Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.88K subscribers
22K photos
470 videos
82 files
19.5K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Задержан фотограф TUT.BY Дмитрий Брушко.

Люди без формы посадили его в легковую машину.
▪️Таксама сёння ў Мінску былі затрыманы Лазаркевіч Аляксей і Каспяровіч Павел (быў загорнуты ў сцяг), іх павезлі ў Першамайскае РУУС. Абставіны высвятляюцца.

▪️У Магілёве затрымалі Віталя Шаталава, які раней ужо быў затрыманы і збіты. Ён ішоў у Следчы камітэт, бо раней туды была пададзена заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы супраць мміліцыянтаў. Там яго затрымалі супрацоўнікі АМАП і адвезлі яго, як мяркуецца, у Ленінскі РАУС, піша Mayday.
Працягваюць паступаць паведамленні пра затрыманні.

▪️У Мінску каля дварца Чыгуначнікаў на вул. Чкалава затрымалі Ніну Бялінскую разам з хлопцам, у іх у руках быў бчб-сцяг.
▪️затрыманы Уладзімір Палёгенькі ў межах крымінальнай справы. Дома ў яго прайшоў вобшук, мужчыну забралі на допыт у Следчы камітэт.
⚡️Затрыманні на Лагойскім тракце.

На Лагойскім тракце затрымалі некалькі чалавек, якія стаялі ў Ланцугу салідарнасці. Вядома мінімум пра трох затрыманых. Гэта Яўгенія Верамейчык, Багдан Маліноўскі і Аляксей (прозвішча пакуль невядома).
Паведамляюць, што пры затрыманні Аляксея каля ГЦ "Норд сіці" распылілі пярцовы балончык яму ў твар.

Хутчэй за ўсё затрыманых павезлі ў РУУС Савецкага раёна.
Валанцёру "Вясны" Паўлу Гарбузу, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 9-12 жніўня, працягнулі тэрмін затрымання да 10 сутак і перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскай. Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса.

У дзень падаўжэння тэрміну затрымання Паўлу, да яго ў ізалятар на Акрэсціна не змагла трапіць абаронца праз "недахоп кабінетаў".
👉https://cutt.ly/ffbiHuM
Распытвалі пра чаты, пагражалі крымінальнай справай і адлічэннем. Студэнтка журфака БДУ пра размову ў ГУБАЗіК

У панядзелак 31 жніўня ў кватэру студэнткі факультэта журналістыкі БДУ Аліны, актыўнай удзельніцы тэлеграм-чату пра студэнцкую забастоўку, грукаліся людзі ў цывільным. Дзяўчына адмовілася размаўляць з імі, а затым атрымала смс з “запрашэннем” на размову ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). 1 верасня Аліна разам з адвакатам пайшла ў ГУБАЗіК, аднак у кабінет, дзе мусіла праходзіць размова, адваката ў апошні момант не пусцілі, а дзяўчыну фактычна заштурхалі ўнутр.

Аліна распавяла “Вясне”, што адбывалася далей.

“Пакуль мяне вялі ў кабінет, яны (супрацоўнікі ГУБАЗіК) смяяліся з майго невысокага росту. У кабінеце было чатыры супрацоўнікі, яны ўвесь час перасоўваліся, ніхто з іх не прадставіўся. Спачатку яны паабяцалі, што пусцяць адваката пазней, але так і не пусцілі”.

У Аліны пачалі распытваць пра тэлеграм-чат факультэта журналістыкі БДУ, які датычыцца забастовак. Таксама іх цікавіла, хто ствараў агульны чат аб забастоўцы па ўсім Белдзяржуніверсітэце і хто адмініструе чат Задзіночання беларускіх студэнтаў.

Адказы на гэтыя пытанні яны не атрымалі і далей пачалі пытацца, чаму дзяўчына не пусціла супрацоўнікаў у кватэру, і казаць, што за такі ўчынак “можа быць адказнасць”. Супрацоўнікі сказалі, што ведаюць, што Аліна ходзіць на акцыі пратэсту, і што за гэта яна прама з кабінета можа адпарвіцца на 15 сутак. Таксама іх цікавіла, што яна рабіла ў дзень выбараў і пасля яго.

Чытаць далей:👉https://cutt.ly/Ufbsx5u
❗️У Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын.

Затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу - "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці".

Справа звязана з фільмам Спірына "Грань", які быў ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вядзе справу Цэнтральны апарат Следчага камітэту. Вядома, што ў доме ў Паўла Спірына прайшоў ператрус.
Сярод затрыманых у МДЛУ - Прохар Навіцкі, Мікіта Анацкі, Аляксандр Масалевіч і Антон Паўчкоў.
Затрыманых студэнтаў павезлі ў РУУС Партызанскага раёна.
«Пачалі пагражаць і абвінавачваць, што я нібыта кактэйль молатава кідаў, і ўдарылі шокерам»

23-гадовы Ігар Квятко быў затрыманы 11 жніўня наўпрост ў машыне таксі. Падчас свайго інтэрв'ю Ігар не мог сядзець з-за атрыманых траўмаў — bit.ly/2Z3U1iU

Вось некаторыя жудасныя моманты ягонага аповяда:

«Яны распылялі газ, каб мы ім дыхалі, а самі апраналі процігазы. Для іх гэта была як пацеха»

«Скрозь калону амапаўцаў трэба было прабягаць — а яны вельмі жорстка білі»

«Нас, 120 чалавек, змясцілі ў камеру 6х6 метраў. Мы стаялі суткі. Прыбіральня? У нас было тры пластыкавыя бутэлькі»
.
Forwarded from Белсат
Былі затрыманыя 5 студэнтаў МДЛУ, якіх даставілі ў Партызанскі РУУС.
Рэктар МДЛУ заявіла, што пасля размовы з першым намеснікам міністра ўнутраных спраў, студэнтаў вязуць назад у ВНУ.
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў.

Раман Багнавец, Данііл Богнат, Дзмітрый Кубараў, Віктар Панцялееў, Віталь Пракапчук, Ягор Пракапчук, Вячаслаў Рагашчук, Артур Халімончык, Алег Рубец
, якім былі прад'яўлены абвінавачванні па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным і звязваюць яго з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта.

Беларуская праваабарончая супольнасць патрабуе неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальных спраў.

👉👉👉
Тэкст заявы праваабаронцаў
❗️Па стане на 4 верасня ў Беларусі 49 палітычных зняволеных.
⚡️Пасяджэнне Савета бяспекі ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Слуханні ініцыяваныя Эстоніяй сумесна з ЗША і Вялікабрытаніяй, якія з'яўляюцца сябрамі Савета бяспекі ААН, а таксама Канадай, Даніяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай, Румыніяй і Украінай.

Пасяджэнне праходзіць у фармаце відэасувязі, удзел у ім бяруць спэцдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Саховіч.

Трансляцыя анлайн на англійскай мове:👉https://youtu.be/F4mQE8taqJA
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Минск. У кинотеатра «Октябрь» в 12:00 должна была начаться акция солидарности студентов. В 12:05 там уже начали задерживать. Люди в штатском и масках задержали минимум двух парней — они отвели их в микроавтобус без номеров.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Неизвестные в форме и без массово хватают студентов на ул. Карла Маркса в Минске.
Валянцін Стэфановіч — Радзе Бяспекі ААН: Мы маем справу са злачынствамі супраць чалавечнасці

Учора ў фармаце відэаканфэрэнцыі адбылося абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН. Сярод выступоўцаў быў праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Вось пра што ён казаў:

«На мірных дэманстрантаў быў ажыццяўлены напад з боку спецыяльных падраздзяленняў сілавых структур, якія прадэманстравалі непрапарцыйнае прымяненне гвалту і ўжылі спецыяльныя сродкі здушэння масавых беспарадкаў і іншую зброю. Сотні людзей былі параненыя, не менш як тры пратэстоўцы загінулі ў выніку прамых дзеянняў міліцыі, больш за сем тысяч былі затрыманыя».

Праваабаронца адзначыў, што далейшыя падзеі «яшчэ больш узрушылі наша грамадства».

«Затрыманыя зазнавалі катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне. На працягу некалькіх дзён, пачынаючы з 9 жніўня, беларускія сілавікі рабілі дзеянні, якія наўмысна наносілі грамадзянам Беларусі моцны боль, а таксама фізічныя і маральныя пакуты. Ім былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні і псіхалагічныя траўмы рознай ступені цяжкасці. Рабілі гэта ў розных установах праваахоўнай сістэмы як пры затрыманні, так і ў зняволенні».

Праваабаронца падкрэсліў, што людзі зазнавалі катаванні і жорсткае, бесчалавечнае абыходжанне, якае зневажае годнасць:

«У прыватнасці, іх абражалі, збівалі дубінкамі, жорстка абыходзіліся, траўмавалі (пераломы костак, раненні і масіўныя сінякі), іх білі электрашокерам, у іх стралялі гумовымі кулямі, — сказаў ён. — Сілавікі распылялі газ у закрытых памяшканнях з грамадзянамі ўнутры, прымушалі іх гадзінамі стаяць голымі на каленях на асфальце, пагражалі ім прымяненнем зброі і сэксуальным гвалтам. Затрыманых пазбаўлялі сну, сродкаў гігіены, ежы і вады, адмаўлялі ў мэдычнай дапамозе і неабходных леках. Акрамя таго, у камэрах, разлічаных на 4–6 чалавек, міліцыя змяшчала да 40 чалавек, у тым ліку грамадзян з пацверджаным COVID-19».

Чытаць цалкам:👉https://cutt.ly/Ofnlyyq
❗️Спіс затрыманых студэнтаў і іншых людзей 5 верасня ў Мінску.

Драевіч Матвей
Далідовіч Аляксей
Савіч Ілля
Казак Роберт
Дзяркач Аляксандр
Канавальчык Станіслаў
Рубцоў Павел
Скапюк Уладзіслаў
Хіхлуха Ягор
Бабіна Данііл
Гурыш Аляксандр
Кісцянёў Яўген
Занін Канстанцін
Бусень Аляксандр
Ісаева Кацярына
Навічонак Данііл
Бяляўскі Андрэй
Сахарчук Матвей
Красноў Цімафей
Мікуліч Мікалай
Ярашэвіч Яўген
Пучыла Юрый
Літвінка Вадзім
Самойленка Александр
Віктараў Леў
Васак Максім
Заржыцкі Іван
Русак Максім
Кузьміч Сяргей
Тарошчын Павел