Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
📍Хворую на анкалогію пенсіянерку Алу Зуеву перавялі ў калонію
62-гадовая Ала ў кастрычніку была асуджана да 2,5 гадоў калоніі. Шэсць гадоў таму ёй паставілі дыягназ "лейкоз". Жанчына пачала пісаць кнігу ў стылі фэнтэзі. Дачка палітзняволенай расказала "Свабодзе", што жанчыне трэба пастаянна назірацца ў лекараў, рабіць аналізы, каб хвароба не прагрэсавала, прымаць патрэбныя лекі.
Сімптомы праяўляюцца перыядамі. Бывае, яна адчувае сябе дастаткова добра, а бываюць дні, калі ў яе няма сілаў, яна хутка стамляецца, адчувае слабасць, не можа ўстаць. У жанчыны моцна баліць спіна. Бываюць панічныя атакі, якія здараліся яшчэ да турмы. Хіміятэрапію ёй раней не рабілі, але яна можа спатрэбіцца, калі здароўе Алы будзе пагаршацца. Ёй даходзяць лісты толькі ад дачкі, ад іншых сваякоў і сяброў — не.
Стала вядома, што Ала ўжо пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.
💌Падтрымайце Алу лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ала Уладзіміраўна Зуева
💻Напісаць анлайн

📝Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася.
У працоўную групу праекта ўвайшлі былы супрацоўнік Генпраĸуратуры Алег Талерчыĸ, юрыст і праваабаронца Павел Сапелĸа, былы начальнік медыцынскай часткі СІЗА ў Брэсце Павел Перапёлĸін, псіхалагіня Вольга Вялічĸа і былы начальніĸ медслужбы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Васіль Завадскі.
Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных — трэба прайсці анкетаванне.
🔹Анкета для былых зняволеных
🔸Анкета для сваякоў асуджаных
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/113258

У «спіс тэрарыстаў» унеслі яшчэ трох чалавек — цяпер у ім 400 беларусаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек.
Сярод іх Аляксей Краснагір, 31-гадовы Ігар Федарэнка і 23-гадовы Аляксандр Вітухноўскі.
Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1159 чалавек, з іх 400 — беларусы (адзначым, што ў спісе КДБ 1168 пазіцый, аднак 9 чалавек з яго былі выдаленыя раней).
⁉️«І цяпер я бел-чырвона-белы тэрарыст». Адказваем на пытанні пра «спіс тэрарыстаў»

На Берасцейшчыне робяць стаўку на праўладныя прафсаюзы, створаны адмысловы штаб
У склад 213 тэрытарыяльных і 16 акруговых выбарчых камісій на Берасцейшчыне праўладнымі прафсаюзнымі органамі вылучаны і ўключаны 313 прадстаўнікоў (46,6% ад усіх грамадскіх аб'яднанняў). У гарадскіх і сельскіх выбаркамах вылучэнцы прафсаюзаў займаюць больш за 50%.
Такія лічбы агучыў старшыня Брэсцкага абласнога аб'яднання праўладных прафсаюзаў Аляксандр Рагачук.
«Усяго ў вобласці ў тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі ўключана 1484 чалавекі. З іх 606 (больш за 40%) ад прафсаюзаў. У вобласці ўжо акрэдытаваны 461 назіральнік, у тым ліку 229 ад ФПБ. А гэта 65% ад усіх грамадскіх аб'яднанняў», — заявіў лідар прафсаюзаў Брэстчыны.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113842

Беларусь не будзе запрашаць назіральнікаў АБСЕ на парламенцкія выбары*
Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас.
🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*

Чарговы «хапун» на Гомельшчыне — затрымана як мінімум 4 чалавекі
Усіх затрыманых вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паводле інфармацыі @viasnaHomel, адзін з затрыманых — Ігар Песікаў са Светлагорску.

Маці дарадцы Ціханоўскай з'ехала з Беларусі пасля 15 сутак арышту
Пра гэта жанчына распавяла ў каментары «Настоящее Время. Беларусь».
Нагадаем, Інэсу Ворыхаву затрымалі на працы 30 лістапада — пазней ёй прызначылі 15 сутак арышту. Інэса — маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхавай.

Хто імкнецца ў Палату прадстаўнікоў ад Гродзенскай вобласці — аналізуем разам
Ад Гродзенскай вобласці ў Палату прадстаўнікоў па 13 выбарчых акругах зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выключна прадстаўнікоў чынавенства і наменклатуры. Такім чынам ужо зараз можна назваць усіх будучых «абраных дэпутатаў».
З пералічаных 13 кандыдатаў — 8 прадстаўляюць партыю «Белая Русь» і яшчэ адна — КПБ. Пераважная большасць прэтэндэнтаў — мужчыны. Іх дзесяць. Жанчын — трое.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113844

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤️Выйшаў на волю бабруйскі блогер Андрэй Бяляўскі
У судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска 22 жніўня 2022 года вынеслі прысуд TikTok-блогеру — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Згодна з версіяй абвінавачвання, Бяляўскі «размясціў у сацыяльнай сетцы Tik-Ток два відэаролікі з абразамі ў адрас Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
Андрэя затрымалі наўпрост на працы — у ягонай уласнай роварнай краме «Веласпортмайстар». Разам з Бяляўскім забралі і яго непаўналетняга сына. Потым сына адпусцілі — аддалі бабулі з дзядулем. Пасля затрымання ГУБАЗіК захапіў акаўнт Бяляўскага ў TikTok.
Стала вядома, што днямі Андрэй выйшаў на волю з віцебскай калоніі № 3. Відэа са дня вызвалення з'явілася ў TikTok.

🔈#FreeViasna: Агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»
🔹Міжнародныя адвакаты Алеся Бяляцкага падалі петыцыю ў Працоўную групу ААН па адвольных затрыманнях;
🔹У Нямечынне выйшла кніга пра палітзняволеных жанчын Беларусі пад назвай «Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся». У выданне ўвайшлі лісты палітзняволеных праваабаронцаў Марфы Рабковай і Насты Лойкі. Адзін з іх — ліст Марфы да Насты, пакуль тая была яшчэ на свабодзе;
🔹«Многія з нас думаюць пра цябе, Алесь». Пісьменнік Дэвід Ван Рейбрук напісаў Калядны ліст Бяляцкаму;
🔹6 студзеня Марфа Рабкова адзначыла сваё 29-годдзе — гэта ўжо чацвёрты Дзень народзінаў, які праваабаронца сустракае за кратамі;
🔹Адвакатка Наталля Мацкевіч у інтэрв'ю «Жыццё-маліна» распавяла пра Алеся Бяляцкага і Марфу Рабкову.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113846
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

«Крызіс даверу». Беларускі МЗС растлумачыў, чаму не запрашаюць назіральнікаў АБСЕ на выбары*
• «Геаграфічныя і функцыянальныя перакосы ў сістэме АБСЕ. Так, напрыклад, АБСЕ накіроўвае на захад і ўсход ад Вены зусім розную колькасць сваіх назіральнікаў. Больш за тое, сярод іх заўсёды дамінуюць прадстаўнікі краін Захаду».
• «Дэградацыя атмасферы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння на прасторы АБСЕ, крызіс даверу, парушэнне традыцый паважлівага, дыпламатычна-карэктнага дыялогу».
• «Пагаршэнне па віне Захаду лагістычных магчымасцяў выезду і ўезду з Беларусі па прычыне закрыцця заходнімі суседзямі шэрагу пунктаў пропуску на мяжы і абмежаванне авіяцыйных паветраных зносін».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113850
🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
• «Геаграфічныя і функцыянальныя перакосы ў сістэме АБСЕ. Так, напрыклад, АБСЕ накіроўвае на захад і ўсход ад Вены зусім розную колькасць сваіх назіральнікаў. Больш за тое, сярод іх заўсёды дамінуюць прадстаўнікі краін Захаду».
• «Дэградацыя атмасферы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння на прасторы АБСЕ, крызіс даверу, парушэнне традыцый паважлівага, дыпламатычна-карэктнага дыялогу».
• «Пагаршэнне па віне Захаду лагістычных магчымасцяў выезду і ўезду з Беларусі па прычыне закрыцця заходнімі суседзямі шэрагу пунктаў пропуску на мяжы і абмежаванне авіяцыйных паветраных зносін».
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113850
🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
Не выйшаў на волю былы магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі
Па дадзеных @MAYDAYMog, адміністрацыйны арышт у Алеся сканчваўся 6 студзеня, аднак на волю ён так і не выйшаў.
Паводле непацверджанай інфармацыі, Сабалеўскага маглі перавесці ў следчы ізалятар. У чым абвінавачваюць мужчыну — невядома.
Пад арыштам Алесь знаходзіцца з 12 снежня.

На Віцебшчыне дзеючыя дэпутаты парламента масава выступаюць у мясцовых СМІ
У Віцебскім рэгіёне працягваюцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў. У гэты час дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі масава выступаць у мясцовых СМІ.
Усю гэтую актыўнасць можна расцаніць як прыхаваную незаконную агітацыю ў перыяд рэгістрацыі.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113855

❗️У Магілёве сёння судзілі музыкаў Nizkiz
Суд Ленінскага раёна 8 снежня разгледзеў адміністрацыйныя справы затрыманых музыкаў рок-гурта Nizkiz (саліста Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшы і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна).
Усіх траіх абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП), піша @MAYDAYMog.
Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.

АБСЕ: Рашэнне не запрашаць яе назіральнікаў на выбары супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі
У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ заявілі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска і інтарэсам народа Беларусі.
Кіраўнікі абодвух інстытутаў выказалі «глыбокае шкадаванне» і «занепакоенасць» з-за таго факту, што ўлады Беларусі вырашылі не запрашаць у краіну назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, якія адбудзяцца 25 лютага.
Нагадаем, напачатку выбарчай кампаніі эксперт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Павел Сапелка адзначыў, што назіранне, як незалежнае нацыянальнае, так і міжнароднае, заўсёды было адной з гарантый правядзення свабодных выбараў.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113856
🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
У Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ заявілі, што рашэнне беларускіх уладаў не запрашаць назіральнікаў ад АБСЕ на выбары супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска і інтарэсам народа Беларусі.
Кіраўнікі абодвух інстытутаў выказалі «глыбокае шкадаванне» і «занепакоенасць» з-за таго факту, што ўлады Беларусі вырашылі не запрашаць у краіну назіральнікаў ад АБСЕ на парламенцкія выбары, якія адбудзяцца 25 лютага.
Нагадаем, напачатку выбарчай кампаніі эксперт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Павел Сапелка адзначыў, што назіранне, як незалежнае нацыянальнае, так і міжнароднае, заўсёды было адной з гарантый правядзення свабодных выбараў.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113856
🔹«Без канкрэтных доказаў мы можам застацца непачутымі». Што важна ведаць пра незалежнае назіранне за выбарамі*
🤒«Лепш у калоніі не хварэць»
Былы палітзняволены з магілёўскай калоніі № 15 распавёў праваабаронцам пра медыцынскую і псіхалагічную дапамогі.
«Там працуе псіхолаг, нават два — ладзіць розныя лекцыі, яны больш фармальнага характару, але былі і цікавыя, якія я і па воле глядзеў. Пры гэтым, заўсёды ёсць магчымасць да яго звярнуцца асабіста. Плюс яшчэ псіхатэрапеўт працуе. Таксама ў калоніі забяспечаны доступ да медыцынскай дапамогі, і выконваюцца ўсе фармалізаваныя працэдуры. Я хацеў атрымаць таблеткі ад стрэсу — мне іх выдалі. Іншыя людзі таксама атрымліваюць. Я прасіў валер'янку — далі.
Псіхолаг заўсёды казаў, каб людзі да яго звярталіся. Я не ведаю, наколькі якасная гэта псіхалагічная дапамога. На медчастцы дапамогу ў выглядзе антыдэпрысантаў без праблем вязні атрымліваюць. Шмат людзей па лекі да яго звяртаюцца, ёсць тыя, хто злоўжывае — назбірае антыдэпрэсантаў і кайфуе. Таму, могуць адразу не выдаць лекі, але калі настойліва звяртацца па іх, то дадуць.
Доступ да медычнай дапамогі ёсць таксама — ён не вельмі зручны, трэба з вечара запісвацца, ісці на наступны дзень у абед і стаяць гадзіну-паўтары ў запоўненай людзьмі клетцы. Я звяртаўся не часта на медчастку і заўсёды там аказвалі адэкватную дапамогу. Акрамя стаматалагічнай — вырваць зуб яшчэ не праблема, а вось палячыць амаль немажліва. Таму сядзельцы са стажам у некалькі гадоў звычайна вызначаюцца адсутасцю зубоў. Людзям з хранічнымі захворваннямі таксама значна цяжэй, а “загнаць” лекі палітычным яшчэ складаней. Таму, лепш у калоніі не хварэць, канешне, але доступ да дапамогі ёсць».

⚡️У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося сёння раніцай. Папярэдне, маці палітзняволенага Паўла Севярынца вязуць у ГУБАЗіК.

Зрабіў сэлфі са сцягам бел-чырвона-белага колеру — два гады «хатняй хіміі»
Суд Ленінскага раёна Мінска 14 снежня асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Васіленку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Судовы працэс вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч.
Па матэрыялах абвінавачання, Васіленка ў жніўні 2020 года, знаходзячыся на праспекце Пераможцаў заўважыў натоўп грамадзян, у тым ліку з рознай атрыбутыкай пратэснага характару. Сумесна з імі, а таксама разам са знаёмым Е. ён прайшоў да праспекта Незалежнасці, пры гэтым рух ажыццяўляў па тратуары. У адным месцы выйшаў на праезную частку дарогі, каб зрабіць фота са сцягам бел-чырвона-белага колеру. Менавіта гэтае фота і паслужыла падставай для ягонага затрымання і абвінавачання.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113858

Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У яго трапілі:
📍Telegram-каналы і чаты «Белорусско-грузинско-украинский чат "Россия это зло"», «FREEINFOBEL Chat»;
📍Instagram старонкі «тамошний Борисов», «Borisov Life News»;
📍Старонка ва «Укантакце» «luka.zоne»;
📍Старонка ў Х «1regby»;
📍TikTok-старонкі «Экстрым-Бел-TV», «97bye3».

❗️За снежань па «пратэсных» крымінальных справах асудзілі не менш за 161 чалавека
Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў снежні працягваў фіксаваць развіццё больш чым трохгадовай тэндэнцыі крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах.
📍На працягу апошняга месяца 2023 года не менш за 7 сем'яў або груп сваякоў трапілі пад рэпрэсіі ў парадку судовага разбору па крымінальнай справе;
📍У снежні адбыўся ўсплёск судовага разгляду спраў за падтрымку добраахвотнікаў — асудзілі, прынамсі, 7 чалавек;
📍Пэўная тэндэнцыя ёсць у тым, што раней асуджаным па палітычных матывах грамадзянам, на этапе адбыцця пакарання, пачынаюць ставіць у віну больш цяжкія склады злачынстваў, якія прадугледжваюць больш жорсткія тэрміны турэмнага зняволення, чым тыя, па якім яны былі асуджаныя раней.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/113861