Прапагандысты, экс-намеснік кіраўніка МУС, ідэолаг Лукашэнкі. Хто прэтэндуе на дэпутацтва ў парламенце ад Мінску
Па стане на 23 снежня ў Мінску 45 асобаў зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні сябе ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Скандальны дэпутат Алег Гайдукевіч, Дзмітрый Шаўцоў, пад кіраўніцтвам якога Беларускі Чырвоны Крыж удзельнічаў у вывазе дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый у Беларусь, галоўны ідэолаг Лукашэнкі Вадзім Гігін, былы намеснік начальніка МУС Аляксандр Барсукоў, які за працу падчас пратэстаў у 2020 годзе патрапіў пад санкцыі ЕС, адыёзны прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, дэпутат-камуніст Сяргей Клішэвіч, які пад чырвона-зялёным сцягам паказваў фак пратэстоўцам у 2020 годзе, спікерка Генпракуратуры Анжаліка Курчак, якая змагаецца з чайлдфры ў краіне, — гэта адныя з тых, хто прэтэндуе на дэпутацтва ад Мінска.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113726

❗️На гэтым тыдні ў Мінску адбылося затрыманне наведвальнікаў «Вечара незнятага кіно»
Гаворка пра культурную падзею, якую 21 снежня ладзілі арганізатары фестывалю «Нефільтраванае кіно» ў мінскім чайным клубе на Гікала 7а-7.
Па інфармацыі @holybelawood, затрыманым прысудзілі суткі арышту, яны знаходзяцца цяпер на Акрэсціна.
У чым прычына арышту і сілавікі з якога падраздзялення працавалі пакуль невядома.
UPD. Пазней аўтары канала выдалілі пост пра затрыманне людзей, патлумачыўшы гэта тым, «каб не ствараць людзям, якія і так знаходзяцца ў небяспецы, яшчэ горш».

За 11 месяцаў 2023 года ў Брэсцкай вобласці зарэгістраваны 583 злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасці»
Пра гэта паведамілі падчас абласной каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.
Сцвярджаецца, што ў асноўным гэта «супрацьпраўныя дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і спалучаныя з пагрозамі гвалтоўных дзеянняў і абразамі».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

«Скажуць начальству, што ён нармалёвы хлопец». Былы назіральнік на выбарах-2020 распавёў пра затрыманне КДБ
«Гэта быў канец працоўнага дня. Яны сказалі, што калі буду паводзіць сябе з імі па-сяброўску, то паеду дадому. Таксама яны паказалі артыкул Крымінальнага кодэкса і сказалі, што я магу "ўехаць" па ёй ад двух да шасці гадоў, калі не буду з імі размаўляць.
Але я не назваў бы абстаноўку нацягнутай, мяне хутчэй хацелі задобрыць: прапанавалі мне каву з цукеркамі, але пры гэтым спрабавалі дастаць з мяне як мага больш інфармацыі. Задавалі пытанні, як я звязаны з "Вясной" і з назіраннем. Запытвалі, ад каго я назіраў, як акрэдытоўвася, як забіраў накіраванне і гэтак далей.
<...>Мяне адпусцілі з пытаннем: "За каго галасаваў на папярэдніх выбарах?" У адказ я таксама запытаў: "А вы за каго?" Яны пасмяяліся. І разыйшліся на тым, каб я так больш не рабіў, так бы мовіць. Я зрабіў выгляд, што выправіўся за гэты час».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113702

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які хацеў стаць дэпутатам, не зарэгістравалі
«Скончылася мая выбарчая кампанія. На жаль, не ўдалося зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Фармальнай падставай для адмовы паслужыла памылка друку ў дакументах. Хачу падзякаваць тым людзям, хто быў побач са мной у гэты няпросты час. Для мяне гэтыя людзі героі», — напісаў Дзмітрый у Facebook.
🔹Прапагандысты, экс-намеснік кіраўніка МУС, ідэолаг Лукашэнкі. Хто прэтэндуе на дэпутацтва ў парламенце ад Мінску

❗️З'явілася інфармацыя пра масавыя раптоўныя пераводы палітвязняў з «цяжкімі артыкуламі» ў іншыя калоніі
Вядома пра такія выпадкі ў івацэвіцкай ПК № 22 і магілёўскай ПК № 15. Паводле папярэдняй інфармацыі, раптоўна пераводзяць у іншыя месцы палітвязняў, асуджаных паводле «цяжкіх артыкулаў», а таксама тых, хто знаходзіцца ў «спісе тэрарыстаў».
Прычыны пераводаў палітвязняў і іх новыя месцы адбыцця тэрмінаў высвятляюцца.
Калі вам вядома нешта пра гэта, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Палітвязня Артура Жвірыдоўскага, які нядаўна адбыў у ПКТ некалькі месяцаў, змясцілі ў ШІЗА
Артур — жыхар Астраўца, асуджаны на 3 гады калоніі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў). Яго абвінавацілі ў тым, што ён уначы ў чэрвені 2021 года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры БЧБ-паласы. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру.
Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя бабруйскай калоніі летам змясціла палітвязня ў ПКТ на 4 месяцы. Нядаўна Артура зноў перавялі ў атрад, але амаль адразу адправілі ў ШІЗА. Паведамляецца, што яго збіраюцца ўтрымліваць у штрафным ізалятары ажно 4 месяцы — наўпрост да заканчэння тэрміну. Прычыны спагнанняў невядомыя.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Артур Анатольевіч Жвірыдоўскі
💻Напісаць анлайн

❗️Разам з жонкай затрыманы былы пракурор, палкоўнік юстыцыі Эльдар Сафараў
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманне адбылося на мінулым тыдні — ім інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК. Таксама затрымалі і жонку Эльдара — адвакатку Юлію Станкевіч. Дзе іх утрымліваюць — невядома.
Эльдар Сафараў вядомы сваёй працай на шэрагу гучных судовых працэсах. У 2010 годзе ён быў пракурорам на судовым працэсе па палітычна матываванай справе прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча.
Сафараў сыйшоў з органаў восенню 2020-га. У каментары журналістам ён тады сказаў: «Так, мой сыход звязаны з падзеямі лета і восені. Але ў сістэме застаецца шмат выдатных людзей, і кіраўнікоў, і падначаленых, таму гэтым каментаром я і абмяжуюся — не хачу супрацьпастаўляць сябе ім, не хачу, каб хоць адно слова было выкарыстана супраць іх».

Сілавікі затрымалі супрацоўнікаў Музею традыцыйнай культуры Браслава
У дамах усіх супрацоўнікаў быў праведзены «дасканалы ператрус». Адбылося гэта 22 снежня. @belsat стала вядома, што сярод затрыманых — загадчыца музею Элеанора Зінкевіч, ейны муж, а таксама іншыя супрацоўнікі ўстановы.
Падчас ператрусу знайшлі кнігі па гісторыі Беларусі і стары дакумент з пячаткай, на якой выяўленая «Пагоня».

🎥Новы выпуск «Жыццё-Маліна» з адвакаткай Наталляй Мацкевіч, якая абараняла Алеся Бяляцкага, Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Дзядка і іншых
Размова пра тое, як гэта зараз працаваць адвакатам у Беларусі, адкуль такія драконаўскія тэрміны і чым мы адрозніваемся ад ЗША.
Пра Бабарыку і Ціханоўскага — вельмі падрабязна і шмат дэталяў, у тым ліку пра эпічную сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ і зневажальную праслухоўку.
А яшчэ – пра знішчэнне адвакатуры, рэжым «не да законаў», пазбаўленне ліцэнзіі былымі калегамі і як працаваць з тымі, хто прысуджаны да смяротнага пакарання.
https://youtu.be/EddcEIN4m_w?feature=shared

YouTube
Она ЗАЩИЩАЛА Бабарико и Тихановского: что с ними, встреча с Лукашенко в СИЗО и надежда | МАЦКЕВИЧ
Привет, это Мелкозёров, и у нас новая @malina_by. Гостья – адвокат Наталья Мацкевич, которая защищала Виктора Бабарико, Сергея Тихановского, Алеся Беляцкого, Николая Дедка и не только. Мы поговорили о том, каково сейчас работать адвокатом в Беларуси, откуда…
❗️У Беларусі +15 новых палітвязняў
Гэта Сяргей Ботвіч, Арцём Янкоўскі, Павел Нявыглас, Кірыл Мацюта, Максім Варнель, Аляксандр Лыкшын, Ганна Чаркас, Уладзімір Лыкшын, Тамара Астрэйка, Ларыса Катовіч, Ксенія Рыжык, Кацярына Цэван, Эльдар Сафараў, Юлія Станкевіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/113728
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

Міністарка працы і сацабароны — на Дзяржынскай акрузе, намесніца старшыні КДК — на Вілейскай. Хто збіраецца ў дэпутаты ад Мінскай вобласці
Па стане на 23 снежня ў Мінскай вобласці зарэгістраваліся пакуль толькі восемь асобаў, якія прэтэндуюць на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў. Свае ініцыятыяўныя групы па зборы подпісаў вылучылі сябры партыі «Белая Русь» і беспартыйныя асобы ў сямі раёнах Міншчыны. Распавядаем пра іх.
Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113731

❗️У 2023 годзе мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы
Большасць людзей затрымалі пасля праверкі тэлефонаў супрацоўнікамі КДБ або мытні. Вядома, што пазней вялікая частка з іх былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП).
Часцей за ўсё затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні адбываюцца на усіх працуючых прапускных пунктах — у тым ліку, часта затрымліваюць і пасля праверак на мяжы з Расіяй.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

Сілавікі на мяжы затрымалі берасцейца за меркаваны ўдзел у пратэстах
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманы — Дзмітрый Федаровіч. На «пакаяльным відэа беларус кажа, што раней быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле «за ўдзел у мітынгу і хуліганства».
Федаровіча затрымалі на мяжы. У тэлефоне берасцейца сілавікі заўважылі фатаграфіі з БЧБ-сцягам.

🌟«Калядная зорка свеціць над усімі, незалежна ад кратаў». Гід па віншаваннях палітвязняў са святамі
Святы ідуць і абуджаюць надзею на новы, свежы і лепшы год, які чакае нас наперадзе. Пры гэтым за кратамі застаюцца тысячы нашых суайчыннікаў, да якіх не даляціць «бурбонавы барытон» Фрэнка Сінатры і пах сапраўднага каляднага стала. Але мы хочам і можам віншаваць закладнікаў сістэмы, паказваць, што памятаем пра іх і спадзяемся на хуткую сустрэчу.
Сойка разам з «Вясной» сабрала асноўныя спосабы паведаміць палітвязням пра «новую радасць». Выбірайце той спосаб падтрымкі, які падыходзіць вам.
Чытаць па спасылцы

❗️Дырэктарку браслаўскага Музея традыцыйнай культуры Элеанору Зінкевіч арыштавалі на 15 сутак
На такі ж тэрмін арыштаваныя яе муж і сямейная пара Рулевічаў.
Людміла Рулевіч — знакамітая ў рэгіёне майстрыха, закавальніца майстэрства традыцыйнага ткацтва.
Яшчэ тром людзям уручаны позвы ў суд. Усё гэта - вынікі начнога «хапуну», які адбыўся ў Браславе ўночы з 21 на 22 снежня. Сілавікі затрымалі 7 чалавек, у іх дома правялі ператрусы.
Крыніца: @vicspring

«Сказаў, што з задавальненнем нас возьме, калі гэта ўсё скончыцца». Як беларуска шукала працу пасля непрацягнення працоўнага кантракту
Як адзначае жанчына, яны неаднаразова чулі, што існуюць «палітычныя спісы». А потым, калі яна і яе калега прыйшлі ўладкоўвацца на працу па спецыяльнасці, працадаўца ім наўпрост і паведаміў пра гэта.
«Мы ўдзячны таму чалавеку, таму што ён хаця б праўдзіва сказаў. І мы зразумелі, што не трэба марнаваць час і ісці кудысьці спрабаваць працаўладкавацца яшчэ. Ён сказаў, што з задавальненнем нас возьме, калі гэта ўсё скончыцца, і будзе вельмі рады, але зараз мы можам нават не спрабаваць», — кажа яна.
🔹«Нас і не замянілі, проста нікога не ўзялі на нашыя месцы». Працоўны кантракт як метад рэпрэсій

Прадстаўнікі праўладнай партыі ў Гомелі ў першы ж дзень збору подпісаў парушылі закон
Першы пікет для збору подпісаў заўважылі 23 снежня на плошчы перад гомельскім «Новым універмагам». У мінулыя гады на гэтай пляцоўцы агітацыю праводзілі як праўладныя арганізацыі, так і апазіцыя. Сёлета збор подпісаў на гэтай плошчы быў забаронены праз рашэнне Гомельскага гарвыканкама.
Дакумент, прыняты 7 снежня ў Гомельскім гарвыканкаме, змяшчае абʼёмны пералік забароненых лакацый. Сярод іх устаноўлены забароненыя месцы для збору подпісаў:
• бліжэй за 200 метраў да падземнага пераходу,
• бліжэй за 50 метраў да банкаў.
Менавіта гэтыя пункты і парушылі пікетчыкі «Белай Русі», арганізаваўшы там збор подпісаў.
Крыніца: Флагшток

Магілёўскі блогер Алесь Сабалеўскі не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
Як паведамляе @MAYDAYMog, на яго склалі новы адміністрацыйны пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
Нагадаем, Алеся Сабалеўскага затрымалі на працы 12 снежня.