Магілёўшчыне кандыдат у дэпутаты агітуе галасаваць за сябе людзей, чыё працоўнае месца шмат у чым залежыць ад яго
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, а ў мінулым міністр аховы здароўя Валерый Малашка ідзе кандыдатам на выбары ў дэпутаты парламента. Балатавацца ён вырашыў па Шклоўскай акрузе № 90 (туды ўваходзіць Шклоўскі, Бялыніцкі, Круглянскі і частка Магілёўскага раёнаў).
Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, менавіта ён будзе прызначаны наступным дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па гэтай акрузе. На карысць гэтага кажа хоць бы той факт, што Малашка вылучыўся кандыдатам у дэпутаты ўсімі даступнымі спосабамі – і ад працоўных калектываў, і зборам подпісаў грамадзян і ад партыі «Белая Русь».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114255

Сілавікі затрымалі мужчыну, які падчас пратэстаў даў інтэрв'ю Onliner
«Пакаяльнае відэа» з ім апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Сілавікі пагражаюць рэпрэсіямі і сяброўцы затрыманага, з якой ён быў разам на акцыі пратэсту.
UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманыя — Анастасія Анісько і Аляксандр Шпарло.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
«Пакаяльнае відэа» з ім апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.
Сілавікі пагражаюць рэпрэсіямі і сяброўцы затрыманага, з якой ён быў разам на акцыі пратэсту.
UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманыя — Анастасія Анісько і Аляксандр Шпарло.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
У Гомелі пачаўся суд над кампаніяй сяброў за стварэнне чату і падтрымку Украіны
У Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над трыма жыхарамі абласнога цэнтра, якіх абвінавачваюць адразу па некалькіх «палітычных» артыкулах: «cадзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), «cтварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (ч. 1 арт. 361-1 КК), а таксама «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).
Працэс праходзіць у закрытым рэжыме, таму сутнасць абвінавачвання невядомая. Згодна з раскладам суда, справу разглядае суддзя Алег Харошка.
Абвінавачаныя — Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменнаў — ужо амаль год знаходзяцца ў зняволенні: столькі доўжылася следства. Іх і яшчэ аднаго гамельчука жорстка затрымалі ў сакавіку 2023 года. Тады сілавікі зрабілі справаздачу аб раскрыцці «злачыннай групы», якая «збіралася ў гаражным кааператыве», якую назвалі «спячай ячэйкай экстрэмістаў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114262

У Светлагорску перадвыбарная агітацыя праходзіць пад завесай сакрэтнасці
У Светлагорску заўважаныя першыя агітацыйныя пікеты кандыдатаў у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. Праўда, з афіцыйнай інфармацыі невядома – за каго з кандыдатаў агітавалі ў лесапаркавай зоне горада.
Паведамляецца, што давераныя асобы давалі тлумачэнні, раздавалі брашуры, у якіх утрымлівалася актуальная інфармацыя па канкрэтным кандыдату, а таксама галоўным аспектам маючай адбыцца выбарчай кампаніі.
Аднак на апублікаваных фотаздымках нябачна ні давераных асоб, ні зацікаўленых выбарцаў: толькі навучэнцы і школьнікі з балонікамі на марозе, якія «дапамагаюць ствараць прыўзняты настрой».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114260

«Выбираем будущее вместе!» Цэнтрвыбаркам запусціў агітацыйную акцыю з паштоўкамі
На Галоўпаштамце Цэнтрвыбаркам сумесна з БРСМ і «Белпоштай» запусцілі агітацыйную інфармацыйна-асветніцкую акцыю «Паштоўка.БEЛ», падчас якога да 20 лютага бясплатна можна адправіць паштовую картку-флаер «Выбираем будущее вместе!». Не ўдакладняецца наклад такіх паштовак, і колькі грошай на гэта выдаткавана.
У дзяржаўных СМІ паведамляецца, што праект закліканы «нагадаць грамадзянам Беларусі аб іх канстытуцыйным праве абіраць, грамадзянскай адказнасці кожнага грамадзяніна і адзіным дні галасавання, які пройдзе 25 лютага».
У артыкуле БЕЛТА адзначаецца, што Цэнтрвыбаркам падтрымлівае моладзь. Але нагадаем, што толькі 10 маладзёнаў ва ўзросце да 31 года з 265 былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў Палату прадстаўнікоў.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114265

❗️Шукаем людзей, якія пасля затрымання кантактавалі з палітзняволенай Марыяй Успенскай — удавой Андрэя Зельцэра, які загінуў у сваёй кватэры ў перастрэлцы з супрацоўнікам КДБ.
Калі вы бачыліся і размаўлялі з Марыяй у ІЧУ на Акрэсціна, СІЗА-1, асабліва ў РНПЦ псіхічнага здароўя — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnadoc ці viasnadoc@spring96.org | doc@spring96.org
Нагадаем, 28 верасня 2021 года ў перастрэлцы ў Мінску загінулі айцішнік Андрэй Зельцэр і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. У гэты ж дзень сілавікі затрымалі — удаву Андрэя. Яе абвінавацілі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ Федасюка паводле арт. 16 і ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. Судзілі Марыю як «асобу, якая здзейсніла грамадска небяспечнае дзеянне», таму на судзе яе інтарэсы прадстаўляла яе маці. У выніку ёй прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары на нявызначаны тэрмін.

📝Выбары*2024. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
🔹Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў прайшлі практычна пры поўнай адсутнасці палітычнай кампаніі як такой: не было інфармацыйнай кампаніі ад палітычных партый, у публічнай прасторы выбаршчыкаў не заклікалі падпісвацца за кандыдатаў;
🔹Пікеты па зборы подпісаў праходзілі не вельмі актыўна, хутчэй для справаздачнасці, а ў некаторых гарадах наогул не былі прыкметныя;
🔹У цяперашняй выбарчай кампаніі скарацілася колькасць месцаў для збору подпісаў, каб нават у зачышчаным палітычным клімаце не было магчымасці збіраць подпісы ў людных і зручных месцах; пры гэтым некаторыя асабліва прывілеяваныя кандыдаты, нягледзячы на забароны, іх беспакарана парушалі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114270
✍️Збор інфармацыі аб парушэннях падчас выбараў* 2024

🎪Беларусь і Расія вядуць работу над аб'яднаннем «спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў»
Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты.
«У грамадзян выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расіі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці наадварот — якія прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расіі. І ў дачыненні да гэтых структур або людзей, якія, дапусцім збеглі ў Расію, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расійскай Федэрацыі або наадварот», — сказаў ён.

❤️Маці былога палітвязня Іллі Міронава — Валянціна — выехала за мяжу з-за пераследу
Зараз яна знаходзіцца ў бяспецы, піша @flagshtok.
Апошняе затрыманне жанчыны адбылося 23-24 студзеня, падчас масавага рэйду сілавікоў па родных палітвязнях.
Зараз яна знаходзіцца ў бяспецы, піша @flagshtok.
Апошняе затрыманне жанчыны адбылося 23-24 студзеня, падчас масавага рэйду сілавікоў па родных палітвязнях.
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сілавікі затрымалі мужчыну, які падчас пратэстаў даў інтэрв'ю Onliner «Пакаяльнае відэа» з ім апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Сілавікі пагражаюць рэпрэсіямі і сяброўцы затрыманага, з якой ён быў разам на акцыі пратэсту. UPD. Паводле інфармацыі…
Сілавікі затрымалі і дзяўчыну, што трапіла на відэа Onliner з пратэстаў
Праўладныя тэлеграм-каналы пішуць, што яна «затрымана на 10 сутак, пасля якіх хутчэй за ўсё выйдзе пад падпіску да суда».