✊Падтрымка сем'яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту
Паводле дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», больш за 15 чалавек са спартовай сферы сёння знаходзяцца ў турме. Гэта спартоўцы, трэнеры, а таксама спартовыя журналісты і блогеры, якія рызыкнулі ўласнай свабодай, кар'ерай і здароўем.
Таму сёння як ніколі важна, каб спартовая супольнасць усяго свету аб’ядналася і падтрымала іх сем'і, бо менавіта на іх зараз ляжыць цяжар забяспячэння ўсім неабходным родных за кратамі.
Гэты дабрачынны збор ладзіцца намаганнямі трох арганізацый — Беларускім фондам спартовай салідарнасці, Фондам BYSOL і Праваабарончым цэнтрам «Вясна», якія займаюцца рознабаковай дапамогай ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі і за яе межамі.
💵Падтрымаць сем'і палітзняволеных беларускіх спартоўцаў і прадстаўнікоў спорту

У Мінску пачынаюць судзіць палітзняволенага Дзмітрыя Свічкарова
Мінскі гарадскі суд 4 снежня пачынае разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Свічкарова, якога абвінавачваюць адразу па трох артукулах Крымінальнага кодэкса: фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361 -1 КК), фінансаванне экстрэмсцкай дзейнасці (ч.2 арт. 361-2 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (ч. 1 арт. 342 КК).
Справу разглядае суддзя Святлана Макарэвіч.
Палітзняволены Дзмітрый Свічкароў быў затрыманы 2 жніўня і ўтрымліваецца ў СІЗА №1 Мінска. Вядома, што ў яго ёсць маленькае дзіця.
💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дзмітрый Ігаравіч Свічкароў
💻Напісаць анлайн

Сімвалічны «хросны» Васіля Бераснева адрэагаваў на навіны пра праблемы са здароўем палітвязня
Дэпутат нямецкага Бундэстагу Дэтлеф Мюлер напісаў адкрыты ліст у сувязі з сітуацыяй з 73-гадовым палітвязнем.
«Больш за год я праз сваю шэфскую дапамогу заклікаю вызваліць беларускага грамадзяніна і дзеяча Васіля Бераснева. Кіраўнік незалежнага прафсаюзнага руху знаходзіцца ў палітычным зняволенні ў Беларусі з красавіка 2022 года.
Стан ягонага здароўя рэзка пагоршыўся, але ён не атрымлівае ніякай належнай дапамогі або лячэння. Яго прысудзілі да дзевяці гадоў пазбаўлення волі. Я патрабую неадкладнага вызвалення Васіля і ўсіх палітычных вязняў!».
73-гадовы Васіль — лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП. Яшчэ падчас знаходжання ў СІЗА ў яго значна пагоршыўся стан здароўя: самае небяспечнае – ён пакутуе ад боляў у адзінай нырцы. Аднак сітуацыя настолькі крытычная, што медыкаментознае лячэнне не мае сэнсу. Патрэбна перасадка ныркі.
🔹Палітвязня Васіля Бераснева змясцілі ў шпіталь, патрэбна перасадка ныркі

❗️У Беларусі +8 новых палітвязняў
Гэта Артур Панчанка, Іна Багдановіч, Руслан Казакевіч, Яўген Леанкоў, Юрый Хлебавец, Станіслаў Рубашэўскі, Вольга Жалабкова, Аляксандр Калін.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 spring96.org/be/news/113475
Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 prisoners.spring96.org

«Справа Каардынацыйнай рады» — новы напад на грамадзянскую супольнасць Беларусі
Наступ беларускіх сілавікоў на сябраў «Каардынацыйнай рады» па сваім масштабе нагадвае падзеі 2021 года. Пачынаючы з 28 лістапада ў краіне прайшло больш за сто ператрусаў па месцы жыхарства і рэгістрацыі яе ўдзельнікаў, была ўзбуджаная крымінальная справа.
Пастановы на ператрус у сябраў КР былі выдадзеныя паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу — іх падпісаў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук за 8 дзён да падзей.
Распавядаем, што на сёння вядома пра пераслед па «справе Каардынацыйнай рады» 👉 spring96.org/be/news/113478
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра затрыманні і ператрусы па «справе Каардынацыйнай Рады» — мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах. Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай і не будзе апублікаваная ў адкрытых крыніцах.
@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
‼️Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА. За апошнія паўгода яна правяла там 70 дзён
Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.
22 чэрвеня пасля чарговага жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24. Цяпер стала вядома, што нядаўна яе ў чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА, за паўгода яе ўтрымлівалі там не менш за 70 дзён. Пры гэтым некалькі месяцаў таму яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.
Нагадаем, раней у зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгода ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
💌Адрас для падтрымкі: ПК № 24. 247526, вул. Вытворчая, 44, г. п. Зарэчча, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Вікторыя Аляксандраўна Кульша

«Хапун» у Гомелі — затрымалі як мінімум 5 чалавек
Пра гэта пішуць праўладныя тэлеграм-каналы.
Паведамляецца, што ўсе яны былі затрыманыя за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у інтэрнэце.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

❗️«Я думаў, што ў ШІЗА проста падохну». Гісторыя былога палітвязня па «справе байкераў»
Былога палітвязня Мікіту Траццякевіча затрымалі па «справе байкераў» восенню 2020 года пасля таго, як ён з паплечнікамі падчас мотапрабега «адбіў» у сілавікоў іншага байкера. За гэта Мікіту абвінавацілі ў гвалце над міліцыянтамі і асудзілі на тры гады калоніі. Мужчына цалкам адбыў тэрмін і з'ехаў з краіны.
У вялікай размове з «Вясной» Мікіта распавёў, як з Кацярынай Пытлевай пад выбарчым участкам чакаў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, як пачыналіся пратэсныя мотапрабегі ў Мінску, як у калоніі яму выпісалі парушэнне за неўлічаныя пакеты ва ўласнай торбе, пра жахлівыя ўмовы працы на прамзоне і мізерныя заробкі, пра тое, як у няволі прабегчы паўмарафон, а таксама пра катаванні і панічную атаку ў ШІЗА і што дапамагло яе перажыць.
«Пасля таго, як мяне трэці раз запар адправілі ў ШІЗА, у мяне здарылася моцная панічная атака. Я ўпаў на калені і стаў задыхацца».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113480

❗️Палітзняволенага Яна Папковіча зноў будуць судзіць
Ян — экс-спецназавец, былы інкасатар "Белгазпрамбанка", які звольніўся і збіраўся разам з жонкай і братам Алесем у верасні 2022 года з'язджаць у Польшчу. Але напярэдадні быў затрыманы групай "Альфа". Падчас затрымання Яна моцна збілі, таксама стрэлам паранілі ягонага сабаку.
Яго асудзілі да 4 гадоў калоніі. Яна прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні).
Цяпер стала вядома, што па ініцыятыве адміністрацыі магілёўскай калоніі № 15 супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суд над Янам распачнецца ў Магілёве 14 снежня. Справу будзе разглядаць суддзя Таццяна Міхайлава.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК №15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Асуджанага пасля вяртання з Польшчы палітвязня зноў будуць судзіць
Аляксандр Кулікоў быў затрыманы адразу пасля вяртання з-за мяжы і асуджаны да 3 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі (ч. 2 арт. 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК).
Мужчына быў за мяжой, калі супраць яго распачалі справу, аднак вырашыў вярнуцца, бо яму паабяцалі, што яму будзе абраная мера пакарання, не звязаная з пазбаўленнем волі.
6 снежня Магілёўскі абласны суд у закрытым рэжыме распачне новы судовы працэс у дачыненні да Кулікова. Яму інкрымінаваныя:
• арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім;
• арт. 361-3 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу.
• арт. 361-5 — праходжанне навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці.
Судовы працэс будзе весці Дзяніс Кічыгін.
💌Падтрымайце яго: Турма № 4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Аляксандр Уладзіміравіч Кулікоў

Працягваюцца допыты і затрыманні на мяжы Беларусі з краінамі ЕС
Стала вядома, што днямі сілавікоў зацікавіла частка пасажыраў рэйсавага аўтобуса, які ехаў з краіны ЕС у Беларусь. Некаторых пасажыраў — папярэдне, украінцаў — дапыталі і ўпусцілі ў краіну, а як мінімум двух беларусаў пасля допыту знялі з аўтобуса. Іх далейшы лёс невядомы.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Стала вядома, што днямі сілавікоў зацікавіла частка пасажыраў рэйсавага аўтобуса, які ехаў з краіны ЕС у Беларусь. Некаторых пасажыраў — папярэдне, украінцаў — дапыталі і ўпусцілі ў краіну, а як мінімум двух беларусаў пасля допыту знялі з аўтобуса. Іх далейшы лёс невядомы.
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
📝Сітуацыя напярэдадні выбараў* 2024. Першая справаздача кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»
📍«Выбары* 2024 у Беларусі пачынаюцца ва ўмовах бесперапынных рэпрэсій; ва ўмовах фактычнай адсутнасці свабоды выказвання меркавання, мірных сходаў і асацыяцый; у атмасферы татальнага страху і ў зачышчаным палітычным полі»;
📍«Змены ў прававым рэгуляванні выбараў у Беларусі робяць іх на практыцы несвабоднымі і несправядлівымі»;
📍«Сродкі прававой абароны, што існуюць, па-ранейшаму неэфектыўныя; адсутнічаюць гарантыі незалежнасці судоў, прадказальнасць ў правапрымяняльнай практыцы. Усё гэта ўжо дазваляе канстатаваць немагчымасць для грамадзян рэалізаваць свае выбарчыя правы».
Справаздача цалкам 👉 elections2024.spring96.org/be/news/113485

Мінскага менеджэра-эканаміста асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту і нібыта за «траву»
Суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў 35-гадовага менеджэра-эканаміста Юрыя Дабрахотава да 2 год калоніі за актыўны удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама за выраб, набыццё і захоўванне наркатычных рэчываў (ч. 1 арт. 328 КК). «Наркатычны» артыкул першапачаткова ў справе не фігураваў, і з’явіўся толькі падчас судовага пасяджэння.
Справу, у якой шмат нестыковак, разглядала суддзя Юлія Крэпская.
Вядома, што пра затрыманні Юрыя збівалі супрацоўнікі міліцыі — яны казалі яму нешта, але ў сувязі з праблемамі са слыхам і шокам, мужчына сэнс слоў не разумеў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113486

Таксама «экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя праекты «6TV Bielarus» і BelPol
У рашэнні КДБ, адносна прызнання «6TV Bielarus» «экстрэмісцкім фармаваннем», фігуруюць прозвішчы людзей, нібыта датычных да праекту: Салаўёў Дзмітрый Віктаравіч, Лапцэвіч Уладзімір Пятровіч, Буракоў Аляксандр Уладзіміравіч.
Да арганізацыі BelPol, згодна з рашэннем КДБ, адносяцца: Астаповіч Андрэй Ігаравіч, Жыгар Уладзімір Міхайлавіч, Купрэйчык Мацвей Дзмітрыевіч, Кабанаў Аляксандр Аляксандравіч.

😔У Мінску за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» пачынаюць судзіць SEO-менеджэрку
42-гадовую палітзняволеную SEO-менеджэрку Анастасію Пакаташкіну затрымалі 10 красавіка 2023 года і змясцілі пад варту ў жодзінскую турму.
5 снежня Анастасію пачалі судзіць у Мінскім гарадскім судзе паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Сутнасць справы пакуль невядомая. Справу вядзе Сяргей Кацэр.
💌Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Віктараўна Пакаташкіна

Наталля Пінчук распавяла амерыканскаму кангрэсмэну Крыстаферу Сміту аб сітуацыі з Алесем Бяляцкім
Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук ў Вашынгтоне сустрэлася з амерыканскім кангрэсмэнам Крыстаферам Смітам. Папярэдняя іх сустрэча была ў 2012 годзе, калі Алесь адбываў першы тэрмін зняволення за праваабарончую дзейнасць.
«Я з удзячнасцю ўспамінаю нашу сустрэчу 10 гадоў таму. Алесь быў у турме па фальшывым крымінальным абвінавачанні першы раз, і Вы нас падтрымалі.
Беларускі народ здзівіў свет у 2020 годзе, калі мноства людзей выступіла супраць дыктатуры. Мірны пратэст брутальна задушылі пры падтрымцы Крамля. Улада трымаецца толькі на падтрымцы Пуціна і бясконцых рэпрэсіях, ад якіх ужо пацярпелі сотні тысяч.
Я вельмі спадзяюся, што нават у цяперашняй сітуацыі, калі зло падняло галаву, калі ідуць агрэсіўныя войны ўва ўсім свеце, дэмакратычны свет падтрымае беларусаў. Мой заклік — Свабоду Алесю! Свабоду ўсім палітвязням!».
Крыніца: @radiosvaboda

🗓Агляд навінаў палітвязняў з 27 лістапада па 5 снежня
Больш за тры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.
🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 10 палітвязняў.
🔹Палітвязень Рыгор Кастусёў у лісце на волю скардзіцца на пагаршэнне здароўя.
🔹У палітзняволенай Таццяны Канеўскай пачаліся праблемы з хрыбетнікам.
🔹Палітзняволены Уладзімір Казека зноў затрыманы і змешчаны ў ІЧУ.
🔹У Ваўкавыску пачаўся чарговы суд над блогерам Уладзімірам Цыгановічам.
🔹Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе па спасылцы.

🎥«Беларусь 23. 34». Запрашаем на прагляд фільма і дыскусію з рэжысёркай
«Вясна» запрашае на прагляд фільма «Беларусь 23. 34» і дыскусію з яго рэжысёркай Таняй Свірэпа ў Вільні. Фільм перамог на фестывалі «Бульбамуві» 2023 года.
Гэта толькі адна з гісторый беларуса, які сутыкнуўся з рэпрэсіямі. 30 смелых людзей распавялі ў фільме, як перажылі затрыманні і катаванні ў жніўні-снежні 2020, як яны сябе адчуваюць, і што на іх погляд памянялася ў беларускім грамадстве. У фільме паказаны шлях затрыманага на акцыі пратэсту ў Беларусі: марш і затрыманне, паездка ў аўтазаку, рэгістрацыя ў аддзяленні міліцыі, суд, турма, вызваленне і асэнсаванне перажытага.
📍Фільм — на рускай і беларускай мовах з англійскімі субтытрамі. Хранаметраж — 65 хвілін. Пасля прагляду будзе дыскусія з рэжысёркай Таняй Свірэпай. Папярэджанне: у фільме ёсць кадры гвалту.
🔹Вільня, Vilniaus gatve, 20 (Беларускі дом).
🔸7 снежня ў 18:30 — адчыненыя дзверы, 19:00 — пачатак паказу.
⁉️Падрабязнасці па спасылцы

🗣Праваабаронца «Вясны» на канферэнцыі АБСЕ заклікаў падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі ў выгнанні
29 лістапада ў Скоп'е напярэдадні штогадовага пасяджэння Міністэрскай рады АБСЕ адбылася Паралельная канферэнцыя грамадзянскай супольнасці АБСЕ. Сустрэча няўрадавых арганізацый і актывістаў адбылася на фоне самага сур'ёзнага крызісу бяспекі за апошнія дзесяцігоддзі і была прысвечана абмеркаванню надзённых праблем, з якімі АБСЕ, яе дзяржавы-ўдзельніцы і грамадзянская супольнасць сёння сутыкаюцца, і магчымых рашэнняў для пераадолення крызісу.
Падчас канферэнцыі пра дзейнасць і выклікі грамадзянскай супольнасць Беларусі ў выгнанні распавёў праваабаронца «Вясны» Канстанцін Старадубец.
«Вельмі важна захаваць і пашырыць гэтую падтрымку, арыентуючыся на падыход, заснаваны на патрэбах, гэта значыць прадастаўленне арганізацыям грамадзянскай супольнасці тых відаў дапамогі, якія найбольш адпавядаюць іх мэтам у працы з ахвярамі рэпрэсій у Беларусі».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113493