Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.84K subscribers
22.7K photos
477 videos
88 files
20K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
👩Катаванні позай, пагроза пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Як жанчыны Беларусі сутыкаюцца з жорсткім абыходжаннем

Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся ва Упраўленне Вярхоўнага Камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і праінфармаваў яго аб вядомых звестках катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання ў дачыненні да жанчын.

🔹37 жанчын паведамілі канкрэтныя абставіны фізічнага гвалту падчас затрымання і ўтрымання ў камерах — адной з жанчын у час збіцця супрацоўнік АМАПу казаў: «Гэта табе за камяні, гэта табе за кактэйлі Молатава, я навучу цябе жыць, я навучу цябе грошы атрымліваць».

🔹18 жанчын распавялі пра тое, што пры затрыманні іх катавалі позай: прымушалі станавіцца ў нязручную і ненатуральную позу, дзе яны знаходзіліся да стану знямогі.

🔹9 жанчын распавялі пра ўжыванне пагроз сексуальным гвалтам.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113606
За «балабола» на адрас Лукашэнкі ў «чаце Барадача» — адзін год калоніі

Суд Маскоўскага раёна Брэста 7 снежня разгледзеў крымінальную справу Уладзіміра Лук'янчука, якога абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнкі паводле паводле ч. 1 арт.368 КК. Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган, дзяржабвінаваўца — Ганна Горбач.

Паводле абвінавачання, Уладзімір напісаў у тэлеграм-чаце чат Барадача» абразлівы каментар. У паведамленні Лукашэнка быў названы словам, якое азначае «балабол».

«Чат Барадача» некалі быў звязаны з праўладным блогерам Аляксеем Голікавым. Нагадаем, падчас пратэстаў 2020 года Голікаў асвятляў пратэсты з праўладных пазіцый. Затым ён заняўся «мяккай крытыкай» уладаў — пазней чат быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі», і ён знік з публічнага доступу альбо быў выдалены.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113604
🗣«Несвабода выходзіць на волю разам з чалавекам»

Былы палітвязень Васіль Цяленчанка, які цяпер працуе ў ПЦ «Вясна», распавядае пра свой турэмны досвед.

«Я сустракаўся на волі з былымі палітвязнямі, якія працягвалі кіравацца турэмнымі правіламі і паняццямі, далёкімі ад свабоды выяўлення меркаванняў. Яны працягваюць "фільтраваць" не толькі словы, але і свае думкі ў адпаведнасці з турэмнай этыкай.

Калі я спрабаваў у кампаніі былых палітвязняў падзяліцца сваімі думкамі, то яны былі не гатовыя разглядзець ува мне чалавека па-за турмою, проста Васька, а не прадстаўніка касты былых зняволеных».


🔹Як былыя палітвязні пасля вызвалення бароняць правы зняволеных
🌿Алег Агееў: гэта выклік – як бараніць правы іншых, калі беларускія праваабаронцы самі з’яўляюцца ўразлівай групай

Сёння праблемы ў праваабарончай сферы стаяць вельмі востра ў краінах, якія маюць аўтарытарныя рэжымы пры ўладзе і ігнаруюць самыя прынцыпы правоў чалавека. Менавіта 10 снежня ў Вільні прайшла 15-я цырымонія ўручэння Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.

У намінацыі «Праваабаронца года» сёлета два пераможцы – гэта адвакатка Наталля Мацкевіч і намеснік кіраўніка Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Спадар Алег у інтэрв’ю радыё Ўнэт акрэсліў асноўныя праблемы ў сёняшняй сітуацыі з правамі чалавека ў свеце і Беларусі.

Чытаць па спасылцы
🗓Агляд навінаў палітвязняў з 5 па 13 снежня

Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 10 палітвязняў.

🔹У анкахворага палітвязня Паўла Кучынскага прагрэсуе хвароба.

🔹Палітвязняў Віктара Барушку і Паўла Вінаградава збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

🔹Палітзняволеных праваабаронцаў "Вясны" ўнеслі ў "спіс экстрэмістаў".

🔹Былога палітвязня, які цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю, затрымалі па новай крымінальнай справе.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па
спасылцы.
BYSOL працягвае калядны збор для дзяцей, чые бацькі апынуліся ў турме па палітычных матывах

Многія сем'і вымушаны сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у расстанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным. Аднак у BYSOL лічаць, што нават гэта не павінна перашкодзіць таму, каб свята адбылося.

«Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя мамы і таты падарылі сваім дзецям радасць і напамін пра сябе гэтымі днямі. Дзякуючы невялікаму цуду, які мы з вамі ў сілах ажыццявіць», — заявілі ў фондзе.

Прыняць удзел у каляднай акцыі
Сваякоў асудзілі да «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршах

Стала вядома, што 11 лістапада да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — асудзілі сваякоў Дзмітрыя і Вольгу Емельянавых.

Прысуд агучыла суддзя Алена Бушава.

Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у трох Маршах. Яны прызналі віну. Да вынясення прысуду Дзмітрый быў пад вартай. Вольга знаходзілася на волі пад закладам у памеры 11 тысячаў 100 рублёў.
💔«Чалавек выгаворвае табе ўсе свае страхі». Як аказваюць медыцынскую і псіхалагічную дапамогу асуджаным да смяротнага пакарання

Усе асуджаныя ў Беларусі, паводле дзеючага заканадаўства і нарматыўных дакументаў, маюць права на медыцынскую і псіхалагічную дапамогу. Такое права таксама павінна распаўсюджвацца і на асоб, асуджаных да смяротнага пакарання.

Юрыстка і былая адвакатка Людміла Казак, якая брала ўдзел у канферэнцыі «Пенітэнцыярная медыцына і псіхалогія ў Беларусі», зыходзячы з уласнага досведу распавяла пра неабходнасць медычнай і псіхалагічнай дапамогі асуджаным да смяротнага пакарання і яго асаблівасці.

«Калі прыходзіш у турму — там адвакат больш чым адвакат, часткова ён таксама і псіхолаг. Добра памятаю, калі вырашаеш з асуджаным працоўныя моманты, то чалавек выгаворвае табе ўсе свае страхі».

Чытаць па спасылцы 👉 dp.spring96.org/be/news/113601
❗️Фігуранта справы “Рабочага руху” Уладзіміра Жураўку перавялі на турэмны рэжым

Уладзімір — былы аператар дыстанцыйнага пульта кіравання цэху "Аміяк-3" на "Гродна Азот".
Яго затрымалі 18 верасня 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 188 КК (паклёп) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). У лютым яго асудзілі да 15 гадоў калоніі.

Тэрмін Жураўку накіравалі адбываць у бабруйскую калонію.

Па інфармацыі MAYDAY TEAM, 16 лістапада ў Бабруйску адбыўся суд па справе аб замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму. Ён будзе адбываць тэрмін у магілёўскай турме № 4.

💌Падтрымайце палітвязня лістамі і паштоўкамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Уладзімір Іванавіч Жураўка
💻
Напісаць анлайн
Сілавікі затрымалі дзвюх супрацоўніц светлагорскага тэлеканалу «Ранак» — супраць іх распачалі крымінальную справу

МУС сцвярджае, што аператыўнікі затрымалі дзвюх жыхарак Светлагорска — адной з іх 39 гадоў, другой — 41. Яшчэ адзін фігурант справы — 53-гадовы мужчына — паспеў з'ехаць за мяжу.

Паведамляецца, што «саўдзельнікі ў 2020 годзе стварылі і адміністравалі групу ў Telegram. У ёй публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і ўчыненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу нашай краіны. Свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі».

Следчымі распачата крымінальная справа за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
У Гродне затрымалі супрацоўніка дзяржпрадпрыемства за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што прычынай затрымання стаў фотаздымак з дазволенага мінскага мітынгу і канцэрта, прысвечанага 100-годдзю БНР.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Як рыхтуюцца да адзінага дня галасавання на Шчучыншчыне?

У Шчучынскім раёне згодна з Каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у адзіны дзень галасавання 24 лютага 2024 года створаная раённая выбарчая камісія.

Нягледзячы на закрытасць інфармацыі аб персанальным складзе камісій, кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сталі вядомыя прозвішчы двух яе сябраў. Гэта яе старшыня, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэй Навіцкі і сакратарка камісіі Аксана Вейка. Раней яны неаднаразова вылучаліся ў склад Шчучынскай раённай выбарчай камісіі.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113613
У Глыбокім за «экстрэмізм» аштрафавалі шматдзетную ўраджэнку Украіны

Як стала вядома «Віцебскай Вясне», напрыканцы лістапада Глыбоцкі суд у асобе суддзі Алены Кот па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) асудзіў шматдзетную маці Іну Юргель. Жанчыне 20 базавых велічыняў штрафу, што складае 740 беларускіх рублёў.

Вядома, што Іна паходзіць з Украіны, нарадзілася ў Валнавасе, зараз жыве ў Глыбоцкім раёне і гадуе траіх дзяцей.

Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла інфармацыйную прадукцыю, якую раней уключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама міліцыянты на яе старонцы заўважылі лагатып Nexta.
Месцы, забароненыя для пікетавання: у Баранавічах — праблемна і лайт-рэжым на раёне

У Баранавічах месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовых Саветаў дэпутатаў у адрозненні ад папярэдніх выбараў паболела.

Так, у горадзе нельга збіраць подпісы на адлегласці менш за 50 метраў ад будынка гарвыканкама і Савета дэпутатаў, будынкаў Следчага камітэта, КДБ, суда, пракуратуры, міліцыі, каля тэрыторый буйных і горадаўтваральных прадпрыемстваў, меней за 100 метраў ад устаноў адукацыі і аховы здароўя, а таксама на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на мастах і пуцеправодах, на прыпынках грамадскага транспарту, на парковачных месцах.

Падрабязнасці 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113614
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» — «Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 14 снежня.

У рашэнні ведамства пазначаны прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненні да арганізацыі — Батулін Радыён, Янкоў Ігар, Трацэўскі Андрэй.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
✍️Беларусь увайшла ў топ-3 краін па колькасці журналістаў у зняволенні

З 2022 па 2023 год амаль на 9% скарацілася колькасць адвольна затрыманых журналістаў, аднак у 2024 годзе за кратамі застанецца 521 журналіст — у 2022 годзе іх было 569. Больш за палову зняволеных журналістаў прыпадае на Кітай (уключаючы Ганконг), М'янму, Беларусь і В'етнам.

«У 2023 годзе Беларусь Лукашэнкі ўваходзіць у тройку рэжымаў, якія найбольш асуджаюць журналістаў: за кратамі знаходзяцца 39 чалавек (на 7 больш, чым у 2022 годзе). Беларусь — краіна з найбольшай колькасцю затрыманых журналістак (10) пасля Кітая (14)», — гаворыцца ў справаздачы міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».

Крыніца: Люстэрка
Распачалі крымінальную справу за абразу памерлага намесніка начальніка Шчучынскага РАУС

Па інфармацыі «Гродна-Лайф», сілавікі пачалі затрымліваць за каментары ў сувязі са смерцю намесніка кіраўніка Шчучынскага РАУС падпалкоўніка Сяргея Асавіка. Той памёр на працоўным месцы.

Пакуль праўладныя каналы паведамляюць як мінімум пра аднаго затрыманага. Супрацоўнікі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС затрымалі за абразлівыя каментары 42-гадовага мужчыну. У яго шэсць судзімасцяў, у тым ліку — за забойства.

Сілавікі адзначылі, што гэта не адзіны падобны каментар.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
📝Запусцілі кампанію ў падтрымку палітзняволенага Максіма Знака

На адпаведным сайце сабраная біяграфія Максіма, апошняя інфармацыя пра палітвязня, а таксама пералічаныя дзеянні, якімі можна падтрымаць Знака.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання — суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Максіма да 10 гадоў калоніі.

З лютага 2023 года Максім цалкам пазбаўлены сувязі са знешнім светам: улады не дапускаюць да яго адвакатаў, пазбавілі яго тэлефонных званкоў, спатканняў і ліставання нават з членамі сям’і.

Усе аргументы аб неабходнасці забяспечваць правы Знака ўладамі праігнараваныя, а скаргі — адхіленыя. Усе адвакаты, якія баранілі Максіма, былі пазбаўленыя права практыкаваць.

https://maksimznak.org
⚖️Былога магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак

Нагадаем, Сабалеўскага затрымалі раніцай 12 снежня наўпрост на працы. Як стала вядома @MAYDAYMog, на наступны дзень яго пакаралі адміністрацыйным арыштам.
Судзяць мужчыну, які нібыта падтрымліваў добраахвотнікаў ва Украіне

У Мінскім абласным судзе 14 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 31-гадовага Чэслава Канановіча. Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, альбо ва ўзброеных канфліктах, ці ў фінансаванні такой дзейнасці паводле ч. 2 арт. 361-3 КК.

Справу прызначаны разглядаць суддзя Вячаслаў Тулейка.

Канановічу, паводле прад'яўленага абвінавачання, можа пагражаць пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

💌Падтрымайце Чэслава: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2 Чэслаў Войцехавіч Канановіч
💻Напісаць анлайн
ГУБАЗіК затрымаў жыхара Лошыцы

Мужчына нібыта распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы» і нацысцкую сімволіку, падтрымліваў «неанацызм ва Украіне» і чакаў, «калі каліноўцы прыйдуць вызваляць Беларусь».

UPD. Паводле інфармацыі @nashaniva, затрыманы — 36-гадовы мінчук Сяргей Кудзін.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»