Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Маці дарадцы Ціханоўскай з'ехала з Беларусі пасля 15 сутак арышту

Пра гэта жанчына распавяла ў каментары «Настоящее Время. Беларусь».

Нагадаем, Інэсу Ворыхаву затрымалі на працы 30 лістапада — пазней ёй прызначылі 15 сутак арышту. Інэса — маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхавай.
Хто імкнецца ў Палату прадстаўнікоў ад Гродзенскай вобласці — аналізуем разам

Ад Гродзенскай вобласці ў Палату прадстаўнікоў па 13 выбарчых акругах зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выключна прадстаўнікоў чынавенства і наменклатуры. Такім чынам ужо зараз можна назваць усіх будучых «абраных дэпутатаў».

З пералічаных 13 кандыдатаў — 8 прадстаўляюць партыю «Белая Русь» і яшчэ адна — КПБ. Пераважная большасць прэтэндэнтаў — мужчыны. Іх дзесяць. Жанчын — трое.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113844
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Выйшаў на волю бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі

У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня 2022 года вынеслі прысуд TikTok-блогеру — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Згодна з версіяй абвінавачвання, Бяляўскі «размясціў у сацыяльнай сетцы Tik-Ток два відэаролікі з абразамі ў адрас Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

Андрэя затрымалі наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok.

Стала вядома, што днямі Андрэй выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3. Відэа са дня вызвалення з'явілася ў TikTok.
🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹Міжнародныя адвакаты Алеся Бяляцкага падалі петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях;

🔹У Нямечынне выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі пад назвай «Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся». У выданне ўвайшлі лісты палітзняволеных праваабаронцаў Марфы Рабковай і Насты Лойкі. Адзін з іх — ліст Марфы да Насты, пакуль тая была яшчэ на свабодзе;

🔹«Многія з нас думаюць пра цябе, Алесь». Пісьменнік Дэвід Ван Рейбрук напісаў Калядны ліст Бяляцкаму;

🔹6 студзеня Марфа Рабкова адзначыла сваё 29-годдзе — гэта ўжо чацвёрты Дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі;

🔹Адвакатка Наталля Мацкевіч у інтэрв'ю «Жыццё-маліна» распавяла пра Алеся Бяляцкага і Марфу Рабкову.

Чытаць па спасылцы 👉
https://spring96.org/be/news/113846

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
«Крызіс даверу». Беларускі МЗС растлумачыў, чаму не запрашаюць назіральнікаў АБСЕ на выбары*

• «Геаграфічныя і функцыянальныя перакосы ў сістэме АБСЕ. Так, напрыклад, АБСЕ накіроўвае на захад і ўсход ад Вены зусім розную колькасць сваіх назіральнікаў. Больш за тое, сярод іх заўсёды дамінуюць прадстаўнікі краін Захаду».

• «Дэградацыя атмасферы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння на прасторы АБСЕ, крызіс даверу, парушэнне традыцый паважлівага, дыпламатычна-карэктнага дыялогу».

• «Пагаршэнне па віне Захаду лагістычных магчымасцяў выезду і ўезду з Беларусі па прычыне закрыцця заходнімі суседзямі шэрагу пунктаў пропуску на мяжы і абмежаванне авіяцыйных паветраных зносін».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113850

🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
Не выйшаў на волю былы магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі

Па дадзеных @MAYDAYMog, адміністрацыйны арышт у Алеся сканчваўся 6 студзеня, аднак на волю ён так і не выйшаў.

Паводле непацверджанай інфармацыі, Сабалеўскага маглі перавесці ў следчы ізалятар. У чым абвінавачваюць мужчыну — невядома.

Пад арыштам Алесь знаходзіцца з 12 снежня.
На Віцебшчыне дзеючыя дэпутаты парламента масава выступаюць у мясцовых СМІ

У Віцебскім рэгіёне працягваюцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў. У гэты час дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі масава выступаць у мясцовых СМІ.

Усю гэтую актыўнасць можна расцаніць як прыхаваную незаконную агітацыю ў перыяд рэгістрацыі.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113855
❗️У Магілёве сёння судзілі музыкаў Nizkiz

Суд Ленінскага раёна 8 снежня разгледзеў адміністрацыйныя справы затрыманых музыкаў рок-гурта Nizkiz (саліста Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна).

Усіх траіх абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша @MAYDAYMog.

Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.
АБСЕ: Рашэнне не запрашаць яе назіральнікаў на выбары супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі

У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ заявілі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска і інтарэсам народа Беларусі.

Кіраўнікі абодвух інстытутаў выказалі «глыбокае шкадаванне» і «занепакоенасць» з-за таго факту, што ўлады Беларусі вырашылі не запрашаць у краіну назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, якія адбудзяцца 25 лютага.

Нагадаем, напачатку выбарчай кампаніі эксперт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Павел Сапелка адзначыў, што назіранне, як незалежнае нацыянальнае, так і міжнароднае, заўсёды было адной з гарантый правядзення свабодных выбараў.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113856

🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
​​🤒«Лепш у калоніі не хварэць»

Былы палітзняволены з магілёўскай калоніі № 15 распавёў праваабаронцам пра медыцынскую і псіхалагічную дапамогі.

«Там працуе псіхолаг, нават два — ладзіць розныя лекцыі, яны больш фармальнага характару, але былі і цікавыя, якія я і па воле глядзеў. Пры гэтым, заўсёды ёсць магчымасць да яго звярнуцца асабіста. Плюс яшчэ псіхатэрапеўт працуе. Таксама ў калоніі забяспечаны доступ да медыцынскай дапамогі, і выконваюцца ўсе фармалізаваныя працэдуры. Я хацеў атрымаць таблеткі ад стрэсу — мне іх выдалі. Іншыя людзі таксама атрымліваюць. Я прасіў валер'янку — далі. 

Псіхолаг заўсёды казаў, каб людзі да яго звярталіся. Я не ведаю, наколькі якасная гэта псіхалагічная дапамога. На медчастцы дапамогу ў выглядзе антыдэпрысантаў без праблем вязні атрымліваюць. Шмат людзей па лекі да яго звяртаюцца, ёсць тыя, хто злоўжывае — назбірае антыдэпрэсантаў і кайфуе. Таму, могуць адразу не выдаць лекі, але калі настойліва звяртацца па іх, то дадуць.

Доступ да медычнай дапамогі ёсць таксама — ён не вельмі зручны, трэба з вечара  запісвацца, ісці на наступны дзень у абед і стаяць гадзіну-паўтары ў запоўненай людзьмі клетцы. Я звяртаўся не часта на медчастку і заўсёды там аказвалі адэкватную дапамогу. Акрамя стаматалагічнай — вырваць зуб яшчэ не праблема, а вось палячыць амаль немажліва. Таму сядзельцы са стажам у некалькі гадоў звычайна вызначаюцца адсутасцю зубоў. Людзям з хранічнымі захворваннямі таксама значна цяжэй, а “загнаць” лекі палітычным яшчэ складаней. Таму, лепш у калоніі не хварэць, канешне, але доступ да дапамогі ёсць».
⚡️У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося сёння раніцай. Папярэдне, маці палітзняволенага Паўла Севярынца вязуць у ГУБАЗіК.
Зрабіў сэлфі са сцягам бел-чырвона-белага колеру — два гады «хатняй хіміі»

Суд Ленінскага раёна Мінска 14 снежня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Васіленку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Па матэрыялах абвінавачання, Васіленка ў жніўні 2020 года, знаходзячыся на праспекце Пераможцаў заўважыў натоўп грамадзян, у тым ліку з рознай атрыбутыкай пратэснага характару. Сумесна з імі, а таксама разам са знаёмым Е. ён прайшоў да праспекта Незалежнасці, пры гэтым рух ажыццяўляў па тратуары. У адным месцы выйшаў на праезную частку дарогі, каб зрабіць фота са сцягам бел-чырвона-белага колеру. Менавіта гэтае фота і паслужыла падставай для ягонага затрымання і абвінавачання.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113858
Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

📍Telegram-каналы і чаты «Белорусско-грузинско-украинский чат "Россия это зло"», «FREEINFOBEL Chat»;
📍Instagram старонкі «тамошний Борисов», «Borisov Life News»;
📍Старонка ва «Укантакце» «luka.zоne»;
📍Старонка ў Х «1regby»;
📍TikTok-старонкі «Экстрым-Бел-TV», «97bye3».
❗️За снежань па «пратэсных» крымінальных справах асудзілі не менш за 161 чалавека

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў снежні працягваў фіксаваць развіццё больш чым трохгадовай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах.

📍На працягу апошняга месяца 2023 года не менш за 7 сем'яў або груп сваякоў трапілі пад рэпрэсіі ў парадку судовага разбору па крымінальнай справе;

📍У снежні адбыўся ўсплёск судовага разгляду спраў за падтрымку добраахвотнікаў — асудзілі, прынамсі, 7 чалавек;

📍Пэўная тэндэнцыя ёсць у тым, што раней асуджаным па палітычных матывах грамадзянам, на этапе адбыцця пакарання, пачынаюць ставіць у віну больш цяжкія склады злачынстваў, якія прадугледжваюць больш жорсткія тэрміны турэмнага зняволення, чым тыя, па якім яны былі асуджаныя раней.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/113861

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Рагачоў: кандыдаты — кіраўнікі, а пікеты дзеля праформы

Рагачоўская раённая выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў.

Пераважная большасць вылучэнцаў — кіраўнікі і начальнікі мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый, ёсць нават адзін пенсіянер. Апрача трох прадстаўнікоў партыі «Белая Русь», астатнія з’яўляюцца беспартыйнымі.

А вось пікетаў па зборы подпісаў практычна не заўважна: двойчы мясцовая праўладная газета «Свабоднае слова» змяшчала фотаздымкі з месцаў правядзення пікетаў, аднак заўважна, што яны — пастановачныя.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113860
🎉Павіншуйце палітвязня Алега Ермаковіча з Днём народзінаў

Алег затрымалі ў траўні 2023 года па адміністрацыйнай справе за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Але пасля арышту на волю ён так і не выйшаў, бо на яго была заведзеная крымінальная справа.

Сёння над палітвязнем распачаўся суд. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), 361-1 ч. 3 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Ягоную справу разглядае суддзя Мінгарсуда Анжэла Касцюкевіч.

11 студзеня Алегу споўніцца 62 гады. У снежні КДБ дадаў яго ў "спіс тэрарыстаў", таму яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Але павіншаваць палітвязня можна пасылкамі і лістамі.

💌Адрас для віншаванняў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
💻Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі шматдзетнага бацьку за ўдзел у маршах і каментары ў тэлеграме

Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяльнае відэа» супрацоўніка кампаніі па вытворчасці шчытоў «Электратэма». Паводле інфармацыі @mediazona_by, гаворка ідзе пра Аляксандра Маясеенку.

Паведамляецца, што ў затрыманага ёсць трое непаўналетніх дзяцей і жонка.
У Гомелі працягваецца судовы працэс над «талакоўцам» Алегам Кацапавым

У Гомельскім абласным судзе з доўгімі перапынкамі працягваецца суд над 54-гадовым Алегам Кацапавым, якога абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса «экстрэмісцкай» накіраванасці. Судовы працэс пачаўся яшчэ 24 лістапада 2023 года і доўжыцца па сённяшні дзень.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Салоўскі, названы ў 2020 годзе «самым жорсткім суддзёй Гомельшчыны».

Раней Алег займаўся грамадскай і культурніцкай дзейнасцю, адзін час кіраваў гомельскай «Талакой», як літаратар шмат друкаваўся ў часопісах і газетах.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113865

💌Падтрымайце Алега: СІЗА №3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Алег Анатольевіч Кацапаў
💻
Напісаць анлайн
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося сёння раніцай. Папярэдне, маці палітзняволенага Паўла Севярынца вязуць у ГУБАЗіК.
Таццяну Севярынец затрымалі нібыта за падпіскі ў Facebook

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook распавяла Ганна Севярынец.

«Мама затрыманая да суда за нейкія падпіскі ў фэйсбуку, якіх у яе даўно не было. Калі суд, невядома».

🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць аб затрыманні, а таксама даслаць вынікі адміністрацыйных справаў з судоў, аўдыё і тэкставую інфармацыю з судовых пасяджэнняў:
Telegram-бот @viasna_bot | Telegram @ViasnaSOS, @SOSViasna

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ або ЦІПе:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці пра ўмовы ўтрымання ў ізалятарах журналістам «Вясны»:
Telegram: @Viasnainfo | Email: viasna@spring96.org

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org.
МУС прызнала тэлеграм-чат «Баранавічы 97%» «экстрэмісцкім фармаваннем»

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах, аднак у афіцыйным пераліку «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце МУС «Баранавічаў 97%» пакуль няма.

Паведамляецца, што такое рашэнне прынята нібыта «за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

🔗Хроніка палітычнага пераследу