Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Дапамога Вользе Крондзе, асуджанай двойчы за абразу аднаго і таго ж міліцыянта: першы раз — за эмодзі 💩, другі — за «абаср..ся і зняславіўся»

Рамесніца з Івацэвічаў Вольга Кронда вельмі абмежаваная ў заробках.

Прадаваць свае вырабы без пошты Кронда амаль што не можа — часы яе выхаду з дому вельмі абмежаваныя. Бо за інтэрнэт-каментары жанчына асуджана да «хатняй хіміі», і міліцыя забараніла ёй выходзіць з дому ў выходныя ды святочныя дні. То бок гандляваць у дні, калі можна найлепей прадаць свой тавар, Вользе забаронена.

Да таго ж, жанчына самастойна гадуе малую дачку.

Але ж ёсць спосаб дапамагчы Вользе: на яе Instagram-старонцы можна замовіць шапкі, вышыўку ці іншыя аксэсуары (і нават нягледзячы на накладзеныя абмежаванні, грошы дойдуць).

Паглядзець на прыклады працы Вольгі, дапамагчы ёй можна, звярнуўшыся да старонкі: 👉 instagram.com/olga.kronda3301

🔹«Яшчэ ні адзін "хатні хімік" спакойна не дасядзеў свой тэрмін». Чаму «хатняя хімія» — не квіток на волю?
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.
У Мінску завяршыўся суд над беларускай, якая вярнулася са Швецыі

У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361-3 КК і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Па гэтым артыкуле жанчыне магло пагражаць ад 5 да 10 гадоў турмы.

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

Хутчэй за ўсё 12 студзеня Краснянскай быў вынесены прысуд, аднак ён праваабаронцам пакуль невядомы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113922

Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы ці інфармацыя пра Галіну — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Мінску завяршыўся суд над беларускай, якая вярнулася са Швецыі У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67-гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361-3 КК і хутчэй за ўсё за ахвяраванні…
Галіне Краснянскай прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі

Пра гэта паведамляе @Sv_Bela.

Жанчыну абвінавацілі паводле ч.2 арт. 361-3 КК і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім дабраахвотнікам або на дапамогу Украіне.

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113922
⚡️У калоніі ад пнеўманіі памёр палітвязень, асуджаны за данаты

У калоніі № 3 «Віцьбе» памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года суддзя Сяргей Хрыпач прызначыў яму 3 гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне.

На 13 кастрычніка 2023 года быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Вадзіма ў Вярхоўным судзе. Судовая калегія пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд у сіле.

Вадзім памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі ўжо нельга было яго выратаваць. Афіцыйныя структуры ніяк не каментуюць інцыдэнт у віцебскай калоніі. 12 студзеня Вадзіма пахавалі ў Мінску.

Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113923

🥀Праваабаронцы «Вясны» выказваюць спачуванні родным і блізкім палітвязня
Тры гады калоніі Вадзіму Храсько за данаты прызначыў суддзя Сяргей Хрыпач

Раней ён вынес прысуд Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку і іншым фігурантам справы актывістаў анархісцкага руху.

Хрыпач таксама ўзначальваў пасяджэнні па справах Аляксандра Троцкага, Ягора Дуднікава і Дзмітрыя Падрэза. Усе фігуранты гэтых справаў падвяргаліся катаванням і збіццю, але, нягледзячы на гэта, Хрыпач прызначаў ім вялікія тэрміны

Нагадаем, сёння стала вядома пра смерць палітвязня Вадзіма Храсько — менавіта суддзя Хрыпач асудзіў яго да 3 гадоў калоніі за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур'ёзнае захворванне.

Пасля судовая калегія ВС пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд у сіле.

🔹У калоніі ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько
🕯Вадзім Храсько стаў чацвёртым беларускім палітвязнем, які загінуў за кратамі

Першы вядомы выпадак смерці палітвязня за кратамі — смерць 50-гадовага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калоніі № 17. Калі родным паказалі цела палітвязня, то галава была практычна цалкам забінтаваная. Следчы камітэт заявіў, што смерць палітвязня не мела крымінальнага характару, і да гэтага часу не завёў крымінальную справу.

7 траўня 2023 году ў віцебскай калоніі № 3 памёр 61-гадовы палітзняволены блогер і грамадскі актывіст з Пінска Мікалай Клімовіч. Ён меў інваліднасць II групы з прычыны захворвання сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы. Нягледзячы на гэта, пінскі суд прызначыў яму зняволенне.

Ноччу 11 ліпеня ў рэанімацыі памёр 57-гадовы палітзняволены мастак Алесь Пушкін. У яго была прабадная язва, яму своечасова не аказалі дапамогу ў гродзенскай турме № 1.

🔹У калоніі ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько
🗣Звяртайцеся, калі трэба падтрымка! «Вясна», BYSOL і BY_help выпусцілі зварот з нагоды чарговай смерці палітвязня за кратамі

Сёння стала вядома пра смерць 50-гадовага палітзняволенага Вадзіма Храсько, якога раней асудзілі да 3 гадоў калоніі за данаты.

Вадзім стаў чацвёртым беларускім палітвязнем, які загінуў у зняволенні — на жаль, верагодна ён не будзе апошнім, бо за кратамі вязні сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем, катаваннямі і адсутнасцю медыцынскай дапамогі. Яшчэ раней праваабаронцы склалі спіс з палітзняволеных, якія знаходзяцца ў асаблівай рызыцы.

З гэтай нагоды «Вясна», BYSOL і BY_help звяртаюцца да сваякоў вязняў — не маўчыце, калі ваш родны ў цяжкім стане за кратамі, паведамляйце пра гэта праваабаронцам. Своечасовы візіт адваката да арыштанта можа ўратаваць жыццё, але на яго не заўсёды ёсць грошы — не саромцеся звяртацца па дапамогу.

Ініцыятывы выказваюць спачуванні сваякам і паведамляюць, што сем'і памерлых у турмах палітвязняў, якія звернуцца па дапамогу, атрымаюць усю магчымую падтрымку.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113926

«Вясна» —@ViasnaSOS, @Viasnainfo | BYSOL — @help_bysol | BY_help — @eolonir
💔 «Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі

Для людзей з пэўных уразлівых групаў зняволенне апынаецца яшчэ большым выпрабаваннем, чым для астатніх.

Нагадваем наш архіўны тэкст пра людзей з уразлівых групаў, якія сёння знаходзяцца за кратамі.

«Для тых з іх, хто з прычыны стану здароўя і наяўнасці цяжкіх захворванняў адчувае асаблівыя пакуты, чыё жыццё ў сувязі з гэтым пастаўленае ў небяспеку, вызваленне не можа быць прадметам уладных маніпуляцый, палітычных дыскусій і інсінуацый.

Яно павінна адбыцца неадкладна, у якасці першага кроку да сапраўднага нацыянальнага прымірэння, каб не абцяжарваць немінучую адказнасць вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці», — кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/111366

🗣️Калі вы ведаеце такіх людзей, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам 👉 @ViasnaSOS, @Viasnainfo
Як мінімум 7 беларускіх палітвязняў з анкалогіяй знаходзяцца за кратамі

• 66-гадовы Рыгор Кастусёў — быў асуджаны да 10 гадоў калоніі;
• 62-гадовая Галіна Дзербыш — была асуджаная да 20 гадоў калоніі;
• 39-гадовая Ксенія Луцкіна — была асуджаная да 8 гадоў калоніі;
• 29-гадовы Павел Кучынскі — быў асуджаны да 4 гадоў і 9 месяцаў калоніі;
• 56-гадовы Уладзімір Малахоўскі — быў асуджаны да 3,5 гадоў калоніі;
• 40-гадовы Руслан Слуцкі — быў асуджаны да 11 гадоў калоніі;
• 62-гадовая Ала Зуева — была асуджана да 2,5 гадоў калоніі.

Акрамя таго, у 73-гадовага Васіля Бераснева значна пагоршылася здароўе ў СІЗА: магчыма, у яго анкалагічнае захворванне, аднак на момант верасня 2022 году яго не накіроўвалі на абследаванне. Замест гэтага — пастаянна ставілі абязбольваючыя кропельніцы.

🔹«Я, напэўна, проста памру тут»: хто з палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
💔2,5 года ў зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Падтрымайце іх!

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

У снежні палітзняволеных праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Жабінка: раёнка ўжо цэлы месяц распавядае пра людзей, якія сабраліся ў дэпутаты

Раённыя дзяржаўныя СМІ усё часцей выкарыстоўваюць свае пляцоўкі для выступу кіраўнікоў праўладных грамадскіх арганізацый і партый, мясцовых кіраўнікоў для заклікаў аб удзеле грамадзян у Адзіным дні галасавання 25 лютага.

Так, па назіраннях @viasna_brest, з 17 снежня 2023 года жабінкаўская раённая газета «Сельская праўда» выпусціла на сайце пяць падобных матэрыялаў у фармаце «Расказваем пра людзей нашага раёна». У артыкулах распавядаецца аб тым, дзе нарадзіўся, дзе вучыўся, калі прыехаў працаваць у Жабінкаўскі раён той ці іншы наменклатуршчык.

Па дзіўным супадзенні, усе тыя пяць такіх артыкулаў — пра людзей, якія сабраліся ў дэпутаты і ўжо маюць зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы. Пра «выпадковых» людзей за месяц не было ніводнага такога артыкула.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113928
Беларусь на другім месцы ў свеце па колькасці арыштаваных за год каталіцкіх святароў

Пра гэта піша @byplradio са спасылкай на справаздачу папскага таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе».

У 2023 годзе не менш за 132 каталіцкіх святароў і манахаў былі забітыя, выкрадзеныя або зняволеныя. Узначальваюць спіс краін, дзе была зняволена найбольшая колькасць духавенства, Нікарагуа і Беларусь.

У Нікарагуа на працягу года пераследаваліся 46 прадстаўнікоў Касцёла, у тым ліку два біскупы:

У Беларусі «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» налічыла 10 арыштаў духавенства, трое з іх у канцы года яшчэ заставаліся ў вязніцы.
Ліда: збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты прайшоў з песнямі і пляскамі

З выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу ў Лідзе 11 студзеня правялі пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата па Лідскай выбарчай акрузе №55 у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па акрузе балатуецца кіраўнік раённай арганізацыі «Добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» Станіслаў Карабан. Ён вылучаецца ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113929
✍️Як у Беларусі выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс на выбарах

У Беларусі падчас выбараў падчас кожнай выбарчай кампаніі праваабаронцы фіксуюць выкарыстанне адміністрацыйных рэсурсаў праўладнымі кандыдатамі. На гэта звярталі ўвагу як міжнародныя назіральнікі АБСЕ, так і беларускія незалежныя назіральнікі.

• Што такое адміністрацыйны рэсурс на выбарах?
• Чаму выкарыстанне адмінрэсурсу кандыдатам забаронена?
• Якія санкцыі прадугледжаны для кандыдатаў, якія выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс?
• Ці выкарыстоўваецца ў Беларусі на выбарах адміністрацыйны рэсурс?
• Што рабіць, калі заўважылі выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу кандыдатамі?


Разбіраемся разам з кампаніяй «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113919
Падтрымайце палітвязня Кірыла Гняздзілава, асуджанага да 8 гадоў калоніі

Кірыл з 2007 года працаваў у міліцыі, адкуль звольніўся ў жніўні 2020 года і перайшоў працаваць у сферу IT. Берасцейца затрымалі 19 лютага 2023 года проста на мяжы, калі той вярнуўся з Польшчы наведаць жонку і дзяцей. 

Справу ў закрытым рэжыме разглядалі цягам шасці судовых пасяджэнняў. Вядома, што яна звязаная з "Чорнай кнігай Беларусі". У Брэсцкім абласным судзе 3 жніўня 2023 года яго асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса да 8 гадоў калоніі.

Мінімум 207 затрыманых па вяртанні ў Беларусь: актуальная статыстыка ад "Вясны" за 2023 год

💌Падтрымайце палітвязня лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба, Кірыл Віктаравіч Гняздзілаў
💻Напісаць анлайн