Чатыры гады «хіміі» і 100 базавых велічынь штрафу: мінчуку вынесены прысуд за шматлікія абразы
Да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь асудзілі жыхара Мінска, прамоўтара Уладзіслава Мураўскага па шэрагу пратэсных артыкулаў. Судовы працэс у судзе Ленінскага раёна Мінска вяла суддзя Юлія Шчоткіна.
Па матэрыялах абвінавачання, Уладзіслаў неаднаразова публічна абражаў прадстаўнікоў улады ў тэлеграм-каналах і чатах («Каратели Беларуси», «Чат-Партизан», «Мая краіна Беларусь»), а таксама разгалошваў іх асабістыя дадзеныя.
Дапытаны ў судовым пасяджэнні Мураўскі не прызнаў сябе вінаватым, спаслаўшыся, што нічога не памятае з нагоды дачы ім паказанняў і размешчаных у інтэрнэце каментароў у сувязі з наяўным у яго псіхічным захворваннем у форме змешанага расстройства асобы, пасля чаго адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэнні.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113375

У Глыбокім за «распаўсюд экстрэмізму» на 10 сутак арыштавалі начальніка гаспадарчага аддзела кадастравага агенцтва
Як стала вядома «Віцебская Вясне», 30 кастрычніка суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка пакараў 10 суткамі глыбачаніна Сяргея Троцкага, начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Паведамляецца, што мужчына на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» размясціў «экстрэмісцкі матэрыял» і спасылку на «экстрэмісцкі» Youtube-канал.
У судзе Троцкі прызнаў сваю віну часткова, але ўсё адно суддзя Глыбоцкага суда пакараў яго 10 суткамі арышту. Мабільны тэлефон не быў канфіскаваны, яго вярнулі ўладальніку. Але пасады начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП «Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» малады чалавек быў пазбаўлены.

ЦВК акрэдытуе назіральнікаў АБСЕ, калі іх запросяць на выбары ў Беларусі — Карпенка
Паводле яго, запрашэнне назіральнікаў АБСЕ — «не кампетэнцыя Цэнтральнай выбарчай камісіі». Ён адзначыў, што ЦВК, як правіла, запрашае кіраўнікоў цэнтральных выбарчых органаў краін СНД, партнёрскіх дзяржаў Міжнароднай асацыяцыі выбарчых органаў, цытуе яго словы @pozirkonline.
«Мы выбары праводзім для сябе, для сваёй краіны. Гэта наша ўнутраная справа. І ўжо сапраўды мы не абавязаныя даваць справаздачу ні перад якімі еўрапейскімі структурамі — ні адносна нашага заканадаўства, ні адносна тых выбарчых працэдур, якія прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. І мы гэтага рабіць адпаведна не будзем».
На мінулым тыдні АБСЕ заклікаў да правядзення свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі без умяшання, запалохвання і страху пераследу, у поўнай адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі: «Усе патэнцыйныя кандыдаты павінны мець магчымасць балатавацца, не асцерагаючыся арышту або рэпрэсій. Неабходна запрасіць міжнародных назіральнікаў».

Старонку спявачкі Маргарыты Ляўчук у Instagram другі раз прызналі «экстрэмісцкай»
10 кастрычніка гэта зрабіў суд Маладзечанскага раёну, а 16 лістапада гэта рашэнне прадубляваў суд Мазырскага раёну, асобна пазначыўшы, што «месцазнаходжанне акаўнта — Рэспубліка Літва».
Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
📍Telegram-канал «Мужыцкая Праўда»;
📍Instagram-старонка «politzek.mе»;
📍Старонка ў «Аднакласніках», Facebook «Это Минск, детка», Telegram-бот «Это Минск, детка», а таксама электронная пошта thisminsk@protonmail.cоm.

🎥У Вільні адбудзецца прэзентацыя фільма «Апошнія дні Алеся Пушкіна»
23 лістапада адбудзецца прагляд фільма «Апошнія дні Алеся Пушкіна» дакументаліста Рамана Шэля і сустрэча з былым палітвязнем, журналістам і публіцыстам Алегам Груздзіловічам.
📍Чацвер, 23 лістапада, 18:00
🔹Дом-музей Марыі і Юргіса Шпапялісаў, вуліца Піліес 40, Вільня.
⁉️Падрабязнасці

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!
🔺Аляксандр Сузько
🔺Ігар Токараў
🔺Пётр Грэцкі
🔺Ян Дайліда
🔺Фелікс Жылінскі
🔺Іван Мураўёў
🔺Канстанцін Прусаў
🔺Аляксандр Бабіч
🔺Аляксандр Дзюба
🔺Раман Канановіч
🔺Сяргей Ляхновіч
🔺Сяргей Пляшкун
🔺Артур Педько
🔺Сяргей Трацюк
🔺Яўген Верхаводкін
🔺Ірына Леўшына
🔺Анастасія Петрачэнка
🔺Аляксандр Данілевіч
🔺Дар'я Лосік
🔺Дзмітрый Лагуценка
🔺Уладзімір Аляксееў
🔺Руслан Захарчанка
🔺Станіслаў Міхайлаў
🔺Уладзімір Рабчанка
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.
📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.

ГУБАЗіК затрымаў 24-гадовага хлопца за ўдзел у акцыі пратэсту тры гады таму
Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць пастанову суда
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

📸У мэтах супрацьдзеяння «экстрэмізму і тэрарызму» ў філіяле «Жыровіцкая сельская бібліятэка» прайшоў прагляд прапагандысцкага фільма «Дарогі дадому»
Гэта фільм АНТ пра «аперацыю КДБ па вызваленні кіроўцаў-дальнабойшчыкаў ва Украіне».
Мяркуючы па апублікаваных фотаздымках, фільм паказалі дзецям малодшага ўзросту, піша @Grodno_grab.

Сілавікі затрымалі жыхарку Магілёва, якая вярнулася ў Беларусь з Варшавы
На «пакаяльным відэа» дзяўчына кажа, што працуе ў салоне прыгажосці і да гэтага 2 гады жыла ў Польшчы. Сілавікі паведамляюць, што ў дачыненні да затрыманай складзены пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а яе новы Iphone 15 Pro быў канфіскаваны.
Паводле інфармацыі @mediazona_by, затрыманая — Валерыя Стахоўская.

📝Заява аб пачатку экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* ў Беларусі 25 лютага 2024 года
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць неабходным правесці маніторынг гэтай выбарчай кампаніі для таго, каб на падставе сабранай інфармацыі мець магчымасць задакументаваць тое, што адбываецца і працягваць ацэньваць дзеянні ўладаў з пункту гледжання міжнародных стандартаў у галіне свабодных і дэмакратычных выбараў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113382
*Для мэтаў гэтай заявы ды іншых дакументаў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" тэрмін "выбары*" у дачыненні да выбарчай кампаніі–2024 выкарыстоўваецца з зорачкай, каб падкрэсліць умоўны характар гэтага тэрміна.
Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары» лічыць неабходным правесці маніторынг гэтай выбарчай кампаніі для таго, каб на падставе сабранай інфармацыі мець магчымасць задакументаваць тое, што адбываецца і працягваць ацэньваць дзеянні ўладаў з пункту гледжання міжнародных стандартаў у галіне свабодных і дэмакратычных выбараў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113382
🗣«У нас будзе экспертная місія». Праваабаронцы растлумачылі, як будуць ладзіць кампанію па маніторынгу выбараў*
У Беларусі 25 лютага 2024 года афіцыйна абвешчаны адзіным днём галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы дэпутатаў. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» заявіла, што будзе ажыццяўляць маніторынг за дадзенай электаральнай кампаніяй.
Прадстаўнікі і прадстаўніцы кампаніі і яе эксперт Павел Сапелка адказалі на шэраг актуальных пытанняў:
• Ці не будзе кампанія сваёй дзейнасцю легітымізаваць выбары*;
• Чаму маніторынг за электаральнай кампаніяй важны для грамадства;
• У якіх формах будзе ладзіцца маніторынгавая кампанія і якія выклікі стаяць перад праваабаронцамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113383

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📝Заява аб пачатку экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* ў Беларусі 25 лютага 2024 года Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі* дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу…
⁉️Ці не будзе кампанія па маніторынгу выбараў* легітымізаваць іх? Адказвае Павел Сапелка
«Я дакладна ведаю, што вольна ці мімаволі легітымізаваць выбары можна двума спосабамі: заявіўшы пра тое, што яны адбыліся ў поўнай адпаведнасці прынятым стандартам альбо пакінуўшы іх ацэнку прапагандыстам з дзяржаўных СМІ і сумнеўным у сваёй прыстойнасці суб'ектам, якія будуць пры маўчанні нязгодных трансляваць свой пункт гледжання ўсім зацікаўленым інстытутам: грамадству і ў знешняй палітыцы.
У мяне ёсць сустрэчныя асцярогі, што ў адсутнасць іншага абгрунтаванага меркавання і ацэнак, у тых прадстаўнікоў знешніх суб'ектаў, хто не пагружаны ў беларускі парадак або стаміўся ад працяглага супрацьстаяння, такія сігналы беларускіх уладаў выклікаюць жаданне аслабіць ціск на рэжым, у тым ліку — змякчыць пазіцыю па вызваленні палітвязняў».
🔹«У нас будзе экспертная місія». Праваабаронцы растлумачылі, як будуць ладзіць кампанію па маніторынгу выбараў*

❗️Працягваецца ціск на Міколу Статкевіча
Сваякі Мікалая праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камэры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятару, піша Свабода.
«Яго пазбавілі права на званкі, пазбавілі адзінай на год перадачы і спаткання. Сядзіць у адзіночнай камеры ПКТ, якую рэгулярна чаргуюць з ШІЗА», — паведаміла крыніца, спаслаўшыся на чалавека, які адбывае пакаранне ў іншай калоніі, але нядаўна атрымаў звесткі пра глыбоцкую вязніцу.
💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу
💻Напісаць анлайн

❗️У Беларусі новыя «экстрэмісцкія фармаванні» — чат «Окрестина задержанные» і канал «Кааліцыя пратэстных двароў»
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 10 і 15 лістапада адпаведна.
Асобна пазначаны прозвішчы людзей, якія нібыта маюць дачыненні да ініцыятываў:
- «Окрестина задержанные»: Яўгенія Рубцова, Алена Памаха, Рыта Мельнікава, Юры Шаўлюкевіч, Ірына Нікалаева і Таццяна Севярына.
- «Кааліцыя пратэстных двароў»: Дзяніс Баранаў і Віталь Іваноў.

⁉️Як супрацоўнічаць з «Вясной» пасля прызнання нас «экстрэмісцкім фармаваннем»
23 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб прызнанні Праваабарончага цэнтра «Вясна» экстрэмісцкім фармаваннем. Гэта дае падставу для прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян і грамадзянак, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці або ажыццяўляюць любую перадачу звестак або рэсурсаў прадстаўнікам «Вясны».
Нагадваем наш матэрыял пра актуальныя пытанні наконт супрацы з правабарончым цэнтрам пасля прызнання яго экстрэмісцкім фармаваннем.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/112635