❗️У Драгічыне затрыманы 6 чалавек — адзін з іх трапіў у рэанімацыю
Па інфармацыі @viasna_brest, 16 студзеня у горадзе Драгічыне і в. Сварынь былі жорстка затрыманы мінімум шасцёра мужчын. Афіцыйнай нагодай для вобшукаў стаў нібыта пошук зброі. Вобшукі праходзілі брутальна: зрывалася падлога і навясныя столі ў дамах, выбіваліся вокны ў машынах.
❗️Паводле крыніцы, адзін з затрыманых доўга ляжаў на вуліцы на зямлі ды сыходзіўся крывёю. Пазней яго даставілі ў рэанімацыю. Які далейшы лёс мужчыны, нам невядома.
Паводле суразмоўцаў, мужчын аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем («чаўночным бізнэсам»). Памеры іх абароту сур'ёзныя, бізнэс пераходзіў людзям яшчэ ад бацькоў. І КДБ нібыта магло захацець падпарадкаваць сабе гэтую дзейнасць.
Па стане на ўчора, мінімум 1 з затрыманых ужо быў вызвалены.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

ГУБАЗіК затрымаў беларуса, які падчас пратэстаў даў інтэрв'ю каналу Навальнага
На «пакаяльным відэа» мужчына «прызнаецца» ва ўдзеле ў пратэстах і супраціве міліцыянтам.
UPD. Затрыманы — Ягор Клімовіч.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🗳Тыднёвы дайджэст навін пра выбары* ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
📍Як (не)стаць кандыдатам у дэпутаты на выбарах*2024: чаканне і рэальнасць
📍Кіраўніком місіі назіральнікаў СНД будзе той жа, хто ў 2020-м заявіў, што няма сумневаў у легітымнасці выбараў у Беларусі
📍Амаль па ўсёй Гродзенскай вобласці – выбары безальтэрнатыўныя
📍Толькі адно месца для масавых мерапрыемстваў для кандыдатаў: драконаўскія абмежаванні для агітацыі ў Барысаўскім раёне
📍На Віцебшчыне «конкурс» у Парламент — 2,5 чалавекі на месца, большасць з іх — жанчыны
📍На выбарах*2024 на ўчастках будуць «трывожныя кнопкі», а вакол — відэаназіранне
📍Як у Беларусі выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс на выбарах
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
✊Падтрымайце палітвязня Мікіту Залатарова лістамі і паштоўкамі
Мікіту затрымалі 11 жніўня 2020 года. Тады яму было 16 гадоў. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі пяць гадоў у выхаваўчай калоніі па крымінальнай справе аб «кактэйлях Молатава». Ён неаднаразова скардзіўся бацьку на катаванні — ужывалі нават электрашокер.
Ужо ў ліпені 2021 года хлопца зноў асудзілі. Яго абвінавацілі ў нападзе на супрацоўніка СІЗА-3 па арт. 364 КК за "наўмысна зрабленую падножку супрацоўніку СІЗА". Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4,5 гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.
Пазней палітвязня перавялі з выхаваўчай калоніі ў папраўчую. Але ў хуткім часе суд палічыў такое пакаранне недастатковым і пастанавіў перавесці Мікіту на турэмны рэжым тэрмінам на тры гады.
Гісторыі палітвязняў-падлеткаў Беларусі, якіх пазбавілі волі
💌Падтрымайце Мікіту: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Мікіта Міхайлавіч Залатароў
💻Напісаць анлайн

У Магілёве рэзка скарацілі колькасць месцаў для «перадвыбарнай агітацыі»
Магілёўскі гарвыканкам вызначыў месцы для агітацыйных пікетаў, прысвечаных дню галасавання 25 лютага. У гэты дзень у Беларусі выберуць дэпутатаў сельскіх, раённых, гарадскіх і абласных Саветаў дэпутатаў, а таксама дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў (ніжняй часткі парламента).
У параўнанні з парламенцкімі выбарамі 2019 года, спіс месцаў па-за памяшканнямі, дзе кандыдаты ў дэпутаты ды іх каманды могуць пераконваць магілёўцаў галасаваць, скараціўся.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114019

У Светлагорску выбарцаў заганяюць мітынгаваць у лесапарк
Рашэннем Светлагорскага райвыканкама ў раёне вызначаныя месцы для ажыццяўлення перадвыбарчай агітацыі. У параўнанні з мінулымі электаральнымі кампаніямі сітуацыя з даступнасцю агітацыйных пляцовак істотна пагоршылася.
Сёлета ўлады вырашылі ўвогуле ўсе агітацыйныя вулічныя мерапрыемствы схаваць ад людскіх вачэй. Агітацыйныя мітынгі альбо пікеты зараз дазволена праводзіць толькі на тэрыторыі лесапаркавай зоны на скрыжаванні вуліц Свярдлова і Калініна, фактычна ў лесе.
Таксама паменела месцаў для сустрэчаў з выбаршчыкамі ў памяшканнях. Цяпер гэта можна рабіць у Светлагорскім цэнтры культуры, Палацы энергетыкаў, і філіялах Светлагорскага цэнтра народнай творчасці ў аграгарадках.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114020

📝Заява аб прызнанні Алеся Сабалеўскага палітычным зняволеным
Алесь Сабалеўскі — былы магілёўскі блогер і журналіст, які супрацоўнічаў з шэрагам незалежных рэгіянальных выданняў.
Яго затрымалі ў Магілёве 12 снежня, а пасля двойчы арыштоўвалі паводле адміністрацыйных спраў. Пасля стала вядома, што Алеся перавялі ў следчы ізалятар турмы № 4 Магілёва і на яго заведзена крымінальная справа.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, крымінальны пераслед Сабалеўскага можа быць звязаны з прызнаннем экстрэмісцкімі фармаваннямі рэгіянальных медыярэсурсаў — YouTube-канала 6TV Belarus, інфармацыйнага сайт «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»).
Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць ягоную справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/114023
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

❗️«Гэта было свайго роду паказальным прыніжэннем». Як супрацоўнікі парушаюць нормы ў месцах зняволення
Калі людзі выходзяць з месцаў зняволення, яны амаль заўсёды распавядаюць пра жорсткае і нечалавечае абыходжанне, з якім яны сутыкнуліся за час пазбаўлення волі. «Вясна» прасачыла, як супрацоўнікі ў месцах зняволення паводзяць сябе, якімі нормамі і правіламі рэгулюецца іх стаўленне да зняволеных і якія санкцыі прадугледжаныя за перавышэнне паўнамоцтваў.
У тэксце не закранаецца праблема, калі кепскія ўмовы ўтрымання наўмысна ствараюцца для палітзняволеных, гэта таксама назіраецца ва ўсіх месцах зняволення. Мы робім акцэнт менавіта на этыцы супрацоўнікаў і іх асабістым стаўленні да зняволеных, якое парушае шэраг заканадаўчых і этычных нормаў паводзінаў.
«Яны мяне не білі, але іх размова была на ўзроўні дваравой гапаты. Пастаянная нецэнзурная лаянка, пагрозы. “Мы цябе адпіздзім”».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114025

На кожнае месца ідзе праўладны кандыдат і яшчэ адзін ці нават два. Якая сітуацыя па вылучэнцах у парламент па Міншчыне?
Заклапочанасць Цэнтральнай камісіі абаронай персанальных дадзеных, якая ўжо прывяла да ўстойлівай ананімізацыі членаў выбарчых камісій, пакуль яшчэ не распаўсюдзілася на іншых непасрэдных удзельнікаў выбараў*.
Персанальныя звесткі аб асобах, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, усё яшчэ працягваюць публікавацца і днямі з’явіліся на сайце Мінскага аблвыканкама ў адпаведным раздзеле. На 17 месцаў у заканадаўчым органе прэтэндуюць 38 чалавек. На кожнае месца ў Палаце прадстаўнікоў ідзе праўладны кандыдат і яшчэ адзін ці нават два праўладных кандыдата. Бо іншых проста няма.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» аналізуе спіс вылучэнцаў у кандыдаты ў парламент ад Міншчыны.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114026

⚖️Прысуд музыкам TOR BAND пакінулі без зменаў. Хутка іх перавядуць у калоніі
Вярхоўны суд 5 студзеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі палітзняволеных музыкаў вядомага беларускага гурта «Tor Band», чые песні сталі сімвалам пратэсту ў 2020 годзе. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Таццяны Васілевіч пакінула прысуд без зменаў, а скаргі — без задавальнення. Пра гэта паведамілі ў сюжэце па "Беларусь 4".
Нагадаем, у Гомелі ў кастрычніку агучылі па справе гурта: «Tor Band»: Яўгену Бурло прызначылі восем гадоў калоніі, Дзмітрыю Галавачу — дзевяць гадоў калоніі, а Андрэю Ярэмчыку — сем з паловай гадоў калоніі. Усім узмоцнены рэжым і яшчэ па 100 базавых велічыняў штрафу. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса
💌Падтрымайце музыкаў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Валер'евіч Бурло, Дзмітрый Валер'евіч Галавач, Андрэй Канстанцінавіч Ярэмчык

Авіяканстуктара з Мінска асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы новай Беларусі
У судзе Ленінскга раёна 20 снежня 2023 года асудзілі Уладзіслава Лагойку паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Юлія Шчоткіна прызначыла Уладзіславу два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Мужчыну абвінавацлілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 20 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Яго апазналі па фотаздымку ў інтэрнэце, а таксама праз даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара Лагойка ў месцы пратэсту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114027

Скверык і стадыён на ўскрайках. У Маладзечне, Вілейцы і Валожыне вызначыліся з месцамі агітацыі
Маладзечанскі райвыканкам сваім рашэннем № 54 ад 9 студзеня «Аб некаторых пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў» істотна абмежаваў магчымасці для агітацыі кандыдатаў і іх каманд ў перыяд агітацыйнай кампаніі ў параўнанні з выбарамі 2019 года.
Калі колькасць месцаў для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі ў закрытых памяшканнях хоць і паменшылася, але нязначна, то для сходаў па-за памяшканнямі адбылося катастрафічнае змяньшэнне, адзначаюць праваабаронцы. Яшчэ горшая сітуацыя з месцамі для правядзення сходаў па-за памяшканнямі ў суседніх Вілейцы і Валожыне.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114030

Мужчыну асудзілі нібыта за абразу Лукашэнкі падчас візіту да яго ў кватэру судовых выканаўцаў
Сталі вядомыя падрабязнасці пра суд, які адбыўся яшчэ 3 кастрычніка 2023 году ў судзе Савецкага раёну Мінска. Мікалая Самахвала прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да 1 года «хатняй хіміі». Прысуд агучыў Аляксандр Воўк.
Згодна з версіяй абвінавачання, Мікалай выказаў непрыстойны каментар у бок Лукашэнкі ў прысутнасці жонкі і судовых выканаўцаў, якія зайшлі да іх у кватэру задаць пытанні пра суседзяў. Выказванне нібыта было ненарматыўным і зневажала гонар і годнасць Лукашэнкі, а таксама негатыўна ацэньвала яго.
Мужчына не прызнаў віну на судзе. Ён сказаў, што быў дома з жонкай, калі прыйшлі дзве дзяўчыны ў форменным абмундзіраванні, каб запытацца пра суседзяў. Калі яны сыходзілі, ён праз эмоцыі сказаў фразу, але ніякім чынам не адносіў яе да Лукашэнкі — яна датычылася таго, што трэба мяняць сістэму агулам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114033

У «спіс тэрарыстаў» унеслі яшчэ чатырох беларусаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек.
Сярод іх 37-гадовы Віталь Коршун, 44-гадовы Аляксандр Пелеш, 50-гадовы Віктар Баркет, 35-гадовы Дзмітрый Гут.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1163 чалавекі, з іх 404 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1172 пазіцыі, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

Супрацоўніка мытні асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы адзінства
У судзе Ленінскага раёна Мінска 21 снежня 2023 года асудзілі Віталія Пупіна паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
Суддзя Марына Клімчук прызначыла Віталю два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Асноўнымі доказамі па справе з'яўляюцца фотаздымак з Марша, даныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара і паказанні Віталя. Падчас вобшуку дома ў супрацоўніка мытні вынялі майку фіялетавага колеру, у якой яго апазналі на фотадымку з пратэсту. Пасля прысуду майку вярнулі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114037

🎉Павіншуйце палітвязня Уладзіміра Малахоўскага з Днём народзінаў
Уладзімір — жыхар Віцебска, сябра партыі БНФ, прымаў удзел у назіранні за выбарамі. Палітвязень хварэе на анкалогію і мае 3 групу інваліднасці.
Паводле абвінавачання па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да міліцыі), Малахоўскі падчас затрымання на акцыі пратэсту спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных часцях цела міліцыянтаў, пашкодзіў форму, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў. Суд прызначыў палітвязню 3,5 гады калоніі. За кратамі мужчыну ўтрымліваюць ужо больш за тры гады.
Сёння, 18 студзеня, Уладзімір адзначае 57-годдзе.
💌Павіншуйце палітвязня па адрасе: ПК №22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Уладзіміру Георгіевічу Малахоўскаму

🎥Смерць палітвязня, перавод на турэмны рэжым і ў калонію з цяжкай хваробай
Распавядаем апошнія навіны пра беларускіх палітвязняў у TikTok «Вясны» па спасылцы
🌿Падпісвайцеся, калі для вас гэта бяспечна

🧳Больш за 200 000 беларусаў з'ехалі з радзімы ў 2021-2022 гадах
Пра гэта ў эфіры АНТ распавёў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.
Нагадаем, у сваім дакладзе пра беларусаў у выгнанні спецдакладчыца ААН Анаіс Марэн падкрэслівала, што міграцыя людзей «наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ўжывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэннем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бяспечнаму вяртанню».
Спецдакладчыца прыйшла да высновы, што паслядоўны характар парушэнняў правоў чалавека сведчыць пра тое, што дзяржава ажыццяўляе адмысловую стратэгію, накіраваную на выкараненне любога іншадумства і спыненне любых выклікаў цяперашняму кіраўніцтву краіны і дзяржаўнаму кіраванню.
🔹«Палітыка нагнятання страху, закліканая вымусіць пакінуць краіну»: даклад Спецдакладчыцы ААН — пра беларусаў у выгнанні

«Прамыўка мазгоў» па-ваўкавыску
У Ваўкавыскім раёне прайшоў так званы «адзіны дзень інфармавання насельніцтва». Прадстаўнікі сілавікоў і ідэалагічнай вертыкалі зладзілі сустрэчы з прадстаўнікамі некаторых працоўных калектываў, расказвалі, што «асаблівая ўвага надаецца антытэрарыстычнай бяспецы і прафілактыцы экстрэмізму».
Варта дадаць, што рабочыя паездкі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, кіраўнікоў рэспубліканскага і абласнога маштабаў актывізаваліся на Гарадзеншчыне менавіта пад час правядзення выбарчай кампаніі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/114041

❤️Палітвязень Ігар Фёдараў выйшаў на волю і пакінуў Беларусь
Ігар шмат год працаваў інжынерам-механікам на “Авіяцыйным рамонтным заводзе" у Баранавічах. Але пасля падзей жніўня 2020 года, калі Ігар разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля ён і зусім вымушаны быў эміграваць, баючыся крымінальнага пераследу.
27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Яго затрымалі каля выбарчага ўчастка і змясцілі ў ІЧУ у Баранавічах. А 25 траўня 2022 года ў судзе Баранавіч і Баранавіцкага раёна Ігара асудзілі да 2 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Ігар адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, адкуль выйшаў 18 снежня. Праз месяц ён з'ехаў з Беларусі.

Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі трох адвакатаў
Кваліфікацыйная камісія міністэрства юстыцыі правяла чарговую атэстацыю адвакатаў Мінскай гарадской калегій адвакатаў, у выніку якой ліцэнзій пазбавіліся некалькі адвакатаў.
Камісія вынесла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзій у дачыненні да адвакатаў Святланы Бірылавай і Антона Навіцкага. Такое рашэнне прынята з-за «недастатковай кваліфікацыі адвакатаў». Адвакат Аляксей Сакалоў пазбавіўся ліцэнзіі з-за «здзяйснення правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката».
Таксама ў рашэнні камісіі сказана аб немагчымасці выканання адвакатамі Наталляй Канода і Ігарам Рыжым сваіх прафесійных абавязкаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
Адзначым, што Святлана Бірылава абараняла палітзняволенага Паўла Мажэйку.