Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.85K subscribers
22.7K photos
477 videos
89 files
20.1K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
«Па нашым артыкуле нам не прадугледжаны матрацы, а толькі два жалезныя ложкі і голыя сцены». Якія ўмовы ў гомельскім ІЧУ

Распавядае лідар гурта «Дети хрущёвок», песні якога прызналі «экстрэмісцкімі».

«Калі нас толькі прывезлі, то пры афармленні прама сказалі, што па нашым артыкуле нам не прадугледжаны ні матрацы, ні падушкі, ні пасцельная бялізна, а толькі 2 жалезныя ложкі і голыя сцены. У двухмясцовай камеры нас трымалі ад 4 да 7 чалавек. Дазвалялі 1 перадачу падчас усяго арышту.

На дзень — з 6 да 22 — забіралі курткі, а ў траўні яшчэ было халодна. Было трохразавае, так бы мовіць, харчаванне. Пасля кожнага прыёма ежы — "шмон" (ператрус у камеры). Спалі як прыйдзецца: хто на ложку, хто пад ложкам, хто на падлозе, хто ў абдымку.

Па начах нас будзілі. Адразу я думаў, што нас падымаюць, каб праверыць, ці ўсе на месцы, а потым мне хлопцы растлумачылі, што гэта робяць для таго, каб мы не спалі».


🎶Лідар гурта «Дети хрущёвок», песні якога прызналі «экстрэмісцкімі», распавёў пра пераслед за сваю творчасць
❤️Палітвязень Вячаслаў Смірноў — на волі

Нагадаем, у судзе Ляхавіцкага раёна 27 кастрычніка 2021 года вынеслі прысуд бацьку і сыну Генадзю і Вячаславу Смірновым, якіх абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а Генадзя — яшчэ і ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодекса). У выніку Генадзя асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Вячаслава — да 2 гадоў «хіміі».

Тэрмін Вячаслаў з 8 студзеня 2022 адбываў у папраўчай установе № 55 у Мінску. Днямі ён выйшаў на волю.
Былога палітвязня асудзілі на 3 гады калоніі за «рэабілітацыю нацызма» і «хуліганства»

У Брэсцкім абласным судзе 11 снежня асудзілі былога палітвязня Аляксандра Плескацэвіча паводле ч. 1 арт. 130-1 (рэабілітацыя нацызму), ч. 2 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксандру тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Першы раз мужчыну затрымалі восенню 2021 года за надпіс на слупе чырвона-белымі літарамі «Света, я вас кахаю» адрасаваны Святлане Ціханоўскай. Тады мужчыну асудзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 339 (хуліганства) на два гады «хіміі», а пазней перавялі адбываць тэрмін у калонію.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113626
💔29 месяцаў у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. Падтрымайце іх!

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

На мінулым тыдні палітзняволеных праваабаронцаў унеслі ў «спіс экстрэмістаў».

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
Традыцыйныя жаночыя выбаркамы. Як сфармавалі тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі ў Беларусі?

Да 11 снежня ў Беларусі сфармавалі тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі. Але на гэтай электаральнай кампаніі, як і падчас рэферэндума, спісы сябраў камісіі з іх імёнамі і прозвішчамі ў адкрытым доступе публікавацца не будуць. Кампанія «Праваабронцы за свабодныя выбары» распавядае, хто на гэтых выбарах* уваходзіць у тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы.

Традыцыйна ў Беларусі асноўны склад выбаркамаў складаюць жанчыны. На гэтай выбарчай камісіі яны склалі ажно 81,7% ці 7 732 жанчыны. У камісіях моладзь ва ўзросце да 31 года прадстаўлена толькі 5,1% ці 479 чалавекамі. Дзяржаўных служачых у выбаркамах ажно 10,8% ці 1 022 чыноўнікаў.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113624
😔У Старых Дарогах заўтра працягнецца чарговы суд над пенсіянерам Васілём Дземідовічам

Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае суддзя Наталля Зык. Разгляд справы пачаўся яшчэ ў кастрычніку, але ў судзе, верагодна зрабілі перапынак. Таму заўтра працэс адновіцца.

Гэта ўжо сёмы суд над пенсіянерам. Агулам яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы. У зняволенні Васіля Іванавіча ўтрымліваюць ужо амаль год і чатыры месяцы.

У сувязі з тым, што палітзняволенага ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў», яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Апроч гэтага, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. Адзначым, што за апошні год пенсіянер перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах — таму гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўі Васіля.

(Не) апошняе слова Васіля Іванавіча на адным з судоў
Сустрэчы з міліцыянтамі і следчымі. Як ЦВК рыхтуецца да выбараў?

На афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама паведамілі, што старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка днямі сустрэўся з прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў і Следчага камітэта.

Паведамляецца, што абмяркоўвалі забеспячэнне грамадскага парадку на ўчастках для галасавання і меры па забеспячэнні бяспекі арганізатараў і ўдзельнікаў выбарчага працэсу.

«Будзем старацца, каб усё прайшло спакойна і народ мог свабодна праявіць сваю актыўнасць і выказацца ў падтрымку тых ці іншых кандыдатаў».

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113628
📚Выйшла кніга про палітняволеных жанчын Беларусі

Выданне мае назву «Калі вы ідзяце праз пекла, не спыняйцеся».

«Улетку 2020 года тварам беларускай рэвалюцыі сталі жанчыны. Сёння, сярод жыцця, поўнага пераследу, гвалту і тэрору, паказанні жанчын з турмаў Беларусі – з’яўляюцца прыкметай годнасці і вытрымкі», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

У кнігу ўвайшлі сведчанні Марыі Калеснікавай, Кацярыны Андрэевай, Наталлі Хершэ, Вольгі Класкоўскай, Насты Лойкі ды іншых.

Пакуль кніга даступна толькі па-нямецку, піша @belsat.
Зноў затрыманы бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова Міхаіл Лапуноў

Раней мужчына правёў за кратамі 102 дні — яго 7 разоў запар арыштоўвалі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У гэты раз, хутчэй за ўсё, мужчыну зноў арыштавалі, піша @viasnaHomel.

Сын Лапунова — Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

У лістападзе Telegram-чат «Гомель за Никиту Золоторева» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У рашэнні КДБ было пазначана, што дачыненне да яго нібыта мае бацька Мікіты — Міхаіл Лапуноў.
spis ekstremistau.pdf
8.2 MB
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 33 чалавекі — цяпер у ім 3628 прозвішчаў

15 снежня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзянку Украіны Кацярыну Бруханаву, асуджанага за данат беларускім добраахвотнікам праграміста Леаніда Райчонка, прадпрымальніка Валянціна Штэрмера.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
У Наваполацку працягваюцца затрыманні, падчас якіх людзей апытваюць пра Сяргея Ерамеева і правяраюць на паліграфе

Агульная колькасць тых, хто прайшоў праз затрыманні, невядомая. Кагосьці адпускаюць пасля шматгадзіннай гутаркі пра знаёмства з Сяргеем Ерамеевым, затрыманым ФСБ нібыта за дыверсію на БАМе, кагосьці вязуць адразу ў суд і судзяць па адміністрацыйным артыкуле 19.11 КаАП — калі ў тэлефоне знаходзяць «экстрэмісцкія» падпіскі.

Пра крымінальныя справы распачатыя супраць кагосьці з затрыманых апошнімі днямі, пакуль інфармацыі няма. Затрыманні і допыты працягваюцца з 8 снежня.

Пад затрыманні найперш трапляюць тыя, хто, як і Сяргей, меў дачыненне да агульнабеларускага страйку ў 2020 годзе. Затрыманых распытваюць, ці былі яны знаёмыя з былым «нафтанаўцам», якога абвінавацілі ў падрыве цягнікоў у Паўночна-Муйскім тунэлі БАМу 29 і 30 лістапада, ці казаў ён раней пра падобныя намеры.

Крыніца: Віцебская Вясна
Telegram-чат «Белорусско-грузинско-украинский чат "Россия это зло"» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 12 снежня. У ім таксама пазначаны людзі, якія нібыта маюць дачыненне да чату: Павел Турчанінаў, Станіслаў Лупаносаў, Ева Рамазанава, Міхаіл Майсак, Дзмітрый Няўгеня, Вольга Сінялёва, Руслан Зубков.

У чаце ўсяго 119 чалавек, а ў яго апісанні пазначана, што «дадзены чат быў створаны ў сувязі з засіллем маскалёў сярод адміністратараў рускамоўных чатаў у Грузіі. Тут жа адміністратар — беларус».
😔Палітзняволенага Мікалая Казлова змясцілі ў ПКТ

Мікалай — беларускі палітык, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго асудзілі на 3 месяца арышту за разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады.

27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў «Маршы новай Беларусі» ў Мінску ў 2020 годзе (арт. 342 КК). 3 лістапада Мікалаю прысудзілі 2,5 гады калоніі. На судзе ён выступіў з моцным апошнім словам.

Як паведамляе "Рэальная Беларусь", палітыка ў лістападзе змясцілі ў ПКТ на 2 месяцы. Меркавана, яго плануюць перавесці на турэмны рэжым.

💌Падтрымайце Мікалая: ПК № 15. 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Мікалай Георгіевіч Казлоў
💻
Напісаць анлайн
ГУБАЗіК затрымаў дацэнта БДУ

Ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама распавядаў сваім сябрам з Расіі пра сітуацыю ў Беларусі — на «пакаяльным відэа» яго прымусілі сказаць, што гэтым самым ён распаўсюджваў фэйкі.

UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманы — Аляксей Семянцоў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🗣Алена Маслюкова: «Рэжым парушае правы чалавека сістэмна і пастаянна»

Напярэдадні ўручэння праваабарочаму цэнтру «Вясна» прэміі ААН у галіне правоў чалавека за 2023 года праваабаронца Алена Маслюкова, якая зараз знаходзіцца ў Нью-Ёрку, распавяла пра сістэмныя і пастаянныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і ролю «Вясны» ў абароне і адстойванні гэтых правоў.

Алёна Маслюкова абяцае, што «Вясна» і далей будзе прасоўваць Правы чалавека ў Беларусі, таму што ў цэнтры абсалютна ўпэўненыя — «рэжымы прыходзяць і сыходзяць».

«Сыдзе і Лукашэнка, і ягоны рэжым, — перакананая яна. — Наша задача выхаваць новае дэмакратычнае грамадства, галоўнай каштоўнасцю якога будзе захаванне правоў чалавека. У нашай арганізацыі працуюць вельмі сумленныя і прынцыповыя людзі, прафесіяналы ў сваёй галіне дзейнасці. Яны цэняць Правы чалавека і імкнуцца дапамагчы ўсім, хто незаконна пераследуецца беларускім рэжымам».
Усе тыя ж асобы. Хто ўвайшоў у склад Брэсцкага абласнога выбаркама?

Да 2022 года спісы сябраў выбарчых камісій любога ўзроўню (абласных камісій, участковых) публікаваліся адкрыта. Апошні раз спісы цалкам публікаваліся на выбарах-2020. Але пасля імёны тых, хто адказвае за выбары, сталі хаваць. На рэферэндуме-2022 на Берасцейшчыне сябры УВК у дні галасавання проста насілі бэйджыкі «сябра выбарчай камісіі».

Ананімнасць членаў камісій улады вырашылі працягнуць. Таму на выбарах-2024 таксама не будзе публічных спісаў, хто ўвайшоў у склад выбарчых камісій. Аднак прозвішчы тых, хто ўзначаліў Брэсцкую абласную выбарчую камісію, вядомыя.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113632
🌟«Калядная зорка свеціць над усімі, незалежна ад кратаў». Гід па віншаваннях палітвязняў са святамі

Святы ідуць і абуджаюць надзею на новы, свежы і лепшы год, які чакае нас наперадзе. Пры гэтым за кратамі застаюцца тысячы нашых суайчыннікаў, да якіх не даляціць «бурбонавы барытон» Фрэнка Сінатры і пах сапраўднага каляднага стала. Але мы хочам і можам віншаваць закладнікаў сістэмы, паказваць, што памятаем пра іх і спадзяемся на хуткую сустрэчу.

Сойка разам з «Вясной» сабрала асноўныя спосабы паведаміць палітвязням пра «новую радасць». Выбірайце той спосаб падтрымкі, які падыходзіць вам.

Чытаць па спасылцы
У Крычаве акруговую камісію на выбарчай акрузе ўзначаліў той жа чыноўнік, што і на мінулых выбарах

12 снежня прайшло першае пасяджэнне акруговай камісіі Крычаўскай выбарчай акругі № 83, які ўключае ў сябе адразу чатыры раёны Магілёўскай вобласці – Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі. Гэта самая рэдканаселеная і вялікая па плошчы акруга (каля 140 км у даўжыню).

Старшынёй пераабраны Мікалай Капаеў, які кіраваў камісіяй і на мінулых выбарах у 2018 годзе. Цікава, што цяпер ён значыцца дырэктарам сярэдняй школы №3 Крычава, а ў мінулую выбарчую кампанію займаў пасаду начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Крычаўскага райвыканкама.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113635
Распачала работу Віцебская абласная камісія па выбарах дэпутатаў

На першым паседжанні Віцебскай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі восьмага снежня былі абраныя старшыня, намеснік старшыні і сакратар. З 13 яе сяброў 11 маюць досвед працы ў абласной камісіі, два – новыя. Прысутныя склалі і зацвердзілі графік дзяжурстваў і рэжым працы. Назіральнікі на паседжанні камісіі адсутнічалі.

На першым паседжанні ТВК прысутнічаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Ён уручыў членам камісіі пасведчанні. Таксама быў абраны кіруючы склад камісіі: старшынёй — кіраўнік Упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, намеснікам — намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях Бешанковіцкага РВК Генадзь Філіпенка, сакратаром — дырэктар ДУА «Вольгаўская яслі-сад-базавая школа Віцебскага раёна» Святлана Ільюшчанка.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113636
⁉️Ператрус: што важна ведаць

Як адзначала «Вясна», па ўсёй краіне адбываецца хваля ператрусаў у назіральнікаў за выбарамі-2020. Таму нагадваем, што трэба ведаць пра ператрус.

• Што рабіць, калі да вас прыйшлі з ператрусам?
• Што, калі нікога няма дома?
• Якія дакументы павінны прад'явіць да пачатку ператрусу?
• Як павінен праходзіць ператрус?
• Якія дакументы вы павінны мець пасля ператрусу?

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113640

📝Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда: @zvarot96 | zvarot@spring96.org