Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
⚖️Прысуд музыкам TOR BAND пакінулі без зменаў. Хутка іх перавядуць у калоніі
Вярхоўны суд 5 студзеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных музыкаў вядомага беларускага гурта «Tor Band», чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Таццяны Васілевіч пакінула прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Пра гэта паведамілі ў сюжэце па "Беларусь 4".
Нагадаем, у Гомелі ў кастрычніку агучылі па справе гурта: «Tor Band»: Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса
💌Падтрымайце музыкаў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло, Дзмітрый Валер'евіч Галавач, Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык
💻Напісаць анлайн

Авіяканстуктара з Мінска асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы новай Беларусі
У судзе Ленінскга раёна 20 снежня 2023 года асудзілі Уладзіслава Лагойку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіславу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Мужчыну абвінавацлілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 20 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Яго апазналі па фотаздымку ў інтэрнэце, а таксама праз даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара Лагойка ў месцы пратэсту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114027

Скверык і стадыён на ўскрайках. У Маладзечне, Вілейцы і Валожыне вызначыліся з месцамі агітацыі
Маладзечанскі райвыканкам сваім рашэннем № 54 ад 9 студзеня «Аб некаторых пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў» істотна абмежаваў магчымасці для агітацыі кандыдатаў і іх каманд ў перыяд агітацыйнай кампаніі ў параўнанні з выбарамі 2019 года.
Калі колькасць месцаў для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі ў закрытых памяшканнях хоць і паменшылася, але нязначна, то для сходаў па-за памяшканнямі адбылося катастрафічнае змяньшэнне, адзначаюць праваабаронцы. Яшчэ горшая сітуацыя з месцамі для правядзення сходаў па-за памяшканнямі ў суседніх Вілейцы і Валожыне.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114030

Мужчыну асудзілі нібыта за абразу Лукашэнкі падчас візіту да яго ў кватэру судовых выканаўцаў
Сталі вядомыя падрабязнасці пра суд, які адбыўся яшчэ 3 кастрычніка 2023 году ў судзе Савецкага раёну Мінска. Мікалая Самахвала прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да 1 года «хатняй хіміі». Прысуд агучыў Аляксандр Воўк.
Згодна з версіяй абвінавачання, Мікалай выказаў непрыстойны каментар у бок Лукашэнкі ў прысутнасці жонкі і судовых выканаўцаў, якія зайшлі да іх у кватэру задаць пытанні пра суседзяў. Выказванне нібыта было ненарматыўным і зневажала гонар і годнасць Лукашэнкі, а таксама негатыўна ацэньвала яго.
Мужчына не прызнаў віну на судзе. Ён сказаў, што быў дома з жонкай, калі прыйшлі дзве дзяўчыны ў форменным абмундзіраванні, каб запытацца пра суседзяў. Калі яны сыходзілі, ён праз эмоцыі сказаў фразу, але ніякім чынам не адносіў яе да Лукашэнкі — яна датычылася таго, што трэба мяняць сістэму агулам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114033

У «спіс тэрарыстаў» унеслі яшчэ чатырох беларусаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек.
Сярод іх 37-гадовы Віталь Коршун, 44-гадовы Аляксандр Пелеш, 50-гадовы Віктар Баркет, 35-гадовы Дзмітрый Гут.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1163 чалавекі, з іх 404 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1172 пазіцыі, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Супрацоўніка мытні асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы адзінства
У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 снежня 2023 года асудзілі Віталія Пупіна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Марына Клімчук прызначыла Віталю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Асноўнымі доказамі па справе з'яўляюцца фотаздымак з Марша, даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара і паказанні Віталя. Падчас вобшуку дома ў супрацоўніка мытні вынялі майку фіялетавага колеру, у якой яго апазналі на фотадымку з пратэсту. Пасля прысуду майку вярнулі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114037

🎉Павіншуйце палітвязня Уладзіміра Малахоўскага з Днём народзінаў
Уладзімір — жыхар Віцебска, сябра партыі БНФ, прымаў удзел у назіранні за выбарамі. Палітвязень хварэе на анкалогію і мае 3 групу інваліднасці.
Паводле абвінавачання па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыі), Малахоўскі падчас затрымання на акцыі пратэсту спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных часцях цела міліцыянтаў, пашкодзіў форму, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў. Суд прызначыў палітвязню 3,5 гады калоніі. За кратамі мужчыну ўтрымліваюць ужо больш за тры гады.
Сёння, 18 студзеня, Уладзімір адзначае 57-годдзе.
💌Павіншуйце палітвязня па адрасе: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Уладзіміру Георгіевічу Малахоўскаму

🎥Смерць палітвязня, перавод на турэмны рэжым і ў калонію з цяжкай хваробай
Распавядаем апошнія навіны пра беларускіх палітвязняў у TikTok «Вясны» па спасылцы
🌿Падпісвайцеся, калі для вас гэта бяспечна

🧳Больш за 200 000 беларусаў з'ехалі з радзімы ў 2021-2022 гадах
Пра гэта ў эфіры АНТ распавёў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.
Нагадаем, у сваім дакладзе пра беларусаў у выгнанні спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн падкрэслівала, што міграцыя людзей «наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню».
Спецдакладчыца прыйшла да высновы, што паслядоўны характар парушэнняў правоў чалавека сведчыць пра тое, што дзяржава ажыццяўляе адмысловую стратэгію, накіраваную на выкараненне любога іншадумства і спыненне любых выклікаў цяперашняму кіраўніцтву краіны і дзяржаўнаму кіраванню.
🔹«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні

«Прамыўка мазгоў» па-ваўкавыску
У Ваўкавыскім раёне прайшоў так званы «адзіны дзень інфармавання насельніцтва». Прадстаўнікі сілавікоў і ідэалагічнай вертыкалі зладзілі сустрэчы з прадстаўнікамі некаторых працоўных калектываў, расказвалі, што «асаблівая ўвага надаецца антытэрарыстычнай бяспецы і прафілактыцы экстрэмізму».
Варта дадаць, што рабочыя паездкі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікоў рэспубліканскага і абласнога маштабаў актывізаваліся на Гарадзеншчыне менавіта пад час правядзення выбарчай кампаніі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114041

❤️Палітвязень Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь
Ігар шмат год працаваў інжынерам-механікам на “Авіяцыйным рамонтным заводзе" у Баранавічах. Але пасля падзей жніўня 2020 года, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля ён і зусім вымушаны быў эміграваць, баючыся крымінальнага пераследу.
27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастка і змясцілі ў ІЧУ у Баранавічах. А 25 траўня 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна Ігара асудзілі да 2 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Ігар адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў 18 снежня. Праз месяц ён з'ехаў з Беларусі.

Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі трох адвакатаў
Кваліфікацыйная камісія міністэрства юстыцыі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Мінскай гарадской калегій адвакатаў, у выніку якой ліцэнзій пазбавіліся некалькі адвакатаў.
Камісія вынесла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзій у дачыненні да адвакатаў Святланы Бірылавай і Антона Навіцкага. Такое рашэнне прынята з-за «недастатковай кваліфікацыі адвакатаў». Адвакат Аляксей Сакалоў пазбавіўся ліцэнзіі з-за «здзяйснення правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката».
Таксама ў рашэнні камісіі сказана аб немагчымасці выканання адвакатамі Наталляй Канода і Ігарам Рыжым сваіх прафесійных абавязкаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
Адзначым, што Святлана Бірылава абараняла палітзняволенага Паўла Мажэйку.

На Берасцейшчыне ўчасткаў для галасавання стане меней на чатыры дзесяткі
На Берасцейшчыне, паводле звесткак аб колькасці створаных участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў, у 2024 годзе будзе дзейнічаць 870 участковых выбарчых камісій.
Калі параўнаць з мінулай электаральнай кампаніяй іх стала яшчэ меней. Так. У 2020 годзе па вобласці налічвалася 910 выбарчых участкаў. З іх — 34 «закрытыя», г.з. створаныя ў прафілакторыях, дамах адпачынку і шпіталях, 1 участак – у вайсковай частцы. На гэты раз такія ўчасткі асобна не пазначаныя.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114042

❗️Галоўнага спецыяліста Нацбанка будуць судзіць за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»
29 студзеня пачнецца судовы працэс у дачыненні да галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацбанка Аляксандра Цярэшчанкі. Яму інкрымінаваны арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Справу Аляксандра ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны весці суддзя Сяргей Кацэр.
«Пакаяльнае відэа» мужчыны было паказана ў адной з праграм Азаронка — там Аляксандр «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і рэпостах у Facebook на тэму выбараў і COVID. Адзначым, што ў праграме прапагандыста Цярэшчанка таксама названы афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёну».

spis ekstremistau.pdf
9.2 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 37 чалавек — цяпер у ім 3723 прозвішчы
19 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Сярод іншых, у спіс дадалі музыкаў TOR BAND Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача, Андрэя Ярэмчыка, дачку журналіста Змітра Лупача Святлану Лупач, маці дваіх дзяцей Жанну Волкаву.
Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»

🗳«Адпаведнасць стандартам ужо немагчымая». Расказваем пра ўтварэнне ўчастковых камісій на выбарах*
Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы ў Беларусі прызначаныя на 25 лютага. За месяц да гэтага ў Беларусі ўтвараюць участковыя выбарчыя камісіі — да 19 студзеня вылучаюць прадстаўнікоў і прадстаўніц у іх склады.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» распавядае, чым важны гэты этап, якія патрабаванні высоўваюць міжнародныя стандарты і якія праблемы існуюць у Беларусі на гэтым этапе.
«Важна разумець, што адпаведнасць міжнародным стандартам пры фармаванні камісій ужо немагчымая, не толькі з прычыны вышэйзгаданых праблем з рэгуляваннем працэсу, але і з прычыны агульнай рэпрэсіўнай абстаноўкі, выключэння апазіцыйных партый ды іншых грамадскіх аб'яднанняў з электаральнага працэсу, прадузятасці судоў, адсутнасці гарантый незалежнасці ЦВК, якая a priori не можа быць незалежнай, зыходзячы з цяперашняга рэгулявання».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114043

⚡️«Вольны Беларускі Ўніверсітэт» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 15 студзеня.
Паведамляецца, што «ініцыятыва ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць праз шэраг інтэрнэт-рэсурсаў і пры фінансавай і іншай падтрымцы фонду ім. Адэнаўэра, Польска-амерыканскага фонду свабоды, Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску, дэлегацыі Еўрапейскага парламента па пытаннях Беларусі».
Таксама спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» папоўніў праект «ЛУКАвица». Дачыненне да яго, згодна з рашэннем МУС, мае Марціновіч Ала Міхайлаўна.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🇺🇳КПЧ ААН прыняў рашэнне па «справе аб экстрэмізме» за рэпост «Вконтакте» ў Беларусі
Камітэт ААН па правах чалавека прыняў рашэнне па «справе аб экстрэмізме» супраць гамельчука Паўла Катаржэўскага. У 2017 годзе хлопца асудзілі за рэпост «Вконтакте» з групы «Революционное действие».
Камітэт па правах чалавека заявіў, што судовыя рашэнні па справе носяць агульныя фармулёўкі аб барацьбе з экстрэмізмам, аднак не ўтрымліваюць абвінавачванняў індывідуальнага характару.
Леанід Судаленка адзначае, што ў Беларусі вельмі шырока трактуюць і злоўжываюць паняццем «экстрэмізм».
«Любы, хто крытыкуе ў краіне дзейную ўладу залічваецца ў спіс экстрэмістаў. З прынятага ў Жэневе рашэння мы бачым, тое што ў Беларусі лічыцца экстрэмізмам, у Еўропе называюць правам на выказванне меркавання».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114049
🌿Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі з боку дзяржавы, звяртайцеся па дапамогу з абскарджаннем да юрыдычнай службы «Вясны»: @zvarot96 | zvarot@spring96.org

✍️«Пачатак новага жыцця». Леанід Судаленка пра сваё затрыманне 3 гады таму.
«Тры гады таму раніцай на выхадзе з пад'езда дома мяне брутальна затрымалі, кінулі ў прыцемнены мікрааўтобус галаварэзы ў балаклавах з ГУБАЗіК. Некалькі дзён у ІЧУ, крыху больш за год у СІЗА, 82 тамы крымінальнай справы, 24 дні закрытых судзілішчаў, максімальны без злачынства тэрмін па народным 342-м артыкуле, этап у калонію, адкуль я павінен быў вызваліцца якраз сёння пасля заканчэння тэрміну адбыцця пакарання.
Не магу сказаць з чым былі звязаныя з пачаткам рэпрэсій лета 2021 года папраўкі ў крымінальны кодэкс аб заліку часу знаходжання пад вартай дзень за паўтара, але яны дапамаглі вызваліцца на паўгода раней за трохгадовы тэрмін.
Выйшаў са статусам злоснага парушальніка, які не стаў на шлях выпраўлення ў званні "экстрэміста" ў законе. Асабістыя даныя ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмістаў, арганізацыя ў якой працаваў і нават сайт прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Разумеў, з такім "багажом" на волі без увагі сапраўды не пакінуць...
У родным Гомелі прабыў 11 дзён, з-за рэпрэсій, якія працягваліся, вымушана пакінуў краіну. Праз 100 дзён мне былі прад'яўлены новыя абвінавачанні па артыкуле 361-4 крымінальнага кодэкса (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, да шасці гадоў пазбаўлення волі). Новыя ператрусы і арышт зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ў пажыццёвым спадчынным валоданні. Аб'ява ў вышук.
Рэпрэсіі, якія пачаліся тры гады таму, не спыняюцца. Публічныя "экстрэмісты" скончыліся, ужо бяруцца за сваіх. Натуральны ход падзей, нам жа застаецца толькі чакаць. Такое яно, новае жыццё беларусаў!».
Крыніца: Leanid Sudalenka

«Хапун» на «Шчучынаграхімсэрвіс» — затрымалі каля 10 чалавек
Пра гэта адсправаздачылася мясцовая раёнка.
Паведамляецца, што каля 10 работнікаў прадпрыемства затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Пра гэта адсправаздачылася мясцовая раёнка.
Паведамляецца, што каля 10 работнікаў прадпрыемства затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Палітвязень Іван Пацяйчук 20 студзеня адзначыць 20-годдзе ў зняволенні
Іван — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце за падзеі 9 і 10 жніўня 2020 (ч. 2 арт. 293 КК). Пацярпелымі па справе былі прызнаныя 19 сілавікоў. 12 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Брэста Івана Пацейчука асудзілі да трох гадоў выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда. Тэрмін Іван адбывае ў бабруйскай выхаваўчай калоніі.
Івана ўзялі пад варту, калі яму было 17 гадоў.
💌Павіншуйце хлопца са святам: Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Івану Дзмітрыевічу Пацяйчуку
💻Напісаць анлайн
Гісторыі палітвязняў-падлеткаў Беларусі, якіх пазбавілі волі