spis_ekstremistau.pdf
9.6 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 3753 прозвішчы
2 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі Дзяніса Хахлова, якога Расія раней выдала Беларусі.
Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🎪Ужо не экстрэміст — памілаванага Рамана Пратасевіча выдалілі са «Спіса экстрэмістаў»
У новай рэдакцыі «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» Пратасевіча няма — нагадаем, дадалі яго ў спіс з пазнакай «судзімасць не пагашана» два месяцы таму.
Тады разам з ім у спіс дадалі Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка, якіх судзілі «завочна» разам з Пратасевічам. Нагадаем, у мінулым траўні суддзя Вячаслаў Тулейка прысудзіў Сцяпану — 20 гадоў, Яну — 19 гадоў, Раману — 8 гадоў. Пазней Пратасевіч быў памілаваны Лукашэнкам.
Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік у спісе МУС засталіся.

🤡З дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць лекара анестэзіёлага-рэаніматолага медцэнтра ЛАДЭ
На «пакаяльным» відэа затрыманага жыхара Брэста прымусілі прызнацца ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а таксама ў данатах тэлеграм-каналу NEXTA.
Прапагандысты пагражаюць лекару пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.
UPD. Паводле інфармацыі @viasna_brest, яго імя Лазко Цімур Аляксандравіч.
👨⚕️Мінімум 35 асуджаных, масавыя затрыманні і звальненні: як у Беларусі пераследуюць лекараў

У Бабруйску 2 лютага за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» судзяць палітзняволенага Вадзіма Цагельніка
2 лістапада 2021 года суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў яго 3 гадамі калоніі за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (арт. 342 КК).
Згодна з абвінавачваннем, паштальён Вадзім Цагельнік з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт, «ажыццяўляў дэструктыўную дзейнасць, накіраваную на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве: заклікаў да масавых беспарадкаў, якія пацягнулі парушэнне працы грамадскага транспарту».
Сыходзячы з таго, што суд адбываецца ў судзе Бабруйскага раёна, 23-гадовы юнак адбывае тэрмін у Бабруйскай папраўчай калоніі № 2
💌Падтрымайце палітвязня: 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, ПК №2, Вадзім Аляксандравіч Цагельнік
💻Напісаць анлайн

«Пальчык асабіста збіваў людзей». Былы палітвязень ПК-1
«Мяне збівалі яшчэ пры затрыманні. Калі ішоў па калідоры ІЧУ з рэчамі, білі па нагах, каб ішоў хутчэй. Пыталіся: «На Маршах бегаў, а тут не можаш?» У ПК-1 збіванні працягнуліся: гэта звычайная практыка там. Калі начальнікам быў Пальчык, было асабліва жорстка. Ён асабіста збіваў людзей і ставіў іх на «расцяжку».
Аднойчы Андрэю Сяргеевічу нешта не спадабалася і ён сказаў «белабірачніку» (зняволеныя, якія сядзяць за не палітычныя справы — заўвага «Вясны»), што ён яго «апусціць»: акуне галавой ва ўнітаз і засуне дубінку, адправіць на «крытую». На раніцу той чалавек успароў сабе жывот — адмыслова так, каб не памерці.
Калі палітвязні, напрыклад, галадуюць, усім пляваць. Пальчык казаў, што калі ў мяне палітычны артыкул, то я і мушу пакутваць, пагражаў мне, што я ўвесь тэрмін правяду ў карцары».
🔹«Што зламалі ў карцары, зарастае само»: былы палітвязень — пра ўмовы ў ПК-1

✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org
Таксама сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» ў Telegram @Viasnainfo
❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна

Пры фактычнай адсутнасці альтэрнатыўных прэтэнтэнтаў у кандыдаты — на Гомельшчыне выбарчыя камісіі адмаўляюць у рэгістрацыі
На чарговым пасяджэнні Гомельскай абласной выбарчай камісіі 1 лютага былі разгледжаныя дзве скаргі на рашэнні раённай і сельскай выбарчых камісій аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты ў райсавет і сельсавет дэпутатаў. Пра якія выбарчыя камісіі і прзвішчы прэтэндэнтаў не называюцца.
Аднак, як патлумачыў старшыня абласной выбарчай камісіі Пётр Кірычэнка, у адным выпадку заяўнік атрымаў адмову раённай выбарчай камісіі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты ў райсавет, бо быў парушаны парадак прадастаўлення дэкларацыі аб даходах. І падстаў для адмены рашэння аб нерэгістрацыі не знайшлося.
Яшчэ адна скарга была пададзеная на рашэнне сельскай выбарчай камісіі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114215

💔3 гады і 4 месяцы за кратамі знаходзіцца палітзняволены валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк
У верасні 2022 году Андрэю прысудзілі 6 гадоў калоніі. Чапюка абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках), ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 341 (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці — за графіці супраць Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе).
Пазней Вярхоўны Суд скараціў тэрмін на тры месяцы — да 5 гадоў і 9 месяцаў зняволення. У мінулым сакавіку Чапюка этапавалі ў івацэвіцкую калонію.
💌Патрымаць Андрэя: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Андрэй Сяргеевіч Чапюк

Мужчыну асудзілі за ўдзел у Маршы ў будынку ўніверсітэта перад студэнтамі і выкладчыкамі
Стала вядома, што 5 снежня 2023 году 33-гадовага спецыяліста аддзела продажаў Сяргея Назаранка асудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі»). Яго прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК за ўдзел ў мірным сходзе ў 2020 годзе.
Адметна, што справу разглядалі не ў будынку суда Савецкага раёна, а на «выязным» пасяджэнні: не ў будынку суда, а ў Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце.
Пасля судовага разбору суддзя Вольга Емяльянчанка выступіла перад студэнтамі на тэму: «Крымінальная і адміністрацыйная адказнасць за парушэнне грамадскага парадку і грамадскай маральнасці».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114217

⚖️Судовы канвеер не спыняецца — толькі на гэтым тыдні адбылося як мінімум 27 судоў па «народным» артыкуле
У Беларусі кожны дзень працягваюцца суды паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Па гэтым артыкуле людзей судзяць за ўдзел у мірных сходах у 2020 годзе.
Вядома, што толькі за гэты тыдзень па ўсёй краіне прайшло не менш за 27 судовых пасяджэнняў, дзе беларусаў і беларусак абвінавачвалі ва ўдзеле ў Маршах.
❗️Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра вынікі судовых пасяджэнняў і факты палітычнага пераследу 👉 @Viasnainfo, @viasna_bot, @ViasnaSOS

Актывіста Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
Гэтая сума — месячная пенсія 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста, піша @vicspring.
Але на гэтым усё не скончылася: з Першамайскага райсуду міліцыянты зноў адвезлі яго ў пастарунак, дзя склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол. Барыса Ханонавіча чакае яшчэ адзін суд — у наступны панядзелак.

У Пастаўскім раёне вылучаныя кандыдаты ў Палату прадстаўнікоў
У Пастаўскай выбарчай акрузе №29 вылучаныя тры кандыдаты, сярод іх — Ігар Сяргіенка, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, якога, верагодна, і прызначаць у Палату прадстаўнікоў. Ён пазначаны як беспартыйны і высоўваецца ад працоўных калектываў.
Канкурэнцыю яму складаюць Дзмітрый Андрэйчык, кіраўнік фермерскай гаспадаркі «АНДРЭІЧыК» з пасёлка Варапаева Пастаўскага раёна. Ён вылучаны ад ліберальна-дэмакратычнай партыі. А таксама Ірына Мурашка — першы сакратар Браслаўскага БРСМ і сябра партыі «Белая Русь», яна высоўваецца ад гэтай жа партыі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114219

❗️У Беларусі пачалі судзіць за «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці»
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у выніку «хапуна» 23-24 студзеня, падчас якога затрымалі больш за 200 чалавек па ўсёй Беларусі, некалькі чалавек асудзілі паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — «выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам». Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.
Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка каментуе новую рэпрэсіўную практыку беларускіх уладаў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114220
✍️Калі Вас прыцягвалі да адказнасці паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП ці Вам вядомы падрабязнасці пераследу паводле гэтага артыкула, паведамце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo.

3 гады «хатняй хіміі» за 4 акцыі пратэсту. Чарговы прысуд па «народным» артыкуле
У судзе Савецкага раёна Мінска 10 лістапада 2023 года асудзілі Ганну Шэіну паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Ганне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Як паведамляецца ў судовай пастанове, Ганна «выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру, стужкі белага і чырвонага колеру». Жанчыну апазналі па фотаздымках з пратэсных акцый.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114224

🎪Friendly fire — суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» чат праекта «Транспорт ВY» і канал са зменамі ў раскладзе аўтобусаў Гомеля
Суд Чыгуначнага раёну Гомеля нечакана прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэраг транспартных Telegram-каналаў, частка з якіх вядзецца дзяржаўнымі ці набліжанамі да яе структурамі. Пад «забарону» трапілі Telegram-групы і чаты:
• «Транспорт ВY» (праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй краіне, мае больш за 500 тысяч спампоўванняў у Google Play);
• «Общественный транспорт Гомеля» (Чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля);
• «Гомельский транспорт» (Інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомеля).
Ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні і ніякіх палітычных тэм там не закранаецца.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

«УНІАН», «Спадар Джыпсiнкоў», «Nо Context Belarus» — суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу шэраг інтэрнет-старонак
Асобна адзначым, што «экстрэмісцкім» прызнаны сайт і сацсеткі ўкраінскага праекту «УНИАН» (у Telegram якога больш за 800 000 чалавек).
📍Telegram-каналы і чаты «Беларускае Радыё Рацыя Chat», «No Context Belarus»;
📍Twitter-старонкі «Nо Context Belarus», «Спадар Джыпсiнкоў», «Аnton Motolko», «Belarusian Најun project»;
📍YouTube-старонка «ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ»;
📍Instagram-старонкі «belarusno», «m_for_mixacb»;
📍Сайт і сацсеткі праекту «Бюро»;
📍TikTok-старонка «m_for_mixacb».

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
«УНІАН», «Спадар Джыпсiнкоў», «Nо Context Belarus» — суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу шэраг інтэрнет-старонак Асобна адзначым, што «экстрэмісцкім» прызнаны сайт і сацсеткі ўкраінскага праекту «УНИАН» (у Telegram якога больш за…
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Инклюзивная Польша», «Зрабi КУСЬ, каб вызвалiць Беларусь», «Post-Rudzik чат»;
📍Instagram старонкі «belaruscats», «kastus.suprac»;
📍Дадатак у Google Play «Радыё Свабода RFER/RL»;
📍Кнігі «Последние записи. Дневники 1945 года» (аўтар Гебельс, пад рэдакцыяй Галкіна), «Адольф Гитлер» (аўтар Толанд, пад рэдакцыяй Бязрукова);
📍Facebook старонка «Я Беларус»;
📍Старонка ў «Аднакласніках» «Irina Арсенькина (Прудовская)»;
📍TikTok-старонкі «bajki atamana», «Алекс», «Николай Тико».

🗣Вольга Смалянка: у Беларусі налічана 2 330 зарэгістраваных арганізацый
Lawtrend працягвае аналізаваць становішча грамадзянскай супольнасці і яго фактары зменаў, а таксама ліквідаваныя арганізацыі ў Беларусі. Але цяпер у цэнтры ўвагі апынуліся зарэгістраваныя арганізацыі.
Пра гэта распавяла дырэктарка і экспертка Lawtrend Вольга Смалянка.
«Ёсць некаторыя нечаканыя рэчы, напрыклад, у зарэгістраваным статусе засталіся 2 грамадскія аб'яднанні, якія пазіцыянуюць сябе, як праваабарончыя, праўда, пра дзейнасць іх невядома».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114225

ГУБАЗіК затрымліваў тыктокерку, якая ў 2022-м паўдзельнічала ў антываенным мітынгу ў Маскве
Сёння ў тыкток-акаўнце 31-гадовай блогеркі Ксеніі Марук з'явілася відэа, на роліку яна знаходзіцца ў кабінеце ГУБАЗіК.
Дзяўчына распавядае, што некалі паўдзельнічала ў антываеннай акцыі ў Маскве і была затрыманая мясцовымі сілавікамі. Пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь, яе затрымалі губазікаўцы, каб «разабрацца, што адбылося».
Ксенію ўжо затрымлівалі ў лютым 2023-га за ролікі, прысвечаныя ПВК «Родан». Тады яе таксама змусілі запісаць відэа і адпусцілі, піша @nashaniva.

За «здраду дзяржаве» пачнуць судзіць афіцэра-артылерыста, які год утрымліваецца пад вартай
Намесніка камандзіра 310-й групы артылерыі па ідэалагічнай рабоце 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе гвардыі падпалкоўніка Антона Чарамных пачнуць судзіць у Мінскім гарадскім судзе 15 лютага.
Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве асобай, на якую распаўсюджваецца статус ваеннаслужачага» (ч. 2 арт. 356 КК) і «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК). Па гэтых артыкулах яму пагражае ад 10 да 20 гадоў зняволення.
Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць Сяргей Кацар.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114227
💌Патрымаць Антона: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Алегавіч Чарамных

Прадстаўніка ЛДПБ не зарэгістравалі кандыдатам у Палату прадстаўнікоў
Па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48 не зарэгістравалі кандыдатам у Палату прадстаўнікоў Аляксея Тамашчыка, які вылучаўся ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
Выбарчая амісія гэтай акругі адмовіла індывідуальнаму прадпрымальніку на той падставе, што ў прадастаўленым ім пакеце дакументаў не было даведкі ці копіі дакумента, які пацвярджае звесткі пра месца працы і займаемую пасаду.
Акрамя гэтага ў дэкларацыі пра даходы ў раздзеле «памер налічанага даходу» прэтэндэнт пазначыў нуль. Але на падставе звестак, атрыманых з падатковых органаў Тамашчык меў даход за 2022 год — ажно 19 132 беларускіх рублёў
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114228